Беларуская гісторыя: знайсці чалавека
Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
што не ведае, ці будзе для яго добра ці кепска, калі атрымаецца здаць экзамен, прызначаная пенсія 25 руб. Пісаў, што разам з ім паступілі інжынеры і сыны вышэйшых чыноўнікаў чыгуначных, таму, гаворыць, што экзамен напэўна для іх будзе лягчэйшы. Сымона рэкамендавала нейкая Пані.
Заканчваю сваю балбатню, бо ўжо шмат нагаварыла.
Абдымаю Ядзю, кланяюся пану Зыгмунту, застаюся з глыбокай павагай і шчырымі пажаданнямі
Марыя Плавска.
Прашу шаноўнага пана паведаміць пра атрыманне майго ліста
Пераклад з польскай аўтара
Гэтыя лісты сведчаць пра высокі даследчы патэнцыял вядомай нам крыніцазнаўчай базы каліноўсказнаўства, а таксама пра неабходнасць пошуку іншых крыніцаў і верагоднасць новых знаходак.
Можна толькі пашкадаваць, што беларускія даследчыкі часцяком нагадваюць пажарную каманду, якая раз-пораз кідаецца тушыць "пажар" вакол знакавых постацяў беларускай гісторыі. Варта падумаць над доўгатэрміновай праграмай вывучэння жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага, каб зразумець не толькі "Яську-гаспадара з-пад Вільні", але і таго маладога мужчыну, жыццё якога трагічна абарвалася на Лукішскай плошчы ў Вільні ў сакавіку 1864 г.
Радкевіч versus Каліноўскі?
У цэнтры даследчыцкай увагі — трагічнае здарэнне ліпеня 1863 г. у мястэчку Новы Двор Поразаўскай воласці Ваўкавыскага уезда Гродзенскай губерні, калі паўстанцы павесілі мясцовую жыхарку Клару Радкевіч. Наступствы гэтага забойства для навадворцаў былі звязаныя з асобай удаўца Восіпа Радкевіча. У шматлікіх зваротах да ўлады, "прошенмях" і даносах ён нястомна нагадваў, што ў 1863 г. быў "доносчмком co стороны для содействмя Правмтельству", падкрэсліваў уласную "преданность Правмтельству" і "неблагонадежность" навадворцаў, якія нібыта ўдзельнічалі ў забойстве ягонай жонкі. У выніку Новы Двор амаль на 20 гадоў аказаўся ўцягнутым у судовыя ды адміністрацыйныя працэсы.
Зыходзячы з "нацыянальна-дзяржаўнай канцэпцыі", мы маем прьжлад здрады змагарам "За нашу і вашу вольнасць!", з "цёмным" чалавекам, якога падманулі ўлады. Але ці пацвердзіць такую выснову спроба прааналізаваць гэтае здарэнне з пазіцыі "чалавечага вымярэння гісторыі"?
Важна адказаць на наступныя пытанні: Што сабой уяўляла асоба Восіпа Радкевіча? Што было характэрна для міжасабовых адносінаў у Новым Двары ў другой палове XIX cm. ? Якім было стаўленне навадворцаў да паўстання? Ці сапраўды галоўнай прычынай зваротаў адстаўнога салдата В. Радкевіча да "начальства" было ідэалагічнае непрыняцце паўстання і ягоных мэтаў?
Паспрабуем зазірнуць ва ўнутраны свет мястэчка і ягоных жыхароў, закрануць праблему менталітэту беларускіх сялянаў 1860-х гг., зразумець матывы дзеянняў прыхільнікаў паўстання, а таксама тых, што засталіся ўбаку ад барацьбы або дапамагалі знішчаць паўстанцкія атрады. Урэшце, тагачасная Беларусь — гэта не толькі Каліноўскі і паўстанцы ягоных атрадаў, гэта таксама і Восіп Радкевіч...
Рэпліка гісторыка (і жыхара XIX ст.):
"Нет нйчего труднее, чем разбйрать чужую душу й выворачйвать ее найзнанку, особенно же трудно проследйть за душой нашего крестьянйна, вообсце, как йзвестно, весьма скрытного в беседах с йнтеллйгентом, да еш,е прйехавшйм йздалека, с какою-то ему непонятною целью [...] Крестьянйн так недоверчйв, так мало прйвык беседовать с кем-нйбудь кроме евреев й начальнйнов, мйссйя которых ему представляется вполне понятно — первых, что онй должны доставлять йм в кредйт водку, деньгй, покупать в полцены хлеб, нанймать на сплавные работы, а второго, что оно ймеет своей обязанностью наказывать, собйрать податй й вообсце наводйть на населенйе благоговейный трепет"38.
Крыніцамі даследавання сталі пераважна дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь у Гродне, a менавіта матэрыялы фондаў Гродзенскага губернатара, губернскай канцылярыі, Гродзенскай Палаты крымінальнага суда, Губернскай вайскова-следчай камісіі па палітычных справах, люстрацыйныя акты XIX ст., запісы метрычных кніг, а таксама этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя і апублікаваныя Паўлам Шэйнам, даследаванні і этнаграфічныя назіранні Мітрафана Доўнар-Запольскага, успаміны Адама Багдановіча ды інш. Важную ролю ў спробе зразумець унутраны свет навадворцаў
38Хачу выказаць шчырую падзяку супрацоўнікам НГА РБ у Гродне, супрацоўніцы Аддзела рэдкай кнігі і старадрукаў ГДГАМ Алесі Саўчук, загадчыцы Аддзела старой перыёдыкі Бібліятэкі АН Літвы Айдзе Грыбене, настаўніцы Навадворскай СШ Марыне Штоп, дырэктару Гродзенскай вячэрняй школы № 2 Эдуарду Смірнову, а таксама жыхарцы Новага Двара Веры Іванаўне Грыцкевіч за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага тэксту.
адыгралі дзве аднадзённыя экспедыцыі па вуснай гісторыі ў в. Новы Двор Свіслацкага раёна Гродзенскай вобл. 21 кастрычніка і 18 снежня 2007 г.39
Новы Двор і ягоныя жыхары ў прасторы і часе
На працягу большай часткі сваёй гісторыі Новы Двор быў невялікім мястэчкам, які больш нагадваў вёску. Ён знаходзіўся пры дарозе з Пружан у Ваўкавыск на беразе рэчкі Мядзянкі, прытока Росі. Навакольныя землі былі пясчаныя і багністыя, але якраз яны давалі галоўныя сродкі да жыцця. Гэта было мястэчка з земляробчым насельніцтвам.
Дакументальныя згадкі дазволілі Міхаілу Спірыдонаву пазначыць Новы Двор на карце "Беларусь напрыканцы XVI ст."40 Заўважым таксама, што бліжэйшым значным населеным пунктам было мястэчка Поразава. Гісторык Аляксей Шаланда сярод матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Беларусі адшукаў петыцыю навадворскіх мяшчанаў да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у якой яны прасілі вызвалення ад павіннасцяў і перадачы ім ва ўласнасць сямі валокаў. Падставай для гэтага быў прывілей караля і вялікага князя Стэфана Баторыя ад 12 жніўня 1578 г., якім Новаму Двару надавалася Магдэбургскае права41. Таксама захаваўся канфірмацыйны прывілей караля і вялікага князя Аўгуста III ад 14 лістапада 1744 г. Апошні раз правы і вольнасці пацвердзіў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1774 г. Такім чынам, у Рэчы Паспалітай навадворцы былі мяшчанамі, а значыць свабоднымі людзьмі і мелі ўласнае самакіраванне. На гербе Новага Двара змяшчалася выява збройнага Архангела Міхаіла, які правай рукой абапіраўся на меч, а ў левай трымаў вагі. Пад нагамі ляжаў пераможаны д'ябал.
39Гл. Спнрндонов М.Ф. Закрепоценме крестьянства Беларусм (XV-XVI вв.). Мннск: Навука і тэхніка, 1993.
40Шаланда А. Герб мястэчка Новы Двор у Ваўкавыскім павеце // Герольд=ІііНегІапсІ. 2004, № 1-2 (13-14), с. 35.
41Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь у Гродне (далей НГАРБ у Гродне). Ф. 1, воп. 1, ад.з. 2624, арк. 1-8.
Гісторыя вольных жыхароў мястэчка з Магдэбургскім правам закончылася пасля далучэння да Расійскай імперыі. Ужо на пачатку "расійскага перыяду" навадворцы былі пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялянаў. У Беларусі XIX ст. сяляне, якія карысталіся казённымі землямі і знаходзіліся ў залежнасці ад дзяржавы, лічыліся асабіста вольнымі. Тым не менш, гэтыя перамены былі не даспадобы навадворцам. Як сведчаць дакументы, на працягу ўсяго XIX ст. яны ўпарта называлі сябе "мяшчанамі". Згадкі навадворцаў пра колішнюю вольнасць, атрыманую ад каралёў і вялікіх князёў, фіксуюцца ў дакументах, прынамсі, да пачатку XX ст. Пазней гэтую вольнасць захоўвала толькі памяць мясцовага насельніцтва.
XIX ст. стала эпохай вялікіх пераменаў. Войны і паўстанні перамяжоўваліся канфесійнымі катаклізмамі, якія трансфармавалі сялянскую ідэнтычнасць. Гэта быў досыць балючы працэс. Назаўсёды адыходзіў у мінулае непрапісаны закон тутэйшага жыцця: "старыны не рушыць". Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя рэформы паступова ўцягвалі традыцыйнае грамадства Беларусі ў працэс мадэрнізацыі, які адбываўся ва ўмовах вострага нацыянальна-культурнага і палітычнага польска-расійскага супрацьстаяння. Апошняе таксама моцна ўплывала на ідэнтычнасць "тутэйшых”. У эпіцэнтры ўсіх гэтых пераменаў знаходзіўся чалавек, вымушаны так ці інакш рэагаваць на выклікі часу.
Як жа выглядала жыццё жыхароў Новага Двара ў XIX ст.?
Ужо першыя статыстычныя апісанні Новага Двара як мястэчка Поразаўскай воласці Ваўкавыскага у. Гродзенскай губ. сведчаць пра выключна сялянскі лад жыцця асноўнай масы жыхароў мястэчка, які спалучаўся з мяшчанскай самасвядомасцю. Прамысловае і гандлёвае жыццё тут не віравала. Галоўным заняткам і адзіным годным сапраўднага гаспадара лічылася земляробства. Вельмі востра стаяла зямельнае пытанне. Новы Двор быўзаціснуты паміж неўрадлівымі пясчанымі глебамі на поўначы і белавежскімі багнамі на поўдні.
Адна з першых у XIX ст. згадак мястэчка датычыла канфлікту навадворцаў з памешчыкамі Быхаўцамі і Сухадольскім, якія захапілі частку іх земляў42. Трэба адзначыць, што ў тэксце справы Новы Двор фігуруе ўжо як "казённае мястэчка". Паводле статыстычнага апісання 1829 г., падрыхтаванага прафесарам Арсенневым (яго подпіс стаіць пад дакументам), у мястэчку знаходзілася драўляная царква і 98 двароў. Усяго пражывала 399 чал. (216 мужчын і 183 жанчын). Сярод мужчынскага насельніцтва перапіс адзначыў двух беззямельных шляхціцаў, аднаго ўніяцкага святара і 18 "мяшчанаў-габрэяў". Усе астатнія трапілі ў катэгорыю "мяшчане-сяляне"43. Можна меркаваць, што за гэтым незвычайным тэрмінам стаяла якраз упартая нязгода навадворцаў прызнаваць сябе сялянамі.
Падзеі паўстання 1830-1831 гг. непасрэдна закранулі мястэчка і ягоных жыхароў. Улетку 1831 г. праз Новы Двор праходзіў паўстанцкі атрад Генрыка Дэмбіньскага, які пасля няўдалага штурму Вільні выводзіў свае войскі ў Каралеўства Польскае44. Паблізу мястэчка ў Белавежскай пушчы знаходзіліся базы паўстанцаў, у т. л. атрада ўладальніка Свіслачы графа Тадэвуша Тышкевіча.
Статыстыка 1837 г., якая фіксавала не толькі колькасць насельніцтва, але таксама і ягонае веравызнанне, засведчыла пражыванне ў Новым Двары ўжо 714 чал., з якіх 652 трапілі ў катэгорыю "сялянаў, што не належаць да маёнтку", a 49 аказаліся мяшчанамі і габрэямі, якія мелі маёмасць. Адзін шляхціц з жонкай, два адстаўныя афіцэры і два ўніяцкія святары з сем'ямі маёмасці не мелі45.
Новы Двор быў пераважна ўніяцкім мястэчкам. Напярэдадні Полацкага сабора да ўніяцкай царквы належала 650 чал., у т. л.
42НГАРБ у Гродне. Ф. 1, воп. 3, ад.з. 422, арк. 120 адв. 121.