Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
153Kraj. Nr 21 ад 24.05.1891
Болыв крытычна паставіўся да гэтай працы аўтар рэцэнзіі ў "Мстормческом вестннке", які схаваўся пад крыптонімам В. Б. Гэта была найбольш сур'ёзная рэцэнзія. В. Б. адзначыў падабенства структуры з кнігай Андрыяшава 'Тісторыя Валынскай зямлі да 14 ст." Ён пазітыўна ацаніў першую частку кнігі, а менавіта геаграфічны нарыс, і вельмі крытычна выказаўся пра ўласна гістарычную частку. У прыватнасці, рэцэнзент звярнуў увагу на тое, што М. Доўнар-Запольскі абмежаваўся толькі летапіснымі крыніцамі і праігнараваў дадзеныя археалогіі і этнаграфіі. У выніку ягоная праца стала звычайным некрытычным пераказам летапісаў. Рэцэнзент прызнаўся, што нават уважліва не чытаў усю кнігу, бо нібыта не бачыўу гэтым сэнсу. Праўда, выказаныя ім "мімаходзь" заўвагі сведчылі пра адваротнае. Напрыклад, В. Б. сцвердзіў, што М. Доўнар-Запольскі перабольшыў ролю веча, недаацаніў ролю палітычных традыцый і недакладна растлумачыў тое месца ў летапісе, дзе гаворка ішла пра нараджэнне князя Усяслава Брачыславіча і "язвено на голове". Справа ў тым, што М. Доўнар-Запольскі пісаў пра павязку на галаве княжыча. У падсумаванні В.Б., нягледзячы на ранейшую крытыку, адзначыў пазітыўнае значэнне працы, асабліва яе першай гісторыка-геаграфічнай часткі, і прызнаў, што аўтар дасягнуў пастаўленай мэты. Пры гэтым вьжазвалася шкадаванне, што аўтар так вузка зразумеў задачы, якія стаялі перад ім як даследчыкам, і ўтрымаўся ад абагульненняў і высноў, хоць мог бы справіцца і з гэтым154.
Вялізная колькасць публікацый маладога даследчыка ў галіне беларускай гісторыі, этнаграфіі, статыстыкі, дыялекталогіі і мовазнаўства, а таксама навуковая вартасць большасці з іх уражваюць. Мітрафан Доўнар-Запольскі не ўвайшоў, а ўварваўся ў навуку. Відавочна, што за публікацыямі 1888 — 1891 гг. стаяла актыўная самастойная праца па вывучэнні крыніц, знаёмства з навуковай літаратурай, прысвечанай беларускай мове, этнаграфіі, археалогіі, гісторыі і эканамічнаму стану. Падмуркам нетыповай для гімназіста і студэнта працаздольнасці і апантанасці, верагодна, было перакананне маладога даследчыка ў
154Нстормческмй вестнмк. Нстормко-лптературный журнал. 1891. Октябрь. Т. XLVI.
тым, што менавіта ён павінен пазнаёміць навуковы свет з Беларуссю. Значную ролю ў гэтым самаперакананні адыграла знаёмства з украінскай гістарычнай і этнаграфічнай літаратурай, кантакты з У. Антановічам і ягонымі калегамі, а таксама этнаграфічныя экспедыцыі па Беларусі.
Апошнія адыгралі велізарную ролю ў станаўленні менавіта беларускага навукоўца. У рэшце рэшт, у кожнай экспедыцыі ён "адкрываў" Беларусь не толькі для навукоўцаў іншых краін, ён "адкрываў" яе і для сябе. Вывучэнне народнай культуры ўмацоўвала сувязі даследчыка з роднай зямлёй і яе народам. Яго абуралі тыя выказванні навукоўцаў і публіцыстаў, якія прыніжалі культуру Беларусі і паказвалі яе насельнікаў варварамі. Некалі прачытаны ў "Wisle" артыкул "Мужыцкае сэрца", хоць і не датычыў непасрэдна беларускіх сялян, зрабіў на маладога навукоўца вельмі моцнае ўражанне. Часткай ягонага "адкрыцця" ўсяму свету Беларусі была апалогія яе народу. Невыпадкова ў "Заметках нз путешествмя по Белоруссмк" ён заявіў, што "крестьянмн в нравственном отношенмм... такой же человек, как м мы все грешные, называемые мнтеллмгентным обіцеством... Душа у крестьяннна есть м даже хорошая душа, но только он слншком своеобразно сравншельно с намн выражает свом чувства к окружаюіцмм..."155
У ранніх публікацыях М. Доўнар-Запольскага арганічна спалучаліся прыкметныя амбіцыі маладога даследчьжа, навуковая зацікаўленасць беларускай этнаграфіяй, гісторыяй і мовай з імкненнем давесці ўсяму свету годнасць і "цывілізаванасць" жыхароў Беларусі, і ў першую чаргу яе сялянства.
2009
155Вмленскмй вестнпк. № 202 ад 19.09.1890.
Горадня і гарадзенцы 1911-1915 гг. на старонках Нашай Нівы"
Горадня і гарадзенцы даволі часта фігуравалі на старонках галоўнай газеты беларускага Адраджэння пачатку XX ст. Пра стварэнне панарамнай карціны жыцця горада над Нёманам казаць не даводзіцца, але чытачы маглі атрымаць інфармацыю пра стан беларускай культуры ў горадзе, даведацца пра асаблівасці гарадзенскай штодзённасці, пра важныя палітычныя падзеі і г. д.
Які ж вобраз Горадні і гарадзенцаў стваралі карэспандэнты і рэдакцыя "Нашай Нівы"?
Першая згадка горада ў аналітычных матэрыялах "Нашай Нівы" была звязаная з выбарамі ў Думу. Трэба адразу адзначыць, што Горадня на ўсіх думскіх выбарах абірала пераважна дэпутатаўчарнасоценцаў. Гэта было вынікам пэўных ідэалагічных і адміністратыўных маніпуляцый...
Падчас выбараў у II Думу (люты 1907 г.) архіерэй спецыяльна для сялянскіх дэпутатаў на губернскі выбарчы сход адслужыў абедню, якую скончыў чарнасоценнай прамовай, дзе "лаяў жыдоў апошнімі словамі" і пераконваў, што лепшыя сябры мужыкоў — гэта рускія памешчыкі. Пасля гэтага сялянскіх дэпутатаў размясцілі ў Народным доме пад аховай паліцыі, каб ізаляваць ад гарадскіх выбаршчыкаў (тых самых "жыдоў"), з якімі
яны раней заключылі пагадненне. Пасля выбараў гарадскія выбаршчыкі падалі скаргу, якую падтрымалі некаторыя сялянскія дэпутаты. Апошнія прасілі адмяніць вынікі выбараў, заяўляючы, што былі "адурманеныя духоўнымі асобамі"156.
На выбарах ў III Дзяржаўную думу (кастрычніку 1907 г.) таксама перамаглі "правыя". Паводле "Нашай Нівы", гэтая перамога была абумоўлена актыўнасцю Сафійскага праваслаўнага брацтва і пагадненнем паміж "ісцінно-рускімі" і "ісцінно-польскімі" нацыяналістамі. Супрацьстаяў ім ліберальна-дэмакратычны Прагрэсіўны блок. Агітуючы за прагрэсістаў, гарадзенскі карэспандэнт "Нашай Нівы" (псеўданім Nemo) пісаў, што "мужьжом патрэбна не грызня паміж рознымі верамі і нацыямі, а новыя свабодныя парадкі і землі"157.
Нічога не змянілася і падчас выбараў у IV Дзяржаўную Думу, якія прайшлі на Гарадзеншчыне ўвосень 1912 г. Вялікай цікавасці гэтыя выбары не выклікалі. Карэспандэнт Беларус бачыў прычыну гэтага ў расчараванні працай дэпутатаў III Думы, асабліва тых, што прадстаўлялі праваслаўнае духавенства ("He падабае духавенству займацца палітьжай; яго дзела служыць Богу і парахвіі"158). Карэспандэнт Міхась, пераказаўшы размову з сялянамі наконт іх чаканняў ад працы Думы, з горыччу зазначыў поўнае неразуменне значэння гэтай дзяржаўнай установы. "Ня дзіва, — пісаў ён, — што нашы беларусы і другія думскія дэпутаты грошы бралі і нічога не зрабілі. Ня дзіва, што яны будучы ў Таўрычэскім палацу, перэхадзілі на тую старану, дзе ім карысьней было і куды іх рознымі абецанкамі манілі"159. Таксама адзначалася адміністратыўнае лабіраванне кандыдатаў з ліку праваслаўнага духавенства. Карэспандэнт Гродзенчук паведамляў пра рассылку праваслаўнаму духавенству губерні "прэдпісаньняў" агітаваць на выбарах у Дзяржаўную Раду за святара Карчынскага, які належаўда крайне "правых"160.
156Наша Ніва. № 8 ад 24 лютага 1907 г. Тут і далей усе цытаты падаюцца з захаваннем моўных і граматычных асаблівасцяў тэкстаў "Нашай Нівы".
157Тамсама. № 30 ад 28 верасня 1907 г.
158Тамсама. № 39 ад 27 (10) верэсьня (сенцябра) 1912 г.
159Тамсама.
16<Тамсама. № 37 ад 13 (26) верэсьня (сенцябра) 1912 г.
Нашаніўская інфармацыя пра культурнае жыццё Горадні ў 19061915 гг. абмяжоўвалася пераважна праблемамі і падзеямі беларускай культуры.
У студзені 1908 г. праблему стаўлення беларусаў да сваёй роднай мовы ўзняў ананімны настаўнік з Гарадзеншчыны ў лісце ў рэдакцыю: "Даўно ўжо мучыць мяне думка аб нашай роднай мові. Народ мае сваю мову. Гаворыць у ёй, не ўстыдаецца яе, а сын гэтаго народу, як выйдзе ў людзі ўжо гаворыць іначэй з гэтым самым народам, каторы яго выгадаваў, на зямліцы каторага ён вырас і сынам каторага ён лічыцца. Чаму гэтак у нас зрабілася, што ўжо так многа інтэлігенцыі выйшла з народу, і ўся яна выраклася сваёй роднай мовы?" Аўтар заўважыў, што пасля атрымання адукацыі для інтэлігенцыі ўжо пакута размаўляць у роднай мове. Ліст канчаўся праклёнам: "Каб таму было цяжка дыхаць, хто гэта зрабіў!"161
Уласна беларускае культурнае жыццё ў Горадні "Наша Ніва" заўважыла толькі ў 1910 г. У сакавіку 1910 г. гарадзенец і будучы палітык Павел Аляксюк (псеўданім Паўлюк) паведаміў пра беларускую вечарыну, якая, па яго словах, "вельмі добра ўдалася". Інфармацыя датычыла вечарыны, арганізаванай Гуртком беларускай моладзі, да якога належала Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас). Паўлюк заўважыў, што Горадня — горад беларускі, але "дагэтуль аб беларусах нешта мала было чутно, і толькі цяпер пачалі яны тут будзіцца. Спачатку, праўда, ішло туга, але пасьля што раз болей і болей пачалі цікавіцца беларускім адраджэньнем, і вось цяпер ужо маем нямала беларусоў, каторые душой і сэрцэм прыналежаць да сваёй бацькоўшчыны... Найбольш нас цешыць і тое, што і нашы браты — славяне — расейцы і палякі — спагадаюць нам тутака, а найболей то цешацца літвіны, што беларускі народ, каторага сілы ешчэ не выкарыстаны, а нават і не пачынаны, прачнуўся"162.
Павел Аляксюк і пазней неаднаразова ўздымаў праблему беларускай культуры. Праўда, ягоныя "беларускія замалёўкі"
161Тамсама. № 1 ад 4 студзеня 1908 г.
162Тамсама. № 13 ад 25 сакавіка 1910 г.
датычылі больш ваколіцаў Горадні. Вось фрагмент рэпартажу з Эйсмантаў: "Шляхта тутэйшай аколіцы, відаць, забылася ўжо сваёй прадзядоўскай мовы; а мо і ня ведае гэты цёмны народ, што даўней іх бацькі і дзяды ўжывалі толькі родную беларускую мову... He забыліся за тое тутэйшыя людзі іншых старасвецкіх звычаёў: у аколіцы, хоць яна і не вялікая, ёсць ажно тры карчмы і як надойдзе свята, шляхта наша цягне туды, як жураўлі ўвосень, і там за кварту гарэлкі можна купіць чалавека, як кажуць, з патрахамі... Ня дзіва, што тут беднасьць расселася як у сваёй хаці, бо а прасьвеці столькі ведаюць, колькі а жалезным ваўку"163.
Цалкам іншую карціну ён назіраў у м. Сідра: "Ці то католік, ці праваслаўны — кожны з іх прызнае сябе цяпер толькі беларусам, і кожны з іх горнецца да беларускай кніжкі, да роднай сваёй мовы. Вельмі любяць яны чытаць "Нашу Ніву", асабліва казкі і розныя апавяданьня... Кепска толькі, што школ ешчэ ў нас нехват для ўсіхтых, каторые хацелі-бтам вучыцьца. Кепска ітое, штоў мястэчку ёсць карчма і стаіць яна — скуль-бы не ехаў — як раз на самай дарозі, — вось і трудна з ёй размінуцца..."164