Беларуская гісторыя: знайсці чалавека
Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
55Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта. Апісанне Поразаўскай воласці паводле апытання Паўночна-Заходняга аддзелу Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. 1873 г. F 34 GD 88.
56Stownik geograficzny Krolewstwa Polskiego i innych krajow stowianskich. Wyd.
ў агульных рысах зразумець стан сельскай гаспадаркі таксама ў Новым Двары, які знаходзіўся на адлегласці каля 10 км. Спосаб гаспадарання на зямлі быў аналагічным.
Паводле I. Пякарскага, у сялянскіх гаспадарках дамінавала трохполле. Праўда, сяляне яго штогод парушалі, засяваючы лепшыя паравыя землі бульбай. Наём сялянамі рабочай сілы абыходзіўся даволі дорага. Так, наём работніка мужчыны каштаваў ад 20 да 30 руб. у год, а работніцы жанчыны — ад 15 да 20 руб. Пры гэтым гаспадар гарантаваў работніку харчаванне і адзенне, што каштавала яшчэ каля 40 руб. штогод. Зямлю аралі сахой, якую цягалі валы або коні.
На сялянскіх палях раслі жыта, авёс, ячмень, грэчка і бульба, у агародах — капуста, буракі, морква, рэпа, бруква, цыбуля і часнык. Настаўнік сцвярджаў, што сялянскія патрэбы ў хлебе задавальняюцца. Апроч хлеба людзі харчаваліся бульбай, якая ўжывалася сама па сабе, а таксама як дадатак да мукі пры выпечцы хлеба. Сялянскі рацыён дапаўняла згаданая гародніна, а таксама гарох, бабы і сачавіца. Звычайна сяляне трымалі столькі скаціны, колькі было неабходна для гаспадаркі і сям'і. На продаж скаціна ішла толькі "по старостм лет" альбо па іншай прычыне, якая рабіла яго нягодным для гаспадаркі. Кошт каровы дасягаў 60 руб. срэбрам, каня — да 100 руб., авечкі — да 3 руб. Гусі і куры разводзіліся на продаж. Іх ахвотна куплялі габрэі. Гусь каштаваў ад 60 кап. да 1 руб. 05 кап., курыца — ад 20 да 30 кап. Пара яек прадавалася за 2,5 або 3 кап. Рыбалоўства і пчалярства як промыслаў не існавала, а паляванне на жывёлу і птушку было забаронена.
Асаблівай увагі заслугоўвае апісанне I. Пякарскім трох тыпаў сялянскіх гаспадарак — багатай, сярэдняй і беднай. Варта засяродзіцца на жыцці беднай гаспадаркі, бо двор Восіпа Радкевіча якраз належаў да гэтага тыпу. Дык вось, тыповая бедная сялянская гаспадарка Поразаўскай воласці складалася з дзвюх асобаў мужчынскага полу і трох жаночага ва ўзросце ад двух да
pod red. Bronisfawa Chlebowskiego i Wt.Walewskiego. T VII. Warszawa, 1886, s. 295
40 гадоў. (Заўважу, што да забойства жонкі склад сям'і В. Радкевіча быў амаль такі самы). Сям'я жыла ў старой хаце, крытай саломаю. Пакой для жытла быў толькі адзін з земляной падлогай. Маленькія вокны прапускалі не шмат святла. Рамы былі адныя як летам, так і зімой. Гумна гаспадар не меў. Затое на падворку месціліся два хлявы. Сям'я трымала трох кароў, чатырох авечак, адну свінню. Каня не мелі. Да асноўных гаспадарчых прыладаў працы I. Пякарскі аднёс саху, барану, сані і воз з неакованымі коламі. Гаспадар меў адну дзесяціну сядзібнай зямлі, сем дзесяцін ворыва і адну — сенакосу. Недахоп зямлі кампенсаваўся яе арэндай у памешчыка. За кожную дзесяціну трэба было адпрацаваць 9 дзён у год. Увесь сабраны ўраджай заставаўся ў сям'і. Будаўнічы лес не купляўся, а дровы каштавалі па 15 кап. за воз. На год гаспадар патрабаваў да 20 вазоў дроў. Усё верхняе і ніжняе адзенне выраблялася ўласнымі рукамі і з уласнага матэрыялу. А "другме жнзненные потребностн" каштавалі беднай сялянскай сям'і да 1,5 руб. у год. Сям'я была вымушаная шукаць заробку па-за ўласнай гаспадаркай. Нормай было штодзённае змаганне за выжыванне.
I, тым не менш, сацыяльна-эканамічныя перамены 60-70-х гг. паступова давалі плён. Жыхары мястэчка станавіліся больш заможнымі. Адным з вынікаў гэтага стаўся дэмаграфічны рост. Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага ды іншых славянскіх земляў (1886) паведаміў, што ў Новым Двары пражываюць 1183 чал., ут. л. 100 габрэяў. Падароскае "благочмнне", да якога належала таксама навадворская царква Св. Міхаіла, налічвала 1068 вернікаў57. Варта звярнуць увагу на адносна невялікую для беларускага мястэчка колькасць габрэяў. Верагодна, гэта тлумачылася дамінаваннем земляробства.
Паводле статыстычнага апісання 1888 г.58, у Новым Двары пражывала 1305 чал., з якіх болей за 90% жылі з зямлі. 23 жыхары мястэчка займаліся гандлем, шасцёра — рамяством і 21 — пас-
57НГА РБ у Гродне. Ф. 2, воп. 32, ад.з. 1501, арк. 87 адв. 88, 145 адв. 146, 210 адв. 211, 232 адв. 233; Варанец І.І., Палубінскі А,С., Крыштофік В.Я. У паслярэформенны час // Памяць. Свіслацкі раён..., с. 59.
58Памяць. Свіслацкі раён..., с. 517.
лугамі. Саслоўная структура мястэчка падлічвалася толькі па мужчынскаму насельніцтву і адпавядала галоўным заняткам яго жыхароў: сяляне — 599 чал., мяшчане — 50 чал., духавенства — 1 чал., дваране адсутнічалі. Па канфесійнаму складу мястэчка было пераважна праваслаўным. 595 сялян-гаспадароў належалі да праваслаўнага прыходу. Толькі чацвёра былі каталікамі. Дарэчы, дзеля параўнання варта адзначыць, што ў суседніх мястэчках Поразава і Свіслачы ў гэты час актыўна развіваліся рамёствы (напр., ганчарнае), якія давалі дадатковы прыбытак. Земляробствам у Свіслачы займалася толькі 35% насельніцтва, а ў Поразаве — 45%.
Напрыканцы 80-х гг. XIX ст. у Новым Двары ўсё яшчэ адсутнічала прамысловасць. Тут не было заводаў і фабрык, адсутнічалі гандлёвыя лаўкі (у Свіслачы — 35, а ў Поразаве — 49), не праводзіліся базары і кірмашы. Затое мястэчка мела 8 млыноў (у 4 разы болей, чым мелі Свіслач і Поразава разам). Тут адчыніліся два "кабакі", якія ў год давалі да 300 руб. прыбытку. Але і па гэтаму паказчыку Новы Двор саступаў суседзям. У Поразаве існавалі 8 кабакоў (прыбытак — 4 тыс. руб.), а ў Свіслачы — 12 (прыбытак — 5,2 тыс. руб.). 3 улікам таго, што найвялікшыя прыбыткі кабакі атрымлівалі падчас базарных дзён і кірмашоў, можна выказаць меркаванне, што грошы навадворцаў часцяком заставаліся ў кабаках Свіслачы і Поразава.
Перапіс 1897 г. зафіксаваў у Новым Двары ўжо 271 сялянскую гаспадарку і 1481 жыхара. Перапісчыкі адзначылі краму "дробнага тавару", збожжавы склад, праваслаўную царкву, народнае вучылішча, два млыны і два "пмтейных дома"59. Перапіс таксама зафіксаваў у мястэчку сінагогу. Яна ж адзначалася ў статыстычным апісанні Новага Двара за 1901 г.60 Гэтую сінагогу згадваюць таксама сучасныя навадворцы сталага веку. Яна згарэла падчас пажару 1937 г. і не аднаўлялася.
59НГА РБ у Гродне. Ф. 14, воп. 3, ад.з. 76, арк. 28 адв. 29 адв.
“Надпіс на крыжы: 1853. TU LEZY MAGDALINA FILIPOWIC. Захаваўшыяся запісы метрычнай кнігі дазволілі ўдакладніць астатняе (НГА РБ. Ф. 248, воп. 1, ад.з. 1, арк. 119 адв.). Варта звярнуць увагу на польскую мову надпіса, а таксама на сам факт устаноўкі каменнага крыжа (каля 1 м вышыні і 0,5 м шырыні) на магіле пяцігадовай дачкі селяніна Івана Фаміча Філіповіча.
Такім чынам, на працягу XIX ст. навадворцы не здрадзілі свайму асноўнаму жыццёваму занятку, і ў XX ст. Новы Двор уступіў як земляробчае мястэчка. Менавіта сялянская праца вызначала ўвесь жыццёвы цыкл, звычаі і традыцыі ягоных жыхароў. Адной з найвастрэйшых праблемаў з'яўлялася зямельная, якая істотна ўплывала на міжасабовыя адносіны.
Аднак навадворцы другой паловы XIX ст. адрозніваліся ад сваіх дзядоў і прадзедаў, прынамсі, больш выразнай прысутнасцю ў сацыяльным і культурным жыцці эпохі. Наогул, беларускае сялянстваўапошнюютрацінуХІХст. перажывалапэўнысацыяльны рэнесанс. Яно пераставала быць "маўклівай большасцю", а ўсё часцей заяўляла пра свае правы. Да гэтай перамены істотна прычынілася паўстанне 1863-1864 гг.
Наступнае стагоддзе яшчэ больш змяніла Новы Двор. Але наведванне (21 кастрычніка і 18 снежня 2007 г.) сучаснай вёскі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобл. паказала, што яна таксама з'яўляецца крыніцай для разумення падзеяў 60-70-х гг. XIX ст.
У прыватнасці, ужо пры ўездзе ў вёску прыцягнулі ўвагу прыдарожныя крыжы — праваслаўны і каталіцкі. Яны стаяць побач, але пры гэтым каталіцкі знаходзіцца перад шыльдай з надпісам "Новы Двор". Ён быў вынесены за межы вёскі. Як высветлілася пазней, гэта была ўмова мясцовых кіраўнікоў, якія толькі пры яе выкананні згадзіліся на ўстаноўку каталіцкага крыжа.
Вельмі цікавай крыніцай гісторыі аказаліся могілкі, на якіх захаваліся магілы сярэдзіны і другой паловы XIX ст. Тут пахаваныя прадстаўнікі "карэнных" навадворскіх родаў — Каскевічы, Ботвічы, Грушэўскія, Філіповічы, Грыцкевічы, Ганчарэвічы, Гамановічы, Катаркевічы, Сычэўнікі, Лісоўскія ды інш. Каменныя крыжы на магілах 80-90-х гг. XIX ст. засведчылі адносна высокі дабрабыт вяскоўцаў таго часу. Самы старажытны надгробны крыж, які атрымалася ідэнтыфікаваць, быў пастаўлены на магіле Магдалены Філіповіч61, якая памерла ў 1853 г. ад воспы.
“Аўдыяматэрыялы экспедыцый у Новы двор 21.10.2007 г. і 18.12.2007 г. захоўваюцца ў архіве аўтара.
Магіла Восіпа Радкевіча не захавалася, але былі знойдзеныя магілы ягоных нашчадкаў.
Даволі цікавы матэрыял для разважанняў далі размовы з вяскоўцамі, якія дапамаглі высветліць цэлы шэраг істотных асаблівасцяў жыцця вёскі і менталітэту яе жыхароў62. У прыватнасці, звярнула на сябе ўвагу частае выкарыстанне ў размове саманазвы ("навадворцы"). У большасці беларускіх вёсак падчас аналагічных экспедыцый трэба распытваць жыхароў пра саманазву. Тутжа тэрмін "навадворцы" актыўна прысутнічаўу размовах і сведчыў пра высокую ступень лакальнай ідэнтыфікацыі. Пры гэтым сцвярджалася "замкнёнасць" навадворцаў, згадвалася, што некалі нават шлюбы яны бралі выключна з "сваімі". Тлумачэннігэтайзамкнёнасцізводзілісядатэзісаўпразаўсёдную вольнасць жыхароў Новага Двара ў параўнанні з насельніцтвам суседніх вёсак, пра вастрыню зямельнай праблемы. Верагодна, сваю ролю адыгрывала і тое, што амаль цалкам праваслаўны Новы Двор (пасля 1839 г.) знаходзіўся (і знаходзіцца) у канфесійна мяшанай прасторы побач з каталіцкімі вёскамі.
Цікавыя вынікі далі спробы параўнання навадворцаў і жыхароў навакольных вёсак. Найчасцей згадваліся поразаўцы. Гістарычнае суседства абярнулася канкурэнцыяй, якая не закончылася і па сёння. Звычайна людзі казалі пра ганарлівасць поразаўцаў, якія раней ніколі не саступалі дарогі навадворцам. Даходзіла да бойкі, але суседзі дамагаліся свайго. Падобна на тое, што пачуццё "вышэйшасці" мацавалася прыналежнасцю, прынамсі, часткі поразаўцаў да каталіцкага касцёла. Зрэшты, гэта не датычыла поразаўцаў другой паловы XIX ст. У той час пераважалі праваслаўныя, якія, праўда, не жадалі забываць свае ўніяцкія традыцыі. Навадворцы, у сваю чаргу, ніколі не саступалі дарогі жыхарам колішніх прыватнаўласніцкіх вёсак. Іх "вышэйшасць" трымалася на ўсведамленні, што яны свабодныя людзі і "меіцане" а не халопы.