Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Паводле інфармацыі таго ж карэспандэнта, "Нашу Ніву" і беларускія кнігі ў Горадні можна было набыць у кнігарнях Заморскай, Любіча і Тракеніцкай. Апроч таго, "Нашу Ніву" прадаваў яшчэ хлопчык-газетчык165.
Моцна ўсхвалявала гараджанаў смерць Элізы Ажэшкі ў траўні 1910 г. "Наша Ніва" адрэагавала артыкулам "Эліза Ажэшка", падпісаным В. Л. (Вацлаў Ластоўскі?). Аўтар адзначаў, што смерць Э. Ажэшкі, якая "старалася шырыць агульналюдскія ідэалы, міласць да чалавека", з'яўляецца стратай не толькі для Польшчы і польскага народу, але для ўсяго культурнага свету. Паводле В. Л., "большая частка твораў Э. Ажэшкі, як і сама душа пісьменніцы, неразрыўна зьвязана з беларускай глебай... Праўдзівай бацькоўшчынай Ажэшковай была Беларуская зям-
163Тамсама. № 15 ад 8 красавіка 1910 г.
164Тамсама.
165Тамсама. № 25 ад 17 чэрвеня 1910 г.
ля, каторая яе ўзгадавала; с Польшчай — апрача мовы і гісторычных перажыткоў — вялікая пісьменніца мела мала супольнаго. I ўсё-ж такі беларуская фантазія, беларуская казка, што рожэвай дымкай апавівала яе дзіцячыя думкі, ускалыхала вялікага духу пакойнай на славу чужым. Такая ўжо, відаць, доля нашага краю..."166
У лістападзе 1910 г. Гарадская дума пастанавіла ўшанаваць памяць Ажэшкі. Дзеля гэтага было прынятае рашэнне: "1) назваць Пясковую вуліцу, на якой яна жыла, яе іменем; 2) плаціць з гарадскіх сродкаў за навуку 5 бедных вучняў; 3) даваць штогод на кожны з гарадскіх прытулкаў 100 руб.; 4) павесіць партрэт Ажэшкі ў зале паседжанняў гарадской думы167.
Найбольш поўна на старонках "Нашай Нівы" асвятлялася дзейнасць Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі, якім да 1912 г. кіраваў ксёндз Францішак Грынкевіч. Пры гэтым важна адзначыць, што "Наша Ніва" ні разу не згадвала пра існаванне самога гуртка. Звычайна газета проста паведамляла пра беларускія культурныя падзеі ў Горадні, якія арганізоўваліся мясцовай моладдзю. На чарговую беларускую вечарыну, якая адбылася ў сярэдзіне лютага 1911 г., сябры гуртка запрасілі "нашаніўцаў". Як сведчаць успаміны бібліятэкаркі гуртка Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас), у Горадню прыехаў Іван Луцкевіч168. Відавочна, што ён і быў аўтарам адпаведнай нататкі, апублікаванай у № 8 (ад 24 лютага) і падпісанай псеўданімам "Нашанівец".
I.	Луцкевіч прайшоўся вуліцамі старога горада і падзяліўся з чытачамі сваімі ўражаннямі: 'Торад наш ляжыць над Нёманам. Сваімі старымі будоўлямі, касьцёламі, палацамТызенгаўзоў, старымі дамамі — ён паказывае, што калісь людзі дбалі аб яго красе. Мешаніна дереўляных і каменных будоўлі, распалажэньне гораду дае маляўнічы і сімпатычны выгляд Гродні. Люба перейсціся сёред гэтых будоўлі: відаць, што тандэт і вульгарыза-
166Тамсама. № 20 ад 13 траўня 1910 г.
167Тамсама. № 46 ад 11 лістапада 1910 г.
168Сівіцкая Л. Горадзенскі гурток беларускай моладзі (1909-1914) // Горад святога Губерта. Выпуск першы / пад рэд. А.Ф. Смаленчука. Сейны, 2000. С. 91.
цыя не зачапіла даўняго хараства. Жыцьцё ў Гродні плыве на палавіну патрыярхальна. Шчыра прывітаюць брата! Німа тэй гарачкі вялікіх гарадоў. Такая атмосфера наводзіць на чалавека паважныя думкі, падбівае разглядацца ў мінулых часах. Гурткі маладых пачынаюць займацца літэратурай, навукай, a пазнаўшы яе, ня дзіва, што сэрцы іх гарачыя сільней забьюцца, а сымпатіі пакіруюцца да ўласнаго беларускаго народу".
Тут варта звярнуць увагу на выраз "горад наш". Ён не быў выпадковым...
Іван Луцкевіч апісваў вечарыну, распавядаючы пра нейкія "імяніны", на якія быццам бы быў запрошаны. Паводле яго карэспандэнцыі, "імяніны" пачаліся з рэферату "Адгалосак душы беларускага народу ў яго песьнях, казках і паданнях", з якім выступіў гімназіст Юзва. На самай справе, як сведчаць успаміны Л. Сівіцкай, гэты рэферат чытаў старшыня гуртка Адам Бычкоўскі169. Потым спявалі беларускія песні, а напрыканцы адбылася пастаноўка аднаактавай п'есы Каруся Каганца "Модны шляхцюк”. Гэты вадэвіль, які быў выдадзены асобнай кніжачкай у Пецярбургу ў 1910 г., карыстаўся асаблівай папулярнасцю сярод прыхільнікаў беларускага тэатра.
"Нашанівец" быў вельмі задаволены вечарынай: "Я дзіваваўся, гледзячы на артыстоў, як яны умелі падглядзець, падсьцерагчы характар вясковых сватаньнёў, умелі ўстроіць усё так, як яно папраўдзі бывае ў хаце беларускай. [...] Добра сыгралі ўсе, і відаць, што аддаюцца справе з цэлым агнём маладых сваіх дум. Казалі вершы беларускія чыстым выгаварам нашай мовы; відаць было, што горад і школа не здалелі мовы роднай скалечыць, маленькая дзяўчынка ў народнай опратцы сказала верш Сівіцкай "Што я люблю", гаварыла з такім зразуменьнем, што ўлівала веру, што гэтыя маладыя сілы Беларусі патрапяць так гарача, так ідэальна пакахаць "і край, і лес, і ноч, і дзень, і свой народ і ўсіх людзей", што яны не паўстыдаюцца імені беларус. [...] Выходзячы позна з імянін я вынес адтуль з сабой думку, што часу не змарнаваў, і не маркоціўся, а напроціў ўздыхнуў ат-
169Тамсама. С. 91.
масферай здаровай, чагось навучыўся. Вынасіў падзякаваньне за прыемный вечар і веру, што гродзенская беларуская моладзь родную справу пасуне ўперад".
Верагодна, пэўныя недакладнасці ў нататцы I. Луцкевіча былі абумоўленыя імкненнем схаваць інфармацыю, якая магла аказацца небяспечнай для сяброў гарадзенскага гуртка.
Пра Гарадзенскі гурток беларускай моладзі "Наша Ніва" пісала і пазней. I зноў не згадваючы пра сам гурток, не называючы імёнаў і прозвішчаў. У траўні 1911 г. за подпісам К. К-шко ў "Нашай Ніве" з'явілася інфармацыя пра маёўку гарадзенскай беларускай моладзі, на якой гучалі беларускія песні, дэкламаваліся вершы як ужо вядомых беларускіх паэтаў ("песьняроў"), так і ўдзельнікаў маёўкі: "Гулялі без прынукі і нуды, як толькі можэ гуляць моладзь, якая бачыць перад сабой далёкую і цяжкую дарогу". Аўтар нататкі (ім быў хутчэй за ўсё сябра гуртка Казімір Калышка) зазначыў, што маёўка ладзілася з нагоды ад'езду "старэйшага таварыша", які "агню і дыхту паддаваў, дзе толькі з'явіўся"170. I сапраўды, на гэтай маёўцы гурток развітваўся з адным з яго арганізатараў і першым старшынёй Адамам Бычкоўскім, які скончыў гімназію і пакідаў Горадню171.
Умовы дзейнасці гуртка ў Горадні, сапраўды, былі даволі няпростымі. На пачатку 1912 г. ксёндз Грынкевіч пакінуў кіраўніцтва гуртком і адышоў ад беларускіх справаў. Л. Сівіцкая галоўнай прычынай лічыла ціск вышэйшых духоўных уладаў. Ціснулі і на гімназічную моладзь. Некаторыя выкладчыкі гімназіі пагражалі гурткоўцам зніжэннем адзнакі за паводзіны ды інш.172
Тым не менш дзейнасць працягвалася. Перад новым 1913 г. гурткоўцы зладзілі ялінку для дзяцей у в. Серуцёўка Саколь-
170Наша Ніва. № 18-19 ад 12 травня (мая) 1911 г.
171Верагодна, ён працягваў адукацыю на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Прынамсі, прозвішча Бычкоўскі фігуруе сярод заснавальнікаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў гэтага ўніверсітэта (Сьвятагор Я. Беларускі студэнцкі кружок Ц Наша Ніва. № 31 ад 2 жніуня 1913 г.).
172Сівіцкая Л. Горадзенскі гурток беларускай моладзі... С. 94.
скага пав. "Наша Ніва" паведаміла пра гэта ўжо на пачатку 1913 г. Аўтар нататкі "Беларуская вечарына наездам" (магчыма, крыптонімам Ф. Л. падпісаўся сябра гуртка Ф. Лабенец) ізноў жа не называў ні вёскі, ні прозвішчаў арганізатараў і ўдзельнікаў свята. Ён нават сцвярджаў, што ў вёсцы ніхто не ведаў пра прыезд гасцей, што вяскоўцы спачатку не жадалі размаўляць з гасцямі па-беларуску і загаварылі на роднай мове толькі тады, калі пачулі, што госці размаўляюць на ёй паміж сабой. Апісанне гэтага беларускага свята добра перадае тую атмасферу, у якой адбывалася беларускае нацыянальна-культурнае Адраджэнне на Гарадзеншчыне: "У гэтай вёсцы ніхто ня толькі што не бачыў, але нават і ня чулі аб беларускім друкаваным слове і вельмі дзівіліся ўгледзіўшы "Н. Н.", беларускі календар і др. Але прынялі іх бяз сьмеху і зьдзеку, як гэта часам бывае праз цемнату ў другіх мейсцах. А пачуўшы колькі вершоў і апаведаньнёў, пачалі прасіць, каб ім даць пачытаць; раздалі ім колькі календароў і др. кніжак"173.
Чытачы "Нашай Нівы" маглі адно даведацца пра падзеі беларускага культурнага жыцця горада. Відавочна, што рэдакцыя займалася "беларусізацыяй" Горадні. 3 іншых падзеяў культурнага жыцця "Наша Ніва" згадала пра гадавіну смерці Элізы Ажэшкі174 і адкрыццё музея пры гарадскім Педагагічным таварыстве (1913)175. Таксама газета адрэагавала на смерць гарадзенскага педагога і гісторыка, аўтара гістарычнай працы "Гродненская стармна" Яўстафія Арлоўскага (1913). Аўтар паведамлення, які выкарыстаў крыптонім А. 3. (верагодна, гімназіст і тагачасны старшыня Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі Адольф Зянюк) пісаў, што "сваёй сумленнай і доўгалетняй службай ён [Я. Арлоўскі — A.C.] зьеднаў сабе агульную сімпатыю і за труной яго ішло шмат моладзі і жыхароў". Ён жа прывёў вучнёўскую характарыстыку Я. Арлоўскага: "Чалавек прастаты, дабра і праўды"176.
173Наша Ніва. № 3 ад 18 студня 1913 г.
174Тамсама. № 18-19 ад 12 травня (мая) 1911 г. Аўтар публікацыі (крыптонім X) пісаў, што "грамадзянство добра яе помніць і помніцьймець, бо хаця яна і адыйшла ад нас целам, але дух яе жыве і жыцыме".
175Тамсама. № 48 ад 28 лістапада 1913 г.
І76Тамсама. № 50 ад сьнежня 1913 г.
Няпросты стан беларускага Адраджэння на Гарадзеншчыне адлюстраваўся ў падарожных нататках Вацлава Ластоўскага ("3 падарожжа па Гродзеншчыне"177). Ён наведаў тыя часткі рэгіёна, дзе "жыве беларускі народ суцэльнай грамадой". Власт адзначыў чысціню беларускай мовы "беларусоў-гродзенчукоў" і звярнуў увагу на раскол, які адбыўся сярод мясцовай інтэлігенцыі. Апошняя падзялілася на "польскі" і "расейскі" лагеры, ваюючыя паміж сабой за "душу беларуса": "Тутэйшыя палякі лічаць за "сваіх" беларусоў-каталікоў; праваслаўныя расейцы — "сваімі" лічаць праваслаўны люд". Пры гэтым, як заўважыў аўтар, ні адныя, ні другія "ня хочуць бачыць і ведаць, што беларус можэ вытварыць сваю ўласную культуру, пачаць жыць сваім асобным жыцьцём". В. Ластоўскі заўважыў, што "людзей, каторыя бы адносіліся справядліва да адраджэньня беларускаго народу, тут, у Гродзеншчыне мне прыходзілася спатыкаць менш, чым у іншых мейсцах". У якасці прыкладу ён прывёў кніжных гандляроў, абурэнне якіх выклікала адно толькі пытанне пра беларускія кнігі. Адразу пачыналіся маналогі пра "беларускую інтрыгу", накіраваную ці то супраць палякаў, ці то супраць расейцаў, што залежала ад канфесійнай прыналежнасці гандляра. Адной з галоўных прычынаў такога становішча, на думку дзеяча Адраджэння, была пазіцыя як мясцовай "інтэлігенцыі", так і гарадзенскага праваслаўнага і каталіцкага духавенства, якое адмаўляла існаванне беларусаў.