Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
195Тамсама. № 16-17 ад 15 красавіка 1910 г.
196Тамсама. № 27 ад 1 ліпеня 1910 г.
197Тамсама. № 46 ад 14 лістапада 1913 г.
198Тамсама. № 38 ад 19 верэсьня 1913 г.
што праз год усе губернскія ўстановы будуць пераведзеныя або ў Беласток, або ў Слонім199. Магчыма, новы статус Горадні паўплываў таксама на частыя кадравыя перамены кіраўніцтва губерні. Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", напрыканцы лета 1913 г. у горад прыехаў новы губернатар Баярскі, які ў "адзін дзень" змяніў усю гарадзенскую паліцыю і ўсіх чыноўнікаў губернскай канцылярыі. Карэспандэнт газеты сцвярджаў, што чыноўнікаў і паліцыю вінавацілі ў занадта добрых адносінах з сялянствам губерні. Ён жа паведаміў, што адзін са звольненых чыноўнікаў пакончыў жыццё самагубствам і ў жанры чорнага гумару дадаў, што гэта "ядыная карысць гэтай губернатарскай рэформы, разумеецца, калі лічыць карысным, што людзі вешаюцца"200. А ў канцы восені газета паведаміла пра прыезд новага гарадзенскага губернатара М. Шыбекі201.
Дарэчы, ваенная тэматыка пачынаючы з восені 1912 г. не зыходзіла са старонак газеты. Амаль у кожным (!) нумары газеты (да лета 1913 г.) прысутнічала рубрыка "Вайна", дзе паведамлялася пра падзеі на Балканах, а таксама пра пазіцыю Расеі і іншых еўрапейскіх дзяржаў адносна гэтай вайны. Пагроза вялікай еўрапейскай вайны нібыта лётала ў паветры. Нумар "Нашай Нівы" ад 17 ліпеня 1914 г. выйшаў з рэдакцыйным артыкулам "Новая вайна", які канчаўся словамі: "Трывога ў Эўропі расьце, — і мо блізка тая часіна, калі аграмадныя арміі ўсіх краёў, збіраныя гадамі, спаткаюцца на поле бітвы"202. Наступны нумар газеты ўжо паведамляў пра пачатак гэтай вайны. Антон Луцкевіч аналізаваў сілы ваюючых паміж сабой груповак і выказваў надзею, што "чым-бы вайна ні скончылася, колькі б людзей не ўзяла яна на ахвяру, народы астануцца, перажывуць яе, залечаць свае раны, і начнецца ізноў кіпучае жыцьцё, кіпучая праца. Дык кожын з нас, хаця-бы доля прыгатавала яму ліхі канец, павінен ведаць, што і пасьля яго будзе жыць яго народ, што парастуць новыя пакаленьні, да каторых належыць будучына"203.
199Тамсама. № 42 ад 17 кастрычніка 1913 г.
2(ЮТамсама. № 32 ад 1913 г.
201Тамсама. № 48 ад 28 лістапада 1913 г.
2О2Тамсама. № 28 ад 17 ліпня 1914 г.
2ОЗТамсама. № 29 ад 25 ліпня 1914 г.
"Наша Ніва" ваенных часоў — гэта газета, напоўненая інфармацыяй пра ход ваенных дзеянняў, пра трагедыю беларускай зямлі і яе насельніцтва. Пачынаючы з кастрычніка 1914 г. газета часта выходзіла з белымі плямамі замест матэрыялаў, якія не прапусціла вайсковая цэнзура.
Інфармацыя пра Горадню пачала з'яўляцца па меры набліжэння да яе фронту. У снежні 1914 г. "Наша Ніва" паведамляла пра асуджэнне ваенным камендантам генералам Міхаілам Кайгародавым на тры месяцы турмы мясцовых гандляроў алкагольнымі напоямі, якія парушылі "сухі закон"204, пра ягоны ж загад, што абавязваў габрэяў гандляваць "у звычайным парадку" таксама ў пятніцу і суботу205. Адначасна генерал забараніў жыхарам горада выходзіць на вуліцы пасля 21 гадзіны. Парушальнікам пагражала зняволенне на 3 месяцы або штраф у 3 тыс. руб.
У студзені 1915 г. газета інфармавала чытачоў пра вяртанне ў Горадню "прнсутственных мест" губернскай канцылярыі, якія аднаўляюць сваю працу206. Яшчэ ў жніўні 1914 г. гарадзенскія ўстановы былі пераведзеныя ў Слонім. Цікава, што гэтае вяртанне адбылося напярэдадні першай спробы нямецкага камандавання захапіць горад. Якраз у лютым 1915 г. на поўнач ад Горадні ў раёне населеных пунктаў Сапоцкін, Рацічы, Селіванаўцы, Каўбаскі, Пласкаўцы ішлі вельмі жорсткія баі. Але нямецкі наступ быў спынены.
Улетку 1915 г. сітуацыя ў Горадні рэзка пагоршылася. Як паведамляла "Наша Ніва", 15чэрвеня камендантзагадаўрыхтавацца да эвакуацыі. Прычым усім "небагатым сем'ям" давалася права дармовага праезду207. Гэта была апошняя навіна з жыцця Горадні, апублікаваная "Нашай Нівай". Пры набліжэнні нямецкіх войскаў да Вільні ўжніўні 1915 г. газета перастала выходзіць...
2МТамсама. № 50 ад 18 сьнежня 1914 г.
2О5Тамсама. № 7 ад 21 лютаго 1915 г.
206Тамсама. № 4 ад 31 студня 1914 г.
2О7Тамсама. № 25 ад 5 чэрвеня 1915 г.
Вяртаючыся да праблемы вобраза Горадні на старонках "Нашай Нівы", трэба адзначыць, што яшчэ да вайны ўвосень 1913 г. у публікацыях газеты ўпершыню быў ужыты беларускі варыянт назвы горада — Горадна. Ён быў выкарыстаны ўтэксце ўжо згаданага Сухавольца, а таксама ў інфармацыі рубрыкі "3 Беларусі і Літвы" наступнага нумару208. Потым гэтая назва знікла. Улетку 1915 г. на старонках газеты з'яўвіўся іншы беларускі варыянт назвы — Горадня. Вацлаў Ластоўскі (крыптонім Ю. В.) менавіта гарадзенскім нарысам распачаў серыю артыкулаў "Нашы гарады" (гл. Дадатак).
Першы вядомы нам беларускамоўны агляд гісторыі Горадні збольшага быў заснаваны на публікацыях Я. Арлоўскага. Аднак у адрозненне ад вядомага даследчыка гарадзенскай мінуўшчыны, які падзяляў дактрыну заходнерусізму, Вацлаў Ластоўскі трактаваў Горадню як "спрадвечнае паселішчэ беларускае"209. Якраз гэтым сцвярджэннем ён і распачаў гістарычны нарыс. Ягонымі галоўнымі сюжэтамі стала хрысціянізацыя Горадні, барацьба з крыжакамі і татарамі, падпарадкаванне Літве, войны з Масквой і шведамі, палітычны росквіт Горадні ў другой палове XVIII ст., рэформы Антонія Тызенгаўза, падзел Рэчы Паспалітай і расійскае панаванне ў горадзе. Характарызуючы Горадню пачатку XX ст., аўтар зазначыў, што пераважная большасць гарадзенскіх палякаў і расейцаў — гэта нашчадкі колішніх беларусаў. I дадаў, што яны "як зазвычай усякія перакіньчыкі, у восем разоў большые ворагі беларускаго адраджэньня за самых найпраўдзіўшых палякоў і расейцоў". Тым не менш, паводле В. Ластоўскага, "сам жэ фундамэнт Горадні і аколіцы яго заселены беларусамі, як і тысячу гадоў таму назад". Цікава, што гарадзенскі нарыс быў першым у серыі артыкулаў, якія рыхтаваў В. Ластоўскі. Наступны матэрыял быў прысвечаны Вілыні, але ваенныя падзеі і закрыццё газеты не дазволілі апублікаваць яго цалкам210.
208Тамсама. № 38 ад 19 верэсьня 1913 г.; № 39 ад 26 верэсьня 1913.
209Тамсама. № 19-20 ад 22 мая 1915 г.
210Тамсама. № 24 ад 19 чэрвеня 1915 г.; № 27 ад 9 ліпня 1915 г.; № 31 ад 7 жніуня 1915 г.
Хіба не будзе перабольшаннем сцвярджаць, што "Наша Ніва" пачала пэўную нацыянальную прыватызацыю Горадні. Амаль усе падзеі культурнага жыцця горада, якія асвятляліся на старонках газеты, былі звязаныя толькі з беларускім Адраджэннем. Карэспандэнты і чытачы газеты неаднаразова крытыкавалі гарадзенцаў за нацыянальную пасіўнасць, але нават гэта не парушала агульнай карціны беларускай Горадні, бо крытыка адбывалася ў межах "нашаніўскай парадыгмы". "Свае" крытыкавалі "сваіх", а "чужыя" папросту выдаляліся з вобраза беларускай Горадні. Рэдакцыя неаднаразова ўжывала выраз "наш горад", a В. Ластоўскі ўпершыню паспрабаваў з дапамогай гістарычных аргументаў даказаць спрадвечную беларускасць Горадні.
Адначасна чытанне "Нашай Нівы" стогадовай даўніны выклікае сумныя думкі пра тое, што многія тагачасныя праблемы захавалі сваю актуальнасць. Гэта і раз'яднанасць гарадзенцаў, якая і сёння абарочваецца абыякавасцю і пасіўнасцю ў грамадскім жыцці, гэта п'янства, якое выразна памаладзела і пашырылася на жаночы пол, гэта зняважлівае стаўленне большасці мясцовага чыноўніцтва і часткі гарадзенскай г. зв. "ннтеллнгенцмн", гэтакіх сучасных "перакіньчыкаў", да беларускай мовы і культуры. Некаторыя аналітычныя артыкулы 1906 — 1915 гг., прысвечаныя нацыянальна-культурным аспектам беларускага руху, успрымаюцца як напісаныя сучаснымі аўтарамі...
Дадатак
Ю. В. [В. Ластоўскі]. Горадня
(Наша Ніва. № 19-20 ад 22 мая 1915 г.)
У гэту вайну чытачы часта сустракаюць найменьне гэтага беларускага гораду (ці, як даўней казалі беларусы: "места"), праўда, не ў беларускай вымове, а так, як звыклі яго пісаць расейцы і палякі, гэта зн. пад найменьнем: "Гродна (о)".
Гбрадня — спрадвечнае паселішчэ беларускае, людзі тут жылі ў часы далёка сягаючыя за памяць гісторыі; перажывалі яны каменны і бронзавы век. Сперша будавалі тут надворныя селішчы, а пасьля на прыткім і высокім беразі Нёмана абаснавалі "горадню", г. зн. мейсцо, абведзенае абгародай і, так ці йначы, умацаванае дзеля абароны ад ворагаў. С часам першачарговая "горадня" ператварылася ў абаронны замак, а каля замку пабудавалася "место" з торжышчамі, тарговымі людзьмі і "славэтным" мяшчанствам. С тых часоў многа вады ўцякло з сівога Нёмана ў мора і з маўклівай Гараднічанкі ў Нёман. Плыла вада, і жыцьцё памалу, але безупынна зьмянялося... Адно ўступала мейсцо другому.
Калісь на гарбох Горадні маліліся і пакладалі ахвяры Пяруну, богу грознаму, і Калядзе-Грамавіцы, пасылаючай уроду на зямлю, Ярыле, богу вясны, і Стрыбогу — ветрыку; пасьля закрасавалі на гэтых жа гарбочках у замку і каля замку сьвятыні хрысціянскія з залочэнымі крыжамі, з завітушкамі на паліваных кахлях, прывожэных з далёкага Цар-Гораду. Духоўнікі з суровымі тварамі ў злататканых шатах на гэтым самым мейсцы апевалі славу Велікага Богу і Сына Яго Ядынароднага, і Маці Яго Прачыстай і славу сьвятых у раі сьветлым... А народу русавалосаму з лагоднымі вачамі апаведалі салодкае слова заветаў Таго, каторага распялі на крыжы за праўду, за словы любові: "Мілуйця бліжніх нашых". Як-жэ мілаваць ворагаў? Як-жэ мілаваць тых, каторыя прыходзяць, каб забіваць і валадзець намі? Пыталіся свежанаверненыя старцы народу ў духоўнікаў.
I... прыходзіў час, запіраліся вярэі замкавыя, а духоўнікі ў злататканых шатах іменем Распятаго благаслаўлялі і пасьвячалі сьвячонай вадой тапары і дзіды, стрэлы і лукі...
А пасьля: "...малацілі чэрапы гартаванымі мечамі, на ток жываты клалі, веялі душу ад цела".
У летапісах Горадня першы раз упамінаецца году Божага нараджэння 1167; гаворыцца там аб гэтай мясьціне, як аб сялібе ўдзельнаго князя Усевалода Расціслававага сына, які ў свой ча-
род меў двох вядомых нам сыноў: Барыса і Глеба. Мабыць гэтыя сыны Ўсеваладавы пабудавалі адну са старэйшых сьвятынь у Беларусі, як цяпер завуць — Каложскую цэркву, вельмі цікавы помнік старой старасьветчыны.
Слова "каложа" не тутэйшае, прыйшло яно ў Горадню за часоў слаўнаго Беларуска-Літоўскага князя Вітоўта, пасьля таго, як ён напаўшы на Пскоў, зваяваў яго і 11 тысяч жыхароў пскоўскіх найболей са слабады "Каложы", перасяліўу Горадню.