Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
143М.З. [М. Доўнар-Запольскі] Новостм белорусской наукн // Вмленскнй вестнчк № 81 ад 16.04.1889.
Мітрафан Доўнар-Запольскі таксама заўважыў, што большасць запісаў рабілі асобы, пра ўзрост і адукацыйны ўзровень якіх нічога невядома. Ён нават паспрабаваў выявіць сацыяльную прыналежнасць мясцовых збіральнікаў этнаграфічнага матэрыялу. Атрымалася, што 18% склалі народныя настаўнікі, 13% — вучні народных вучылішчаў, 3% — вучні прыходскіх школ, астатнія — псаломшчыкі і святары. У зборніку 1890 г. адсутнічалі дадзеныя пра тых, ад каго запісваліся песні, і г. д.144
Нават разумеючы слушнасць многіх прэтэнзій рэцэнзента, нельга не адзначыць празмерную рэзкасць меркаванняў і ацэнак, магчыма, абумоўленую маладосцю аўтара145. Нават складваецца ўражанне, што малады навуковец нібыта пачаў рэалізоўваць тое "сокрушенне стармков", пра якое казаў Адам Кіркор. Даследчыкі старэйшага пакалення больш лаяльна паставіліся да працы свайго калегі. Напрыклад, рэцэнзія на гэты самы зборнік М. Янчука, апублікаваная ў "Этнографйческом обозренйй" (1890 № 3), насіла пераважна апісальны характар, а высновы былі выключна кампліментарнымі.
Пэўным узорам этнаграфічнага даследавання для М. ДоўнарЗапольскага былі працы Е. Раманава. У першую чаргу менавіта з працамі гэтага даследчыка ён звязваў поспехі этнаграфічнага вывучэння Беларусі. У водгуку на 4 і 5 выпускі Белорусского зборннка (Віцебск, 1891) М. Доўнар-Запольскі выказваў надзею, што Е. Раманаў здолее пераадолець фінансавыя цяжкасці і апублікаваць усе сабраныя матэрыялы146.
Невыпадкова ў згаданай рэцэнзіі на зборнік "Матерйалов для йзученйя бытсГ... быў прыведзены фрагмент успамінаў Е. Раманава пра ўласныя экспедыцыі: "Я погрузмлся [...] в глубокое море народной белорусской стнхнн в половнне мюня н 48 дней вел там бродячую жнзнь, пробнраясь по захолустным пунктам на убогой клячёнке, запряженной в некое подобме телегн, по дорогам, по которым зачастую н самм вознмцы ехалм впервые.
144Вмленскмй вестнпк. № 194 ад 7.09.1890.
145Гл. артыкул А. Карскага "Скандал вокруг одной рецензмм".
146Вмленскмй вестннк № 227 ад 19.10.1891.
Переезды этм делалмсь большею частью днем, с расчётом прнбыть в нзвестный пункт к вечеру, когда рабочмй деревенскнй люд возвратмлся уже с полей н лугов. Проведя за работой ночь, на утро я выезжал дальше, чтобы м в следуюідем пункте проделать то же"147.
Таксама высока малады даследчык ацэньваў этнаграфічныя даследаванні М. Янчука. Напрыклад, ва ўжо згаданай публікацыі гэтага даследчыка "По Мннской губернмн" (1889) менавіта этнаграфічныя назіранні рэцэнзент палічыў самай каштоўнай часткай працы. М. Доўнар-Запольскі ахарактарызаваў гэты артыкул як "весьма прнятное явленме в нашей лнтературе... оно напнсано чрезвычайно жнво, легко, занммательно, что довольно редко встречается у нас в научной работе"148.
Аднак археалагічны раздзел рэцэнзент вельмі рэзка скрытыкаваў. У прыватнасці, ён адзначыў аўтарскую паспешлівасць з высновамі і недакладнасць фармулёвак, патрабаваў больш дакладнага апісання вынікаў раскопак, якое павінна суправаджацца малюнкамі і фотаздымкамі. Ён крытыкаваўапісанне, зробленае М. Янчуком на падставе дадзеных археалогіі "беларускага антрапалагічнага тыпу". У рэцэнзента ўзнікла пытанне: як вызначыць, ці сапраўды беларусы былі пахаваныя ў раскапаных могільніках? Да таго ж ён крытычна выказаўся наконтужывання тэрміна "беларус", заўважыўшы, што "названне "белорус" кннжное, сочнненное, а самм белорусы ннкогда не называют себя белорусамн. В народе суіцествует только подразделенме на русскмх н поляков; но не следует думать, что это разлмчме действнтельно основано на нацнональностм: это деленне по веронсповеданню [...]" Гэтая заўвага выклікае здзіўленне, бо рэцензент сам актыўна карыстаўся тэрмінамі "беларус", "беларускае" і г. д. Відаць, выказаны ў рэцэнзіі сумнеў быў не столькі тэрміналагічны, колькі канцэптуальны. Рэцэнзент сумняваўся ў навуковай абгрунтаванасці вылучэння паняцця "беларускі антрапалагічны тып".
147Тамсама. № 194 ад 7.09.1890.
148Тамсама. № 83 ад 19.04.1889.
Рэцэнзуючы вынікі археалагічных раскопак, Доўнар-Запольскі звычайна рабіў аналіз даследчага метаду. У водгуку на артыкул М. Авенарыуса "Дрогнчнн Надбужскмй н его древностм", змешчаны ў зборніку "Древностм Северо-Западного края" (СПб., 1890. Т. 1), адзначалася неабгрунтаванасць, паспешлівасць і супярэчлівасць аўтарскіх высноў. Рэцэнзент звярнуў увагу на адсутнасць малюнкаў і няпоўнае апісанне вынікаў раскопак. Ён нават прыйшоў да высновы пра неабходнасць праверкі вынікаў археалагічных даследаванняў, атрыманых М. Авенарыусам149.
Крытыка таксама гучала ў рэцэнзіі на выданне "Белорусскме древностн, нзд. А.М. Сементовскнм, членом Ммператорского Московского археологнческого обіцества. Выпуск 1" (СПб., 1890). Рэцэнзент параўнаў гэтае выданне з ранейшымі працамі этнографа і археолага, сакратара Віцебскага статыстычнага камітэту Аляксандра Семянтоўскага (1870-я гг.) і прыйшоў да высновы, што аўтар перадрукаваў з невялікімі дадаткамі свае ранейшыя працы. Праўда, пры гэтым адзначалася, што колькасць апісаных помнікаў Віцебскай губ. павялічылася на 400 (!) (усяго 1200) дзякуючы "древностям" Лепельскага, Полацкага і Веліжскага пав. Лічба не малая, і заўвага М. Доўнар-Запольскага ў гэтым выпадку неабгрунтаваная.
Вельмі крытычна рэцэнзент ацаніў спробу датавання пахаванняў у курганах Лепельшчыны. А. Семянтоўскі на падставе запісаных легендаў і паданняў сцвярджаў пра ўзнікненне многіх лепельскіх курганоўучасы Стэфана Баторыя. М. Доўнар-Запольскі заявіў, што такія высновы "протнворечат элементарным представленням о археологнн". I далей: "В народе почтн вовсе не сохраннлось преданнй о курганах, которые более нлн менее соответствовалн бы действмтельностн. Народ, чтобы обьяснмть себе пронсхожденме курганов, называет нх большей частью французскнмн нлн шведскнмн могнламм. Кто же нз археологов может обратнть вннманне на этн рассказы? Прнтом автор сам раскопал несколько курганов этой группы н констатнровал в ннх факт погребення посредством сожження, следовательно, может лм тут быть речь о XVI в.?"150 Крытыка была цалкам
149Тамсама. № 201 ад 14.09.1891.
150Вмленскнй вестннк. № 26 ад 02.02.1890.
слушнай, бо абрад трупаспалення дазваляе датаваць магілы не пазней XI ст.
У сваіх рэцэнзіях на гістарычныя працы ён абавязкова звяртаў увагу на крыніцы даследавання, а таксама на веданне гістарыяграфіі праблемы. Адчувалася прафесійная падрыхтаванасць (самападрыхтаванасць?). Верагодна, сваю ролю адыгралі кансультацыі ў прафесара У. Антановіча, а з восені 1889 г. вучоба на гістарычным факультэце.
Аяк калегамі ацэньвалі працы Мітрафана Віктаравіча?
Што датычыць водгукаў і рэцэнзій на публікацыі самога М. Доўнар-Запольскага, то першая з іх з'явілася ўжо ў 1888 г. на старонках польскага этнаграфічнага часопіса "Вісла" (сшытак 2). Яе аўтарам быў Ян Карловіч. У 1890 г. "Этнографмческое обозренме" змясціла рэцэнзію Я. Ляцкага на "Календарь Северо-Западного края на 1890 г." (1890. № 1). На гэты ж Каляндар адгукнуўся рэцэнзіяй Ян Карловіч у "Вісле". У 1891 г. з'явіліся рэцэнзіі на "Очерк мсторнм Крнвмчской м Дреговмчской земель..." ("Мстормческмй вестнмк". 1891. кн. 10; "Русская мысль". 1893. кн. 2, кн. 3; Аляксандр Ельскі ў газеце "Kraj". № 21), а таксама на артыкул "Женская доля в песнях пннчуков" ("Русское богатство". 1891. № 11).
Трэба адзначыць, што большасць гэтых рэцэнзій не адрознівалася глыбінёй аналізу і нагадвала звычайныя пераказы зместу працы або водгукі. Ян Карловіч, напр., у рэцэнзіі на "этнографмческмй этюд" "Белорусская свадьба м свадебные песнн" заўважыў, што аўтар выдання намаляваў даволі грунтоўную карціну беларускага вяселля, якому этнографы не надавалі належнай увагі, пазнаёміў чытачоў з вясельнымі звычаямі, абрадамі і песнямі Мазырскага і Рэчыцкага пав. Рэцэнзент працытаваў фрагменты тэксту М. Доўнар-Запольскага, прысвечаныя моцы забабонаў у беларускай вёсцы, звярнуў увагу на некаторыя старажытныя звычаі ў беларускім вяселлі і перадрукаваў адну з вясельных песень151.
151Wista. 1888. Zeszyt 2, s. 419-422.
Крытычна Я. Карловіч паставіўся да "Календаря "Северо-Западного" края на 1889 г." (М., 1889). Рэцэнзента "зачапіў" тэзіс М. Доўнар-Запольскага пра "наіўнасць" аўтара "Гапона" і тых польскіх пісьменнікаў, якія ў сваіх працах пісалі пра сяброўства "паноў" і "хлопаў", а таксама лічылі беларускую мову мяшанкай польскай і "вялікарускай". Асаблівую ўвагу Ян Карловіч звярнуў на артыкул "Белорусское наречіе", апублікаваны ў Календары, згадзіўся з думкай аўтара, што беларуская мова з'яўляецца "адметнай гаворкай вялікарускай мовы" (для таго часу наватарская выснова), і рашуча не згадзіўся з абвінавачаннем у "наіўнасці". Рэцэнзент прыгадаў Яна Чачота, які прызнаваў адметнасць "крыўскай мовы", заўважыў агульнавядомыя, на яго думку, моцныя ўплывы польскай мовы на "беларускі говар" і заявіў пра наіўнасць тых, хто гаворыць пра "бездань" паміж "панам" і "хлопам", не разумеючы, што толькі ўзаемны шацунак да этнічных адметнасцяў можа гарантаваць згоду ў грамадстве152.
Цікавасць даследчыкаў прыцягнуў "Очерк нсторнн Крмвмчской м Дреговнчской земель до начала XII столетня", які ў 1891 г. выйшаў асобным выданнем. Аляксандр Ельскі змясціў у польскай газеце "Край" вельмі станоўчы водгук. Ён падкрэсліў грунтоўнасць працы, заснаванай на крыніцах, і характэрную для маладога даследчыка "аб'ектыўнасць". Рэцэнзент, у прыватнасці, звярнуў увагу на станоўчую ацэнку сувязяў Тураўскай зямлі з Польшчай у XI ст. і аўтарскую характарыстьжу ролі Літвы як фактара, які аб'яднаў крывіцка-дрыгавіцкую славяншчыну і ўзамен за атрыманую ад яе культуру даў "жыццяздольнасць маладога духу". Сярод недакладнасцяў А. Ельскі адзначыў занадта вольнае абыходжанне аўтара з тэрмінам "Русь". Рэцэнзент заўважыў, што гэты тэрмін нельга ўжываць датычна славянаў і падкрэсліў не этнічны, а "дзяржаўна-палітычны" сэнс тэрміну. Тым не менш, А. Ельскі вітаў працу і выказваў спадзяванне, што малады гісторык зойме прыкметнае месца ў гістарычнай навуцы, тым больш, што пачатак ягонай кар'еры выглядае вельмі сур'ёзна153.
152Тамсама. 1889. Tom 3. S. 942-943 (Дарэчы, згадка гэтай рэцэнзіі Я.Карловіча адсутнічае ў бібліяграфічным паказальніку "Мітрафан Віктаравіч ДоўнарЗапольскі" (Выд. 2-е, дапоўненае. Мінск, 2007).