Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Згадка прозвішча Радкевічаў адразу выклікала рэпліку, што яны прышлыя, чужыя для Новага Двара. Уразіла, што 160 гадоў, якія
62Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999, с. 27-39.
Радкевічы пражылі ў мястэчку і вёсцы, аказалася недастаткова, каб стаць "сваімі". (Восіп Радкевіч перасяліўся ў Новы Двор у 1847 г.). Нават успаміны пра пажар 1937 г., калі Новы Двор згарэў амаль цалкам, суправаджаліся разважаннямі пра верагодную віну тых самых Радкевічаў.
Дарэчы, апошняя хата Радкевічаў стаіць на тым самым месцы, дзе некалі ў сярэдзіне XIX ст. месцілася сядзіба Восіпа Радкевіча. Яна была збудаваная ў міжваенны час на ўскрайку вёскі на беразе рэчкі Мядзянкі, якая больш нагадвае крыніцу. За рэчкай знаходзіцца пясчаны ўзгорак, зарослы сасновым лесам. Апошняя гаспадыня гэтай хаты памерла некалькі гадоў таму, а яе дачка пераехала ў Гродна.
На дзіва, у вёсцы захавалася памяць пра падзеі 1863 г. Грыцкевіч Вера Іванаўна, 1931 г. нар., прыгадала, што яе мама Ганна Грушэўская, якая пражыла 99 гадоў, калісьці пераказвала ўспаміны старэйшых людзей пра павешаную паўстанцамі бабулю Радкевічаў. Ганна Грушэўская параўноўвала часы паўстання з падзеямі Другой сусветнай вайны, а паўстанцаў з партызанамі, якія, дарэчы, шмат у каго пакінулі даволі цяжкія ўспаміны пра свае начныя наведванні. Затое ў матэрыялах школьнага музея эпізод павешання набыў цалкам іншы кантэкст. Сцвярджалася, што яе павесілі царскія войскі, каб здушыць хваляванні навадворскіх сялянаў, незадаволеных той "зямлёй і воляй", якую яны атрымалі па рэформе 1861 г. (?!)
Размовы пра Другую сусветную вайну абярнуліся шэрагам даволі крытычных характарыстык навадворцаў:
"[...] Навадворцы яны на прадажу цікавыя. Якую прадажу? Прадаць людзей. Поразаўцы нікога не выдалі. Там нікога не забралі".
"[...] Тут прадаць могуць. У тую вайну ўсіх да адзінага прадалі".
У размовах згадваліся даносы як рыса мясцовага жыцця: ''Такія тут людзі..."
Дарэчы, навадворскіх мужыкоў не было ў партызанах, бо на самым пачатку нямецкай акупацыі амальусе былыя "актывісты" былі арыштаваныя і вывезеныя ў Германію на працу. Усе яны загінулі. Паміж сабой людзі казалі, што тут не абышлося без даносу. Іншыя не пайшлі ў партызаны, бо гэта магло абярнуцца расстрэлам сям'і. У Новым Двары амаль пастаянна знаходзіліся нямецкія войскі.
Успаміны пра навадворцаў-змагароў былі рэдкімі. Часцей гучала думка, што навадворцы "людзі ціхія, нікуды не лезлі". Тым не менш, калі ў 1964 г. па рашэнні Навадворскага сельсавета (старшыня Рыбак) была разабраная царква Святога Міхаіла, жанчыны прыходзілі на пустое месца і маліліся.
Паўстанне. Вікенці Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі (1838-1864)
Адной з ключавых постацяў паўстання 1863 г. з'яўляўся ўраджэнец вёскі Мастаўляны Ваўкавыскага уезда шляхціц Вікенці Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі (1838-1864). Хутар Якушоўка, на якім у часы паўстання жылі ягоныя бацькі, знаходзіўся на адлегласці каля 20 км ад Новага Двара. Можна меркаваць, што К. Каліноўскі добра ведаў жыццё вёсак і мястэчак гэтай часткі Белавежскай пушчы і арыентаваўся ў настроях мясцовых жыхароў.
Кастусь Каліноўскі ў 1862 г. узначаліў Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю. Найбольш яркай старонкай яе дзейнасці стала выданне "Мужыцкай праўды". Змест газеты дазваляе ахарактарызаваць асноўныя ідэйныя ўстаноўкі кіраўнікоў будучага паўстання, прынамсі, тыя з іх, якія павінны былі ўзняць масы на барацьбу.
На старонках "Мужыцкай праўды" сцвярджалася, што паўстанне вядзецца "За нашую вольнасць!" Паводле Каліноўскага, вольнасць, — гэта "зямелька, якую абяцалі, але падманулі і не далі". А зямля належыць сялянам, бо "з дзядоў прадзядоў кроўнаю
працаю на яе зарабілі ды заплацілі". Вольнасць — гэта права "не даваць некрутаў" і "не хадзіць у маскалі". Вольнасць — гэта жыццё без "маскалёў" і "лапсэсараў", без хлусні маскоўскага "ронду". Вольнасць — гэта права мець "ронд для народу". I нарэшце, гэта спавяданне "справядлівай нашай уніяцкай веры"63.
Усе абставіны паўстання і дзейнасць Каліноўскага як кіраўніка Літоўскага правінцыйнага камітэта, як камісара Гродзенскага ваяводства, нарэшце, як "дыктатара Літвы" ў гэтым артыкуле асвятляць не мае сэнсу. Варта толькі адзначыць, што асоба Кастуся Каліноўскага здаўна прыцягвала да сябе ўвагу даследчыкаў. На старонках большасці гістарычных даследаванняў айчынных аўтараў створаны вобраз народнага (і нават нацыянальнага) героя, які змагаўся як за лепшую долю беларускіх сялянаў, так і за будучыню незалежнай Беларусі без панавання "маскалёў" і польскіх памешчыкаў. На самай справе, варта задумацца, у якой ступені постаць "Яські-гаспадара з-пад Вільні" тоесная асобе самога Каліноўскага. Ёсць падставы сцвярджаць, што свядомасць "дыктатара Літвы" альбо, прынамсі, яе адлюстраванне ў ягоных тэкстах, немагчыма ахарактарызаваць толькі ў межах беларускага нацыянальнага дыскурсу. Знаёмства з тэкстамі сведчыць хутчэй пра феномен ліцвінства напярэдадні наступу эпохі нацыяналізмаў64.
Гісторыкі больш згодныя ў ацэнках ролі Каліноўскага ў гэтым паўстанні. Ён небеспадстаўна ўяўляецца найбольш паслядоўным і рашучым змагаром "За вольнасць нашу і вашу!" Якраз дзякуючы ягоным намаганням паўстанне ў Беларусі і Літве пратрывала да вясны 1864 г. Для яго барацьба працягвалася ў турме і нават на Лукішках пад шыбеніцай. У пэўны момант знік Вікенці Канстанцін Каліноўскі, а застаўся толькі "Яська-гаспадар з-пад Вільні".
Ягоную мужнасць прызнавалі нават тыя, хто не падзяляў поглядаў Каліноўскага на мэты і задачы паўстання. Адзін з права-
63Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-люты 1917 г. Санкт-Петербург: Невскнй простор, 2004, с. 59-60.
64Pami$tniki Jakoba Gieysztora z lat 1857-1865. T. 1. Wilno, 1913, s. 237-238.
дыроў "белых" у гэтым паўстанні Якуб Гейштар пакінуў наступную характарыстыку Каліноўскага: "Каліноўскі, можна сказаць, быў чалавекам фармату героя, з бязмежнай самаахвярнасцю, моцным характарам [...] Ён быў узорным канспіратарам; толькі ён адзін быў здольны месяцамі працаваць у Вільні ў перыяд самага жорсткага тэрору. Ён, якога паўсюдна шукалі, прыходзіў да Дамініканскай брамы на кожную расправу з паўстанцамі; бачыў асуджаных на смерць і пад пагрозай штодзённага арышту ні на хвіліну не страціў энергіі. Пад моцным кіраўніцтвам — выдатны выканаўца, бо ўмеў падпарадкоўвацца, калі яму загадвалі ў імя абавязку. У тэорыі — шаленец, пол-Марат, літвін-сепаратыст, але меў сэрца старапольскае; галава занятая падхопленымі чужымі прынцыпамі, але праца, цярплівасць, ахвярнасць героя"65.
Паводле легенды, Каліноўскі нібыта заявіў старшыні следчай камісіі: "Цяпер можаце быць спакойным. Раз мяне ўзялі, то ў Вільнібудзе спакойна". Як пісаў Гейштар, Камісія жартавала, што арыштаваны выказваўся як "дыктатар Літвы", аднак, дадаваў ён, "напэўна ні справе, ні якой-небудзь асобе не пашкодзіў. Прызнаваўся ў дзеяннях, але нікога не скампраметаваў. Прыгожая постаць f.J"66
Дарэчы, варта яшчэ раз задумацца над апошнімі гадзінамі жыцця гэтага чалавека. Яны шмат гавораць пра характар і свядомасць Каліноўскага. Незадоўга да смерці ён напісаў вядомыя "Лісты з-пад шыбеніцы" на беларускай мове, якія атрымалася перадаць на волю. Ягонае развітанне з жыццём — гэта заклік працягваць змаганне. Барацьба была сэнсам існавання, і нават чаканне смерці нічога не змяніла. Захавалася апісанне апошніх хвілінаў Каліноўскага, якое не можа не ўражваць. Нават пад шыбеніцай гэты чалавек захаваў яснасць розуму і нязменнасць уласнай грамадзянскай пазіцыі. Яго не паралізавала блізкасць смерці. Ён слухаў словы прысуду і каментаваў іх: "У нас нет дворян, все равны!"67
65lbidem.T. 2. Wilno, 1913, s. 140-141.
66Апошнія словы (паводле А. Масалова) // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999, с. 208.
67Гісторыя Беларусі канца XVIII пачатку XX ст. у дакументах і матэрыялах.
Каліноўскага папрасілі замаўчаць. Пакаранне адбылося...
Звычайна ў якасці галоўнага антыпода Кастуся Каліноўскага фігуруе Віленскі генерал-губернатар граф Міхаіл Мураўёў, які паслядоўна змагаўся з "метежннкамн". Але на самай справе значна большую небяспеку паўстанню ўтрымлівала пазіцыя сялянства, з якім Каліноўскі звязваў надзеі на перамогу і якое іх не спраўдзіла.
Пасля вяртання да кіраўніцтва паўстаннем 11 чэрвеня 1863 г. Каліноўскі напісаў Прыказ ад Ронду Польскага над цэлым краем Літоўскім і Беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай. Гэты вядомы дакумент заслугоўвае асаблівай увагі ў святле тых падзеяў, якія пазней адбыліся ў Новым Двары.
У гэтым Прыказе К. Каліноўскі адмаўляўся надалей пераконваць сялянаў у неабходнасці падтрымліваць змагароў "За вольнасць нашу і вашу!" Ён яшчэ тлумачыў сітуацыю, але ўжо не прасіў, не прапаноўваў, а загадваў. Словы Каліноўскага гучалі як прысуд тым, хто стаў на бок ворага: "Цяпер то настаў час, што кажному будзе одмерано так, як ён сам сабе намерыць. Пан будзе ліхі — пана павесім як сабаку! Мужык будзе кепскі — то / мужыка павесім, а двары іх і сёла з дымом пойдуць і будзе справядлівая вольнасць — бо гэтага сам Бог ужэ хочэ і Прэчыстая маці! [...] А хто гэтаму прыказу спрэчон будзе, таго — ці ён non, ксёндз, мужык ці пан, усякага данасіць да Ронду польскага, каб можна было позьней павесіць або, сазваўшы грамаду і зрабіўшы справядлівы суд, без адгаворкі весці на шыбеніцу! Бо хто хочэ крыўды людской — той нехай лепш сам марно прападае!"68
У гэтым жа месяцы выйшаў апошні нумар "Мужыцкай праўды". Ягоная танальнасць моцна нагадвала Прыказ...'. ''А такіх, што за грошы не пабаяліся служыць ворагам нашым, што не хацелі мужыкам зямлі ды праўды на свеце, ды спрэчны былі новай
Хрэстаматыя. Укладальнік А. Смалянчук. Вільня, 2007, с. 150-151.
68Мужыцкая праўда. 1863. № 7 // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць..., С. 37-39.
вольнасці і новаму польскаму маніфесту, гэтакіх вешаюць як подлых сабак, селішчы іх апусцелі, пайшлі з дымам іх хаты, прапала марна худоба"69.
Сярод матэрыялаў гістарычнага архіва ў Гродне захаваўся ў перакладзе на рускую мову зварот Отдела руководства лйтовскймй провйнцйямй (так у тэксце), які, верагодна, таксама быў напісаны напачатку чэрвеня. Зварот заклікаў весці партызанскую вайну, шырыць кола змагароў, перадаваць сялянам зямлю ў безумоўную маёмасць, а таксама весці рашучую барацьбу з даносчыкамі: "Также смертй должны быть подвержены все шпйоны доноіцйкй. К какому бы сословйю онй не прйнадлежалй, max как перед лйцом закона в этом печальном событйй должно быть соблюдено равенство всех сословйй"70. Камандзіры атрадаў павінны былі зачытваць зваротсваім паўстанцам.