Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Як пэўны кур'ёз успрымаецца справа, якая распачалася па даносу настаўніка закона Божага Крыніцкай народнай школы Гарадзенскага пав. святара Пранеўскага. Усё пачалося з таго, што святар заўважыў падручнік з разарваным партрэтам Аляксандра II. Магчыма, ён палічыўсваім "службовым абавязкам" паведаміць пра гэта паліцыйным уладам. Распачалася справа, якая цягнулася адзін год ітры месяцы (?!) Нарэшце, высветлілася, што дзеці разарвалі партрэт выпадкова падчас гульні. "Злачынцы" былі апраўданыя. Затое распачалося следства супраць тых, хто зацягнуў справу129 (1866-1867 г.).
У некаторых выпадках даносчыкі кіраваліся выключна меркантыльнымі інтарэсамі. Следчы, які вёў справу па даносу адстаўнога унтэр-афіцэра Антона Троца, прыйшоў да высновы, што даносчык з'яўляецца паклёпнікам і "разлічвае ў якасці ўзнагароды за даносы атрымаць казённую зямлю"130 (1869 г., Пружанскі пав.).
127Тамсама. Воп. 6, ад.з. 926.
128Тамсама. Воп. 7, ад.з. 2266.
129Тамсама. Воп. 6, ад.з. 917.
130Тамсама. Ад.з. 1627.
22% усіх справаў распачаліся па рапартах паліцыйных і вайсковых чыноў. 98% гэтых справаў скончыліся пакараннямі. Усе аўтары былі праваслаўнага веравызнання. Цікава, што почасту ў якасці сродка выкрыцця чарговага зневажыцеля паліцыя выкарыстоўвала падслухоўванне пад вокнамі шынка. Доўгі час гэта давала "багатыя зборы". Адной з прычын было тое, што да 1876 г. у шынках абавязкова знаходзіліся партрэты імператара. Якраз гэтая асабістая "прысутнасць" імператара сярод нецвярозых наведвальнікаў спрыяла з'яўленню чарговай знявагі. Аднак, як ужо адзначалася, п'янства разглядалася ўладамі ў якасці акалічнасці, што змяншае віну.
Аналіз архіўнага матэрыялу дазваляе ўбачыць асноўныя "кропкі напружання" ва ўзаемаадносінах паміж насельніцтвам Беларусі і царскай уладай. Самай пашыранай прычынай незадавальнення каталікоў была антыкаталіцкая палітьжа. Яна хвалявала і выклікала абурэнне як у сялян, так і ў каталіцкай шляхты. Антыпольская палітыка ў гаспадарчай галіне таксама закранала інтарэсы ўсяго каталіцкага (а ў дачыненні да сялян і праваслаўнага) насельніцтва. Аднак толькі шляхта разумела і адэкватна ацэньвала яе сутнасць. Сялянская маса традыцыйна вінаваціла ў сваіх праблемах памешчыкаў. У той жа час аналіз даносаў не дае падставы казаць пра існаванне нацыянальнага (этнічнага) канфлікту паміж беларускім сялянствам і памешчыкамі-палякамі мясцовага паходжання. Практычна няма ніякай розніцы паміж даносамі сялян праваслаўнага і сялян каталіцкага веравызнання на памешчыкаў. Пэўныя культурныя або рэлігійныя адрозненні нейтралізаваліся пачуццём агульнай прыналежнасці да беларускай зямлі. Сяляне, якія звычайна ідэнтыфікавалі сябе ў якасці "тутэйшых", успрымалі і мясцовых польскіх памешчыкаў як "тутэйшы", "краёвы" элемент. Хоць вастрыня сацыяльнага канфлікту відавочная.
Разгледжаныя справы не даюць падстаў сцвярджаць, услед за шэрагам польскіх даследчыкаў, што або ўсе каталікі Беларусі, або іх значная частка ідэнтыфікавала сябе як палякаў. Хоць такая тэндэнцыя мела месца. Антыпольская палітыка расійскіх уладаў у Беларусі, якая распаўсюджвалася на ўсё каталіцкае насельніцтва, спрыяла фарміраванню ў беларускіх каталікоў
пачуцця прыналежнасці да польскай нацыі. Улады ўспрымалі каталікоў як палякаў, і самі беларускія каталікі прызвычайваліся менавіта так ідэнтыфікаваць сябе. У першую чаргу, гэта датычыла каталіцкай шляхты, якая ўжо здаўна лічыла сябе (паводле культурнай прыналежнасці) палякамі. Але антыпольская палітыка ў культурнай галіне выклікала незадавальненне не толькі "вярхоў", але і часткі "нізоў" каталіцкага насельніцтва, г. зн. сялян і мяшчан. Магчыма, канечне, што апошніх хваляваў не столькі замах уладаў на іх "польскасць", колькі парушэнне пэўных мясцовых (краёвых) традыцый. Тым не менш, вартым увагі падаецца з'яўленне сярод беларускіх сялян-каталікоў надзеі, што перамены да лепшага адбудуцца толькі з адбудовай "Польшчы". Безумоўна, гэта было вынікам незадавальнення расійскімі ўладамі.
ДАКУМЕНТ*
Данос селяніна Лявонція Тура. 24 красавіка 1874 г. Брэсцкі пав.131
Донесенме становому прмставу 5-го стана.
В местечке Высоколмтовском Грнгорнй Тур он же Турскнй выражался следуюіцнмн словамм: 1-е что он Руского Духу терпеть не может м потому он женат на полячке не выкреіценной на православную веру, 2-е ругал Ммператора за то что не корммт его м жену его хлебом, 3-е ругал Ммператора с женою своею н говормл что нм Ммператора не нужно. Лучше чтоб был убмт млн чтобы была Польша млм чтобы француз был забрал Сьвятую Руссь. He no злобе доношу, a no суіцей справедлмвостн Святой. Прнсягаю к любвм к РІмператору Святой Руссп
Веры Православной
Леонтмй Тур
‘Дадаткі друкуюцца з захаваннем моўных і арфаграфічных асаблівасцяў арыгінала.
131НГАБ у Горадні. Ф.1, воп. 7, ад.з. 78, арк. 4.
Данос мешчаніна Штэйнбегнета. 17 траўня 1879 г.132
Его Высокоблагородмю Господмну Вмленскому Полнцмейстеру
Доношенне
1879 г. апреля 18 чнсла я прнбыл в м. Друскенмкн Гродненского уезда. Остался я там ночевать. Как я еврейского нсповедання, так я пошёл в Богомольню молнться, как у нас в евреев чмтаем в заповедях. По окончанню чшанмя там Каптёр делают молнтву для нашего Государя, так как Законы Божне н Законы нашего Государя прмказанне делает молнтва. Как Каптёр чмтает молнтва, так всем нужно вставать. Внжу, что однн еврей не встаёт. После молмтвы он выходнт на двор н я за нмм нарочно вышел. Сделал допрос в него вы верно серднты на Каптёра, что он делает молмтва для нашего Государя. Так он сейчас отвечал не лучше бы было, чтобы Государева ммя не было. Я стал разспрашнвать что вам верно Государь обнднл. Как же вот дело моему сыну нужно было стать в ннжечмннем замму до прмзыву, но мне стомла 500 руб. н сын остался в дому. Стал я отвечать Государь же не взял этм деньгн. Он отвечал мне в скоростн жалко что не застрелмлн на месте Государя н ругал с невыразнмые словамн — на Государя. За тем честь ммею вам донестм, как я сейчас на завтру гшсал Гродненскому Жандармскому, а как я возвратнлся назад 2 мая н как нету ннкакого слуха мз этого что я напнсал жандармскому, так как я прннужден обратмться к Вашему Высокоблагородмю н покорнейше прошу представшь это доношенне к Его Высокопревосходнтельству Генерал Губернатору. Ммя этого протмвннка не верного Русского подана Ефронм Лейбовнч Френкель жмтельства в м. Друскеннкн, который осмелнлся говорнть на нашего Государя Мклосердного Отца Русского Царя.
Штейнбегнет.
2009
132Тамсама. Воп. 8, ад.з.76, арк. 5-5 адв.
Мітрафан Доўнар-Запольскі: нараджэнне навукоўца
Постаць Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага (18671934) — надзвычай цікавы аб'ект даследавання. Прыгадаем, што будучы славуты гісторык, этнограф, эканаміст і арганізатар навукі ўжо ў адной з першых сваіх публікацый (артыкул пад назвай "Белорусское прошлое", які друкаваўся ў шэрагу нумароў газеты "Мннскмй лмсток" за 1888 г.) прапанаваў асновы той канцэпцыі гісторыі Беларусі, якая ў некаторых рысах дажыла і да нашых дзён. Прычым размова ішла менавіта пра гісторыю Беларусі, а не пра гісторыю Літвы або "Паўночна-Заходняга краю". Варта заўважыць, што ў той час аўтар меў толькі 21 год ад нараджэння133.
Адразу ж адзначым творчую прадуктыўнасць маладога аўтара, які ў тым жа самым 1888 г. апублікаваў тры вялікія артыкулы ("Статнстмческне очеркм Северо-Западного края ("Памятные кнмжкн на 1888 г." по губернням Гродненской, Ковенской, Внленской, Внтебской н Мннской)"; "Древняя Белоруссмя: краткмй географнческнй очерк ее в IX — XII вв."; "Белорусское
133Дарэчы адзначыць, што ў траўні таго ж самага года ён быў адлічаны з Першай мужчынскай гімназіі г.Кіева за чытанне забароненай літаратуры. Сярод заўважаных у яго выданняў фігуравалі ўкраінскі зборнік 'Трамада", паэма Тараса Шаўчэнкі "Марыя", ліст М. Кастамарава да А. Герцэна (выданне 1885 г.), "паўднёва-рускі" літаратурны альманах "Аснова" (1861) ды інш. Таксама вядома, што падчас паездкі ў Балгарыю (1886) М. Доўнар-Запольскі набыў і прывёз у Кіеў некалькі выданняў па славістыцы (падрабязней пра гэта ў артыкуле Валянціны Лебедзевай "Мітрафан Доўнар-Запольскі ў 1888-1892 гг.: нараджэнне беларускага навукоўца".
прошлое (no поводу статей А. Пыпнна, помеіденных в "Вестннке Европы" 1887 г.)", дзве рэцэнзіі (на кнігу П. Уладзімірава "Доктор Францнск Скорнна, его переводы, печатные мзданмя н язык" (СПб., 1888), а таксама на "Северо-Западный календарь на 1888 г." (Ммнск, 1888)). Названыя тэксты друкаваліся ў "Мннском лмстке", "Вмленском вестннке" і "Кневской старнне". Нарэшце, у Кіеве была выйшла ягоная брашура "Белорусская свадьба н свадебные песнм (этнографмческнй этюд)".
У наступным годзе пад ягонай рэдакцыяй у Маскве пабачыў свет "Календарь "Северо-Западного края" на 1889 г." (1889). "Літаратурна-навуковы" раздзел календара складаўся галоўным чынам з матэрыялаў самога рэдактара. Апроч таго на старонках "Вмленского вестнмка” была размешчаная рэцэнзія на публікацыю Мікалая Янчука "По Ммнской губернмн (Заметкн нз поездкн в 1886 г.)" (1889).
He менш плённым быў і 1890 г. Студэнт I курса Мітрафан Доўнар-Запольскі выдаў пад уласнай рэдакцыяй чарговы "Календарь "Северо-Западного края" на 1890 г." (Москва, 1890). Ізноў большасць навуковых публікацый належала самому рэдактару. Малады гісторык напісаў таксама рэцензіі на кнігі П. Бранцава, А. Весялоўскага, на публікацыю Э. Вольтэра "Об нзученнм семейного быта Лмтовско-Жемойтского народа", апублікаваную ў "Памятной кнмжке Ковенской губернмм на 1889 г.". Апроч таго на старонках "Вмленского вестнмка" і "Ммнского лнстка" публікаваліся рэцэнзіі на зборнік "Белорусскне древностн. Мзд. А Сементовского. Вып. 1. СПб., 1890", на "Программу для собнрання народных юрнднческнх обычаев" (СПб., 1889), а таксама на зборнік П. Шэйна "Матерналы для мзучення быта м языка русского населення Северо-Западного края. Собранные н прнведенные в порядок П.В. Шейном. Том 1, часть 2. Бытовая жнзнь в обрядах м песнях" (СПб., 1890).
У гэтым жа годзе асобным выданнем выйшаў з друку "гісторыкаэтнаграфічны эцюд" "Чародейство в Северо-Западном крае XVII-XVIII вв." (Москва, 1890) (ён жа быў апублікаваны і на старонках "Этнографмческого обозрення" (1890, № 2). Нарэшце,