Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
трэба назваць адну з найбольш значных публікацый ранняга перыяду дзейнасці М. Доўнар-Запольскага — "Очерк нсторнм Крмвмчской м Дреговнчской земель до начала XII столетня". Кіеўскія "Уннверснтетскме нзвестня" распачалі публікацыю гэтай кнігі (1890 №№ 11, 12). Таксама чытачы "Вмленского вестнмка” атрымалм магчымасць пазнаёміцца з серыяй "Заметок нз путешествмя по Белорусснм".
Яшчэ больш прадуктыўным атрымаўся наступны, 1891 г. Працягвалася публікацыя "Заметок". Яны ж у скарочаным варыянце публікаваліся на старонках "Ммнского лнстка". "Унмверсмтетскме нзвестня" друкавалі заканчэнне "Очерка нстормн Крнвмчской м Дреговмчской земель..." (1891, № 2). У гэтым жа годзе гэтая праца была выдадзена асобна ў Кіеве.
Артыкулы маладога даследчыка з'явіліся таксама на старонках агульнарасійскіх выданняў. "Жмвая стармна", "Этнографнческое обозренме". Па-ранейшаму ён друкуецца на старонках "Вкленского вестннка". Цяпер гэта пераважна рэцэнзіі з нагоды выдання першага нумару "Этнографмческого обозренмя", публікацый даследавання маёнткаў у "Літоўска-Рускай дзяржаве" праф. Уладзімірскага-Буданава, праф. Яснапольскага пра геаграфічнае размеркаванне прыбыткаў і выдаткаў у "Паўночна-Заходнім краі", 4 і 5 выпускаў "Белорусского сборнмка" Е. Раманава (Віцебск, 1891), артыкулаў М. Авенарыуса пра старажытнасці Драгічына і У. Тызенгаўзэна пра старажытнасці Віленскай губ.
Рэцэнзіі Мітрафана Доўнар-Запольскага публікаваліся таксама на старонках "Кневской стармны". Даследчык адгукнуўся на выданне кнігі Б. Фрыдмана "Юрмдмческме воззрення м обычан крестьян Северо-Западного края, пренмуіцественно Ковенской губ." (Вмльна, 1890), а таксама на два гродзенскія выданні 1890 г. — "Памятную кннжку Гродненской губерннн на 1890 г.", а таксама "Спмсок землевладенмй Гродненской губернмн". Звяртае на сябе ўвагу тое, што з кожным годам у публікацыях даследчыка павялічвалася доля рэцэнзій. Праўда, некаторыя з іх на самай справе з'яўляліся разгорнутымі інфармацыйнымі анонсамі.
Каб зразумець, адкуль паўставалі зацікаўленні маладога даследчыка, які пачынаў свой шлях у навуцы, яшчэ не паспеўшы нават закончыць гімназіі, варта высветліць, што ён чытаў, і вызначыць кола тых людзей, асабліва навукоўцаў, з якімі ён падтрымліваў адносіны. Гэтай праблеме прысвечаны артыкул Валянціны Лебедзевай "Мітрафан Доўнар-Запольскі ў 18881892 гг.: нараджэнне беларускага навукоўца". Знаёмства з гэтым тэкстам прымусіла, у прыватнасці, звярнуць увагу на публікацыі "Кневской стармны". У чэрвеньска-ліпеньскім нумары часопіса за 1887 г. быў апублікаваны некралог, прысвечаны Адаму Кіркору (1818-1887), напісаны М. Янчуком. Найважнейшым для разумення жыцця і дзейнасці А. Кіркора, на думку М. Янчука, з'яўляўся ягоны беларуска-літоўскі патрыятызм, навуковая і грамадзянская адданасць свайму Краю. Некралог канчаўся цытатай з успамінаў А. Кіркора, напісаных незадоўга да смерці. Гісторык пытаўся: хто застаўся ў Вільні і ў Літве, каб працягваць навуковае вывучэнне краю? I сам адказаў на яго: "[...] Подрастает молодое поколенне, учнтся кое-чему; в людях способных нмкогда не было недостатка в Лмтве, а следовательно найдутся такне, которые будут пробовать свон снлы. Это будут людм новые, возродмвшмеся; начнут, наверное, осужденмем н уннчтоженнем нас стармков, пойдут по новым направленмям, но всё такн будут работать. Пошлн нм Бог счастья!134"
Выглядае на тое, што гэтыя словы мог прачытаць М. ДоўнарЗапольскі і "прымерыць" іх да сябе. Тым больш, што знаёмства з публікацыямі "Кневской стармны", "Wisty", расійскіх гістарычных часопісаў павінна было прывесці маладога даследчыка да высновы, што Беларусь па-ранейшаму застаецца terra incognito, а асобныя навуковыя даследаванні Е. Раманава, П. Шэйна ды інш. толькі падкрэсліваюць маштабы няведання. Больш за тое, як заўважыў сам Доўнар-Запольскі, палякі, расійцы і нават украінцы цягнуць беларускую гісторыю да сябе: "Белорусы же самн о себе молчалн м молчат"135.
134Янчук Н. А.-Г. Кпркор, учёный мсследователь Лмтвы н Белорусснн (некролог) // Кневская старнна. Нюнь-пюль 1887 г. С. 555.
135М.З. [М.Доўнар-Запольскі] Новостн белорусской наукн // Вмленскмй вестнмк № 81 ад 16.04.1889.
У1888 г. напрыканцы вялікага артыкула "Белорусское прошлое", які друкаваўся на старонках газеты "Мннскнй лнсток", малады навуковец адзначаў, што "племя белорусов" усё яшчэ чакае свайго даследчыка, "который бы указал на основаннн мзученмя его прошлого н настояіцего положенне его средн родственных ему славянскмх племён"136.
Ва ўступным тэксце да “Календаря "Северо-Западного Края" на 1889 г." М. Доўнар-Запольскі зноў пісаў пра нявывучанасць Беларусі: "До снх пор, напрммер, мы не нмеем сколько-ннбудь удовлетвормтельной мстормн Белорусского края, нет сочнненмй, трактуюіцмх о её современном положеннм м проч." Пры гэтым ёсць крыніцы для даследавання, але няма даследчыкаў: "[...] Груды сырых матермалов весьма мало говорят уму чнтателя: онн требуют обработкн под рукою опытного нсследователя... Нет лмц, которые с любовью занялнсь бы мзученмем роднны [...]"137
Складваецца ўражанне, што малады даследчык паступова пачаў адчуваць уласную прызначанасць да выканання важнай місіі — пазнаёміць Расію, Польшчу, нарэшце, свет з Беларуссю. Пры гэтым ён усведамляў, якая гэта цяжкая праца, і ў той жа прадмове ў Календары адзначыў: "[...] Мы вовсе не думаем, что сумеем выполннть трудную задачу, возложенную намн на себя (падкр. — A. С.): мы прнлагаем свон смлы с целью содействовать выработке правднвых взглядов на наш край на почве наукм о его прошлом н настояідем, нашнмн трудамн мы желаем только внестм свою лепту в обіцую сокровміцнмцу Западно-русской наукн". Далей даследчык прызнаваўся, што яго галоўная мэта (у тэксце — мэта рэдакцыі) — "[...] прмнестм посмльную пользу родному белорусскому краю"138. Відавочна, што пачатак яго навуковай дзейнасці спалучаўся з пачуццём пэўнага грамадзянскага абавязку перад Беларуссю і яе народам.
У "Заметках нз путешествмя по Белоруссмм" М. Доўнар-Запольскі прыгадаў артыкул "Мужыцкае сэрца" ў польскім этнаграфічным
136Мннскнй лнсток. 1888.1 ноября.
1370т редакцмп // Календарь «Северо-Западного края» на 1889 г. Нзд. Под ред. М.Запольского. Москва, 1889.
138Тамсама.
часопісе "Wista", аўтар якога сцвярджаў, што сяляне не маюць сэрца ў тым сэнсе, што не адчуваюць душэўнага болю, не здольныя на сапраўднае спачуванне. Падобнае стаўленне да сялянства, у тым ліку да беларускага, за якім таксама часцяком не прызнавалася права на нармальнае духоўнае жыццё, абурала М. Доўнар-Запольскага139. Цалкам магчыма, што менавіта гэта ён меў на ўвазе, калі пісаў у сваіх артыкулах, што Беларусь не ведаюць і не разумеюць, што ў расійцаў і палякаў склалася "неправмльное мненне" пра беларусаў.
Ягоную навуковую апантанасць Беларуссю, верагодна, заахвочвала і кіеўская прафесура140. У прадмове да "Очерка йстоpuu..." М. Доўнар-Запольскі выказваў падзяку "за содействне н указання", якія спрыялі навуковай працы, прафесарам Кіеўскага ўніверсітэта Уладзіміру Антановічу, Уладзіміру Іконнікаву і Пятру Галубоўскаму141.
Значна пазней, у 1909 г., калі ў Кіеве выйшаў з друку першы том ягоных навуковых прац пад назвай "Мсследовання м статьн", даследчык у прадмове яшчэ раз напісаў пра матывы, якія стымулявалі ягоную цікавасць да навукі. Ён адзначыў, што напрыканцы 80-х гг. XIX ст. літаратура пра Беларусь і беларусаў амаль адсутнічала, і далей: "Вот почему автор, побуждаемый желаннем пролнть возможно болыле света для уясненмя всего, что касается белорусов, делал попыткн осветмть положенне этой народностн сточкм зрення разлнчных наук"142.
Ужо ў тыя гады навуковец актыўна цікавіўся перспектывамі вывучэння краю. У гэтым сэнсе паказальны артыкул "Новостм белорусской наукм", апублікаваны ў Віленскім весніку ў красавіку 1889 г. Гэта быў водгук на публікацыю М. Янчука "По Ммнской
139б/п [М. Доўнар-Запольскі]. Заметкн нз путешествня по Белорусснм // Впленскнй вестнкк № 202 ад 19.09.1890.
14°Паводле В.Лебедзевай, першая сустрэча М.Доўнар-Запольскага і прафесара Уладзіміра Антановіча адбылася ўжо напачатку 1888 г. Гімназіст прыйшоў на кансультацыю (гл. арт. В.Лебедзевай "Мітрафан Доўнар-Запольскі ў 18881892 гг...").
141М. Довнар-Запольскпй. Очерк нстормм Крпвнчской м Дреговнчской земель до конца XII столетмя. Кнев, 1891. С. VI.
142М. Довнар-Запольскмй. Нсследовання н статьм. Том I. Этнографмя н соцнологня, обычное право, статнстнка, белорусская пнсьменность. Кмев, 1909. С. I.
губернмм", змешчаную ў зборніку "Сведенмй для мзученмя быта крестьянского населенмя Россмн (Вып. 1, М., 1889)". Уся першая частка "Новостей..." уяўляла сабой ацэнку вывучэння Беларусі і ўтрымлівала прапановы па далейшым развіцці навуковых даследаванняў. Згадаўшы пра працы Раманава, Шэйна, Карскага, Уладзімірава, Пыпіна ды інш., М. Доўнар-Запольскі адзначаў, што "...делу будуідей наукм положено только начало, но начало прочное м верное, еслм только дальнейшая деятельность не оборвётся, найдет поддержку в местном обіцестве"143. Даследчык разважаў пра неабходнасць стварэння навуковых таварыстваў у краі, а таксама пра адкрыццё ўніверсітэта. Ён нават прапанаваў перанесці ў Беларусь універсітэт з Дэрпта.
Уяўленне М. Доўнар-Запольскага пра навуку, пра тое, што значыць быць навукоўцам, і якую працу можна лічыць навуковым даследаваннем, адлюстравалася ў ягоных водгуках і рэцэнзіях на працы калегаў. I ён быў вельмі патрабавальным рэцэнзентам. У прыватнасці, у рэцэнзіі на выданне П. Шэйна "Матерйалы для йзученйя быта й языка русского населенйя Северо-Западного края. Собранные й прйведенные в порядок П.В. Шэйном. Том 1, часть 2. Бытовая й семейная жйзнь белоруса в обрядах й песнях" (Спб., 1890) М. Доўнар-Запольскі звярнуў увагу на даследчы метад, якім карыстаўся вядомы этнограф.
Паводле маладога рэцэнзента, у дзейнасці П. Шэйна вылучаліся два перыяды. Вынікам першага, калі навуковец самастойна збіраў і апрацоўваў этнаграфічны матэрыял, стаў "весьма почтенный сборнмк, тіцательно м добросовестно составленный, представляюіцмй собой ценный вклад в науку". Другі перыяд, падчас якога матэрыялы збіраліся праз валасную і павятовую адміністрацыю, адлюстраваны ў зборніках 1887 і 1890 г. Рэцэнзент прывёў прьжлады няякаснага выканання заданняў П. Шэйна мясцовымі збіральнікамі песень, вьжазаў сумненне ў навуковасці "обработкм" м "мсправлення" дастаўленых этнографу матэрыялаў. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на знікненне дзекання і цекання ў гаворцы жыхароў Сенненскага павета, якія прысутнічалі ў запісах Раманава.