Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
На старонках абодвух выданняў шырока ўжываўся тэрмін "грамадзянін Краю". Аўтары публікацый даводзілі, што жыццёва важныя "краёвыя" пытанні павінны вырашацца з улікам інтарэсаў усіх этнасаў Беларусі і Літвы233, асуджалі вялікарускі
232Кур'ер краёвы. 1912 № 1.
233Генрык Букавецкі. Прынцыповае пытанне // Кур'ер краёвы. 1912. № 19; б/п. Одна нз прячмн треннй // Вечерняя газета. 1913. № 337.
і вялікапольскі шавінізм234, заяўлялі пра неабходнасць барацьбы з праявамі шавінізму сярод беларусаў і літоўцаў235, выкрывалі сутнасць дзейнасці г. зв. "Белорусского обіцества" як арганізацыі вялікарускіх шавіністаў у беларускай "вопратцы".
Асновай краёвай згоды лічылася супрацоўніцтва дэмакратычных сіл усіх нацыянальных рухаў236. Краёвасць досыць натуральна прыводзіла да дэмакратычных поглядаў: "Усё больш ясным становіцца той шлях, які мясцовым рускім людзям падказвае само жыццё. Як грамадзяне Краю, мы павінны ўважыць яго карэннае насельніцтва, прыслухацца да ягонага голасу і пажаданняў, лічыць яго інтарэсы сваімі інтарэсамі і працаваць на агульную карысць"237. У сваю чаргу, дэмакратызм, які зыходзіў з павагі да народных патрабаванняў, непазбежна нараджаў краёвую пазіцыю238.
Абодва выданні пашыралі ідэалогію краёўцаў-дэмакратаў сярод грамадскасці Беларусі і Літвы. "Вечерняя газета" рабіла гэта сярод рускіх, але не пакідала цалкам па-за ўвагай і палякаў. У шэрагу артьжулаў апошніх спрабавалі пераканаць у тым, што толькі іх шчыры паварот да дэмакратыі можа гарантаваць будучыню польскай грамадскаці Беларусі і Літвы239.
А вось для "Кур'ера краёвага" галоўнай задачай было пашырэнне дэмакратычных і краёвых поглядаў сярод польскай грамадскасці. Антон Луцкевіч у сваіх артыкулах часта апеляваў да гістарычных традыцый. Генрык Букавецкі: "3 паняццем польскасці заўсёды звязвалася паняцце свабоды", Веслаў Каліноўскі: "Як некалі з іменем паляка атаясамлівалася вольнасць, так за-
234б/п. Конквястадоры // Вечерняя газета. 1913. № 360; м.г. Хто быў правы?// Кур'ер краёвы. 1913. № 127.
235б/п. Нацпональные течення н демократмя // Вечерняя газета. 1914. № 468.
236K-wiec. Права і абавязкі // Кур'ер краёвы. 1912. № 3.
237б/п. От русскнх прогрессмвных мзбмрателей г.Внльны // Вечерняя газета. 1912. № 12.
238Веслаў Каліноўскі. Выбар дарогі // Кур'ер краёвы. 1913. № 258.
239б/п. Аречн всётеже...//Вечерняя газета. 1912. № 64; б/п.Два выступленмя// Вечерняя газета. 1913. № 263.
раз наша (польская — А.С.) нацыянальная будучыня звязана з дэмакратыяй"240.
А што ж "Наша Ніва"? Як удзельнічаў А. Луцкевіч у яе выданні? Варта заўважыць, што да № 38 ад 20.09.1912 г. газета рэгулярна змяшчала яго артыкулы пад крыптанімамі: A. Н., а-н-а., Г. Б. (у выданнях на беларускай лацінцы адпаведна: A. N., а-п-а., Н. В.). 3 № 38 перадавыя артыкулы спачатку пісаў А. Уласаў, пазней — В. Ластоўскі, С. Плаўнік, М. Бабровіч ды інш. Артыкулы А. Луцкевіча з'явіліся на старонках "Нашай Нівы" зноў толькі ў 1913 г. Але ў параўнанні з 1911-1912 гг. — эпізадычна.
Нават павярхоўны аналіз публікацый галоўнай беларускай газеты ўказвае на тэматычны паралелізм з матэрыяламі "Кур'ера краёвага" і "Вечерней газеты". У першую чаргу, гэта прапаганда краёвай ідэалогіі ў яе дэмакратычным варыянце і барацьба з шавінізмам241. Падчас выбарчай кампаніі ў IV Дзяржаўную Думу "Наша Ніва" падтрымала кандыдатаў, якіх адстойвала "Вечерняя газета". У адным з артыкулаў "Нашай Нівы" адзначалася: "Мы, беларусы, можам верыць толькі шчырым расійскім прагрэсістам, каторые зрадніліся з нашым краем, лічаць сябе грамадзянамі нашай старонкі"242.
Усе тры выданні вялі сумесную барацьбу супраць вялікапольскага і вялікарускага шавінізму. Разам давалі адпор нападкам шавіністычнага друку. У першую чаргу гэта тычылася "Внленского вестнмка" і "Гонца цодзеннэго"243. Адначасова А. Луцкевіч на старонках "Нашай Нівы" старанна падкрэсліваў дэмакратызм беларускага руху244.
Адныя з самых цікавых матэрыялаў "Вечерней газеты" і "Кур'ера краёвага" — гэта матэрыялы пра беларускі рух. Яны зай-
240Кур'ер краёвы. 1912. №№ 8, 12.
241а-н-а. Край Інарод//Наша Ніва. 1912. № 28-29; а-н-а.Змаганнезхваробай// Наша Ніва. 1913. № 9.
242Наша Ніва. 1912. № 40.
243б/п. Газэтнае хуліганства // Наша Ніва. 1913. № 9; б/п. Бандытызм 'Тазеты цодзэннэй'' // Кур'ер краёвы. 1913. № 52.
244а-н-а. Пуцяводная ідэя // Наша Ніва. 1914. № 11.
малі значнае месца ў абодвух выданнях. Ужо ў гэтым праяўляўся "беларускі ўхіл" краёўца Антона Луцкевіча. Матэрыялы распавядалі пра сітуацыю ў беларускім руху245, адстойвалі права беларускай мовы быць мовай навучання246. Рускамоўнае і польскамоўнае выданні імкнуліся выклікаць сімпатыі да беларускага руху. "Вечерняя газета" асцярожна згадвала пра мясцовыя беларускія карані большасці рускай грамадскасці Краю247. "Кур'ер краёвы" заклікаў польскую грамадсжасць шукаць згоду і паразуменне з беларусамі. Пры гэтым падкрэсліваліся дэмакратычныя тэндэнцыі беларускага руху: "Шчыры дэмакратызм беларускага руху... ягоная лаяльнасць у адносінах да суграмадзян іншых нацыянальнасцяў — гэта гарантыя, што нашыя імкненні знойдуць жывы водгук сярод беларусаў"248. Патрэба згоды з беларусамі тлумачылася інтарэсамі барацьбы з вялікарускімшавінізмам249 іадсутнасцювыразныхперспектываў развіцця польскага руху ў Беларуска-Літоўскім Краі250.
Якраз у вызначэнні адносін польскай грамадскасці да беларускага Адраджэння можна заўважыць найбольш істотны момант "беларускага ўхілу" краёвасці Антона Луцкевіча і іншых дзеячаў нашаніўскага кола. У асобных публікацыях "Нашай Нівы”251, у шэрагу артыкулаў "Кур'ера"252, у польска-беларуска-літоўскіх дыскусіях лістапада 1913 г. наконт будучыні "Кур'ера краёвага" вызначылася беларуская пазіцыя, якая не адпавядала разуменню краёвасці М. Ромэрам і Л. Абрамовічам.
Л. Абрамовіч і шмат якія чытачы "Пшэглёнда" лічылі, што пазіцыя беларусаў грунтавалася на адсутнасці веры ў магчымасць
245Генрык Букавецкі. 1913 год у жыцці беларусаў // Кур'ер краёвы. 1914. № 1; А.Н. Нз белоруской жмзнн // Вечерняя газета. 1913. № 290.
246б/п. Родной язык в школе// Вечерняя газета. 1912. № 53; Бо-внчь. Борьба за родной язык // Вечерняя газета. 1914. № 552; Веслаў Каліноўскі. Палітычная шкода // Кур'ер краёвы. 1913. № 206.
247б/п. Нацнональная культура // Вечерняя газета. 1912. № 92.
248Генрык Букавецкі. Час патрабуе// Кур'ер краёвы. 1913. Ng 12.
249Генрык Букавецкі. Прынцыповае пытанне // Кур'ер краёвы. 1912. № 9.
25ОК-вец. Do ut des // Кур'ер краёвы. 1913. № 98.
251Г.Б. 3 газэт// Наша Ніва. 1912. № 19-20.
252Ястшэмбец I. [Манькоўскі Я.?]. Трывожны сігнал // Кур'ер краёвы. 1913. № 80.
захавання польскасці ў Беларуска-Літоўскім Краі. Перакананне кіраўнікоў беларускага і літоўскага рухаў, што мясцовыя палякі з'яўляюцца нашчадкамі паланізаваных літоўцаў і беларусаў, нараджала з іх боку патрабаванні, каб польская грамадскасць працавала дзеля развіцця свядомасці беларусаў і літоўцаў. "Пшэглёнд" не прымаў гэтага. Ён абвінавачваў "Кур'ер" у "пабочных уплывах"253.
"Беларускі ўхіл" можна заўважыць і ў асобных артыкулах "Вечерней газеты": "Справа культуры, справа прагрэсу настолькі важная, што яе павінен падтрымліваць кожны грамадзянін Краю. Тут няма месца для меркаванняў нацыянальнага эгаізму: хто можа, той павінен садзейнічаць культурным намаганням сваіх слабейшых суседзяў, з якімі яго моцна звязаў гістарычны ход падзей"254.
Можна сцвярджаць, што А. Луцкевіч разумеў краёвасць як сужыццё розных народаў Краю і імкнуўся забяспечыць за беларусамі лепшыя ўмовы. Дарэчы, гэта набліжала яго пазіцыю да пазіцыі групы "Пшэглёнда Віленьскага". Аднак гэтае ж падабенства непазбежна рабіла іх апанентамі.
М. Ромэр характарызаваў беларускія і літоўскія прэтэнзіі як праявы этнічнага шавінізму255. Але пры гэтым галоўны ідэолаг краёвасці быў упэўнены, што А. Луцкевіч і яго сябры ў рэшце рэшт зразумеюць польскую пазіцыю і пагодзяцца з тым, што палякі Беларусі і Літвы маюць поўнае права на развіццё ўласнай культуры256. У аднолькавай ступені з літоўцамі і беларусамі яны павінны ўдзельнічаць у вызначэнні будучыні Краю. Надзея М. Ромэра, як паказалі дыскусіі вакол "Кур'ера", была дастаткова абгрунтаванай. Відавочна, што нашаніўскае беларускае кола ў гэты час моцна спадзявалася на пазітыўныя вынікі супрацоўніцтва з польскімі краёўцамі-дэмакратамі. Дзеля зго-
253б/п. Пабочныя ўплывы // Пшэглёнд віленьскі. 1913. № 22/23.
254m.r. Грамадзянская пазіцыя // Кур'ер краёвы. 1913. № 77.
255БАНЛ. F 138 2231, t. 3, s. 324. Запіс ад 17 (30).11.1913.
256б/п. Практмческое прммененне краёвой теорчм // Вечерняя газета. 1913. № 436.
ды А. Луцкевіч быў гатовы пайсці на пэўныя саступкі. Магчыма, ён разлічваў, што пазіцыя М. Ромэра будзе пашырацца сярод польскай грамадскасці. У тым, што гэта прынясе карысць як беларускаму руху, так і ўсяму Краю, ён быў упэўнены.
Але надзеі не спраўдзіліся. I на пачатку 1915 г. А. Луцкевіч на старонках "Нашай Нівы" выступіў з рэзкай крытыкай: "Нашыя" палякі-інтэлігенты кажуць, што яны маюць поўна работы "для сваіх" — для "польскага сялянства і пралетарыяту" на нашай зямлі. Але ж польскага "дэмаса" — на смех малая жменя. А поруч з гэтай жменяй мільёны цёмных і галодных беларускіхсялян, каторыя блізка не маюць йшчэ сваёй інтэлігенцыі, для каторых німа каму працаваць... Працаваць для тых мільёнаў — гэта для нашых палякаў грэх і здрада, хоць колькі ж між імі сыноў таго ж беларускага народу!... Яны не разумеюць, што прайшоў час панавання над намі, і трэба цяпер адслужыць нашай старонцы, трэба не толькі называцца, але і быць грамадзянамі, трэба карміць галоднага і асвяшчаць цёмнага селяніна не толькі за тым, што ён — "свой", што ён пераробіцца на паляка, але затым, што гэта сьвятая павіннасць. А раз гэта павіннасць, а не ласка, дык і вучыць беларусаў трэба не так, як хоча вучыцель, а так як гаворыць народ, каторы захаваўшы сваю мову праз соткі гадоў, праявіў ясна сваё жаданне заставацца беларусам"257.
Гэтая крытыка не мела дачынення да М. Ромэра і прыхільнікаў ягонай краёвай пазіцыі. Ужо праз нумар А. Луцкевіч адзначыў, што "поруч з "прыгоншчыкамі" ў нашай старонцы ёсць людзі, каторыя баронячы сваю польскую культуру, не забываюць, што яны тутэйшыя грамадзяне, што і на іх ляжыць павіннасць памагаць галодным, асвяшчаць цёмных людзей, нягледзячы, якой яны нацыі і веры. ...Мы верым, што сілы польскай дэмакратыі ўзрастуць, калі над зямлёй Беларусі засвеціцца зорка лепшай будучыны. А шчыры дэмакратызм створыць той залаты мост, каторы з'еднае ўрэшце народы нашага Краю ў адну вялікую згодную сям'ю і каторы польскія нацыяналісты цяпер не даюць збудаваць258".