Беларуская гісторыя: знайсці чалавека
Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
Савецкі перыяд беларускай гісторыі быў надзвычай спрыяльным для функцыянавання вобраза ворага. Ворагі былі паўсюдна: унутры і па-за межамі БССР. Для беларускай савецкай гістарыяграфіі было характэрным выключна канфрантацыйнае бачанне мінулага беларускага народа. Трагічныя гістарычныя падзеі звычайна тлумачыліся пры дапамозе вобраза ворага, які ў залежнасці ад канкрэтнага эпізоду набываў адпаведнае сацыяльнае, нацыянальнае або рэлігійнае аблічча. Асабліва часта гэты "вораг” апранаўся ў вопратку "польскага пана". Вораг
“Власт [Ластоўскі В.]. Кароткая гісторыя Беларусі. Мінск: Універсітэцкае, 1992. С. 64.
перыяду Другой сусветнай вайны быў прадстаўлены пераважна "нямецка-фашысцкімі акупантамі" і "беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі"; апошнія нібыта ўхвалялі гітлераўскі парадак і здаўна "былі ворагамі Савецкай улады"11. Дарэчы, "буржуазныя нацыяналісты" былі важнай складовай часткай савецкага варыянту ворага. Савецкае гісторыяпісанне зрабіла ў гэтым накірунку надзвычай шмат. Насельніцтва БССРактыўна пераконвалі ў сінанімічнасці слоў "нацыянальнае" і "варожае".
Сучасныя прадстаўнікі "дырэктыўнай гістарыяграфіі" спрабуюць аднавіць савецкую версію вобраза ворага. Той жа Якаў Трашчанок імкнецца захаваць і мадэрнізаваць вобраз "польскага ворага" як аднаго з галоўных у беларускай гісторыі. Пры гэтым варта задумацца, чаму гісторыка, погляды якога вагаюцца паміж "заходнерусізмам" і вялікадзяржаўным расейскім шавінізмам, наогул хвалюе праблема паланізацыі. Зразумела, не таму, што ў яго баліць душа за лёс беларускай культуры. Хутчэй мы маем справу з асуджэннем палякаў і палітыкі паланізацыі ў Беларусі толькі таму, што яны "сапсавалі" частку адзінага "рускага народа", вынікам чаго і сталася з'яўленне беларусаў. Здаецца, апошні тэзіс, які нарадзіўся яшчэ ў XIX ст. падчас актыўных намаганняў афіцыйных ідэолагаў даказаць легітымнасць расейскага валодання беларускай зямлёй, і сёння з'яўляецца ідэйным падмуркам разважанняў аўтараў тыпу Якава Трашчанка або Валерыя Чарапіцы. У іх працах савецкасць мадэрнізуецца з дапамогай "заходнерусізму" і праваслаўнага фанатызму. А пасобнікамі "польскага ворага" звычайна выступаюць "беларускія нацыяналісты".
А што ж сучасная гістарыяграфія, якая прытрымліваецца нацыянальнай парадыгмы? Хваля патрыятычнага рамантызму канца 80-х — пачатку 90-х гг., здавалася б, давала шанец на станаўленне гісторыяпісання, галоўным героям якога (або суб'ектам гісторыі), нарэшце, стаўся б беларус. Але не атрымалася...
“Напрыклад, Абецедарскмй Л.С., Баранова М.П., Павлова Н.С. Нсторня БССР. Учебннк для средней школы. Под ред. П. Петрмкова. Мннск: Народная асвета, 1982.-289 с., мл.
Даследчыкі засяродзіліся на апісанні трагічных падзеяў, што паўплывалі на гістарычны лёс народа і краіны. Пры гэтым вобраз ворага набыў яшчэ большае значэнне. Так, напрыклад, гісторыкі 90-х шмат пісалі пра трагічную ваенную гісторыю Беларусі. Пры гэтым падлічваліся шматлікія крыжацкія паходы на беларускія землі (фігуравала лічба 140), набегі крымскіх татараў, жахлівыя войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай. Генадзь Сагановіч у кнізе "Невядомая вайна"12 ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі агучыў падлікі польскіх гісторыкаў, якія прыйшлі да высновы, што колькасць насельніцтва ВКЛ у выніку вайны 1654-1667 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Масквой зменшылася больш чым напалову. Таксама згадваліся ахвяры Паўночнай вайны 1700-1721 гг. і вайны Расіі з Напалеонам у 1812 г. (у абодвух выпадках загінула да 30% насельніцтва). У гэтым кантэксце страты Беларусі ў апошнюю вайну ўспрымаліся яшчэ больш выразна. Некаторыя гісторыкі даказвалі, што загінуў кожны трэці жыхар Беларусі.
Вымалёўвалася жахлівая карціна гісторыі краіны і народа з надзвычай трагічным ваенным лёсам. Беларусь пачала ўспрымацца як пляцоўка ваеннага змагання паміж Захадам і Усходам Еўропы або паміж Еўропай і Азіяй. Пры гэтым з поля зроку як беларускага даследчыка, так і чытача цалкам выпадаў еўрапейскі кантэкст беларускай трагедыі. Між тым, нават павярхоўнае знаёмства з ваеннай гісторыяй Еўропы дазваляе сцвярджаць, што беларускі лёс амаль не адрозніваўся ад лёсу іншых народаў рэгіёна. Вядома, што падчас Трыццацігадовай вайны 16181648 гг. некаторыя народы Еўропы (напрыклад, чэхі) апынуліся на мяжы фізічнага існавання. А колькі загінула французаў падчас напалеонаўскіх войнаў канца XVIII — пачатку XIX ст.? Якія страты панесла Еўропа ў Першую і Другую сусветныя войны?
На жаль, канцэнтрацыя ўвагі выключна на агрэсіўнай палітыцы блізкіх і далёкіх суседзяў Беларусі, а таксама на ўласных стратах перашкодзіла звярнуць увагу на такую істотную акалічнасць усіх войнаў, як здольнасць і жаданне абараняць сваю Радзіму. Між тым, такая пастаноўка праблемы дапамагае, напрыклад, зразу-
12Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск: Навука і тэхніка, 1995.
мець працягласць той самай вайны XVII ст., калі рэальнае змаганне з маскоўскім войскам пачалося толькі тады, калі амаль уся тэрыторыя ВКЛ была ім захоплена. Таксама роздум пра ўласна беларускае месца ў змаганні паміж Гітлерам і Сталіным у 1941-1944 гг. дазваляе звярнуць увагу на выразныя элементы грамадзянскай вайны. Іх, дарэчы, няцяжка разглядзецьу большасці тых войнаў, якія зведала беларуская зямля.
Тэма мартыралогу запанавала і ў культурнай гісторыі Беларусі. Як шмат было напісана пра трагічныя наступствы паланізацыі і русіфікацыі! Пры гэтым забывалася, што Рэч Паспалітая не з'яўлялася нацыянальнай дзяржавай і шавіністычныя памкненні былі цалкам чужымі для кіруючай эліты. Больш за тое, захаванне беларускай і літоўскай мовы для ніжэйшых колаў грамадства было выразнай прыкметай сацыяльнага (саслоўнага) падзелу ў гэтай дзяржаве, які яе кіраўнікі ніколі не збіраліся парушаць. Гісторыкі зусім не звярталі ўвагі на тыя моманты своеасаблівай "самапаланізацыі", якія адлюстраваліся ў Прамове Івана Мялешкі, і ў свой час падаліся важнымі Вацлаву Ластоўскаму ў Кароткай гісторыі Беларусі. Ніхто не адказаў на простае пытанне, хто і якім чынам мог прымусіць Радзівілаў размаўляць на той мове, якую яны лічылі чужой для сябе.
Таксама чамусьці не заўважылі, што найбольш актыўна русіфікацыя Беларусі адбывалася з моманту адкрыцця настаўніцкіх семінарый, якія рыхтавалі кадры настаўнікаў, галоўным чынам, з ліку мясцовых ураджэнцаў праваслаўнага веравызнання. Відавочна, што "чужыя" праводзілі русіфікацыю рукамі саміх беларусаў!
Дамінаванне вобраза ворага ў патрыятычнай гістарыяграфіі і публіцыстыцы было адчувальным і для палітычнай гісторыі. Няўдача Беларускай Народнай Рэспублікі тлумачылася пераважна тэзісам: "Нас не падтрымалі вялікія дзяржавы". Пра гэта, сапраўды, шмат пісалі (і пішуць!), але ніхто не паспрабаваў задумацца над уласна беларускімі прычынамі гэтай ізаляцыі. A адной з найбольш істотных з іх было неразуменне тагачасным грамадствам каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.
Вядома, як цяжка было прыйсці да рашэння пра абвяшчэнне незалежнасці БНР наваттагачаснай беларускай палітычнай эліце. А што казаць пра беларускае насельніцтва, нацыянальную свядомасць якога, нягледзячы на сапраўды гераічныя высілкі адраджэнцаў, не магла выхаваць адна "Наша Ніва".
Зразумела, звяртаць увагу на тое, што беларусы ці, дакладней, беларускія эліты самі мусяць адказваць за ўласны гістарычны лёс, не зусім прыемны занятак, які не вьжлікае ні гонару, ні ўздыму патрыятызму. Але ж пра ўласныя хібы трэба ведаць і пра іх трэба думаць. Як заўважыла ўкраінская даследчыца Наталля Якавенка, гісторыя — гэта праўда, якая не баіцца адлюстравання, нават калі яно бянтэжыць, а не мацуе дух нацыі. Дык няўжо мы баімся саміх сябе? А калі не, то чаму гісторыя беларускага народа часцяком нагадвае гісторыю палявання, напісаную зайцам?
Разгляд беларускай гісторыі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі або сусветнай гісторыі выбудоўвае зусім іншую перспектыву, задае іншую оптьжу, якая дапамагае ўбачыць саміх сябе адным з суб'ектаў гістарычнага працэсу. I менавіта ўтой меры, у якой гэты суб'ект сам сябе выяўляе, у той меры ён і ёсць творца ўласнай гісторыі. Адно такі падыход дазваляе зразумець сапраўднае значэнне нашых поспехаў і няўдач. На жаль, можна казацьтолькі пра пэўныя спробы такога разгляду. Уведзены яшчэ ў 90-я гг. у вышэйшыя школы краіны курс 'Тісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі" на самай справе не мае ні еўрапейскага, ні цывілізацыйнага кантэксту. А тыя спробы пераасэнсавання, што ўсё ж такі маюць месца, у вялікай ступені звязаныя з публікацыямі і выдавецкім праектам "Беларускага гістарычнага агляду" (рэдактар Г. Сагановіч), навуковай і выдавецкай дзейнасцю Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі (ІГДБ), створанага пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Але дзяржаўныя навуковыя і адукацыйныя структуры ў гэтым працэсе не ўдзельнічаюць, хоць маюць непараўнальна больш магчымасцяў.
Еўрапейскі кантэкст і элементы гістарычнай кампаратывістыкі дапамогуць зразумець, што нацыянальныя арыенціры не павінны супярэчыць агульначалавечым каштоўнасцям. Пакуль што мы вельмі далёкія ад такога разумення. У нацыянальнай гістарыяграфіі ўсё яшчэ пануюць падвоеныя стандарты. Напрьжлад, Другая сусветная вайна, Сталін і Гітлер — гэта кепска, але, паколькі "пакт Молатаў-Рыбентроп" прывёў да "ўз'яднання Беларусі", то гэта ўжо добра! Менавіта так можна было б ацаніцьмінулагоднюю дыскусіюда 70-годдзя "ўз'яднання". Цікава, што азначаную пазіцыю адстойвалі не толькі ветэраны савецкага гісторыяпісання і людзі, ідэалагічна адданыя сучаснаму палітычнаму кіраўніцтву. Пра гэта пісалі і пастаянныя аўтары "Нашай Нівы". Цалкам ігнаравалася, што менавіта гэты актбыў пускавым механізмам Другой сусветнай вайны, якая сталася трагедыяй для ўсяго свету, што 17 верасня 1939 г. у Заходнюю Беларусь прыйшла акупацыйная ўлада, якая распачала генацыд супраць сацыяльна і нацыяналыза "чужых", што ахвярамі гэтай "зачысткі" сталі сотні тысяч жыхароў Заходняй Беларусі, і менавіта рукамі "вызваліцеляў" быў знішчаны апошні беларускі нацыянальны цэнтр у Вільні і г. д. Няўжо магчыма з такім падыходам да мінулага адчуваць сябе еўрапейцам і чалавекам, што належыць хрысціянскай цывілізацыі? Пытанне рытарычнае...
Затое відавочныя сляды савецкай свядомасці жыхара "крэпасці ў аблозе". Яны ж адчуваліся і падчас дыскусій, прысвечаных 500-годдзю бітвы пад Грунвальдам. Цэнтральныя газеты поўніліся "славянафільскай пыхай" у сувязі з колішняй перамогай, a аўтар аднаго з артыкулаў нават прапанаваў абвясціць 15 ліпеня — Днём беларуска-расійскага братэрства па зброі13 (!) Але больш цікавым падаецца пытанне, якое прагучала на адной з дыскусій, дзе сабраліся прыхільнікі нацыянальнай парадыгмы гісторыі, арыентаваныя на еўрапейскія каштоўнасці. Вядоўца запытаўся, ці можа канцэпт перамогі пад Грунвальдам замяніць у свядомасці міфалогію "Вялікай Айчыннай вайны"?14