Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Апошні, у прыватнасці, заявіў, што Радкевіч схіляў сялянаў да збору грошай для яго, цвердзячы, што ён прызначаны ваенным начальнікам у мястэчка, што калі ён не атрымае 500 руб., то ўсіх вышле ў Сібір. Яны, баючыся пагроз, сабралі для яго 300 руб. Ён згадзіўся іх прыняць. Сказаў, што калі б раней сабралі 600 руб., то не прыйшлося прымушаць іх на гэты збор103.
Іх паказанні, на думку следчых, дэманстравалі, што адстаўны салдат хлусіў. Святар ахарактарызаваў В. Радкевіча як "чалавека з неспакойным характарам і п'яніцу". Былы Ваўкавыскі назіральнік, які ажыццяўляў паліцэйскі нагляд, ахарактарызаваў яго як чалавека "характера неспокойного, дерзкого н готового прн первом случае завестм драку, отзываясь, что с него взять нечего". Фактычна, толькі адзін з апытаных (Гірш Фельман) "паказаў", што сяляне перадалі грошы Радкевічу, каб той не выдаў прыхільнікаў паўстання. Таксама высветлілася, што гэты местачковы габрэй дапамагаў збіраць з сялянаў грошы.
Слуханне справы распачалося ў верасні 1867 г., а канчатковае рашэнне суд вынес у лютым 1868 г. Восіп Радкевіч не панёс аніякага пакарання, бо грошы перадаў суду, а справа аб пагрозах, паводле Улажэння пра пакаранні, распачыналася толькі па скаргах тых, каму пагражалі. Сяляне з афіцыйнымі скаргамі нікуды не звярталіся. Справа незарэгістраваных у рэвізскіх кнігах "душ" была перададзена на разгляд Гродзенскага губернскага праўлення. Што датычыць знявагі "начальства", то ў сувязі з нецвярозым станам Радкевіча яго да адказнасці вырашылі не прыцягваць. Справа верагоднага ўдзелу навадворцаў у забойстве Клары Радкевіч нават не закраналася. Грошы павінны былі быць вернутыя сялянам.
Дарэчы, каб іх атрымаць, сялянскі сход у студзені 1868 г. выдаў даверанасць Мацвею Грушэўскаму і Рыгору Лісоўскаму. Гэтую даверанасць падпісала большасць гаспадароў з Новага Двара. Цікава, што Каткоўскія сярод падпісантаў адсутнічалі. Падобна, што яны не ўдзельнічалі ў зборы 300 руб. і, магчыма, знаходзіліся ўтым канфлікце на баку Радкевіча.
103Тамсама. Ф. 248, воп. 2, ад.з. 1, арк. 59 адв.
Аднак гэтым канфлікт не быў вычарпаны. Пацвярджаючы сваім "крыжыкам"-подпісам азнаямленне з рашэннем суда, Радкевіч выказаў нязгоду. А праз месяц суд атрымаў ад яго ліст, напісаны Данілам Каткоўскім, у якім утрымлівалася просьба выдаць завераную копію судовага рашэння. Радкевіч збіраўся абскардзіць рашэнне Гродзенскай Палаты крымінальнага суда.
У верасні 1871 г. ён накіраваў у III аддзяленне Гродзенскага губернскага праўлення данос пра злоўжыванні ў Новым Двары. Гэты данос быў перапраўлены ў Гродзенскую Палату крымінальнага суда, але наступстваў не меў.
У гэтым жа годзе (10 снежня) ад запалення лёгкіх памерла ягоная другая жонка Магдаліна Фёдараўна Радкевіч, 47 гадоў104. Дарэчы, падчас следства па справе 300 рублёў Гірш Фельман сцвярджаў, што Радкевіч запрасіў яго пералічыць сабраныя ў навадворцаў грошы, бо не жадаў, каб пра іх ведала жонка. Верагодна, Радкевіч узяў другі шлюб ужо ўвосень 1863 г.
Апошнім акордам гэтай справы стала прашэнне Радкевіча да Гродзенскага губернатара, пададзенае ў жніўні 1881 г.105 Адстаўны салдат паведамляў, што жыве без сродкаў на існаванне, бо сяляне Новага Двара ў 1874 г. не выдалі адпаведнага "прнговора" ў Гродзенскі прыказ Таварыства грамадскай апекі, без чаго апошні перастаў выплачваць грошы па інваліднасці. Да таго ж, старшыня Навадворскага "обіцества" Якаў Германовіч і соцкі Рыгор Грушэўскі забралі ягоныя дакументы.
Восіп Радкевіч заявіў, што ў перыяд паўстання быў "доносчнком co стороны для содействня Правктельству, за каковую услугу н получал денежное вознагражденне..." Адстаўны салдат згадаў, што страціў жонку, якую забілі замест яго, і заявіў, што ўрад вінаваты яму 500 руб. Паводле Радкевіча, у 1863 г. граф Мураўёў вызначыў яму кампенсацыю за забітую жонку ў памеры 700 руб. 3 іх 200 руб. ён атрымаў ад ваеннага начальніка Ваўкавыскага у. падпалкоўніка Казанлі, a 500 руб. не былі выдадзеныя ў сувязі з
104Тамсама. Ф. 1, воп. 8, ад.з. 686, арк. 1-7.
105Вытрымкі з дакументаў друкуюцца ў перакладзе на беларускую мову.
судовым працэсам. Радкевіч прасіў выдаць яму ўсю суму і вярнуць адабраныя дакументы.
Канцылярыя пераслала гэтае прашэнне Гродзенскаму паліцмайстру, які загадаў Ваўкавыскаму спраўніку ўзяць у Радкевіча дакументы, якія б пацвердзілі атрыманне ім грошай у 1863 г., a таксама ўзяць тлумачэнне, чаму так доўга не звяртаўся па іх і, нарэшце, вярнуць таму дакументы, якія адабрала валасное начальства.
Ваўкавыскі спраўнік паведаміў, што ніякіх дакументаў Радкевіч не мае. На пытанне, чаму не звяртаўся раней, адказаў, што па прычыне "своей постоянной с временн мятежа болезнн н нехваткм временн". Сцвярджэнне Радкевіча пра 700 руб. было відавочнай хлуснёй. 1 снежня 1881 г. гродзенскі губернатар М. Цэймерн вынес рэзалюцыю: "Ходатайство по безосновательностн удовлетворенню не подлежмт".
Гісторьжа-антрапалагічны погляд на праблему дазваляе выказаць меркаванне, што мы маем дачыненне не з ідэалагічным канфліктам у сувязі з паўстаннем, які можна было б персаніфікаваць у формуле "Радкевіч versus Каліноўскі", а хутчэй з унутраным канфліктамі паміж жыхарамі мястэчка. Карэннае насельніцтва Новага Двара ("мяшчане” Ганчарэвічы, Грушэўскія, Ботвічы, Філіповічы ды інш.) не "прыняло" адстаўных салдатперасяленцаў і іх сем'і.
Студзеньскае паўстанне не змяніла мястэчковага ўкладу жыцця. Яно толькі ўскладніла яго. Навадворцы не ўсведамлялі палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага значэння гэтай барацьбы. Традыцыйнае грамадства аднолькава варожа ці абыякава сустракала як расійскіх салдат ("маскалёў"), так і паўстанцаў ("мяцежнікаў"). Праўда, на карысць паўстанцаў працавала надзея вяртання колішніх прывілеяў Новаму Двару.
Верагодна, што ў пэўны момант варожыя бакі вырашылі выкарыстаць сітуацыю паўстання на сваю карысць, што яшчэ больш абвастрыла канфлікт. Магчыма, Радкевіч сапраўды меў
падставы сцвярджаць, што "карэнныя" навадворцы прычыніліся да забойства яго жонкі. Але доказаў іх віны ён не здолеў прадставіць.
Факт антыпаўстанцкіх даносаў адстаўнога салдата не пацверджаны дакументальна. Ягоны стан здароўя, а таксама непісьменнасць толькі ўзмацняюць сумненні ў праўдзівасці прызнання Радкевіч, што ён быў "доносчнком co стороны Правмтельства". Упэўнена можна казацьтолькі пра дэклараваную Радкевічам у прашэннях і даносах "преданность Правмтельству" якая, верагодна, павінна была дапамагчы вырашыць справу на ягоную карысць.
Уражвае зацятасць гэтага канфлікту. Ён ізноў "разгарэўся" ў 1874 г., калі сялянскі сход не даў "прмговору" і Радкевіч быў пазбаўлены выплат па інваліднасці. У 1881 г. валасное начальства забрала дакументы Радкевіча, і толькі пасля ўмяшальніцтва гродзенскага губернатара яны былі вернутыя.
Гэты артыкул варта было б назваць "Радкевіч versus Новы Двор"...
Антрапалогія знявагі і даносу
Апошнім часам у беларускай гістарыяграфіі ўсё мацней заяўляе пра сябе гісторыка-антрапалагічны падыход да аналізу мінулага. Даследчыкі быццам бы, нарэшце, пачулі словы вядомага французскага гісторыка Марка Блока, які яшчэ ў першай палове XX ст. пісаў, што галоўным прадметам гісторыі з'яўляецца чалавек і параўнаў даследчыка з казачным людаедам, які шукае спажывы там, дзе пахне чалавечынай.
Антрапалагічная гісторыя (або гістарычная антрапалогія) гэта, па сутнасці, новы для нас накірунак гістарычнай навукі, які адрозніваецца ад іншых як пастаноўкай праблемаў, так і своеасаблівымі даследчымі метадамі. Паводле вядомага расійскага гісторыка Арона Гурэвіча, гістарычная антрапалогія знайшла такія моцныя імпульсы развіцця і прапанавала такія эўрыстычныя магчымасці, пра якія не магла нават марыць традыцыйная, пераважна пазітывісцкая гістарыяграфія, прыхільнікі якой упарта шукалі (і працягваюць шукаць!) "ісціну ў апошняй інстанцыі".
Матэрыялы НГАБ у Горадні ствараюць унікальную магчымасць правядзення гісторыка-антрапалагічных даследаванняў. У прыватнасці, магчымасці новага падыходу добра відаць на прыкладзе аналізу справаў канцылярыі Гарадзенскага губернатара, якія былі заведзеныя ў сувязі з "нанесенмем оскорбленмй по адресу особы Его Ммператорского Велнчества". Між іншым, гэтыя справы дазваляюць таксама ўзняць праблему даносу, бо
рэдкая справа пра знявагу асобы імператара абыходзілася без даносу.
У перыяд з 1866 па 1891 гг. было разгледжана 239 падобных справаў. У першую чаргу мы прааналізавалі справы, па якіх былі вынесены пакаранні (105). Да іх былі далучаныя яшчэ 29 справаў, у якіх не захаваліся дакументы з рэзалюцыяй аб пакаранні, але віна зневажыцеля была даказаная. 91 справа была закончаная за недаказанасцю віны. У 14 выпадках, як вызначылі следчыя, меў месца паклёп. Пяцёра з паклёпнікаў былі пакараныя.
Што да фігурантаўусіх 239 справаў, дык атрымалася вызначыць канфесійную прыналежнасць 110 зневажыцеляў. Імі аказаліся 66 каталікоў (з іх 47 сялян), 39 праваслаўных (35 сялян), 5 іудзеяў (усе мяшчане). Цікава, што толькі ў дзевяці выпадках этнічная прыналежнасць каталікоў вызначалася чыноўнікамі як польская. Гэта датычыла шляхты, а таксама ўраджэнцаў Каралеўства Польскага. Этнічнасць праваслаўных вызначалася ў трох выпадках як руская (ваеннаслужачыя і стараабрадзец). Сярод зневажыцеляў-каталікоў пераважалі мужчыны (54). Жанчын было толькі 12 чалавек. Але каб правільна ацаніць гэтую лічбу, трэба адзначыць, што па ўсіх справах у якасці зневажыцеляў праходзіла толькі 15 жанчын.
Па колькасці знявагаў сярод паветаў Гарадзенскай губ. першыя тры месцы займалі Ваўкавыскі (48), Брэсцкі (35) і Кобрынскі паветы (34).
Што ж выклікала лаянку па адрасу расійскага імператара з боку каталіцкага насельніцтва?
У пераважнай большасці выпадкаў незадавальненне было выклікана антыкаталіцкай палітьжай расійскіх уладаў (60%). AcoOy імператара зневажалі ў сувязі з закрыццём касцёлаў ("Каб зямля павыкідала косткі памерлага (Аляксандра II — А.С.) за тое, што пакасаваў нашыя касцёлы"106 (1881 г., Кобрынскі пав.) і інш.), пагаршэннем матэрыяльнага становішча касцёлаў і ка-
106НГАБ у Горадні. Ф.1, воп.8, ад.з.562.
таліцкага духавенства ("Каб яго (Аляксандра II — А.С.) халера задавіла, каб ён стаўтакім самым жабраком, як касцёл, каб яго самога абабралі, як абабралі ксяндза"107 (1874 г., Ваўкавыскі пав.) і інш.), парушэннем традыцый касцельнага набажэнства ("Каб Гасудару дабра не было, бо забараняе спяваць гімны па-польску, а патрабуе па-руску"108 (1869 г., Гарадзенскі пав.) і інш.), увядзеннем абавязковых святочных набажэнстваў у сувязі з памятнымі датамі ў жыцці правячай фаміліі ("Каб вы ўсе згінулі разам з вашай царквой. У нас цара няма і свята таксама няма"109 (1867 г., Пружанскі пав.) і інш.).