Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Значна радзей (20%) знявага суправаджалася незадавальненнем антыпольскай палітыкай урада. Людзей абурала забарона размаўляць па-польску ў грамадскіх месцах ("Хутчэй імператара павесяць, чым хто-небудзь забароніць мне размаўляць па-польску"110 (1867 г., Беласток)). Некаторыя дэманстравалі гатоўнасць ізноў распачаць узброеную барацьбу. Палясоўшчык з Сакольскага пав. Людвік Макар у спрэчцы з сялянамі на пытанне: "А ты хто такі?" адказаў: "Хто я? Паляк! Раней быў мяцеж, і ведайце, што хутка, вельмі хутка зноў пайду біць маскалёў. Я цвёрда ў гэтым перакананы"111 (1870 г.). Мешчанін Вікенцій Радзевіч прапагандаваў цэлую праграму сацыяльнапалітычных пераўтварэнняў: 'Тасудара трэба было б забіць, a іншага не прымаць, а выбраць з народа на адзін год. Калі будзе добры, то пакінуць на другі год, і ўсім жылося б добра"112 (1887 г., Брэсцкі пав.). Ротмістр Шатаў, які вёў следства па гэтай справе, у лісце да начальніка Гарадзенскай жандарскай управы палкоўніка Югана характарызаваў гэты эпізод як праяву "польскага фанатызму і ўсім вядомай польскай нянавісці і нецярпімасці да ўсяго рускага наогул і да рускага ўрада ў прыватнасці, агучванне шляхецкіх мараў пра адраджэнне Польшчы і закабаленне сялянскага саслоўя памешчыкамі". У якасці меры па-
107Тамсама. Воп. 7, ад.з. 748.
108Тамсама. Воп. 6, ад.з. 1658.
109Тамсама. Ад.з. 922.
й1Тамсама. Ад.з. 928.
шТамсама. Ад.з. 2109.
112Тамсама. Воп. 8, ад.з. 1758.
карання ротмістр з улікам сталага ўзросту зневажыцеля прапанаваў паліцэйскі нагляд. Аднак Аляксандр III, якому дакладалі пра гэтую справу, паставіўся да яе інакш. В. Радзевіч атрымаў 6 месяцаўтурэмнага зняволення.
Падчас расійска-турэцкай вайны (1877-1878) шмат якія знявагі былі непасрэдна звязаныя з вайной (15%): "Ён (Аляксандр ІІ-А.С.) забірае нашых сыноў, крывапіўца... Калі яго задавяць, нам будзе лягчэй, нашыя вернуцца дахаты"113 ды інш. У адказ на рэпліку: "He дай Бог, каб туркі перамаглі", сялянка з Пружанскага пав. Караліна Астрамецкая, чый муж за ўдзел у паўстанні быў сасланы ў Томскую губ., адказала: "Мне ўсё роўна. Горш, чым зараз, пад панаваннем турка не будзе"114 (1877 г.). Многія выказвалі спачуванне Турцыі ў гэтай вайне: "Наш цар несправядліва абвясціў вайну Турцыі. Нашага цара будуць судзіць замежныя дзяржавы ў Канстантынопалі. Турак справядліва выразаў хрысціянаў, бо яны ж схізматыкі"115 (1877 г., Кобрынскі пав.) ды інш.
Зрэдку сустракаюцца згадкі пра сацыяльныя і гаспадарчыя праблемы жыцця "нізоў" каталіцкага насельніцтва. Відаць, віноўнікамі цяжкага эканамічнага становішча беларускай вёскі сяляне, як і раней, лічылі памешчыкаў. У адной следчай справе перамену свайго становішча селянін звязваў з адраджэннем Польшчы: "Хутка ізноў вернецца Польшча. Сяляне будуць хадзіць у золаце, і не будзе акцыза"116 (1877 г., Ваўкавыскі пав.).
Што да сацыяльных нізоў беларускага праваслаўнага насельніцтва, то ў знявагах асобы імператара звычайна адсутнічала хоць якое абгрунтаванне выказанай незадаволенасці. Следчыя, якія спрабавалі самастойна вызначыць матывы знявагі, часцей запісвалі: "крайняя неразвнтость", "уморасстройство", "говорлмвость по старостм". Нярэдка адзначалася, што знявага была выказана ў нецвярозым стане. Выключэннем з'яўляюцца толь-
113Тамсама. Воп. 7, ад.з. 2262.
114Тамсама. Ад.з. 2261.
115Тамсама. Ад.з. 2251.
116Тамсама. Ад.з. 2262.
кі справы, у якіх фігуруюць адстаўныя салдаты, што вярнуліся дахаты ў канцы 60-х — 70-я гады. За час іх вайсковай службы зямля была ўжо падзеленая, і яны не маглі прэтэндаваць нават на невялікі яе кавалак: "Калі б трапіў мне цяпер Гасудар Аляксандр, то ей Богу забіў бы яго за тое, што праслужыў 25 гадоў і не магу атрымаць ні лапіка зямлі"117 (1868 г., Кобрынскі пав.) ды інш. Аналагічных справаў каля 10%. Амаль усе яны звязаны з адстаўнымі салдатамі праваслаўнага веравызнання.
Незадавальненне каталіцкай шляхты (12% усіх знявагаў) насіла выразна палітычны характар. Імператар выступаў у якасці кіраўніка тых уладаў, якія праводзяць у адносінах да палякаў, каталікоў і ўсяго Краю варожую палітыку. Адсюль ішло свядомае непрыняцце асобы імператара. Іван Казлоўскі ў прысутнасці прыстава, які прыехаў з тым, каб за нявыплату грашовай запазычанасці прадаць маёнтак памешчыка Цаплінскага (Пружанскі пав.), пацікавіўся: "Ці хутка Гасудар Імператар адмовіцца ад улады і перадасць яе сыну? Магчыма, пры сыне будзе лепш, a то да часу душу выцягнуць"118 (1871 г.). Лявонцій Пшыбытак у размове з сялянамі заявіў: "Гасудар нікому дабра не зрабіў і не зробіць. Як абдзіраў, так і будзе вас абдзіраць да апошняй кашулі... Калі б Турцыя захапіла Расію, то я хаця б перад смерцю ўбачыў бы святло"119 (1877 г., Слонімскі пав.).
Сцвярджалася нелігітымнасць царскай улады ў Беларусі: "Цар ніякага права на яе (беларускую зямлю — А.С.) не мае"120 (1877 г., Кобрынскі пав.) ды інш. Выказвалася надзея на хуткае вяртанне польскай улады. Міхал Грахоўскі ў спрэчцы з сялянамі катэгарычна заявіў: "Праз 15 дзён тут будзе Польшча"121 (1870 г., Брэсцкі пав.). Казалі пра магчымае забойства імператара. Дваранін Пішчатоўскі, запрошаны на вячэру да праваслаўнага святара, калі зайшла размова пра візіт Аляксандра II у Парыж, неасцярожна выказаў сумненне, ці імператар наогул даедзе да
117Тамсама. Воп. 6, ад.з. 1342.
118Тамсама. Воп. 7, ад.з. 329.
119Тамсама. Ад.з. 2267.
12°Тамсама. Ад.з. 2258.
121Тамсама. Ад.з. 2106.
Парыжа122 (1867 г., Брэст). Пасля замаху на жыццё расійскага цара ў Парыжы святар Кульчыцкі ўспомніў пра словы свайго госця і паведаміў "адпаведным органам". Пішчатоўскі быў арыштаваны па падазрэнні ва ўдзеле ў замаху і адпраўлены ў Брэсцкую турму. Дарэчы, і Грахоўскі, і Пішчатоўскі на момант знявагі былі праваслаўнымі. Але відавочна, што прыняцце праваслаўнай веры было абумоўлена толькі прагматызмам гэтых людзей.
У поле зроку жандараў трапіла і такая недвухсэнсоўная заява. Ужо згаданы Л. Пшыбытак у размове з сялянамі паведаміў пра падрыхтоўку паўстання: "Каля вёскі Мілавіды ўжо шмат сабралася нашых, г. зн. палякаў, а ў наваколлях Плаўскіх ужо гатовы 50 чалавек"123 (1877 г., Слонімскі пав.). Па выніках гэтай справы за насельніцтвам згаданых вёсак быў устаноўлены паліцэйскі нагляд.
Каталіцкая шляхта абуралася абмежаваннем дзейнасці касцёла. Праваслаўная царква падвяргалася моцнай крытыцы. У прыватнасці, часта адзначалася, што царква працуе на ўмацаванне расійскай дзяржаўнасці: "Гэтыя сукіны дзеці, барадатыя кацапы. Уся іх літургія заключаецца ў згадванні нейкіх Аляксандра, Марыі, Мікалая і яшчэ, чорт ведае, якіх цароў. У той жа час ксяндзы, па меншай меры, усё пра Бога ды пра Бога"124 (1868 г., Кобрынскі пав.).
У рэдкіх выпадках у віну імператару ставілі адмену прыгоннага ладу, якая, на думку некаторых памешчыкаў і аканомаў, спрыяла пашырэнню гультайства сярод сялян. Аканом Фелікс Шмурло, які назіраў за ходам палявых прац, заявіў сялянам: "Каб цяпер была паншчына, то я б паказаў вам, як трэба жаць. А ў таго, хто вызваліў вас ад памешчыкаў, дай Бог, каб адняліся рукі і каб яго не прыняла зямля”125 (1870 г., Кобрынскі пав.) ды інш. Цікава, што ў следчых справах значна часцей незадавальненне адменай прыгоннага ладу выказвалі сяляне.
122Тамсама. Воп. 6, ад.з. 919.
123Тамсама.Воп. 7, ад.з. 2267.
124Тамсама.Воп. 6, ад.з. 1344.
125Тамсама. Ад.з. 2110.
Толькі ў адным выпадку імператара пазбавілі асабістай адказнасці за тое, што адбывалася ў Беларусі. Памешчык Воўк (Пружанскі пав.) пры атрыманні паведамлення аб неабходнасці своечасовай аплаты працэнтнага (кантрыбуцыйнага) збору з маёнтка заўважыў: 'Тасудар пра тое не ведае. Гэта ўрад рабуе народ. Рабаўнікі, злодзеі, бандыты знішчаюць край"126 (1878 г.). Начальнік жандарскай управы Гарадзенскай губ. у гэтым вьжазванні не ўбачыў злачынства і загадаў справу закрыць. Разам з тым варта адзначыць, што праваслаўнае дваранства толькі аднойчы трапіла ў поле зроку жандараў. Дазнанне паказала, што дваранін Леанід Смялкоў быў моцна п'яны.
Амаль усе справы, у якіх фігуравала каталіцкая шляхта, пачыналіся з даносу. Аўтарамі даносаў (за адным вьжлючэннем) былі сяляне пераважна праваслаўнага веравызнання. Прыблізна палова справаў супраць каталіцкай шляхты была спынена з-за адсутнасці доказаў віны. Следчыя досыць крытычна ставіліся да сялянскіх даносаў. Прычынамі даносаў почасту быў не факт знявагі імператара, а асабістыя парахункі, якія ўзнікалі на глебе сацыяльных канфліктаў у беларускай вёсцы.
У165 справах атрымалася ўстанавіць аўтараў даносаў або службовых рапартаў, з якіх і распачалася справа. Матывацыю аўтараў можна лічыць выяўленай (з пэўнай ступенню дапушчэння) у 141 выпадку. У 73 выпадках (52%) данос з'яўляўся сродкам звядзення асабістых парахункаў, вырашэння пэўнай канфліктнай сітуацыі з дапамогай жандараў (Гл. дадатак), помсты за крыўду. Канфесійная прыналежнасць даносчыкаў была вызначана ў 34 выпадках. Сярод "мсціўцаў" і тых, хто кіраваўся асабістымі матывамі, праваслаўныя складалі 41%, іудзеі — 30%, каталікі — 27%. Пакаранне было вынесена ў 50% справаў.
Кожны чацвёрты даносчьж (25%) кіраваўся г. зв. "грамадзянскім абавязкам". Так умоўна можна акрэсліць сітуацыю, пры якой даносчыка і зневажыцеля не звязвалі ніякія асабістыя або службовыя адносіны (Гл. дадатак). Канфесійная прыналежнасць была ўстаноўлена ў 26 выпадках. Тут дамінавалі праваслаўныя
126Тамсама Воп. 7, ад.з. 2601.
(97%), іудзеі складалі 2%, а каталікі — 1%. Пакараннямі скончылася 60% справаў.
Зрэдку ў разгледжаных справах сустракаліся праявы шчырай лаяльнасці (згодніцтва) з боку каталікоў. Напрыклад, мяшчанка А. Панятоўская (г. Заблудаў) на папрок-пытанне Якуба Глушкевіча, чаму яна, полька, размаўляе па-руску, адказала: "Тут край рускі, і ўсе павінны размаўляць па-руску. Тым больш, што папольску размаўляць забаронена"127 (1867 г., Беластоцкі пав.). На абурэнне Я. Глушкевіча яна "адказала" даносам станавому прыставу. А вось селяніна Балтазара Талвінскага, магчыма, прымусіла напісаць данос толькі жаданне выслужыцца. Ягоны аднавясковец Мацей Пажэзінскі (дарэчы, удзельнік паўстання 1863 г.) выказаў шкадаванне, што быў вымушаны прадаць сваіх кароў, каб выплаціць падаткі: "Падаткі выплачаны, а Гасудара Імператара і чорт не бярэ"128 (1877 г., Бельскі пав.).