Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Таксама варта адзначыць недастаткова ўважлівае прачытанне тэкстаў К. Каліноўскага. Далёка не ўсе даследчьжі ўсведамляюць той факт, што аўтар, прынамсі, большасці тэкстаў "Мужыцкай праўды" атрымаў вельмі добрую юрыдычную адукацыю (выпускнік факультэта камеральнага права Пецярбургскага ўніверсітэта са ступенню кандыдата права) і, да таго ж, дзякуючы старэйшаму брату Віктару добра арыентаваўся ў гісторыі ЛітвыБеларусі.
Істотным недахопам беларускага каліноўсказнаўства з'яўляецца недастатковая ўвага да дакументаў, якія належаць да свай-
29Станкевіч А. Кастусь Каліноўскі. "Мужыцкая праўда" і ідэя незалежнасьці Беларусі // 3 Богам за Беларусь. Збор твораў. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. С. 230.
30Kqkolewski К. Konstanty Kalinowski і jego pisma w latach 1862-1864 // Z dziejow wspolpracy rewolucyjnej Polakow i Rosjan w drugiej potowie XIX w. Wroclaw, 1956.
31Біч M. "...I думаў аб самастойнасці Літвы" // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 5. С. 37-41.
го роду "сямейнага архіва" Каліноўскага. У прыватнасці, грунтоўнага аналізу патрабуюць паказанні бацькі, Сымона Каліноўскага. Недастаткова асэнсаваная роля Віктара Каліноўскага ў фарміраванні свядомасці малодшага брата. Неабходна працягваць пошукі матэрыялаў, звязаных з іншымі прадстаўнікамі шматлікай сям'і. Паводле В. Шалькевіча, толькі ад шлюбу Сымона Каліноўскага з Веранікай Рыбіньскай нарадзілася 12 дзяцей (большасць памерла ў дзяцінстве). У другім шлюбе з Ізабэлай Лазарэвіч нарадзілася яшчэ 5 дзяцей32.
Пра значны даследчы патэнцыял гэтых дакументаў сведчаць, між іншым, лісты сястры Каліноўскага Казіміры Багушэвіч і Марыі Плаўскай (гл. ніжэй), якая, верагодна, таксама была ягонай сястрой альбо блізкай сваячаніцай. Лісты былі напісаныя ўвесну 1905 г. невядомаму адрасату ў Вільню. Яны знаходзяцца ў фондзе Таварыства сяброў навук Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва. Гісторыя гэтых дакументаў патрабуе асобнага даследавання.
Пакуль можна толькі адзначыць, што ў 1905 г. нехта з кола віленскіх "літоўскіх палякаў" і, верагодна, краёўцаў пачаў збіраць матэрыялы пра Каліноўскага. Пошукі адрасата гэтых лістоў прымушаюць уважліва прыглядзецца да тагачаснай віленскай польскай эліты дэмакратычнай і краёвай арыентацыі. Адрасатам, напрыклад, мог быць ужо згаданы карэспандэнт "Gazety Wilenskiej” Людвік Абрамовіч. Аднак параўнанне той інфармацыі, якая ўтрымлівалася ў лістах Казіміры Багушэвіч і Марыі Плаўскай, са зместам артьжула Л. Абрамовіча сведчыць, што яны, хутчэй за ўсё, былі невядомыя апошняму. У ягоным артыкуле пераважаюць звесткі, прыведзеныя Баляславам Ліманоўскім у кнізе Historic/ powstania narodu polskiego. 1863 i 1864 (Львоў, 1882).
Верагоднымі збіральнікамі інфармацыі пра Кастуся Каліноўскага могуць быць Уладзіслаў Захорскі і Станіслаў Касцялкоўскі. У сакавіку 1907 г. менавіта яны ўвайшлі ў кіраўніцтва віленска-
“Шалькевнч В.Ф. Кастусь Калмновскмй. Страннцы бпографмп. Мпнск: Унмверсптетское, 1988. С. 48.
га Таварыства сяброў навук і актыўна займаліся гістарычнай праблематыкай. Таксама адрасатам К. Багушэвіч і М. Плаўскай мог быць Вацлаў Студніцкі. У лютым 1916 г. ён быў адным з ініцыятараў раскопак магілы паўстанцаў на вяршыні Замкавай гары ў Вільні. Пазней на старонках "Dziennika Wilenskiego" В. Студніцкі падрабязна апісаў гэтыя раскопкі, а ў 1925 г. апублікаваў даследаванне смяротных пакаранняў дзеячаў паўстання33. У кожным выпадку, высвятленнетаямнічага адрасата можа абярнуцца знаходкамі новыхдакументальныхматэрыялаў, звязаных з Каліноўскім.
Прачытанне лістоў Казіміры Багушэвіч і Марыі Плаўскай дапамагае абвергнуць сумненні Я. Трашчанка і яго аднадумцаў у правамоцнасці ўжывання імя "Кастусь" ("Канстанцін, Копstanty") у даследаваннях. Блізкія Каліноўскага ў двух кароткіх лістах 13 разоў згадвалі імя "Konstanty". Форма "Wincenty Konstanty" прыводзілася толькі ў выпадку цытавання афіцыйных дакументаў, напрыклад, запісу ў метрычнай кнізе. Зразумела, што ў сямейным і сяброўскім ужытку "Канстанціна" павінны былі замяняць пэўныя памяншальна-ласкальныя формы.
Таксама звяртае на сябе ўвагу адназначнае сцвярджэнне Казіміры Багушэвіч, што Кастусь Каліноўскі ніколі не вучыўся ў Маскве. Гэта здзіўляе, бо пра сваё маскоўскае навучанне казаў сам Каліноўскі падчас следства. Аднак дакументальнае пацвярджэнне ягонай вучобы ў Маскоўскім універсітэце да гэтага часу не знойдзена.
Цікавасць выклікае згадка пра ліст Каліноўскага, які яго сям'я атрымала з Пецярбурга напрыканцы 1862 г. Паводле Марыі Плаўскай, ліст быў перададзены вайсковаму начальніку Ваўкавыскага павета падпалкоўніку Казанлі34. Аднак у рукі даследчыкаў гэты ліст пакуль не трапіў.
Аналіз зместу лістоў таксама дазваляе вызначыць кола асобаў, якія яшчэ на пачатку XX ст. маглі мець пэўныя дакументы або
33Rok 1863. Wyroki smierci. Pod red. W.Studnickiego. Wilno, [1925],
34Гэта ж пацвердзіў y сваіх паказанняў Сымон Каліноўскі, бацька паўстанца.
прадставіць уласныя ўспаміны пра асобу славутага "дыктатара Літвы". У прыватнасці, гэта Фелікс Ражаньскі і Эльжбета Данцэвіч, а таксама стрыечны брат Казіміры Багушэвіч з Берасцейскага пав. Дарэчы, запісы, зробленыя віленскім адрасатам лістоў, сведчаць, што менавіта дзякуючы Казіміры Багушэвіч мы маем вядомы фотаздымак Кастуся Каліноўскага, выкананы А. Банольдзі ў 1862 г. Яна ж паведаміла пра існаванне страчанага архіва Віктара Каліноўскага.
ДАКУМЕНТ
Літоўскі Дзяржаўны гістарычны архіў. Фонд 1135. воп. 4, ад.з. 381.
Арк. 1-1 адв.
Карэспандэнцыя, якая датычыць Канстанціна Каліноўскага. 1905
Ліст Казіміры Багушэвіч з Каліноўскіх35
Шаноўны пан!
Як прыгадваю, ці не знаходзіцца фотаздымак с.п. Канстанціна ў майго стрыечнаго брата ў Брэсцкім36, куды ў хуткім часе збіраюся паехаць, калі ён там сапраўды ёсць, здаецца, у большым фармаце і лепшы, то вышлю яго да Пана. Фотаздымак, які даслала, быў зроблены ў 1862 г. у Вільні, дзе найбольш знаходзіўся, меў тады 26 гадоў. Шмат інфармацыі пра с.п. Канстанціна можна было б даведацца ў пана Фелік-
35Лісты Казіміры Багушэвіч і Марыі Плаўскай друкуюцца з захаваннем усіх асаблівасцяў арыгіналу. Пераклад з польскай мовы А. Смаленчука. Лісты былі выяўлены ў Літоўскім Дзяржаўным гістарычным архіве студэнтам праграмы "Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія" Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Андрэем Мастыкам падчас рэалізацыі навуковага праекта "Беларусістыка ў архівах і бібліятэках Вільні" (Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі ЕГУ, Гісторыка-антрапалагічны гурток імя М.Улашчыка).
“Паводле Г.КІсялёва, у Берасцейскім пав. жыў дзядзька Каліноўскага Юры Сцяпанавіч (Г. Кісялёў. Кастусь Каліноўскі: яго час і спадчына // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 287).
са Ражаньскага, які ў тыя часы займаў пасаду каморніка ў Вялікай Бераставіцы ў графа Касакоўскага. 3 ім Канстанцін сябраваў. Падчас знаходжання Канстанціна ў доме ён часта ў нас бываў, і часцяком яны разам выязджалі. Пасля 63 г. Ражаньскі пасяліўся ў Кракоўскім, ведаю, што там ён ажаніўся і праз пані Дамброўску з Шніпава37, якая ездзіла ў Кракоўскае, прыслаў знаёмым і сябрам фотаздымак свой і жонкі, такім чынам і для мяне прыслаў, але, ці ён жывы і дзе пражывае, не ведаю. He ведаю, ці Ш. Пан ведае, што Канстанціна забраў у Пецярбург с.п. Віктар, і што Канстанцін закончыў прагімназію ў Свіслачы, 5 класаў. Паехаўшы ў Пецярбург, падрыхтаваўся і паступіў на Праўна-камеральны факультэт, атрымліваў стыпендыю, закончыў кандыдатам. Чытала замежную кніжку пра паўстанне, дзе пераблыталі с.п. Віктара і Канстанціна, бо ў Маскве быў толькі Віктар і ў Публічнай імператарскай бібліятэцы сляпіўся ў Пецярбургу с.п. Віктар і скончыў сухотамі. Шмат прывёз папераў сваёй працы, а с.п. Эльжбета Данцэвіч прадала іх за некалькі соцен рублёў у Варшаве, а каму, не ведаю. У тых паперах было шмат помнікаў старажытнасці. Таксама пра с.п. бацьку сказана сын ткача, на самай справе ў Якушоўцы была фабрыка льняных вырабаў, трымаў работнікаў а сам імі кіраваў. Пра с.п. Канстанціна з тых часоў магла бы....
(Далей неразборліва. Заканчэнне ліста адсутнічае — AC.) Пераклад з польскай аўтара
Літоўскі Дзяржаўны гістарычны архіў. Фонд 1135. воп. 4, ад.з. 381.
Арк. 2-3 адв.
Ліст Марыі Плаўскай
1905 году 29 сакавіка
37Довнор-Запольскмй М. Заметкм чз путешествня по Белорусснч // Вмленскмй вестнчк. 1890, № 18 ад 22.01 (тут і далей усе цытаты падаюцца ў адпаведнасці з аўтэнтычным тэкстам).
Шаноўны пан!
Нарэшце атрымала патрэбныя звесткі пра с.п. Канстанціна. Свіслацкі пробашч вельмі заняты ўпарадкаваннем касцёла, ставіць агароджу на могілках. Узорнага маем цяпер ксяндза.
Канстанцін быў хрышчаны Ялоўскім пробашчам, бо Мастаўляны належаць да Ялоўскай парафіі. Вінцэнт Канстанцін нарадзіўся 1838 года 21 студзеня. Маці Вераніка Рыбіньска з Янушэўскіх, бацька — Сымон ... (далей неразборліва — А.С.)
Канстанцін перад сваёй смерцю наведаў дом: пасля смерці с.п. Віктара, які памёр у кастрычніку перад хваляваннямі ў Каралеўстве Польскім, праз два тыдні пасля яго смерці прыехаў Канстанцін да дому і, нягледзячы на ўсе просьбы с.п. бацькі, не стаў доўга затрымлівацца. Быў у доме толькі адзін дзень, а пасля яго выезду на другі дзень прыехала свіслацкая паліцыя, шукаючы яго, а разам з ёй нейкая фігура з Гродна.
Другі раз быў у доме толькі некальні гадзін. Прайшоў вайскоеы атрад, а ён прыехаў тады з Ялавеска (?) з другім маладым чалавекам, якога, відавочна, вельмі паважаў. Маладзён быў прыстойны і меў сівыя валасы. Тады ён апошні раз быў у доме, а тады, калі прыязджаў пасля смерці брата, то яго пераследавалі, але яны былі на другім баку Нёмана, а калі Канстанцін дабраўся да Гродна, то знайсф яго ўжо не здолелі.
Аднойчы таксама прыслаў нам ліст з Пецярбургу, які прадставілі мы вайскому начальніку Казанлі.
Влодзя метрыку дастала з кнігі. Ксёндз адмаўляў, не хацеў сам высылаць яе да кансістора, але цяпер пагадзіўся з тым і ўзяў 3 рублі. Ці гэтай сумы будзе дастаткова нееядома, як вернецца метрыка з кансісторыя.
Сымонак у Пецярбургу пасля чакання пэўны час быў прыняты кандыдатам на начальніка cm. або касіра, назначана чатыры месяцы навучання, як пісаў, а іншым год часу, таму напісаў,