Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
257а-н-а. Кліч да згоды // Наша Ніва. 1915. № 10.
258а-н-а. Іх адказ // Наша Ніва. 1915. № 12-13.
У заключэнні хацелася б яшчэ раз звярнуць увагу на матывы, якія падштурхнулі А. Луцкевіча да рэалізацыі незвычайнага выдавецкага праекта. Па-першае, у 1912-1915 гг. Антон Луцкевіч падзяляў асноўныя прынцыпы краёвай ідэалогіі ў яе дэмакратычным варыянце. Пашырэнне краёвасці сярод рускай і польскай грамадскасці, якая ў большасці складалася з нашчадкаў некалі паланізаваных або русіфікаваных беларусаў (і літоўцаў) ён лічыў карысным як для ўсяго Краю, так і для беларускага Адраджэння. Але, узнікала пытанне, як прапагандаваць краёвую ідэю? Выкарыстаць "Нашу Ніву" і пашыраць краёвасць ад імя беларусаў? Але перад "Нашай Нівай" стаялі зусім іншыя задачы. Да таго ж беларускамоўная прапаганда была абмежавана этнакультурнымі рамкамі і наўрад ці магла аказаць сур'ёзны ўплыў на рускую і польскую грамадскасць Беларусі і Літвы. I зусім па-іншаму яна ўспрымалася рускімі і палякамі, калі гучала на іх мовах. "Вечерняя газета" і "Кур'ер краёвы" змяшчалі вялікую колькасць матэрыялаў пра беларускае Адраджэнне. Гэта ўмацоўвала пазіцыі беларускага руху, пашырала кола ягоных прыхільнікаў і прывучала польскую і рускую грамадскасць да думкі пра заканамернасць беларускага Адраджэння.
Магчыма, А. Луцкевіч разлічваў з дапамогай польскамоўнага і рускамоўнага выданняў вярнуць у рэчышча беларускага руху хаця б частку страчанага раней беларускага этнасу. Дарэчы, М. Ромэр сцвярджаў у дзённіку, што "вяртанне зрусіфікаваных элементаў да роднага беларускага асяроддзя і ўключэнне іх у беларускі рух" з'яўлялася галоўнай задачай "Вечерней газеты"259. Цалкам магчыма, што падобная задача, хаця і ў іншай ступені, стаяла і перад "Кур'ерам краёвым".
Істотнае месца ў прапагандзе краёвасці займала барацьба супраць этнічнага шавінізму. У адным з артыкулаў на старонках "Нашай Нівы" А. Луцкевіч заклікаў усе народы Беларусі і Літвы падаць сабе рукі і супольнымі сіламі бараніцца ад гэтай хваробы, каб "зніштожыць сяўбу ненавісьці і злосьці". А далей адзначаў: "Вось бачым добрую жменю расійскіх, польскіх і літоўскіх газет, каторыя — каждая ў сваім народзі — змагаюцца з чарнасоцен-
259БАНЛ. F 138 2230, t. 4, s. 115. Запіс ад 19.05 (1.06). 1914 г.
ствам. У Вільні выходзіць "Вечерняя газета", "Кур'ер краёвы", "Lietuvos Ukininkas", "Vilniaus Zinios", i ўсе яны поруч з "Нашай Нівай" ідуць да аднэй мэты: стараюцца развіваць "просты" народ, каб урэшці сам ён узяў свае справы ў свае рукі і з пагардай адвярнуўся адтых, хто хоча выкарыстацьяго цемнату дзеля пашырэння націоналізма"260.
Выдавецкі праект Антона Луцкевіча спрыяў дэмакратызацыі рускай і польскай грамадскасці Краю. Дарэчы, калі ўлічваць актыўную ролю нашаніўскага кола ў арганізацыі і дзейнасці віленскага асветніцкага таварыства "Вестнмк знанмя", то можна прыйсці да высновы, што з беларусаў складалася амаль уся "руская" дэмакратыя Краю. Пра польскую дэмакратыю гэтага не скажаш, але і тут дзейнасць беларусаў адыгрывала значную ролю.
Усё вышэйсказанае падаецца справядлівым з прагматычнага пункту погляду. Але, упэўнены, што нельга ўсё растлумачыць толькі нейкімі рацыянальнымі разлікамі А. Луцкевіча. Справа ў тым, што ідэя краёвасці ламала традыцыі і стэрэатыпы вузкай этнічнай прапаганды, якія ў гэты час ўжо дамінавалі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. У пэўным сэнсе гэта ідэя трымалася на ўнікальнай атмасферы шматэтнічнага Краю і асабліва Вільні. Гэтая атмасфера нараджала людзей, якія адчувалі сябе адначасова рускім і беларусам (Іван Краскоўскі261), палякам і літоўцам (Данатас Маліноўскас, Міхал Ромэр), палякам і беларусам (Аляксандр Заштаўт, Раман Скірмунт, Вітаўт Чыж262). Гэта была атмасфера сапраўднага этнічнага карнавала, дзе адсутнічалі выразныя межы, калі ў залежнасці ад жыццёвых абставін маска станавілася тварам і наадварот. Беларус Антон Луцкевіч на старонках "Вечерней газеты" станавіўся "рускім",
26°а-н-а. Змаганне з хваробай // Наша Ніва. 1913. № 9.
261М. Ромэр характарызаваў яго як "беларуса па паходжанні і рускага па культуры". Ён жа паведаміў, што ў віленскім аддзяленні Саюза аўтанамістаўфедэралістаў менавіта I. Краскоўскі прадстаўляў рускую грамадскасць (БАНЛ. F 138 2230, t. 4, s. 20. Запіс ад 13(26).02.1914 г.).
262На пачатку 1915 г. В. Чыж заявіў пра сваё жаданне ўступіць у віленскую арганізацыю прыхільнікаў незалежнасці Польшчы (БАНЛ. F 138 2230, t. 4, s. 383. Запіс ад 11.(24).02.1915 г.).
а на старонках "Кур'ера краёвага" — "палякам". Магчыма, мы сутыкаемся тут з пэўнай заканамернасцю беларускай гісторыі. Яна вельмі багатая персанажамі, якія выступалі ў двух або нават трох іпастасях і адначасова належалі беларускай, польскай, літоўскай і рускай гісторыі. Можа гэта была праява таго самага "вольнага беларускага духу" (Ігнат Канчэўскі), які шукаў уласныя шляхі? Беларусь нараджала такіх людзей таму, што была зямлёй, дзе зліваліся розныя этнічныя, культурныя і рэлігійныя плыні. Кожны з іх знаходзіў прытулак і прыжываўся ў "беларускім доме".
Калі мы пагодзімся з тым, што гэты этнакультурны карнавал базуецца на асаблівасцях развіцця нашага краю, магчыма, нам будзе лягчэй зразумець асобы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Вікенція Канстанціна Каліноўскага, Аляксандра Ельскага, Рамана Скірмунта, Эдварда Вайніловіча і некаторых іншых. Дык можа краёвасць, якую адстойвалі М. Ромэр, Р. Скірмунт і іх паплечнікі, не з'яўлялася толькі праявай пострамантычных і трохі наіўных спадзяванняў гэтых людзей, а ўяўляла сабой адну з падвалінаў беларускай гісторыі і тагачаснай беларускай ментальнасці?
Што ж тычыцца даследаванняў выдавецкай дзейнасці А. Луцкевіча і ўсяго нашаніўскага кола, то яны павінны працягвацца. Застаюцца шматлікія пытанні. Напрыклад, якую ролю адыгралі віленскія масонскія ложы? У 1910-1915 гг. яны аб'ядналі частку дэмакратычных сіл усіх нацыянальных рухаў Беларусі і Літвы. Сябрамі ложаў былі браты М. Ромэр, браты Луцкевічы, В. Ластоўскі ды інш.263. Варта задумацца і над тым, чаму з двух выданняў большы поспех выпаў на долю "Вечерней газеты"? Ці можна лічыць гэта адлюстраваннем пэўных тэндэнцый, якія мелі месца сярод рускай грамадскасці Краю, ці толькі вынікам публіцыстычнай дзейнасці А. Луцкевіча? Чаму дэмакратызм "Вечерней газеты" і "Кур'ера краёвага" не выходзіў па-за межы ліберальна-дэмакратычнай ідэалогіі?
Застаецца пытанне і пра тое, чым была краёвасць у беларускай гісторыі пачатку XX ст. Прагматычным разлікам прадстаўнікоў
263БАНЛ. F 138 2230, t. 4, s. 404. Запіс ад 4(17).03.1915 г.
тых этнічных рухаў, якія адчувалі ўласную слабасць? Спробай выкарыстаць палітычны варыянт нацыянальнай мабілізацыі насельніцтва? Пострамантычнымі ілюзіямі некалькіх палітыкаў, далёкіх ад рэчаіснасці Беларусі і Літвы пачатку XX ст.? Ці напаўсвядомай праявай глыбінных падставаў беларускай гісторыі? Гэтыя і іншыя пытанні яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў.
2009
Палеская вёска ў стасунку да Пана
Палессе ў межах Беларусі і сёння з'яўляецца адным з найбольш адметных і самабытных рэгіёнаў. У прадстаўнікоў гуманітарных навук асаблівую цікавасць выклікаюць тыя рысы традыцыйнай культуры, якія, нягледзячы на маштабныя працэсы сацыяльнай трансфармацыі XX ст., усё ж захаваліся на Палессі ды па-ранейшаму ёсць часткай светаўспрымання яго жыхароў. Сацыяльныя антраполагі адзначаюць, напрыклад, прысутнасць у свядомасці старэйшых пакаленняў вясковага насельніцтва кагнітыўных структур, сфарміраваных яшчэ ў перыяд феадалізму і звязаных з міфалагічным светапоглядам.
Багатая мазаіка архаізмаў і навацый, перамешванне новага і старога былі яшчэ больш відавочнымі ў міжваенны час, калі Палессе знаходзілася ў межах Польскай дзяржавы. Гэтая палеская асаблівасць рабіла рэгіён прыцягальным для этнографаў, сацыяльных антраполагаў, этнасацыёлагаў ды інш. Праграма па вывучэнню Палесся, якую курыравалі Інстытут даследаванняў нацыянальных спраў і Камісія навуковага вывучэння ўсходніх земляў, ахоплівала моўныя, дэмаграфічныя, эканамічныя і этнасацыялагічныя даследаванні. Палессе ператварылася ў свайго роду даследчую лабараторыю асаблівасцяў сацыяльнакультурных працэсаў, у т. л. у гістарычнай рэтраспектыве.
Адным з найбольш грунтоўных даследчыкаў Палесся міжваеннага часу ў галіне сацыяльнай антрапалогіі быў Юзаф Абрэмбскі
(1905-1967). Галоўным аб'ектам ягонай увагі стаўся "адказ" традыцыйнай культуры на "выклікі" навейшага часу.
Даследчык адзначыў узмацненне працэсаў сацыяльнай дэзарганізацыі, што было выклікана як пэўным крызісам старэйшых пакаленняў, звязаным з прыстасаваннем да новай эканамічнай і прававой сітуацыі, так і ігнараваннем моладдзю традыцый і аўтарытэтаў. Менавіта моладзь была авангардам разбурэння традыцый і лабіравання новых каштоўнасцяў, узятых па-за светам палескай вёскі. Адметнай рысай новай мадэлі жыцця станавілася тое, што Ю. Абрэмбскі акрэсліў тэрмінам панскасць264. Гэта было выразнае імкнення быць панам, жыць як пан і мець тыя ж самыя правы.
Перайманне гэтай новай мадэлі адбывалася праз кантакты з польскім грамадствам і гараджанамі. Але пры гэтым вясковыя разбуральнікі традыцый, як правіла, не мелі магчымасці далучыцца да вышэйшай сацыяльнай групы і былі асуджаныя на пагарду з яе боку, на сацыяльную і культурную "непаўнавартасць". Адказам на гэта стаў рост варожасці да палякаў.
Другая палова 30-х гг. XX ст. была часам абвастрэння сацыяльных (сялянска-панскіх) супярэчнасцяў. Ю. Абрэмбскі сцвярджаў, што крышталізацыя ў палешука пачуцця крыўды выціснула традыцыйнае мужыцкае горэ з ягоным фаталізмам і абярнулася ростам нянавісці да ўсяго польскага асяродку, і ў першую чаргу да лясной адміністрацыі, служачых у маёнтках (падпанкаў) і чыноўнікаў мясцовай адміністрацыі ніжэйшага ўзроўню265.
Прысутнасць пэўных этнакультурных рысаў у (сялянска-панскім) канфлікце таксама была абумоўленая тым, што на тагачасным Палессі сацыяльныя межы часта супадалі з нацыянальнымі. Гэта засведчылі і вынікі перапісаў насельніцтва 1921 і 1931 гг.266 Сацыяльныя ролі палешука амаль не выходзілі за межы ся-
264Jozef Obr^bski, Dzisiejsi ludzi Polesia i inne eseje. Prygotowanie do druku i przedmowa Anna Engelking. Wydawnictwo IFiS PAN, Warszawa, 2005, s. 125