Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Пасьля, гаворуць летапісцы аб Горадні ў 1224 г.: гараднічане завяліся з крыжакамі і тыя, напаўшы на Горадню, спапялілі і замак і место, а над народам наздзекаваліся. Але кажуць: "адна бяда — не бяда" і гараднічанам ня доўга трэ' было ждаць другой бяды, бо ўдо ў 1241 г. на Горадню напалі татары. Ваевода татарскі Кайдан з вялікай моцай мангольскай агнём і мячом апустошыў зямлю...
Пасьля татараў прыйшла Літва і... запанавала над усёй старонкай. Як з вышэй выведзенага судзіць можна, дагэтуль гораднічане былі самі сабе гаспадарамі, а цяпер пачала гаспадарыць Літва.
Літоўскі князь Эрдзівіл на пажарышчы даўнаго замку пабудаваў новы, сабраў жменю людзей і пачаў бараніцца ад крыжакоў і палякаў, кіеўскіх і галіцкіх князёў.
У 1259 — галіцкія князі напалі на гораднічан.
У 1282 — князь польскі Лешак Чорны пустошыў ваколіцы Горадні.
У 1284 — крыжакі пад верхаводзтвам Конрада фон Тырберга зруйнавалі место і замак.
У 1288-1889 — голад вялікі быў у гораднічанскай зямлі, і "маткі дзяцей сваіх елі", сьведчыць летапісец.
У 1391 — вялікі магістар крыжацкі Мальборг дабыў Горадню.
Адным словам, аб гораднічанах можна сказаць за пяўцом аб палку Ігора, што "пад шэломамі гадаваліся, канцом дзіды ўскармліваліся" і лілі кроў, баронячы зямлі роднай.
Пасьля Літва-гасударство з'едналося з Польшчай. Кажуць, што тады гараднічане пачалі "лечыць раны". Можэ і лячылі, ды ня доўга. У 1655 г. на Горадню наступіла вялікая моц маскоўскага князя і заваладзела і местам і замкам. Маскоўцаў змянілі Швэды, каторыя гаспадарылі чатыры гады. Швэдоў прагналі за морэ, але не шмат неяк лягчэй, мабыць жылося, бо с тых часоў, мабыць пайшла показка ў народзе, што тады настане доля, калі швэд у трэцьця прыйдзе па дзедаву шапку. Дзе і калі швэдоў дзед згубіў сваю шапку так такі я і не дапытаўся.
А тымчасам еднасць з Польшчай рабіла сваё: нашэ баярство ператваралося ў шляхту і... свой чужынцам лічыўся ў сваёй старонцы.
У палавіне XVII ст. Горадня сталася сэймовым горадам. Аўгуст III пабудаваў сэймовы будынак у Горадні. У гэтым гмаху быў сэнатарскі палац, краёвыя рады і каралеўскія канцэлярыі. У 1775 гаду ў Горадню быў пераведзены галоўны суд, так званы Трыбунал і грашавая камісія, ці бач нешта кшталтам міністэрства фінансоў. У гэтым часе падскарбі Вялікага Княз. Літоўскага Тызэнгаўз залажыў у Горадні ткацкія і другія фабрыкі, усяго каля 15, а такжэ ветэрынарную школу, мэдыцынскую, акушэрскую, хірургічную, а пры школах багатую бібліотэку і ешчэ багацейшы батанічны сад. Тызэнгаўз хацеў адкрыць у Горадні акадэмію навук і было да гэтаго ўсё ўжо прыгатавана, але не збылося дзеля пастаронных прычын.
А тым часам прыйшоў час раздзелу Польшчы і Горадня дасталася Pace! ў 1793 гаду, актам зацверджэным у Горадні на сэйме.
Цяпер Горадня — гэта место губернскае, а пры тым як надпагранічнае — умацаванае крэпасьцю і мае значэньне ў разы-
грываючайся на нашых вачах вайне. Горадня ляжыць на правым берэзі Нёмана і па абодвых берагох Городнічанкі. Усяго жыхароў у Гбрадні 41 896; праз Горадню праходзіць чыгунку Петроградзко-Варшаўская. Жыхары па націі дзеляцца на беларусоў, расейцоў, палякоў і жыдоў. Добрыя 8/10 цяперашніх горадзенскіх палякоў і расейцоў — гэта апалячэныя і абрасеіўшыяся беларусы, каторыя, як зазвычай усякія перакінчыкі, у восем разоў большыя ворагі беларускаго адраджэньня за самых найпраўдзіўшых палякоў і расейцоў. На блізка палавіну жыхароў Гбрадні складаюцца жыды, каторые ад сьвята дома і дзеля фанабэрыі ў людзях гавораць па-расейску і прыдаюць Гбрадні расейскі колер. Сам жэ фундамэнт Гбрадні і аколіцы яго заселены беларусамі, як і тысячу гадоў таму назад.
Ю. В.
2010
Краёвец Антон Луцкевіч
Антон Луцкевіч (1884-1942) — вядомая постаць беларускага Адраджэння, пра жыццё і дзейнасць якога напісана шмат. Тым не менш знаходкі новых дакументаў дазваляюць паглядзець на яго як на асобу, дзейнасць якой не заўсёды ўпісваецца ў межы "нашаніўскай парадыгмы". У артыкуле гаворка пойдзе пра стаўленне беларускага палітыка да краёвай ідэалогіі.
Краёвая ідэалогія грунтавалася на ідэі палітычнай нацыі. Краёўцы даводзілі, што ўсе карэнныя жыхары Беларусі і Літвы, якія лічаць сваёй радзімай гістарычную Літву і ўсведамляюць сябе грамадзянамі Краю, належаць да адзінай нацыі "літвінаў". Этнічнае паходжанне і культурная прыналежнасць адыгрывала другарадную ролю. Прыхільнікі краёвай ідэі імкнуліся захаваць тэрытарыяльнае адзінства Краю, змагаліся супраць праяваў радыкальнага нацыяналізму. Ідэя гэтая несла на сабе адбітак колішняй шляхецкай "нацыі" часоў Рэчы Паспалітай абодвух народаў, і найбольш выразна тое адчувалася ў поглядах кансерватыўнай плыні краёўцаў, да якіх, у прыватнасці, належалі Канстанцыя і Раман Скірмунты, Баляслаў Ялавецкі ды інш.
Міхал Ромэр (1880-1945), у сваю чаргу, быў адным з галоўных ідэолагаў дэмакратычнай плыні краёвасці. I разам з віленскім калегамі (Аляксандр Заштаўт, Зыгмунт Нагродскі, Людвік Абрамовіч ды інш.) актыўна супрацоўнічаў з дзеячамі беларускага руху. Усе яны былі перакананыя, што толькі дэмакратычнае
развіццё можа гарантаваць стварэнне адзінай краёвай нацыі. Яны віталі Адраджэнне беларусаў і літоўцаў і імкнуліся да паразумення дэмакратычных элементаў розных нацыянальных рухаў.
Адной з асноўных крыніц нашага даследавання з'яўляецца дзённік Міхала Ромэра, асабліва першыя 6 тамоў, якія ахопліваюць 1911-1915 гг.211 Іншыя важныя крыніцы — публікацыі двух віленскіх выданняў дэмакратычнага накірунку, рускамоўнай "Вечерней газеты" і польскамоўнага "Кур'ера краёвага". Вывучэнне запісаў дзённіка М. Ромэра ў спалучэнні з іншымі матэрыяламі дае падставы сцвярджаць, што Антон Луцкевіч з'яўляўся фактычным кіраўніком і адным з галоўных аўтараў "Вечерней газеты"212. I менавіта ён вызначаў краёвы і дэмакратычны накірунак "Кур'ера краёвага"213.
Антон Луцкевіч упершыню згадваецца ў дзённіку 10(23).05.1911 г.214 Ромэр апісвае польска-беларускі сход, на якім было прынятае рашэнне пра арганізацыю сумеснага краёвага выдання ў форме "jednodniowki", г. зн. аднаразовага выдання. 3 беларускага боку ў сходзе ўдзельнічалі браты Луцкевічы. Пазней ідэя сумеснага выдання набыла форму штотыднёвіка, да ўдзелу ў якім планавалася прыцягнуць і літоўцаў.
Варта адзначыць, што супрацоўніцтва польскіх, беларускіх і літоўскіхдэмакратаўпачалосяяшчэўчасы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Можна згадаць публікацыю артыкула А. Луцкевіча "Аграрная
211Яны захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы ў фондзе Міхала Ромэра (далей — БАНЛ. F 138).
212Вечерняя газета — штодзённая газета, якая выходзіла з 18.09.(1.10).1912 г. да 11(24).06.1915 г. Афіцыйны рэдактар-выдаўца — Ф.М. Хатэнка.
213Кур'ер краёвы — штодзённая газета, якая выходзіла з 30.11.(12.12).1912 г. да 18.04.(1.05).1914 г. Афіцыйны рэдактар-выдаўца — Юліуш Сумарок. (У 2012 г. стала магчымым вывучэнне матэрыялаў рэдакцыі "Вечерней газеты", знойдзеных у былым спецхране Літоўскага Цэнтральнага Дзяржаўнага архіва. Гэтыя матэрыялы пацвярджаюць, што менавіта А. Луцкевіч быў рэальным рэдактарам газеты — заўвага аўтара.)
214БАНЛ. F 138-2228, t. 1, S. 130.
праграма" ў № 46 ад 13(26).04.1906 г. "Газеты Віленьскай"215. Артыкул знаёміў чытачоў польскага дэмакратычнага выдання краёвай арыентацыі з аграрнай праграмай БСГ. 3 таго часу супрацоўніцтва не перапынялася.
Арганізацыю штотыднёвіка ўзяла ў свае рукі польская віленская суполка краёўцаў-дэмакратаў, у якую ўваходзілі Міхал Ромэр, Аляксандр Заштаўт, Браніслаў Крыжаноўскі, Зыгмунт Нагродскі ды інш. Ромэр бачыў кіраўніком сумеснага выдання Яна Яленьскага216, які ў гэты час працаваў у рэдакцыі "Нашай Нівы". Але большасць выказалася за кандыдатуру Людвіка Абрамовіча. Пры гэтым беларусы і літоўцы, фактычна, былі адхіленыя ад арганізацыі выдання. 12 (25).11.1911 г. выйшаў першы нумар "Пшэглёнда Віленьскага"217.
Прызначэнне Л. Абрамовіча, фактычна, перакрэсліла ідэю стварэння міжэтнічнага дэмакратычнага краёвага выдання. Абрамовіч зрабіў "Пшэглёнд Віленьскі" дэмакратычным і краёвым органам, аднак толькі польскай грамадскасці. Між тым неабходнасць барацьбы з шавінізмам, пашырэння краёвай ідэалогіі ды распаўсюду праўдзівай інфармацыі пра імкненні дэмакратычных плыняў беларускага, літоўскага і польскага рухаў станавілася ўсё больш актуальнай.
На пачатку лістапада 1911 г. на сустрэчы зудзелам I. Краскоўскага, А. Луцкевіча, Б. Крыжаноўскага, 3. Нагродскага і М. Ромэра была выказана думка пра выданне ў Вільні рускамоўнага дэ-
215Газета Віленьска — штодзённая польская газета дэмакратычнага і краёвага накірунку. Выходзіла з 15(28). 02 да 25.07. (8.08).1906 г. Рэдактар-выдаўца — М.Ромэр.
216Сапраўднае імя — ВітаўтЧыж. Крытык і публіцыст. У1910-1911 гг. працаваўу рэдакцыі "Нашай Нівы" (БАНЛ. F 138 2229, t. 2, s. 3. Запіс ад 19(08) (1.09).1911 г.) Аўтар рэцэнзій, апавяданняў, артыкулаў па пытаннях беларускага музычнага жыцця, этнаграфічных даследаванняў. 3 1911 г. друкаваўся ў польскіх выданнях. У 20-я гг. — чыноўнік віленскай польскай адміністрацыі. У 1928 г. — віцэ-прэзідэнт Вільні.
217Пшэглёнд Віленьскі — штотыднёвік, які выходзіў з 15(28).02.1911 да 29.08 (11.09).1915 г. Кіраўнік газеты Людвіг Абрамовіч. Рэдактар-выдаўца — Вітольд Абрамовіч.
макратычнага штотыднёвіка218. Мэтай выдання павінна была стаць прапаганда краёвай ідэалогіі ў яе ліберальна-дэмакратычным варыянце. Аднак непасрэдных вынікаў гэтая сустрэча не мела. Толькі ўвосень 1912 г., напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу, ідэя пачала набываць канкрэтныя формы. На гэты раз ініцыятыву ўзяў у свае рукі Антон Луцкевіч.
18.09(1.10).1912 г. выйшаў першы нумар штодзённай "Вечерней газеты". Падпісаў яго да друку ў якасці рэдактара Ф. М. Хатэнка. Але, як ужо адзначалася, сапраўдным кіраўніком газеты і аўтарам большасці "перадавых" артыкулаў быў А. Луцкевіч. Пра гэта сведчаць не толькі шматлікія запісы ў дзённіку М. Ромэра. Сапраўднага кіраўніка газеты заўважыў і Дэпартамент паліцыі219.
"Вечерняя газета" як выданне "рускіх дэмакратаў” адразу прыцягнула ўвагу віленскай грамадскасці. Гэтаму спрыяў высокі ўзровень публіцыстыкі ліберальна-дэмакратычнага накірунку. Аднак амаль усе публікацыі друкаваліся без подпісаў. Толькі праз два месяцы пасля выхаду першага нумара пад некаторымі матэрыяламі пачалі з'яўляцца псеўданімы. Сярод іх можна заўважыць псеўданімы і крыптанімы, якія належалі А. Луцкевічу — А. Нванов, A. Н., Г. Б.22°. Апошні быў звязаны з псеўданімам Генрык Букавецкі, пра які гаворка наперадзе. Але хто "хаваўся" пад псеўданімамі і крыптанімамі (Бо-вйчь, Б-ов, С.У., Кйй221 ды інш.), пакуль не выяўлена.