Беларуская гісторыя: знайсці чалавека
Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
Магчыма, забойства Клары Радкевіч (і не толькі яе) было наступствам якраз гэтых загадаў.
Паўстанне. Новы Двор і паўстанцы
Белавежская пушча была тэрыторыяй дзейнасці некалькіх буйных паўстанцкіх атрадаў. Тамсама актыўна рыхтавалася паўстанне. Наваколлі Новага Двара сталі зонай распаўсюджання "Мужыцкай праўды". Часцяком гэта рабіўсам Кастусь Каліноўскі.
27 кастрычніка 1862 г. станавы прыстаў Слонімскага уезда Агапін у рапарце ваеннаму губернатару Гродна генералу Галеру паведамляў пра з'яўленне "Мужыцкай праўды", якую "злонамеренные людм" падкідаюць сялянам. Прыстаў здолеў адшукаць у вёсцы Шайпакі два асобнікі газеты. Сяляне заявілі, што гэтую газету выкінуў з карэты невядомы праезджы. Паказанні сялянаў і запісы ў кнізе Ружанскай паштовай станцыі
69НГА РБ у Гродне. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 16, арк. 68-71.
’Памсама. Воп. 3, ад.з. 6, арк. 1.
сведчылі, што ім быў "некто дворяннн Внкентнй Калнновскмй". Таксама высветлілася, што ямшчык паштовай станцыі вазіў К. Каліноўскага ў Падароск71. Далейшае следства працягвалі ўжо жандары, якія даведаліся, што Каліноўскі наведаў ксяндза Казлоўскага ў Вялікай Бераставіцы, з якім разам паехаў у Гродна. Капітан корпуса жандараў Віттаксама ўстанавіў, што ў сваіх ранейшых паездках Каліноўскі неаднаразова наведваў Свіслач і Якушоўку, дзе жывуць ягоныя бацькі. За домам у Якушоўцы было ўстаноўлена "постоянное секретное наблюденме"72.
Каліноўскі меў прыхільнікаў у родных мясцінах. Ёсць звесткі, што пісар Гарнастаевіцкага валаснога праўлення (10 км ад Новага Двара) чытаў "Мужыцкую праўду" сялянам. Мясцовыя краязнаўцы выказалі думку, што ён быў нават асабіста знаёмы з кіраўніком Літоўскага правінцыйнага камітэта73.
Трэба адзначыць пэўны плён прапагандысцкай акцыі "Мужыцкай праўды". У першую чаргу ён праявіўся ў больш актыўным удзеле сялянства Гродзеншчыны ў паўстанні. Апроч таго, сяляне засвоілі многія тэзісы газеты Каліноўскага, якія сталіся часткай іх свядомасці. Нават у 1886 г. інфармант этнографа Паўла Шэйна Іван Карскі з вёскі Лаша Гродзенскага у. паведамляў, што сяляне не моляцца за "Царя-освободнтеля", а гавораць: "[...] не былй бы мы волные, але дзякаваць Пану Богу за пранцуза. Ён, як воеваў у Сістопаля (Севастополя — П.Ш.) то / прыказаў нашаму цару, каб даць вольнасць нам, бедным мужыкам і ціпер мы волные"74.
Гэтыя мужыцкія размовы 1886 г. амаль дакладна паўтаралі змест № 3 "Мужыцкай праўды".
71Тамсама, арк. 13.
"Ягорычаў У.Я., Палубінскі А.С. Паўстанне 1863-1864 гг. // Памяць. Свіслацкі раён..., с. 65.
73Матермалы для мзученмя быта п языка русского населенмя СевероЗападного края. Собранные п прмведенные в порядок П.В. Шейном. Том I, часть II. Бытовая м семейная жнзнь белоруса в обрядах п песнях. СПб., 1890, С. 37-38.
"Матермалы для нзученяя быта..., с. 98.
Тым не менш, магчымасці прапаганды былі абмежаваныя адсутнасцю сеткі распаўсюджвальнікаў, невялікай колькасцю асобнікаў газеты, якая не заўсёды трапляла па прызначэнні, і, галоўным чынам, непісьменнасцю асноўнай масы сялянства (нагадаю, што першая школа ў Новым Двары была адкрытая толькі ў 1860 г.). Малаверагодна, што "Мужыцкая праўда" да паўстання трапіла ў мястэчка. Па меншай меры, у дакументах, якія датычаць падзеяў паўстання і асобы Каліноўскага, такі факт не згадваецца. Можна меркаваць, што жыхары Новага Двара слаба арыентаваліся ў мэтах паўстання. Адначасна яны павінны былі ведаць афіцыйную версію, якую пашыралі расійскія чыноўнікі. Сцвярджалася, што гэта "паны" ("палякі") паўсталі, каб вярнуць прыгон. Падобнае разуменне паўстання накладалася на традыцыйную сялянскую непрыязнасць да "пана-паляка".
Рэпліка этнографа:
Поляков онй (сяляне — A. С.) не любят вообсце, помеьцйков же польскйх просто ненавйдят. В каждом поляке йм представляется пан йлй управйтель пана, которые йх постоянно преследовалй й угнеталй. Еслй прй проезде какого-нйбудь помесцйка-поляка спросйть у крестьянйна: "Кто это проехал?" то он непременно ответйт: 'Тэта крук поехаў у гарэці". A еслй увйдйт несколько помесцйков, едуіцйх в костёл, лйбо в суд, mo й тут скажет: "Глядзі колько пайшло крукоў!" (Іван Карскі)75.
"[...] поляков не любят, так как с представленйем о поляке является представленйе о пане, пансцйне й прйгоне"76.
Увесну 1863 г. у лясах каля Новага Двара найчасцей з'яўляліся атрады ўраджэнца Ваўкавыскага у. Густава Стравінскага, больш вядомага як "Млотэк", і пружанскага памешчыка Шчэнснага Влодэка. Ваўкавыскі і Пружанскі уезды былі зонай дыслакацыі якраз гэтых атрадаў. Таксама ў гэтай частцы Белавежскай пушчы
75Там же, с. 21.
76Повстанческое двнженме в Гродненской губернмн. 1863-1864 гг. / сост. Т.Ю. Афанасьева н др.; под ред. Д.В. Карева. Брест: Академмя, 2006, с. 46.
неаднаразова ратаваліся ад пераследу атрады кіраўнікоў Гродзенскага ваяводства А. Духінскага і В. Урублеўскага, дзейнічаў атрад А. Лянкевіча.
Паўстанцы знаходзіліся каля мястэчка, але актыўных дзеянняў не вялі. Харчаванне куплялі або забіралі ў сялянаў. Апошнім якраз вызначаўся атрад Ш. Влодэка.
3 паказанняў адстаўнога падпаручыка Станіслава Трэмбіцкага з атрада Влодэка: "Что же касается до гшіцй, то шайка ее доставала следуюьцйм образом: что откомандйровывалйсь небольшйе отряды в блйжайшйе деревнй й забйралй там что только находйлй сьестного й такйм образом пропйтывалйсь co дня на день"77.
Якраз з забеспячэннем паўстанцаў харчаваннем звязаны ўдзел навадворцаў у гэтых падзеях. Гродзенскі губернатар I. Скварцоў пазней пісаў у Вільню, што дзяржаўныя сяляне мястэчка Новы Двор праваслаўнага веравызнання "былн замечены в доставленмм мятежнмкам продовольствня м за то подвержены денежной контрмбуцнн"78. Прыхільнасць навадворцаў да паўстання зразумелая, калі мы ўспомнім тыя шматлікія скаргі і прашэнні, у якіх "мяшчане" Новага Двара згадвалі пра свае ранейшыя прывілеі і не жадалі выконваць павіннасці, накладзеныя ў абыход указаў "былых каралёў польскіх". Але за гэтую дапамогу прыйшлося заплаціць свой кошт. Апроч грашовай кантрыбуцыі ў мястэчку былі арыштаваныя Фларыян і Настасся Грушэўскія, якіх змясцілі ў Ваўкавыскі астрог79.
10 траўня 1863 г. граф Мураўёў падпісаў цыркуляр, якім дазвалялася накладаць грашовую кантрыбуцыю на тых жыхароў "Заходняга краю", што не паведамілі пра перамяшчэнні паўстанцаў.
Трэба прызнаць, што ваўкавыскі спраўнік не меў праблемы з "осведоммтелямм". Ягоныя рапарты сведчаць, што ён быў у кур-
77НГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 34, ад.з. 943, арк. 35.
78Тамсама. Ф. 970, воп. 2, ад.з. 10, арк. 204-204 адв.
79Тамсама. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 16, арк. 40.
се большасці перамяшчэнняў паўстанцкіх атрадаў. Гэта дазваляла расійскім вайскоўцам досыць хутка рэагаваць на рух кожнага атрада. Таксама гэтыя рапарты дапамагаюць уявіць агульную карціну таго, што адбывалася ў наваколлях Новага Двара. Паводле інфармацыі спраўніка, якую ён 11 траўня перадаў у Гродзенскую губернскую канцылярыю, атрад паўстанцаў колькасцю каля 500 чалавек прайшоў праз Новы Двор у накірунку Белавежскай пушчы80. 13 траўня паблізу Новага Двара адбылася сутычка батальёна капітана Кулікоўскага з паўстанцамі, якія страцілі забітымі 12 чалавек81.
17 траўня Новы Двор занялі казакі і салдаты. Паўстанцы ў гэты момант рушылі да Мілавідаў Слонімскага у., дзе адбылося аб'яднанне атрадаў "Млотэка", Юндзіла, Міладоўскага, Влодэка, Лашкевіча і Лянкевіча. 21 траўня туды дабраўся і Каліноўскі, які правяраў баяздольнасць паўстанцаў.
22 траўня пад Мілавідамі адбыўся адзін з самых вядомых баёў гэтага паўстання на тэрыторыі Беларусі. Аб'яднаны атрад колькасцю каля 800 чалавек пад кіраўніцтвам Аляксандра Лянкевіча ("Ляндэра") вытрымаў атакі трох рот Стараінгерманландцкага палка, узмоцненага казакамі і гарматамі. Увечары атрад палкоўніка Булгарына, які так і не здолеў захапіць лагер паўстанцаў, адступіў. Паўстанцы пакінулі свае пазіцыі ўначы. Дарэчы, атрад Влодэка напярэдадні бітвы самавольна адышоў ад Мілавідаў і накіраваўся ў Брэсцкіу. Пазней кіраўнікі паўстання крытыкавалі Влодэка за бессэнсоўнае блуканне па лясах.
24 траўня адбыўся моцны бой у Ружанскай пушчы, дзе батальён Неўскага пяхотнага палка атакаваў частку атрада А. Лянкевіча, якая не ўдзельнічала ў Мілавідскім баі, і нанёс ёй адчувальныя страты. Падчас гэтага пераследу штаб ваеннага начальніка Ваўкавыскага у. падпалкоўніка Казанлі знаходзіўся ў Новым Двары.
803 хронікі баявых сутычак паўстанцаў. Укл. С. Філатава // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 3. С. 59; Aramowicz I. Pami^tnik о ruchu partyzanskim w wojewodztwie grodzienskim w 1863 i 1864 r. Bendlikon, 1865.
81НГА РБ y Гродне. Ф. 3, son. 1, ад.з. 16, арк. 50.
3 чэрвеня адбыўся бой каля мястэчка Лыскова, дзе паўстанцы А. Духінскага і В. Урублеўскага паспяхова біліся з карнікамі. 4 чэрвеня ўлады зноў атрымалі інфармацыю пра паўстанцаў, якія знаходзіліся каля Новага Двара, "прмлежаіцего к большнм лесам". Ваўкавыскі спраўнік таксама высветліў, што паўстанцы выпраўляюцца ў маёнтак Адамкаў памешчыка Быхаўца і на ферму Корнедзь. Стала вядома, што раней яны наведалі маёнтак Якушоўку, дзе ўзялі падводу82.
На Новы Двор рушыў трыма калонамі вялікі вайсковы атрад. 6-8 чэрвеня яны пераследавалі паўстанцаў, a 9 чэрвеня дагналі іх каля в. Шаркоўшчына і навязалі бой. Паўстанцаў выбілі з пазіцый і пераследавалі ў лесе. Аднак пераслед абярнуўся вялікімі стратамі для расійскага войска. Вось што паведамляў у рапарце падпалкоўнік Казанлі: “Лес был до такой степенй густ, что многйе мятежнйкй, скрываясь за вывороченнымй корнямй в часце леса, а равно й на деревьях, оставшйсь позадй наступавшей цепй, стрелялй по нашйм резервам, которые былй йстреблены окончательно"83.
Гэты першы летні месяц быў пераломным. Актыўнасць афіцыйнай прапаганды, дазвол часоваабавязаным сялянам з 1 траўня выкупляць зямлю, рэпрэсіі супраць удзельнікаў паўстання, нарэшце, перамогі расійскага войска канчаткова вызначылі пазіцыю сялянства. Каліноўскі і ягоныя паўстанцы не атрымалі належнай падтрымкі. Больш за тое, у чэрвені пачалося актыўнае стварэнне "сельскмх вооруженных караулов". Кожны каравул складаўся з 60-100 сялянаў, узброеных "халоднай зброяй" на чале з унтэр-афіцэрам з кадравых войскаў.
Правілы іх арганізацыі былі падпісаныя графам М. Мураўёвым яшчэ напрыканцы красавіка. Пункт 1 сцвярджаў, што галоўнай мэтай гэтай акцыі з'яўляецца "охраненме безопасностн лмц, ммуідеств н путей сообіцення". Абавязкі сялянаў-каравульшчыкаў заключаліся: "а) в учрежденйй застав по указанйю уездного начальнйка, в опросе проходяіцйх й проезжаюіцйх