Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Артыкул В. Ластоўскага аказаўся амаль адзіным тэкстам "Нашай Нівы" разгляданага перыяду, у якім на высокім аналітычным узроўні апісваліся праблемы "беларускай Гарадзеншчыны".
Таксама звяртаюць на сябе ўвагу карэспандэнцыі не ідэнтыфікаванага аўтара з Гарадзеншчыны, які падпісваўся псеўданімамі Міхась, Дзед Міхась, Стары дзед Міхась і, нарэшце, Верны сын Беларусі дзед Міхась. Ягоныя публікацыі, што вылучаюцца беларускім патрыятызмам і пэўным пафасам, з'яўляюцца на старонках газеты ў 1912 г. Першая з іх была крытыкай ліста Беларуса з Магілёўскай губ., апублікаванага ў газеце "Крестьянмн". Аўтар ліста здзекаваўся з беларускай мовы, за што і
177Тамсама. № 32 ад 9 (22) жніўня (аўгуста) 1912 г.
атрымаў ад Дзеда Міхася мянушку "здрайцы Бацькоўшчыны". Публікацыя заканчвалася зваротам: "He чурайцеся, беларусы, сваёй роднай мовы, не рабіцеся здрайцамі сваёй Бацькоўшчыны, а заставайцеся яе вернымі сынамі, тады і чужынцы будуць нас шанаваць"178.
У іншай публікацыі гэты аўтар рашуча выступаў супраць невуцтва і задаваўся рытарычным пытаннем: "Калі ты, наша Беларусь, уваскрэснеш, калі цябе асвеціць яснае сонейка навукі, калі ты разарвеш тыя ланцугі, якія многа лет дзержаць цябе ў цемнаце. Я хаця стары чалавек, але не трачу надзеі, што на нашай святой Беларусі загарыць ясным полымем навука, што свет ва ўсе цёмныя куты загляне і прабудзіць беларусоў ад доўгага сна. Нам толькі трэба больш школ і навукі на нашай беларускай мове, бо расейская мова, хоць і культурная, але для нас малазразумелая і дзеля гэтага сельскія грамацеі не ахвотна чытаюць расейскія кнігі. Кожная нацыя любіць сваю мову, свае абычаі і сваю бацькоўшчыну"179.
Штодзённае жыццё гарадзенцаў знайшло сваё адлюстраванне ў шматлікіх нататках ужо згаданага Паўла Алексюка. Яго карэспандэнцыі пачалі з'яўляцца ў кастрычніку 1909 г. Спачатку гэта былі кароткія паведамленні пра падзеі з жыцця Горадні, якія змяшчаліся ў рубрыцы "3 Беларусі і Літвы". Пазней рэдакцыя пачала вылучаць іх асобна і з'явілася рубрыка "3 Гродны". Паведамленні П. Алексюка ствараюць даволі цікавы вобраз штодзённага жыцця горада. Да найбольш характэрных гарадзенскіх сюжэтаў належалі праблемы гігіены, асвятлення вуліц, крымінальныя здарэнні, гаспадарка і адукацыя:
Кастрычнік 1909 г.: "У горадзе халера, якой доўга не было. За тры тыдні памерла 30 чалавек... Зараз наводзіцца чысціня, але больш для вачэй. Калі гаспадар не хоча прыбіраць бруд, то ўсё так і застаецца. Калі паліцыя не будзе глядзець за чысцінёй, то халера будзе множыцца"180.
178Тамсама. № 22 ад 31 (13) мая 1912 г.
179Тамсама. № 27 ад 5 (18) ліпня (юля) 1912 г.
180Тамсама. № 42 ад 15 кастрычніка 1909 г.
Лістапад 1909 г.: 'Торад наш губернскі, а парадкі не губернскія. На адной вуліцы шмат ліхтароў, а на іншых няма. Па некаторых завулках боязна хадзіць уначы, а яшчэ і злодзеі цягаюцца. Трэба ставіць ліхтары на пустых вуліцах; цяпер набіраюць навабранцаў у войска. На вуліцы лепш не выходзіць: "Сядзі дома і не вытыкай носа"181.
Снежань 1909 г.: Судовая палата разглядала справу адваката Гілерсана, які на беластоцкім працэсе аб пагроме казаў антыўрадавую прамову. "Шмат сабралося на гэта дзела адвакатаў з усёй Расеі, каб бараніць свайго таварыша". Аднак Судовая палата засудзіла яго на год у крэпасць182.
Люты 1910 г.: "У нашым горадзе ёсць такія падворкі, што як залезеш туды, то і ног з балота не выцягнеш: хоць па "скорую помач" пасылай. Ёсць і іншыя парадкі: на Саборнай, напрыклад, столькі таўчэцца народу, не маючы, відаць, нічога лепшага для работы, што калі патрэба здарыцца прайсьці, то і людзям і сабе паадбіваеш бакі". (Інфармацыю папярэджваў загаловак: У нашым Гродне ўсё модне)183.
Сакавік 1910 г.: "Сярод бела дня вывозяць гарадскія бруды, ад якіх "аж насы рве". Калі-ж гэткім парадкам прыйдзе канец?"184
Красавік 1910 г.: У горадзе "бруд, смурод; вечарамі такая цемь, што і прайсьці трудна. Тратуары паламаныя. Паліцыя, праўда, пішэ часам пратаколы; але з гэтым бывае ўсяляк..."; фабрык у Горадні мала. Адна вялікая — тытунёвая I. Шэрашэўскага. Нядаўна ён звольніў 100 непатрэбных работнікаў, выплаціўшы ім 2 тыс. руб. Тыя за гэтыя грошы заснавалі ручную фабрыку тытуню. Тавар пайшоў добра. Шэрашэўскі нават знізіў цэны; Тутэйшы гандаль апроч некалькіх багацейшых і 2-3 гуртовых крамаў у руках жыдоў; Педагагічнае таварыства часта праводзіць публічныя лекцыі. Плата невялікая, а карысць вялізарная.
181Тамсама. № 48 ад 26 лістапада 1909 г.
182Тамсама. № 49 ад 3 снежня 1909 г.
183Тамсама. № 8 ад 18 лютага 1910 г.
184Тамсама. № 11 ад 11 сакавіка 1910 г.
Найбольш прыходзіць жыдоў, а наш брат "усё ззаду на хвасьце"; Да леташняга году горад быў падзелены Нёманам на дзве часткі. Багацейшыя трымаліся аднаго берагу, а бедакі, шукаючы таннае жыллё, перабіраліся на другі бераг. Летась збудавалі мост, і цэны выраўняліся: "I тут, і там дзяруць добра!" Пайшлі скаргі на домаўладальнікаў. Гарадская дума прызначыла камісію, каб спыніць рост цэнаў185.
Травень 1910 г.: Гарадзенская санітарная камісія баіцца вяртання халеры. Шмат гамоняць з гэтай нагоды, "а тым часам на прыватных падворках такія бруды, што бадай і сама халера пасароміцца ўткнуць туды свой нос..."186; гарадзенскія каталіцкія прытулкі для сірот бядуюць, што нашы дактары апрача аднаго Д-скага ня хочуць дарма лячыць. Захварэў Д. і ніхто не згадзіўся памагчы бедным. Сорам!; непарадак у Гарадзенскай публічнай бібліятэцы: кнігі выдаюцца неакуратна, а многія згінулі; па горадзе цягаюцца кітайцы, якія выдаюць сябе за дактароў ад усіх хваробаў. Зайшлі да адной жанчыны, тая напалохалася (у жыцці не бачыла!), выбіла шыбу і пачала крычаць. Думала, што гэта чэрці прыйшлі па яе душу187.
Чэрвень 1910 г.: 'Тарадзенская санітарная камісія рыхтуецца бараніць горад ад халеры... Трэба было б каб перш-наперш санітарная камісія звярнула ўвагу на тые скрынкі, куды выліваюцца памыі і ўсялякія бруды; скрынкі гэтыя бываюць часта густа пад самымі вокнамі кватэр бедных жыцелёў"188.
Праблема здароўя гарадзенцаў хвалявала не толькі П. Алексюка. Ужо згаданы Nemo ў артьжуле "Доктарская помач у Гродзенскай губ." адзначаў, што паводле забеспячэння меддапамогай горад знаходзіцца на 56 месцы ў Расійскай імперыі (з 89 губ.): "Хваробы пануюць тутака страшэнныя, дый то найбольш тыя, аб каторых за граніцай мала чутно і каторые родзіць недаеданьне, дрэнны харч, гразь, вільгаць, наагул некультурнасць
185Тамсама. № 15 ад 8 красавіка 1910 г.
186Тамсама. № 22 ад 10 траўня 1910 г.
187Тамсама. № 19 ад 6 траўня 1910 г.
188Тамсама. № 26 ад 24 чэрвеня 1910 г.
і беднасць". Па "брушному тыфу" — у 1904-1905 гг. Горадня аказалася на трэцім месцы ў Расеі, па пнеўманіі — на чацвёртым (1904), па сыпному тыфу — на 5, па тэмпах змяншэння насельніцтва — на 7 месцы189.
Актуальнай праблемай гарадзенскага жыцця было п'янства. Зрэшты, не толькі гарадзенскага. У студзені 1909 г. у невялікай заметцы Nemo "У гарадзенскіх дэпутатаў", дзе аўтар распавядаў пра сваю сустрэчу з дэпутатамі Дзяржаўнай думы, ён працытаваў прызнанне аднаго з іх: "...Па вёсках у нас пайшло такое п'янства, што, здаецца, ніколі так не пілі. Проста здурэлі людзі з нуды і бяды...190" У крымінальнай хроніцы таксама неаднаразова фігуравала п'янства. У прыватнасці, у сакавіку 1910 г. п'яны салдат удзень у цэнтры горада смяротна параніў нажом палкоўніка Нікіціна. Вайсковы Акруговы суд прысудзіў салдата да смяротнага пакарання191.
Кур'ёзна выглядае паведамленне пра ўвядзенне Гарадской управай новых правіл для лодачнікаў-перавозчыкаў. Правілам № 1 было патрабаванне цвярозасці192.
Высокую ацэнку карэспандэнтаў "Нашай Нівы" атрымала праца гарадзенскіх пажарнікаў: "Коні добрыя, машыны таксама; людзі шчыра працуюць і вялікая карысць і помач з іх для нашага гораду"193. Летам 1910 г. пажарнікі звярнуліся ў Гарадскую ўправу з просьбай набыць паравую пажарную машыну. П. Алексюк, які паведаміў пра іх просьбу, дадаў: "Справа дужэ важная"194.
Карэспандэнты "Нашай Нівы" таксама звярнулі ўвагу на дзейнасць Хаўрусу (Таварыства) рабочых Горадні, які ўзнік увесну 1910 г. Рабочыя сабралі пэўны капітал, "пааткрывалі пасьля
189Тамсама. № 52 ад 3 снежня 1910 г.
190Тамсама. № 1 ад 1 студзеня 1909 г.
191Тамсама. № 14 ад 1 красавіка 1910 г.
192Тамсама. № 22 ад 27 траўня 1910 г.
193Тамсама. № 15 ад 8 красавіка 1910 г.
194Тамсама. № 25 ад 17 чэрвеня 1910 г.
свае крамы, пекарні; маюць цяпер ужо свайго доктара, сваю аптэку, кнігарню і іншыя карысныя рэчы; даюць падмогу грашмі беднейшым таварышам і гэтакім парадкам шмат дабра і карысьці робяць для сваіх братоў-працоўнікоў"195. Летам 1910 г. Таварыства ўжо планавала адчыніць некалькі крамаў, але сустрэла супраціў жыдоў, якія пагражалі збіць цэны. Рабочыя вырашылі адказаць байкотам жыдоўскіх гуртовых крамаў196.
Пасля ад'езду карэспандэнта П. Алексюка ў Пецярбург годнай замены яму не знайшлося, і штодзённае жыццё пэўны час амаль не асвятлялася "Нашай Нівай". Больш-менш прадуктыўнай аказалася толькі восень 1913 г. У гэты час, паводле дадзеных гарадзенскага адраснага стала, у горадзе пражывала 59 340 чалавек, з іх іудзеяў — 35 213, каталікоў — 13 626, праваслаўных — 9 444, пратэстантаў — 510, мусульман — 547197.
Нашаніўскі карэспандэнт, які схаваўся пад псеўданімам Сухаволец, распавёў пра перамены гарадзенскага жыцця, у вялікай ступені абумоўленыя рашэннем цэнтральных уладаў пра ператварэнне горада ў буйны вайсковы цэнтр і пра будаўніцтва ў ім ваеннай крэпасці. Яго павінны былі закончыцьувосень 1914 г. Гэтае рашэнне паспрыяла развіццю мясцовай прамысловасці і гандлю. Сухаволец пісаў пра тое, што ў горадзе паболела жыхароў, што вока радуюць "пекныя магазыны, сьвеціцца электрычэства, недахват толькі трамваёў". Аднак незадавальненне гарадзенцаў выклікала з'яўленне шматлікіх рабочых з Расіі ("кацапаў"). Яны працавалі на будаўніцтве крэпасці і жылі ў "Занёманскім фарштаце". Тут запанавала расейская гутарка і пэўныя расійскія звычаі. Так, у нядзелю і на святы вуліцы занёманскай часткі горада былі напоўненыя рабочымі, якія весяліліся, гулялі і прапівалі заробленае за тыдзень. Нормай жыцця сталі частыя сваркі і бойкі каля вінных лавак198.
Рост ваеннага значэння Горадні абярнуўся з'яўленнем плану пераносу губернскага цэнтра ў павятовы горад. Хадзілі чуткі,