Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
“Тамсама, арк. 77 адв.
83Тамсама. Ф. 970, воп. 2, ад.з. 3, арк. 2-2 адв.
й преданйй полйцйй подозрйтельных людей; б) в охраненйй нрестьянскйх поселенйй й вообсце лйц й собственностй е участке от нападенйй мятежнйков й злоумышленнйков; в) в наблюденйй за неводворенйем в порученном караулу участке мятежнйков й в постоянном, вследствйе того, осмотре лесов, г) в поймке й преследованйй мятежнйков там, где онй не успелй еш,ё органйзовать значйтельных шаек йлй, где онй былй разбйты, разсеялйсь, й вообіце к воспрепятствованйю йм получать подвозы оружйя, разных прйпасов й продовольствйя; д) в случае открытйя шаек, состоясцйх йз значйтельных превосходных сйл, в сообіценйй немедленно о том уездному Начальнйку, для высылкй на помоіць войска, й в восстановленйй спокойствйя там, где оно будет нарушено"84.
У чэрвені каравулы былі сфарміраваныя пераважна з часоваабавязаных сялянаў і знаходзіліся ў Поразаве (поразаўцы адмовіліся ўтрымліваць каравулы коштам грамады!), Свіслачы, Песках, Ізабеліне і Росі. У Новым Двары каравула не было. Працяглы час тут знаходзіліся салдаты Стараінгерманландскага пяхотнага палка, потым іх замяніў Неўскі полк.
Вясковыя каравулы прыспешылі разгром паўстання. Прынамсі, падпалкоўнік Казанлі ў жніўні рапартаваў: "Устройство сельскйх караулов й установленйе сторожей в селенйях оказало суіцественную пользу в том отношенйй, что когда мятежнйческйе шайкй бродйлй в разных местах уезда й йногда заходйлй к жйтелям, то с учрежденйем караулов онй уже пересталй являться, а в случае появленйя йх былй тотчас задержйваемы й представляемы Начальству, следствйем сего оказалось то, что мятежнйкй лйшены всех средств й прйнуждены самй являться властй''85.
Паводле гэтага ж рапарту, у ліпені добраахвотна выйшлі з лесу і здаліся ўладам 143 паўстанцы. Ён жа паведамляў: "Между высшймй й среднймй состоянйямй не обнаружйвается в дей-
84Тамсама, арк. 24 адв.
85Тамсама, арк. 25 адв.
ствйях йх нйчего протйвозаконного за чем ймеется строгое наблюденйе. Крестьяне же вообьце оказывают преданность Правйтельству"86.
У другой палове лета паўстанцкі рух пацярпеў шэраг паразаў. Нягледзячы на гэта, змаганне працягвалася, і лясны масіў каля Новага Двара часта быў месцам збору рэшткаў разбітых атрадаў87. На пачатку жніўня атрад Ш. Влодэка быў разбіты ў раёне Бярозавага балота паблізу Гуты Быхаўца ў Ваўкавыскім у. Пасля гэтага камандзір пакінуў атрад і выехаў за межы Імперыі, а рэшткі атрада ўзначаліў Хадакоўскі.
Паўстанне. Забойства Клары Радкевіч
Відавочна, што летам 1863 г. Новы Двор апынуўся амаль у эпіцэнтры баявых дзеянняў. У гэты ж час (у ноч на 5 ліпеня) групай паўстанцаў з атраду Ш. Влодэка і была павешаная жыхарка мястэчка Клара (Лукер'я) Радкевіч.
На наступны дзень удавец Восіп Радкевіч з'явіўся ў Ваўкавыску і распавёў ваеннаму начальніку уезду падпалкоўніку Казанлі пра забойства жонкі. Паводле В. Радкевіча, "5 чмсла сего месяца прншла в небольшом колнчестве шайка в Новый Двор, прмдя к нему в нзбу спрашнвалм его, Радкевмча, который в то время скрылся, но находяшдяся в то время дома жена его Лукерья была упомянутымм мятежннкамн повешена за то, что упомянутый рядовой Радкевнч нмеет преданность к правнтельству м знает об многмх лнцах, прожнваюцнх в Новом Дворе, которые нмеют сношенмя с шайкамн"88. Афіцэр загадаў правесці расследаванне.
17 ліпеня ваенны начальнік паведаміў пра забойства Віленскаму генерал-губернатару: "...В Волковысском у. 5 мюля в мест.
“Повстанческое двмженне в Гродненской губерннп..., с. 31.
87НГА РБ у Гродне. Ф. 3, в. 1, ад.з. 16, арк. 3-3 адв.
“Тамсама, арк. 7.
Новый Двор мятежнмкм в небольшом чнсле, намереваясь повесшь отст. солдата Радкевмча, для чего м прншлм в его дом, но не найдя Радкевнча, повеснлн его жену. 0 пронсшествмм проводшся дознанне"89.
У агульным спісе забітых ад 20 ліпеня фігуравала шэсць чалавек — настаўнік, святар, селянін, палясоўшчык, адстаўны унтэрафіцэр і Клара Радкевіч. Яна ж была ўказаная ў спісе за 21 верасня 1863 г., дзе фігуравалі ўжо 33 асобы. К. Радкевіч была адзінай забітай паўстанцамі жанчынай з гэтага спісу.
Спісы дапамаглі даведацца, што забітая мела 41 год, што засталіся муж, два сыны і дачка, што сям'я вельмі бедная і жыве "мз подаянмя"90.
Запіс у метрычнай кнізе Навадворскай царквы таксама засведчыў смерць Клары Міхайлаўны Радкевіч з прыпіскай "скорополмтельно повешена91.
У верасні 1863 г. падчас следства паўстанецз атрада Ш. Влодэка Севярын Пацэвіч на допыце згадаў, што ў Новым Двары Ваўкавыскага у. па загаду камандзіра атрада была павешана "нніцая женіцнна". С. Пацэвіч не здолеў растлумачыць прычыны гэтага забойства, але прыпомніў, што сярод забойцаў знаходзіўся паўстанец Кісялеўскі. Наогул, паказанні былых паўстанцаў ствараюць вобраз Ш. Влодэка як аднаго з найбольш жорсткіх камандзіраў. Той жа С. Пацэвіч прыгадаў, што паўстанцы Влодэка ў Пінскім у. павесілі адстаўнога салдата і селяніна, якія лавілі "інсургентаў", у вёсцы Котра Пружанскага у. імі быў павешаны святар. Дарэчы, у забойстве святара, паводле С. Пацэвіча, таксама ўдзельнічаў Кісялеўскі92.
Пытанне пра матывы забойства Клары Радкевіч застаецца адкрытым. Паказанні Севярына Пацэвіча, які засведчыў, што
"Тамсама, арк. 9, 27.
9°Тамсама. Ф. 248, воп. 1, ад.з. 2, арк. 66 адв.
91Повстанческое двмженяе в Гродненской губернян..., с. 155-158.
92НГА РБ у Гродне. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 19, арк. 44-53.
жанчына была павешаная па загаду Ш. Влодэка, не пацвярджаюць меркаванне В. Радкевіча, што паўстанцы прыйшлі з мэтаю забіць яго.
Падобна на тое, што болыласць загінулых былі ворагамі паўстання або адкрыта дэманстравалі "преданность Правмтельству". Апошняе пачало выплачваць грашовыя кампенсацыі сваякам загінулых. Звычайна прызначалася сума ў памерах 15-25 руб. Больш высокую кампенсацыю (50 руб.) атрымала сям'я настаўніка Лыскаўскага вучылішча, пасля смерці якога без сродкаў існавання засталіся ўдава, два сыны і дзве дачкі. Найвялікшую суму (150 руб.), паводле спісаў Гродзенскай губернскай канцылярыі, атрымаў капітан Нячаеў, які быў паранены, a ягоная жонка павешаная93. Грошы, якія мусіў атрымаць у якасці кампенсацыі В. Радкевіч, у дакументах, што захаваліся, не фігуруюць.
У верасні 1863 г. ваенныя дзеянні ў раёне Новага Двара закончыліся. Пасля чарговай паразы "Млотэк" таксама распусціў свой атрад. В. Урублеўскі, што замяніў эмігрыраваўшага А. Духінскага, адступіў у Пружанскую пушчу.
Пасля паўстання. Радкевіч versus Новы Двор
Забойства Клары Радкевіч яшчэ доўгі час не давала навадворцам спакойна жыць. Восіп Радкевіч не збіраўся выкрэсліваць з памяці гэтую трагічную падзею свайго жыцця.
Што наогул вядома пра Восіпа і Клару Радкевічаў?
Архіўныя дакументы сведчаць, што Восіп Астаф'евіч Радкевіч нарадзіўся на Палессі ў Кобрынскім пав. (в. Паляцічы?) у 1818 або 1819 г. Трапіў пад рэкруцкі набор і стаў салдатам расійскага войска. У 1847 г. ён па стану здароўя быў адпраўлены
93Довнор-Запольскчй М. Очеркм семейственного права крестьян Мннской губ., с. 45
ў адстаўку. У гэтым жа годзе ён з'явіўся ў Новым Двары як інвалід, які знаходзіўся на ўтрыманні Гродзенскага прыказу Таварыства грамадскай апекі. У дакументах В. Радкевіча часта называюць "слепым мнвалндом". Аднак уся гісторыя канфлікту ў Новым Двары сведчыць, што сляпым адстаўны салдат не быў. Верагодна, ён меў праблемы са зрокам, але яны не перашкаджалі яму весці даволі актыўны лад жыцця.
Чаму ён апынуўся ў Новым Двары, невядома. Можна меркаваць, што вяртацца ў родную вёску не было сэнсу, бо права на зямлю ён ужо страціў.
Рэпліка гісторыка:
"В лйтературе часто раздаются голоса, что замечаемое средй крестьян желанйе устранйть солдат от пользованйя землёй пройсходйт не йз совсем хорошйх побужденйй йх отцов й братьев. Но такйе нападкй на крестьян не совсем верны. Указанные отношенйя крестьян к солдатам обьясняются йх основным взглядом на труд. [...] Когда солдаты служйлй по 15-20 лет й возврасцалйсь в семью уже отвыкшймй й малоспособнымй к сельскйм работам, то обычное право отказывало йм в йх правах на землю. В нашйх йсточнйках мы находйм этот взгляд везде строго проведённым й везде указывается на то, что солдат не жйл вместе, не работал вместе"94.
Прыжыцца В. Радкевічу ў Новым Двары было даволі цяжка. Замкнёнасць навадворцаў, пра якую ўжо ішла гаворка, была формай абароны традыцыйнага грамадства. Яно не прымала чужынцаў, адчуваючы пагрозу з іх боку. У сітуацыі Новага Двара нормы паводзінаў традыцыйнага грамадства абцяжарваліся зямельнай праблемай і ўсведамленнем вышэйшага сацыяльнага статуса ("вольныя", "мяшчане") у параўнанні з насельніцтвам навакольных вёсак. Зразумела, што адстаўны салдат ужо не трапляў у ніжэйшую катэгорыю "халопаў", але і да катэгорыі "вольных" не дацягваў.
94Богдановнч А. Мом воспомпнанмя // Неман. 1994, № 5, с. 9.
Іншай прычынай непрыняцця "чужынца" мог быць ягоны характар. В. Радкевіч вырозніваўся агрэсіўнасцю, часта "распускаў рукі". Прычым праблемы са зрокам не перашкаджалі нават кідацца ў бойку. Паводзіны В. Радкевіча, адлюстраваныя ў архіўных дакументах, прымусілі ўзгадаць тую характарыстыку, якую дзед Максіма Багдановіча Лук'ян даваў палешукам, параўноўваючы іх з беларусамі. Яе пісаў Адам Багдановіч у сваіх успамінах: "[...] Наш народ саўсім другій народ. Другіе людзі. Народ заўзяты, заядлы, бунтары [...] як за што ўзяліся — свайго дабіваютца, на сваём хочуць паставіць. Як што ні пад нароў, ці проці закону — січас гэта зашумяць, паднімуцьгоман, крык, — ругатню, хоць святых вынасі[...]"95
Сам А. Багдановіч да гэтага дадаў: "Мой лйчные наблюденйя... показывают, что полешукй, как все лесные людй, более угрюмы, замкнуты, недоверчйвы й упрямы, пожалуй, еслй хотйте, более настойчйвы [...]"96
Здавалася, што пэўны "пералом" у адносінах з навадворцамі наступіў 22 ліпеня 1852 г., калі 33-х гадовы адстаўны салдат узяў шлюб з "мяшчанкай" мястэчка Новы Двор Кларай Міхайлаўнай Каткоўскай (30 гадоў). Як сведчыць запіс у метрычнай кнізе царквы св. Міхаіла, сведкамі на шлюбе былі Варфаламей Львовіч Філіповіч, Мацвей Якаўлевіч Грушэўскі, Іосіф Фёдаравіч Грушэўскі і Канстанцін Гаўрылавіч Грушэўскі97. Але Каткоўскія таксама не належалі да карэнных жыхароў. Падобна на тое, што Каткоўскія (у Новым Двары жыў яшчэ і яе родны брат, таксама адстаўны салдат) перабраліся ў Новы Двор з Поразава. Прынамсі, на поразаўскіх могілках можна знайсці шматлікія магілы Каткоўскіх. Верагодна, гэты шлюб быў саюзам мясцовых адрынутых.