Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
265lbidem, s. 127.
266Гл., напр., Eberhardt P. Przemiany narodowosciowe na Biaiorusi. Warszawa, 1994.
лянскага стану. Пасады, нават самыя нязначныя, напрыклад, у мясцовых органах кіравання, займалі палякі.
Трэба таксама заўважыць, што ў традыцыйным успрыняцці палескай вёскі польскасць была непарыўна звязаная з панам. Паляк (або лях) у калектыўнай памяці заўсёды быў сінонімам пана. Такі важны элемент сялянскай калектыўнай ідэнтычнасці як апазіцыя селянін/пан на Палессі здаўна мела форму апазіцыі "рускі мужык/польскі пан".
Супадзенне этнічнага ці нацыянальнага падзелу з сацыяльным было надзвычай важным момантам. Ю. Абрэмбскі, аналізуючы стасункі палескай вёскі з навакольным светам польскага, украінскага і беларускага нацыяналізмаў, заўважыў пачатак фарміравання ў палешукоў нацыянальнага светапогляду267.
Але наколькі глыбокімі былі гэтыя перамены? Ці закранулі яны традыцыйны вобраз пана/шляхціца? Ці набыў ён уласна нацыянальныя рысы мадэрнай эпохі?
Паспрабую адказаць на пастаўленыя пытанні, аналізуючы вобраз пана ў вуснай гісторыі. 3 2001 па 2008 г. у колішніх уладаннях Скірмунтаў на Заходнім Палессі, у вёсках Парэчча Пінскага раёна і Моладава Іванаўскага раёна, а таксама ў суседніх вёсках Табулкі, Чамярын, Рудка, Ахова, Моталь ды інш.268 (усё Брэсцкая вобл.) ладзіліся экспедыцыі па вуснай гісторыі. Іх мэтаю быў запіс успамінаў пра Рамана Скірмунта, які быў галоўным аб'ектам нашай увагі, ды іншых прадстаўнікоў гэтага роду, а таксама пра стасункі паміж маёнткам і вёскай. Удзельнікі экспедыцый запісвалі інтэрв'ю, карыстаючыся распрацаваным апытальнікам, у рэдкіх выпадках фіксаваўся біяграфічны наратыў. Сабраная калекцыя вусных успамінаў датычыла пераважна постаці Рамана Скірмунта. Недахоп вусных успамінаў пра гаспадара Моладаўскага маёнтка Генрыка Скірмунта давялося кампенсаваць з дапамогай пісьмовых успамінаў269. Аўтарка ўспамінаў нале-
267Jozef Obr^bski, Dzisiejsi ludzi Polesia i inne eseje, s. 150.
268Аўдыязапісы ўспамінаў жыхароў вёсак захоўваюцца ў архіве аўтара.
269Pami^tnik Jreny Szareckiej-Sosnowskiej (r^kopis zachowuje siq w rodzinie).
жала да іншай сацыяльнай групы (дачка аканома маёнтка), але гаспадар Моладава і для яе сям'і таксама быў панам.
Варта адзначыць, што нашыя суразмоўцы вельмі ахвотна распавядалі на тэму пана. Часам складвалася ўражанне, што распавядаючы пра Скірмунтаў, яны хочуць нешта важнае сказаць і пра сябе саміх.
Экспедыцыі сабралі даволі багаты і няпросты для аналізу гістарычны матэрыял. Змест індывідуальных успамінаў моцна залежаў таксама ад жыццёвага досведу нашых суразмоўцаў, іх інтэлектуальнага ўзроўню і спецыфікі калектыўнай памяці.
Паны Скірмунты
Парэчча і Моладава сталі ўладаннямі Скірмунтаў з канца XVIII ст., калі Сымон Скірмунт выкупіў гэтыя землі ў Міхала Казіміра Агінскага. Новыя гаспадары моцна прычыніліся да ператварэння звычайных памешчыцкіх маёнткаў у свайго кшталту плацдарм індустрыялізацыі Палесся.
Прадстаўнікі той галіны роду (цэнтрам эксперыментаванняў стаўся маёнтак Парэчча Пінскага павета Мінскай губ.), парушаючы пэўныя шляхецка-земянскія нормы жыцця, актыўна заняліся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Ужо ў XIX ст. Парэчча стала вядомым сваёй суконнай фабрыкай, цукроўняй, крухмальным заводам, броварам, паспяховай меліярацыяй поймы р. Ясельды і перадавымі для таго часу тэхналогіямі сельскай гаспадаркі. Цікава, што першай пабудовай новых уладальнікаў былі карпусы суконнай фабрыкі. Палац, які звычайна з'яўляўся не толькі сямейнай рэзідэнцыяй, але таксама сімвалізаваў багацце і славу гаспадароў, у Парэччы наогул не быў збудаваны. У другой палове XIX ст. Аляксандр Скірмунт прыстасаваў пад сямейную рэзідэнцыю адзін з фабрычных будынкаў. Гэты прадстаўнік роду Скірмунтаў, як вядома, адыграў вялікую ролю ў працэсе адмены прыгону на Піншчыне, што адлюстравана ў надпісе на магільным помніку.
У міжваенны час уладальнікам маёнтка быў Раман Мар'ян Скірмунт (1868-1939), які працягваў традыцыі Скірмунтаў-наватараў. I гэта датычыла не толькі прадпрымальніцкай дзейнасці. На пачатку XX ст. Раман Скірмунт належаў да плыні краёўцаў. Апошнія ва ўмовах дамінавання этнакультурных нацыяналізмаў выступілі з канцэпцыяй палітычнай/грамадзянскай нацыі ліцвінаў, дзе галоўным крытэрыем нацыянальнай прыналежнасці з'яўляўся краёвы патрыятызм. Краёвасць Р. Скірмунта паступова эвалюцыянавала ў накірунку беларускага руху. Ужо ў канцы 1916 г. ён стаўся адным з кіраўнікоў гэтага руху, а ўвесну 1918 г. узначаліўурад БНР. Пасля ратыфікацыі сеймам II Рэчы Паспалітай Рыжскага міру, які цалкам перакрэсліў ідэю беларускай незалежнасці, Р. Скірмунт адышоў ад палітычнай дзейнасці і заняўся аднаўленнем маёнтка, разбуранага падчас Першай сусветнай вайны. У палітычнае жыццё яго вярнулі падзеі мая 1926 г. Як прадстаўнік Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам, ён быў абраны ў Сенат і ўвайшоў у Канстытуцыйную камісію. Але большую частку года па-ранейшаму праводзіў у Парэччы.
У адрозненне ад Парэчча, Моладаўскі маёнтак прэзентаваў традыцыйны тып панскай гаспадаркі. Гаспадары жылі ў прыгожым палацы пасярод парку з кветнікамі, які быў збудаваны на пачатку XIX ст. на месцы былога палаца Міхала Казіміра Агінскага. Іх болей цікавілі мастацтва і літаратура, чым прадпрымальніцтва і палітыка. Зрэшты, на пачатку XX ст. палітыка ўсё ж такі ўвайшла ў жыццё Моладаўскага маёнтка. Канстанцін Скірмунт (1866-1849) з 1909 па 1917 г. быў сябрам Дзяржаўнай Рады Расійскай імперыі, дзе прэзентаваў кансерватыўную земянскую плынь. Крах Расійскай імперыі паспрыяў яго далучэнню да польскага руху. У 1917 г. ён стаў адным з заснавальнікаў Польскага нацыянальнага камітэта і яго прадстаўніком у Рыме. Быў міністрам замежных справаў II Рэчы Паспалітай, а потым — паслом у Вялікабрытаніі. У сярэдзіне 30-х гг. вярнуўся ў Моладава. У справы гаспадаркі не ўмешваўся. Панам для сялянаў з Моладава быў фактычны гаспадар маёнтка, ягоны брат Генрык (1868-1939). Ён увайшоў у польскія энцыклапедыі як паэт і кампазітар.
Усе згаданыя Скірмунты не мелі ўласных сем'яў і ўласных дзяцей, прынамсі, афіцыйных...
Вобраз Пана
Паспрабуем прааналізаваць вобраз Пана праз прызму такіх адвечных для сялянскага светапогляду каштоўнасцяў, як праца, зямля і вера. Варта адзначыць, што для традыцыйнага сялянскага светаўспрымання характэрнае пастаяннае падкрэсліванне панска-шляхецкай вышэйшасці, якая, звычайна, складаецца з сацыяльнага і прававога дамінавання, багацця, пэўнай культуры паводзінаў. У "беларускім выпадку" гэта вышэйшасць асацыюецца таксама з польскасцю і каталіцкім веравызнаннем.
"Добры пан" Раман Скірмунт
На пачатку звернем увагу на такую істотную для сялянскага разумення сацыяльнага свету апазіцыю, як праца/непраца. У традыцыйным светаўспрыманні дамінавала перакананне, што пан не працуе.
У выпадку Рамана Скірмунта адразу сустракаемся з выразным парушэннем гэтай нормы. Суразмоўцы з Парэчча часта распавядалі пра фізічную працу пана ў парку, ім жа заснаваным. Сяляне бачылі, як уладальнік маёнтка пілаваў крывыя дрэвы, абразаў або абсякаў сухія галіны: "Памешчык кожны дзень на работу выязджаў. У яго быўтапорык, пілачка была. Ён працаваў, не то што якія..."‘ (Хведар Лукашык, 1922 г. нар., в. Парэчча).
Таксама суразмоўцы з гонарам распавядалі пра тыя прамысловыя прадпрыемствы, якія існавалі ў Парэцкім маёнтку, прыгадвалі палітычную дзейнасць Р. Скірмунта ў Варшаве, хоць і не лічылі гэта працай у традыцыйным разуменні
’Усе цытаты даюцца з захаваннем асаблівасцяў вымаўлення жыхароў в. Парэчча.
•	Ён быў сенатар, але не за грошы, а проста так, бо разумны (Хведар Хвісюк, 1912 г. нар., в. Парэчча).
Затое палітычная дзейнасць Р. Скірмунта заўсёды звязвалася з зямлёй. Многія суразмоўцы сцвярджалі, што ўладальнік Парэчча неаднаразова выступаў за перадачу зямлі сялянам:
•	Вон шчодры быў. Воны чуствовалі, што вайна вось-вось пачнецца. I маліся гэту зямлю вось-вось роздаці крестьянам. Отобраць гэтую ўсю землю ад памешчыкаў польскія власці хацелі: Гэта не ваша зямля, гэта народа зямля. ...Парэцкі Скірмунт таксама выступаў, хацеў зямлю крестьянам роздаці (Рыгор Дарашэнка, 1930 г. нар., в. Палтаранавічы);
Пры гэтым рэспандэнты адзначалі, што падобная пазіцыя была небяспечнай:
•	Кагда-то ў Варшаве быв Санат як зара Дума, так он жа тожэ участвовал там. To он сказаў, што всю зямлю трэба ў памешчыкаў забраць і аддаць крэсцьянам. Памешчыкам надо покінуць по 40 гектар. Хваціт з іх. А всю зямлю забраць і народу роздаць. Дык у яго стралялі, і он цераз акно выпрыгнуў. Тая Дума (ілі як) страляла. Матка мая расказвала. Он сам прыехаў у Парычча і народу казаў, што так выступаў, а па мне стралялі. (Калбаска Мікалай Андрэевіч, 1925 г. нар., в. Рудка).
Таксама парэцкія суразмоўцы прыгадвалі асабістую шчодрасць пана, які раздаваў зямлю сялянам (напрьжлад, у якасці вясельных падарункаў ці як аплату за працу хвабрыкантаў на прадпрыемствах) або прадаваў надзелы за невялікія грошы: "Харошы быў чалавек... Раздаваў зямлю: палову так аддаў, палову — за грошы" (Рыгор Цудзіла, 1913 г. нар., в. Табулкі). Нават былая камуністычная актывістка, якая ў 60-70-я гг. XX ст. нібыта ўласнаручна пілавала крыжы ў вёсцы, а потым была дырэктарам школы, прызнала: "Многім ён даваў зямлю. Мой бацька таксама хадзіў прасіць. Скірмунт не даў: "Я ўсім не надаюся". Бацька часта супраць пана выступаў і сцяг савецкі вешаў" (Лізавета Епішка, 1927 г. нар., в. Табулкі). Яна ж назвала пана "прагрэсіўным памешчыкам".
Асаблівай увагі заслугоўваюць адказы на пытанні, што датычылі веравызнання, нацыянальнасці і мовы Рамана Скірмунта. Тут адсутнічала стэрэатыпнае атаясамліванне пана і паляка.
Большасць нашых рэспандэнтаў не без пэўных ваганняў сцвярджала, што ён быў каталіком:
•	Скірмунты, наверна, былі польскай веры, каталічаскай... Мне кажэцца, он польскай веры быв (Васіль Казак, 1924 г. нар., в. Ахова).
Пры размове пра веравызнанне суразмоўцы абавязкова адзначалі талерантнасць Р. Скірмунта і ягонае непрыняцце рэлігійнай канверсіі:
•	Скірмунт быў супраць перамены веры. Казаў: "Якім нарадзіўся, такім і памірай". Празднічнага рэжыму Скірмунт не парушаў. Hi свайго, ні праваслаўнага. Адна жанчына ў каталіцкае свята пайшла жаць, дык выклікаў жаўнераў і яе прагналі (Павел Клімовіч, 1925 г. нар., в. Парэчча);