Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Прапаганда ліберальна-дэмакратычнай ідэалогіі, якую разгарнула "Вечерняя газета", адыграла сваю ролю падчас абрання ўдзельнікаў віленскага губернскага выбарчага сходу па "рускай курыі". Газета паўплывала на вынікі выбараў і знайшла
218БАНЛ. F 138 2229, t. 2, s. 82. Запіс ад 6 (19). 11. 1911 г.
219Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі. Ф. 102, асобны аддзел, 1913, воп.
243, ад.з. 157, арк. 1.
22°Сідарэвіч А. Антон Іванавіч Луцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мінск, 1997, с. 402-403.
221У. Конан лічыць, што гэты псеўданім мог належаць М. Бабровічу. Гл. ЭГБ. Т.
2, Мінск, 1994, с. 9.
свайго чытача. Антон Луцкевіч вырашыў працягваць выданне. Магчыма, ужо ў гэты час у яго ўзнік план цэнтралізацыі віленскага дэмакратычнага друку, пра які пазней прыгадаў у дзённіку М. Ромэр222. Важнай часткай гэтага плана было выданне штодзённай польскамоўнай газеты. Гэты праектА. Луцкевіч збіраўся рэалізаваць у цесным кантакце з польскімі дэмакратамі.
У сярэдзіне кастрычніка 1912 г. Антон Луцкевіч звярнуўся да польскай дэмакратычнай суполкі з прапановай арганізаваць сумеснае выданне. Тым больш, што і палякі шукалі сродкі для выдання штодзённай дэмакратычнай газеты. На пачатку перамоваў беларусы прапанавалі двайное рэдактарства і нават пагаджаліся на тое, што беларускі рэдактар будзе мець толькі права дарадчага голасу. А. Луцкевіч, магчыма, палічыў для сябе больш важнай працу ў "Вечерней газете". Кампанію Л. Абрамовічу павінен быў скласці Язэп Манькоўскі223. Апроч гэтага прапаноўвалася стварыць альбо дзве рэдакцыйныя рады, альбо адну супольную. Аднак да супрацоўніцтва не дайшло. Польскіх калегаў на самай справе цікавілі толькі тыя сродкі, якія сабралі беларусы224.
М. Ромэр параіў А. Луцкевічу самастойна распачаць выданне польскамоўнай газеты225. Ён разлічваў, што пасля выхаду першых нумароў палякі ўсё ж такі далучацца да беларускай ініцыятывы. А. Луцкевіч так і зрабіў. Беларусы выкарысталі ліцэнзію на выданне "Кур'ера краёвага", выдадзеную ўладамі Юліушу Сумароку.
222БАНЛ. F 138 2229, t. 2, s. 450. Запіс ад 8(21).11.1912 г.
223Я. Манькоўскі — публіцыст і перакладчык. 3 1909 г. супрацоўнічаў з "Нашай Нівай". Друкаваўся пад крыптанімамі (Я. 0., Я. М-скі, Я. М., і-м-і) або псеўданімамі (Кірмашова П-ч, Окліч Янка). 3 1912 г. — у "Кур'еры краёвым". Адзін з заснавальнікаў кнігавыдавецкага таварыства "Наша хата". 3 канца 1917 г. жыў у Варшаве. М. Ромэр характарызаваў яго ў сваім Дзённіку як паляка, які актыўна працаваў у беларускім руху і часам ''дзейнічаў як беларускі нацыяналіст" (БАНЛ. F 138 2229, t. 2, s. 178. Запіс ад 10 (23). 02.1912 г.).
224БАНЛ. F 138 2229, t. 2, s. 435. Запіс ад 24.10 (6.11).1912 г.
225Тамсама. S. 445. Запіс ад 3 (16).11.1912 г.
8(21).12.1912 г. выйшаў першы нумар "Кур'ера краёвага" як штодзённага выдання "польскіх дэмакратаў". Прозвішчы беларускіх дзеячаў нідзе не згадваліся. Першы нумар рыхтаваў да друку Я. Манькоўскі, але праграмны артыкул напісаў Антон Луцкевіч226. Выйсце газеты актывізавала польска-беларускія перамовы, але паразуменне так і не было дасягнута. Польская групоўка імкнулася атрымаць газету ва ўласнае карыстанне227.
М. Ромэр досыць высока ацэньваў узровень публіцыстыкі першых нумароў "Кур'ера краёвага". Галоўнай прычынай поспеху новай "польскай" газеты ён лічыў ідэйнае кіраўніцтва з боку Антона Луцкевіча і непасрэдны ўдзел беларускага дзеяча ў падрыхтоўцы гэтых нумароў да выдання.
У сваіх ацэнках "Кур'ера" Ромэр неаднаразова звяртаў увагу на ролю Антона Луцкевіча: "Адным з галоўных, хоць звонку непрыкметных супрацоўнікаў газеты з'яўляецца Антон Луцкевіч, адзін са стаўпоў "Нашай Нівы". Гэта, магчыма, самы дзелавіты работнік і самая здольная галава беларускага народнага руху. Адначасова ён рэдагуе "Вечернюю газету". Антон Луцкевіч трымаецца трохі ў ценю, не становіцца на чале "Кур'ера краёвага", але, фактычна, выконвае партыю першай скрыпкі. Ён аказвае рашаючы ўплыў на кірунак і арганізацыю газеты"228.
На пачатку сакавіка 1913 г. М. Ромэр прыняў запрашэнне ўвайсці ў склад рэдакцыі "Кур'ера". Разам з ім увайшоў і А. Заштаўт. Яны павінны былі ўзмацніць творчыя магчымасці рэдакцыі і кампенсаваць занятасць А. Луцкевіча. Апошні не быў у стане рэгулярна дапамагаць Я. Манькоўскаму. Да таго ж, беларускі палітык быў зацікаўлены ўтым, каб "Кур'ер краёвы", захоўваючы вызначаны кірунак, станавіўся па складу сваёй рэдакцыі болыл польскім.
Фактычнае кіраўніцтва "Кур'ерам" з боку А. Луцкевіча ў першыя месяцы існавання гэтай газеты не было таямніцай для дзеячаў
226Тамсама. S. 450. Запіс ад 8 (21).11.1912 г.
“’Тамсама. S. 464. Запіс ад 22.11(5.12).1912 г.
228Тамсама. F 138 2231, t. 3, s. 61. Запіс ад 27.02 (12.03).1913 г.
дэмакратычнай плыні польскага руху. "Пшэглёнд Віленьскі" ў палеміцы з "Кур'ерам" неаднаразова выказваў сумненні ў сапраўднай польскасці газеты і дазваляў сабе празрыстыя намёкі на "пабочныя ўплывы" ў яе рэдакцыі.
Ромэр актыўна ўключыўся ў працу. Аўтарытэт гэтага вядомага грамадскага і палітычнага дзеяча значна павысіў цікавасць да газеты з боку польскай грамадскасці. Ягоныя артыкулы выходзілі пад лёгка пазнаваемымі крыптанімамі: т.г., т. Іншым разам ён падпісваўся сапраўдным прозвішчам. А вось А. Луцкевіч па-ранейшаму захоўваў у таямніцы свой удзел у газеце. Імя вядомага беларускага дзеяча аботыя крыптанімы, пад якімі ён выступаў раней на старонках іншых выданняў, у "Кур'еры" не сустракаліся. Спалучэнне дзённікавых запісаў з публікацыямі газеты дазволіла вызначыць два псеўданімы А. Луцкевіча: Веслаў Каліноўскіі К-вец. Польскі гісторык Ян Юркевіч вызначыў яшчэ адзін — Генрык Букавецкі229.
Улетку і ўвосень 1913 г. выдавецкія справы "Кур'ера краёвага" складваліся не лепшым чынам. У сувязі з занятасцю А. Луцкевіча і ад'ездам з Вільні М. Ромэра ўзровень публікацый панізіўся, абвастрыліся фінансавыя праблемы. Я. Манькоўскі, які застаўся без падтрымкі, не здолеў захаваць на былым узроўні краёвы і дэмакратычны накірунак газеты. У лістападзе 1913 г. беларусы ініцыіравалі беларуска-польска-літоўскі сход для абмеркавання далейшага лёсу выдання.
У сходзе з беларускага боку ўдзельнічалі браты Луцкевічы, В. Іваноўскі і А. Уласаў, з літоўскага — Ёнас Вілейшыс і Міколас Сляжэвічус (ад сацыял-дэмакратаў), Міколас Біржышка і Сцяпонас Кайрыс (ад нацыянал-дэмакратаў), з польскага — М. Ромэр, А. Заштаўт, Уладзіслаў Асмалоўскі, Ю. Сумарок. Да польскіх удзельнікаў М. Ромэр у дзённіку аднёс і Я. Манькоўскага (?). Апошні таксама прысутнічаў на сходзе, хаця А. Луцкевіч і М. Ромэр прынялі рашэнне пра адхіленне яго ад рэдакцыйнай працы.
“’Jurkiewicz J. Demokraci wilenscy w latach 1905-1914. Zarys dzialalnosci i mysli politycznej // Acta Baltico-Slavica, XV, 1983, s. 17.
Пасля працяглай дыскусіі ўдзельнікі сходу прызналі неабходным падтрымаць "Кур'ер краёвы" як "орган польскай дэмакратыі". He апошнюю ролю ў выпрацоўцы менавіта такой фармулёўкі адыгралі браты Луцкевічы. У спрэчцы М. Ромэра з літоўцамі і В. Іваноўскім, якія даказвалі, што "Кур'ер" павінен стаць органам агульнакраёвай дэмакратыі, Луцкевічы падтрымалі польскі бок. Яны прызналі неабходнасць развіцця польскай дэмакратыі як часткі краёвага дэмакратычнага руху230.
Яшчэ адным вынікам сходу было ўтварэнне Арганізацыйнага і Рэдакцыйнага камітэтаў. У першым з іх палякаў прадстаўлялі Ю. Сумарок, Букоўскі і М. Ромэр, літоўцаў — Ё. Вілейшыс, Ю. Шаўлюс і С. Кайрыс, беларусаў — браты Луцкевічы і В. Іваноўскі. У Рэдакцыйны камітэт увайшлі А. Луцкевіч, М. Ромэр і Ю. Шаўлюс231. Антон Луцкевіч абавязаўся рыхтаваць для газеты два перадавыя артыкулы ў тыдзень. Аднак канчаткова пераадолець творчы і фінансавы крызіс газета ўжо не здолела.
Так выглядала знешняя канва падзей, звязаных з польскамоўнай і рускамоўнай выдавецкай дзейнасцю А. Луцкевіча ў 19121915 гг. Напрыканцы 1912 г. пад кантролем віленскага беларускага кола знаходзіліся чатыры выданні: два беларускія — "Наша Ніва" і "Саха", адно польскамоўнае — "Кур'ер краёвы" і адно рускамоўнае — "Вечерняя газета".
Навошта АнтонуЛуцкевічу спатрэбіўся ўвесь гэты "польска-рускі маскарад"? Чым было выклікана ягонае імкненне да прапаганды краёвай ідэі і цэнтралізацыі віленскага дэмакратычнага друку ў беларускіх руках? Як выданне "Вечерней газеты" і "Кур'ера краёвага" паўплывала на грамадска-палітычную і міжэтнічную сітуацыю ў Краі? Як гэтая выдавецкая дзейнасць адбілася на развіцці беларускага руху?
Адказаць на гэтыя пытанні дапаможа аналіз публікацый "Вечерней газеты" і "Кур'ера краёвага". Звернем увагу і на матэрыялы "Нашай Нівы". Аднак нашая цікавасць да яе будзе абмежавана пераважна артыкуламі А. Луцкевіча.
230БАНЛ. F 138-2231, t. 3, S. 323. Запіс ад 16(29).11.1913 г.
231Тамсама. S. 329. Запіс ад 22.11. (3.12).1913 г.
У праграмных артыкулах першых нумароў "Вечерней газеты" і "Кур'ера краёвага" А. Луцкевіч сфармуляваў галоўныя задачы выданняў, якія цалкам адпавядалі дэмакратычнаму варыянту краёвай ідэалогіі.
"Вечерняя газета" (№ 1 ад 18.09(1.10).1912 г.): "У нас ніякім чынам нельга зыходзіць з інтарэсаў якой-небудзь адной нацыянальнай групы. Ва ўмовах разнастайнасці нацыянальнага складу насельніцтва трэба ўвесь час мець на ўвазе інтарэсы Краю як адзінага цэлага. Толькі ў гэтым выпадку магчыма нармальнае развіццё кожнай асобнай народнасці. Усведамленне, што ўсе мы, жыхары гэтай зямлі, з'яўляемся грамадзянамі Краю — вось наша зыходная кропка пры высвятленні патрабаванняў розных груп насельніцтва". Поўнае задавальненне нацыянальных і сацыяльных патрабаванняў А. Луцкевіч звязваў з устанаўленнем дэмакратычнага ладу. Пад апошнім у гэтым артыкуле разумелася рэалізацыя ў поўным аб'ёме "вялікіх палажэнняў, абвешчаныхяшчэ Маніфестам 17 кастрычніка 1905 г."
У артыкуле першага нумару "Кур'ера" падкрэслівалася небяспека ваяўнічага шавінізму, які "ўносіць у народныя масы ўзаемную нянавісць і ўнутраную барацьбу, пагражае распадам Краю і стратай магчымасці абараняцца адлюдзей, якія імкнуцца знішчыць на гэтай зямлі ўсялякае пачуццё асобнасці". Між тым, "у Краі, дзе побач з літоўцам жыве паляк, побач з беларусам — габрэй, у Краі, няшчасны лёс якога перадвызначыў ягонае адставанне і пазбавіў магчымасці свабоднага развіцця, няма месца для ўнутранай барацьбы". А. Луцкевіч заклікаў усіх "грамадзян Краю" да працы на ягоную карысць і на карысць народа232.