Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
•	Адзін рабочы перайшоў з беларускай веры на польскую, а Скірмунт не адобрыў: "Ты дурак!" (Павел Рак, 1917 г. нар., в. Парэчча).
Пытанне пра нацыянальнасць Рамана Скірмунта звычайна выклікала пэўную разгубленасць рэспандэнта і прымушала яго апелявацьда веравызнання:
•	Скірмунт — паляк, бо хадзіў у касцёл (Павел Рак, 1917 г. нар.);
Як пэўны кур'ёз можна расцаніць сцвярджэнне, нібыта "людзі казалі, што Скірмунт — татарын (Рыгор Цудзіла, 1913 г. нар.).
Затое не было ніякіх праблемаў з адказам на пытанне, на якой мове размаўлялі Скірмунты:
•	Скірмунт гаварыў па-мужыцку (Мікалай Куцко, 1911 г. нар., в. Табулкі);
•	Скірмунт как мы гаворыў. Ілі па-беларуску. Как мы гаворым. Ён і па-польску умеў гаварыць. Канечне! Ён жа католік быв (Мікалай Калбаска, 1925 г. нар., в. Рудка);
•	Скірмунты разговарвалы как людзі... (Васіль Казак, 1924 г. нар., в. Ахова);
На трэці год нашай працы ў Парэччы атрымалася разгаварыць людзей на тэму інтымнага жыцця пана, якая ўсё яшчэ застаецца закрытай для "чужых". Як адзначалася, сям'і ён не меў... Вельмі асцярожна і тактоўна нам распавялі пра ўдаву Кацярыну Цярэшка:
•	Баба красівая была. Самы гады такі пад яго... To засакрэчана любоў (Марыя Кучыньская, 1919 г. нар., в. Парэчча).
У 20-я гады Кацярына Цярэшка пастаянна жыла ў маёнтку. Людзі казалі пра чатырох сыноў Кацярыны ад пана. На пытанне, чаму вы лічыце, што гэта яго сыны, адказвалі: "Падобныя як партрэты". Усе яны атрымалі адукацыю, жылі і працавалі ў маёнтку, мелі прозвішча Цярэшкаў, але "па-вулічнаму" былі "Скірмунтавымі".
Моцнае ўражанне рабіла тая асцярожнасць і тактоўнасць, з якой парэчане распавядалі пра адносіны пана і сялянкі. Але падчас наступных экспедыцый высветлілася, што Р. Скірмунт меў таксама іншых вясковых каханак. Стаўленне вёскі да гэтага боку панска-сялянскіх адносінаў было даволі спакойнае. Склалася ўражанне, што парэчане прызнавалі сэксуальныя правы пана, што, верагодна, месцілася ў рэчышчы пэўнай традыцыі. Прынамсі, права першай ночы (jus primae noctis) да адмены прыгону ў 1861 г. было нормай жыцця палескай вёскі.
Адначасна ўспаміны малююць вобраз пана-апекуна вёскі, пана-ратавальніка, які быццам знішчаў сацыяльна-культурную дыстанцыю паміж маёнткам і вёскай:
•	Людм расказвалм, что он был неплохой пан. Всем помогал, кто зайдёт м чего-ннбудь попроснт. Бацька положшельно отзы-
вался о Скнрмунте: хорошнй человек был, к людям хорошо относнлся. Н сейчас, те кто помнмт, как н я, все положнтельно относятся к нему (Сяргей Глушко, 1925 г. нар., в. Рудка);
•	Трапіць да пана Скірмунта было проста. Пастукаемся і зойдзем. He тое, што зараз. He дабрацца да якога прэдсэдацеля. А тады: "Паночку, так і так, дзело ёсць". I ён дапамагаў (Рыгор Цярэшка (1932 г. нар.);
•	Пан добры быў, добры... Усё у нас згарыло, дом, карова... Пан прыехаў і гаворыць: "He плач! To не твая карова згарэла, a мая". А мужу кажа: "А ты, Міхал, прыдзі заўтра ў кантору". Муж прыйшоў, а пан даў яму 100 злотых на карову (Ганна Пракопчык, 1930 г. нар., в. Моладава).
•	Ён быў харошы. Гэтакіх людзей мала бывае, як Скірмунт быў. Я да яго не ходзіла, я яму не робыла, не была я ў яго, но він быв харошы чалавек (Харыта Чырко, 1913 г. нар., в. Парэчча).
Вонкавая блізкасць пана да вёскі ўжывалася з надзяленнем яго пэўнай чарадзейнай сілай. Нам неаднаразова распавядалі пра магічную здольнасць Р. Скірмунта спыняць полымя:
•	Калі здараўся пажар, то Скірмунт сам выязджаў туды. Заўсёды абыходзіў пажарышча, і агонь далей не ішоў. Людзі цікавіліся ягоным сакрэтам, але ён нікому гэтага не казаў (Марыя Нікалайчык, 1920 г. нар., в. Парэчча);
•	Некалі, я вам скажу, хлеў загарэўся. I пайшло, і пайшло гарэць. I прыехаў пан, стаў, рукі злажыў — і сціхло. Вецер прыціх. Ціхэнько, ціхэнько... (Анастасія Вакульчык, 1911 г. нар., в. Парэчча).
Рэспандэнты прыгадвалі, шточаста вітаўся першым, аказваўдапамогу асабліва для будаўніцтва, дазваляў касіць траву ("даваў сенакос"), рабіў падарункі на святы, "пагэтаму людзям вельмі падабалася ў яго працаваць, і яны ніколі ад яго не ўходзілі" (Марыя Нікалайчык, 1920 г. нар., в. Парэчча).
Асабліва выразна блізкасць пана да людзей перадавалася ў аповедах пра апошнія хвіліны жыцця Рамана Скірмунта. Ён быў забіты 7 кастрычніка 1939 г. разам са шваграм Баляславам Скірмунтам. Паводле савецкай літаратуры, забілі "мясцовыя савецкія актывісты", паводле памяці жыхароў вёскі, забівалі "мясцовыя дурні", "такія нэндзы", "хуліганы", "падхалімы", "гулякі", за спінамі якіх маячылі постаці савецкіх камісараў Холадава, Кавалёва і Маскалёва. Суразмоўцы вельмі эмацыянальна перадавалі апошнія словы пана:
•	Скірмунту перад смерцю загадалі адвярнуцца. Адмовіўся: "Я ад народа не адварочваюся (Павел Клімовіч, 1925 г. нар., в. Парэчча);
•	I таму пану, і шурыну той Соловэй казаў: Адвярніся задам. Коб у зад страляць. А він гаворыць: Я ад людзей не адварочваўся. Хто да мяне прыходзіў, я каждаму помоч даваў". У ліцо выстраліў. Так тому Солоўю он мо гадоў з дзесяццю, мо і бульш, як застрэліў, так у вачах усё ўрэмя стаяў. Што ў ліцо страляў... (Мікалай Калбаска, 1925 г. нар., в. Рудка).
Аповеды пра смерць Рамана Скірмунта канчаліся сцвярджэннем, што ўсе забойцы вельмі кепска закончылі свае дні, усе былі пакараныя Богам:
•	У яго ўсе тыкалі пальцам: "Соловэй пана забіў! Соловэй пана забіў! To ён ныхліў, ныхліў, то так помэр. А тыя дуракі двое, недзе поіхалы. I яны ў дзярэўні не памерлі. Недзе на свіці пропалы (Харыта Чырко, 1913 г. нар.).
Варта адзначыць, што пры аповедах пра смерць Р. Скірмунта звычайна суразмоўцы цалкам ігнаравалі прысутнасць у Парэччы салдат і камісараў Чырвонай Арміі. У забойстве вінавацілі выключна "сваіх", падкрэслівалі ўнутраныя матывы. Пашыраная вясковая версія сцвярджала, што забойцы праявілі самавольства і забілі Р. Скірмунта, бо разлічвалі на вялікую ўзнагароду:
•	Яны такія былі вумныя, бо счыталі, што ім награду дадуць. I ўсё. Яны бідны былі, постухі... (Харыта Чырко, 1913 г. нар.).
Магчыма, у гэтым забойстве таксама праявілася тая прага да панскасці, пра якую пісаў Ю. Абрэмбскі. Відаць, у верасні 1939 г. актуалізаваўся варыянт: забіць пана, каб стаць панам...
Блізкасць Рамана Скірмунта да вяскоўцаў, ягоная вонкавая прастата, якая звычайна трактуецца як антанімічны полюс шляхетнасціі канстытуіруе аўтастэрэатып мужыка, аднойчы ва ўспамінах ператваралася ў пэўнае ганаровае прызнанне Скірмунта "сваім":
•	Во, што я знаю пра Скірмунта. Харошы мужык быв! (Мікалай Калбаска, 1925 г. нар., в. Рудка).
Зрэшты, падобная ацэнка была выключэннем... Той жа суразмоўца прызнаў, што пан "у канцы мог быць прэзідэнтам".
Пры ўсёй сваёй прастаце і блізкасці да вёскі Раман Скірмунт усё роўна заставаўся для яе панам. Магчыма, гэтаму спрыяла багацце і ўплывовасць пана, традыцыйная роля апекуна вёскі. Менавіта сацыяльнае вызначала гэтую дыстанцыю і тое, што Раман Скірмунтзаставаўся для вяскоўцаўпанам. Ягонаестаўленне да мясцовай гаворкі, колішнія сімпатыі да беларускага руху, усё тое, што можна залічыць да этнічнай ці нацыянальнай сферы жыцця, вызначальным не было...
"Плахі пан" Генрык Скірмунт
Вусныя ўспаміны таксама высветлілі лакальнасць памяці вяскоўцаў. У Парэччы людзі прыгадвалі ўладальніка Моладава Генрыка Скірмунта выключна дзеля таго, каб падкрэсліць станоўчыя рысы "свайго пана”:
•	У Моладаве быў худшы пан. Бывае і сабакамн нацкуе (Рыгор Цярэшка, 1932 г. нар.);
•	Моладаўскі пан лесу не даваў, нават пагарэльцам. Казаў, што знарок хату спалілі (Хведар Лукашык, 1922 г. нар).
Таксама распавядалі гісторыю пра тое, як Г. Скірмунт забараніў хаваць на родавых могілках у Моладаве пляменніка, які пакончыў жыццё самагубствам. Роспач маці, што прывезла цела сына ў труне з Варшавы, не зрабіла на пана ніякага ўражання. Урэшце, дапамог Раман Скірмунт, і самагубцу пахавалі ў Парэччы, у скірмунтаўскім парку.
У памяці жыхароў дзвюх вёсак ніяк не адлюстраваліся адносіны паміж уладальнікамі Парэчча і Моладава. Падобна, што яны былі даволі напружанымі. Прынамсі, вядома, што Канстанцін Скірмунт аднойчы назваў Рамана "нашым бальшавіком". He мог паспрыяць паляпшэнню гэтых адносінаў і дазвол Р. Скірмунта пахаваць пляменніка ў Парэччы...
Моладава знаходзіцца ў 8 км ад Парэчча, але вусная гісторыя сведчыць пра адлегласць памерам у цэлую гістарычную эпоху. Моладаўскі пан быццам спрабаваў спыніць час і жыць па ўзорах пыхлівай шляхты часоў Рэчы Паспалітай абодвух народаў.
Паводле сялянскіх уяўленняў, Генрык Скірмунт не працаваў. Пра яго захапленне музыкай і паэзіяй суразмоўцы нават не ведалі. Зрэшты, сустрэчы вяскоўцаў з панам былі даволі рэдкімі. Уваход на тэрыторыю палаца, абнесеную агароджай, быў забаронены. Прыгадваліся выпадкі, калі пан (гэтыя ўчынкі прыпісваліся менавіта яму, а не слугам!) спускаў на парушальнікаў, у т. л. на дзяцей, сабак.
Якраз стаўленне пана да сялянаў, слуг і рабочых маёнтка было дамінуючай тэмай успамінаў пра Г. Скірмунта:
•	Звалі яго нашы людзі "шалёным"... Бо ён быў нервны, мне адзін раз в морду даў (Стэфан Кіпень, 1920 г. нар, в. Моладава);
•	Паненка была добрай, а пан был плахі. Як зайдуць да яго, то сабаку пусціць, нацкуе на людзей (Надзея Вакульчык, 1927 г. нар., в. Моладава);
•	А Генрык быў гадасць-гадасць. Сабак спускаў на людзей. На Каляды, калі прыйшлі спяваць калядкі, ледзь не пазабіваў за нашую мову (Ніна Шаталава, 1927 г. нар., в. Моладава)
Ірэна Шарэцка-Сасноўска, якая была дачкой аканома маёнтка Станіслава Шарэцкага, пакінула пісьмовыя ўспаміны, у якіх ахарактарызавала Генрыка Скірмунта як псіхічна неўраўнаважанага чалавека270. Але гэтая "неўраўнаважанасць" датычыла толькі тых, хто знаходзіўся на ніжэйшых прыступках сацыяльнай лесвіцы.
У памяці колішняй дзяўчынкі, што жыла на тэрыторыі маёнтка, захаваўся вобраз пана з кіем у руках, заўсёды чырвонага і раззлаванага, які наводзіў страх на людзей. Яна ж прыгадвала звычайную практыку звальнення работнікаў без папярэджання з патрабаваннем у некалькі гадзін пакінуць маёнтак, адмовы плаціць грашовыя кампенсацыі за траўмы і г. д. Ніякага апякунства з боку пана ніхто не мог прыпомніць. Відавочна, што паміж вёскай і маёнткам захоўвалася велізарная сацыяльная дыстанцыя. Генрьж Скірмунт разбураў стэрэатып пана як культурнага, ветлівага, велікадушнага, далікатнага.