Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Пры гэтым палац быў аточаны паркам, патанаў у ружах, якія даглядаў адмысловы спецыяліст. Тут гасцявалі вядомыя літаратары (у прыватнасці, Эліза Ажэшка), славутыя спевакі, гучала музыка і паэзія, існаваў культ Англіі. Атмасфера была напоўнена арыстакратычным снабізмам і пыхай. I. Шарэцка-Сасноўска пісала пра пастаянную "дэманстрацыю сярэднявечнага феадалізму"271. Дарэчы, нават адсутнасць у палацы радыё, што моцна прычынілася да трагедыі верасня 1939 г., была звязана з перакананнем гаспадара, што радыё — гэта атрыбут плебсу.
У ЗО-я гг. у палацы жылі таксама брат гаспадара былы міністр замежных справаў II Рэчы Паспалітай Канстанцін Скірмунт, барон Вайсэнгоф з жонкай, сваячка Скірмунтаў з роду Бутрымовічаў, нарэшце, сястра гаспадара Марыя.
270Pami^tnik Jreny Szareckiej-Sosnowskiej.
271lbidem.
Апошняя, паводле ўспамінаў, была моцна непадобная да свайго брата:
•	Паненка была добра. На біднага мела ўвагу. У нас каровы не було, змарнавалася, а мой бацька хадзіў ежэдневно на работу, і вона прызнала даваці нам, дзецям, молоко... Як хто хварэе, то трудно.. Няма грошай да доктара ісці. Ідуць да яе. Яна напіша бумажку доктару, дасць 1-2 злотых. (Кацярына Мядзведзева, 1920 г. нар., в. Моладава);
•	Вона, як у нас хто захварэе, то пійдэ да паненкі, і вона нікогда не отказывалась, старалася, каб чалавіку помоч... Очэнь хороша была (Ніна Шаталава, 1927 г. нар.).
Гэтая ж тэма гучала ў аповедах пра апошнія хвіліны жыцця Марыі і Генрыка Скірмунтаў. Суразмоўцы часта паўтаралі словы Генрыка, адрасаваныя забойцам: "Мяне біце, бо я плахі, а паненку не чапайце. Яна ж добрая была да вас..." (Вольга Шык, 1922 г. нар.).
Сястра таксама заснавала школу для дзяўчынак, вучыла іх спевам. Яе стаўленне да вёскі было ўзорам жаночага апякунства, характэрнага для многіх земянскіх сем'яў.
Панскасць у Моладаве была неад'емна звязаная з польскасцю і каталіцкасцю. Рэспандэнты не мелі сумнення, што Генрык і Марыя Скірмунты палякі па нацыянальнасці, што яны размаўлялі па-польску:
• А пана... ненавідзелі, бо то ж паляк, другая раса. Співалы: "Надоело жыць пры Польшчы, надоело працаваць, надоело кажду сволоч "Прошэ пана" называць"... 3 панам і паненкай размаўлялі па-польску, бо воны мо і нэ зналы, нэ понымалы як по-нашаму" (Ніна Шаталава, 1927 г. нар.).
Генрык застаўся ў памяці таксама як зацяты каталік. Ёсць падставы казаць пра пэўны празелітызм у рэлігійным жыцці Моладава. Так, I. Шарэцка-Сасноўска прыгадала, што ў касцельным хоры прымушалі спяваць праваслаўных дзяўчат
з вёскі. Аляксандр Шык (1924 г. нар.) прыгадаў эпізод, калі настаўнікі па загаду Пана павялі сваіх праваслаўных вучняў на набажэнства ў касцёл. Дзеці атрымалі ў якасці падарункаў папяровыя абразкі каталіцкіх святых. Але на выхадзе з маёнтка іх ужо чакалі старэйшыя школьныя калегі, якія рвалі гэтыя абразкі. Скончылася звальненнем з школы.
Ва ўспамінах моладаўцаў і сёння досыць адчувальнае расчараванне тым, як Генрык Скірмунт распарадзіўся зямельнай маёмасцю. Жыхары Моладава спадзяваліся, што пасля смерці Скірмунтаў, якія не маюць нашчадкаў, іх зямлю падзеліць вёска. Гэта цалкам адпавядала звычаёваму праву, што зямля належыць тым, хто на ёй працуе... Але надзеі абрынуліся напрыканцы ЗО-х гг., калі Генрык Скірмунт перадаў усе землі сёстрам Уршулянкам. Яны пасяліліся ўафіцыне і пачалі гаспадарыць. Ва ўласнасці моладаўскіх Скірмунтаў застаўся толькі лес.
Відавочны даволі востры сацыяльны канфлікт паміж вёскай і панам у Моладаве:
■ Скірмунтаў забілы таму, што воны булы панамі (Ніна Шаталава, 1927 г. нар.)
Нацыянальныя супярэчнасці ў вусных успамінах слаба адчувальныя. Толькі Ірэна Шарэцка-Сасноўска тлумачыла забойствы Скірмунтаў тым, што, па-першае, яны былі палякамі, а, па-другое, землеўласнікамі. Успаміны большасці жыхароў палескай вёскі сведчылі пра іншае. Сацыяльная налружанасць паміж вёскай і палацам у Моладаве выбухнула на пачатку вайны і знішчыла гаспадароў палаца.
Аповеды жыхароў Моладава пра забойства ў верасні 1939 г. Генрыка і Марыі Скірмунтаў не суправаджаліся праклёнамі забойцаў. Гучала шкадаванне:
■ Мотоляне забілі. I пана забілі, і паненку, і захавалы ў лесе. Свое забівалы... (Вольга Шык, 1922 г. нар.).
■ Ніхто не згадаў і пра Божае пакаранне забойцаў...
Аналіз вусных успамінаў дазваляе сцвярджаць, што панскасялянскія стасункі ў гэтым кутку Палесся па-ранейшаму вызначаліся фактарам сацыяльнай няроўнасці. Нацыянальнае значнай ролі яшчэ не адыгрывала. Нават ва ўспамінах з Моладава пра "худшага пана" не адчуваецца, што стаўленне да яго вызначалася нацыянальным канфліктам. Верагодна, што той сацыяльны (сялянска-панскі) канфлікт, пра які пісаў Ю. Абрэмбскі, датычыў мясцовага польскага асяродку, але не распаўсюджваўся на самога пана, які яшчэ не трактаваўся ў нацыянальных катэгорыях. Эпоха нацыяналізму насоўвалася на Палессе, але традыцыйны вобраз пана ўсё яшчэ паспяхова ёй супрацьстаяў.
2011
Біяграфія
Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа закончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую, якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.
Аўтар некалькіх кніг, болей чым сотні навуковых публікацый, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі "Homo Historicus", альманаха 'Торад святога Губерта", навуковы кіраўнік онлайн праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі", адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі 'Тарадзенскі Палімпсест" ды інш.
Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства "За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000-2001 гг."
Жыве ў Горадні.
Навукова-папулярнае выданне
СМАЛЯНЧУК Алесь Фёдаравіч
БЕЛАРУСКАЯ ГІСТОРЫЯ: ЗНАЙСЦІ ЧАЛАВЕКА
Аўтар ідэі серыі Максім Жбанкоў Каардынатар Алесь Анціпенка Галоўны рэдактар Валянцін Акудовіч Рэдактар Алесь Анціпенка Карэктар Ліка Жаўрыд Дызайн вокладкі Сяргей Ждановіч
Падпісана да друку .... Фармат 84х108732. Ум. друк. арк 8,30.Улік.-выд. арк. 7,69. Наклад 300 асобнікаў. Замова 436.
Выдавец І.П. Логвінаў
ЛН №02330/0494468 ад 08.04.2009
Пр-т Незалежнасці, 19-5, 220030, г. Мінск.
Iingvopress@gmail.com
Надрукавана на капіравальна-памнажальным абсталяванні I. П. Логвінава
У серыі "Бібліятэка "Беларускі калегіюм" выйшлі:
Віталь Сіліцкі "Адкладзеная свабода",
Алесь Анціпенка "Быць (пры)сутным",
Сяргей Харэўскі "ПраЧутае"
Валер Булгакау "Беларусь 1994-2004 гг.: разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі"