Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Шлюб нарадзіў шэраг пытанняў, галоўнае з якіх датычыла нявесты, што згадзілася пайсці замуж за беззямельнага інваліда. Праўда, 30-гадовы ўзрост нявесты сведчыць пра тое, што
"Тамсама, с. 10.
96НГА РБ у Гродне. Ф. 248, воп. 1, ад.з. 1, арк. 83 адв.-84.
97Тамсама, арк. 45 адв.-46.
шанцаў знайсці больш выгодную "партыю", ды яшчэ ў Новым Двары, яна не мела. Іншым важным матывам магла быць цяжарнасць нявесты. У метрычнай кнізе Навадворскай царквы зафіксавана, што 18 студзеня 1853 г. нарадзіўся, a 19 студзеня быў ахрышчаны Іван, сын Восіпа Радкевіча і Клары. "Васпрыемнікамі" былі адстаўны салдат Мікалай Міхайлавіч Каткоўскі і Антаніна Васільеўна Грушэўская98. Відавочна, што ліпеньскі шлюб мог мець вымушаны характар.
У лістападзе 1854 г. жонка атрымала права апекі над В. Радкевічам у сувязі з ягонай хваробай99. Верагодна, галоўным сродкам існавання сям'і Радкевічаў былі тыя грашовыя выплаты, якія адстаўны салдат атрымліваў у Гродне.
Следства, якое ў 1867-1868 гг. вёў Гродзенскі крымінальны суд, высветліла, што амаль адразу пасля забойства Восіп Радкевіч пачаў шантажаваць навадворцаў. Ён заяўляў пра тое, што жонка загінула пры ўдзеле навадворцаў, пагражаў паведаміць"начальству", што навадворцы дапамагалі "мяцежнікам", сцвярджаў, што ён прызначаны ваенным начальнікам (?!) мястэчка і можа зрабіць з імі, што захоча, нават адправіць у Сібір, нарэшце, палохаў, што падпаліць мястэчка. Але найбольш палохала навадворцаў пагроза паведаміць "начальству" пра адсутнасць у рэвізскіх кнігах многіх хлопчыкаў, народжаных пасля 1854 г. Справа была ўтым, што стараста Філіповіч рэгістраваў не ўсіх, a падушны падатак за гэтых людзей, які здавалі непасрэдна яму, краў. Пасля смерці старасты ў 1860 г. кожны гаспадар пачаў самастойна ўносіць падаткі. Праблема незарэгістраваных адразу высветлілася, але навадворцы захавалі таямніцу.
Канфлікт навадворцаў з адстаўным салдатам дорага ім каштаваў. За маўчанне і лаяльнасць Радкевіч патрабаваў 500 руб. Навадворцы сабралі 300 руб. і перадалі ўдаўцу. Але В. Радкевічу гэтага было мала. Ён пачаў патрабаваць аказання цэлага шэрагу паслугаў. Навадворцы павінны былі ахоўваць ягонае жыццё ад "метежнмков", дастаўляць яму дровы, сена, ссыпаць
98НГА РБ у Гродне. Ф. 581, воп. 1, ад.з. 516, арк. 34.
"Тамсама, арк. 24, 30-31.
хлеб, даваць па першаму патрабаванню падводу і работнікаў і г. д.100
Падобна на тое, што канфлікт з Новым Дваром, які існаваў, відаць, з моманту з'яўлення Радкевіча ў мястэчку, пасля забойства паўстанцамі ягонай жонкі значна абвастрыўся. Прычым Радкевіч вырашыў надаць канфлікту палітычную афарбоўку і выкарыстаць расійскіх чыноўнікаў.
Навадворцы не згаджаліся, і В. Радкевіч пайшоў да таго самага "начальства", пра якое так часта казаў. У верасні 1863 г. у Новы Двор быў прызначаны ваенным начальнікам падпаручьж Адамаў. Адным з першых візіцёраў да яго быў адстаўны салдат, які паведаміў пра забойства жонкі "по подстрекательству жнтелей местечка Новый Двор", а таксама пра "душы" якія не былі зарэестраваныя ў рэвізскіх кнігах. Падпаручык Адамаў арыштаваў названых навадворцаў і правёў уласнае разбіральніцтва. Па выніках яго ён выпусціў арыштаваных, a В. Радкевіча, відаць, за паклёп, пад арыштам адаслаў у Ваўкавыск.
У Ваўкавыску Радкевіч згадаў ужо толькі аднаго навадворца (Гамановіча), які нібыта "прывёў шайку мяцежнікаў". Але высветлілася, што сведкам гэтага ён не быў, а толькі чуў ад Якава Сычэўніка. Той, у сваю чаргу, паведаміў, што чуў ад свайго брата, які мог бачыць Гамановіча і "метежнмков". Адным словам, Радкевіч не здолеў прывесці доказаў сваім "палітычным" абвінавачанням.
Тым не менш, ён працягваў патрабаваць ад навадворцаў асабістай аховы, бясплатных дроў, сена, падводаў. Падпаручык Адамаў, які заставаўся ў мястэчку да сярэдзіны кастрычніка 1863 г., стаў нявольным сведкам спрэчкі паміж сялянамі і адстаўным салдатам. Вось што ён напісаў у сваіх паказаннях: "[...] В одно воскресенье после обеднй увйдел около своей квартйры толпу месцан й слепого Радкевйча громко между собой спорйвшйх, подойдя спросйл, что такое, й Радкевйч там же предьявйл составленные йм самйм й перепйсанные сыном
100НГА РБ у Гродне, арк. 24-25.
обязательства й подпйску меш,ан сберегать его жйзнь, как пострадавшему от мятежнйков, доставлять ему дрова, сено, ссыпать хлеб, пахать землю, давать на все надобностй очередную подводу, й все это бесплатно, на что месцане не соглашалйсь, просйлй заіцйты, он вйдя вздорное Радкевйча требованйе, дал ему наставленйе, й в прйсутствйй всех порвал ту подпйску й велел разойтйсь по домам. После того Радкевйч уехал в Волковыск, a no возвраіренйй распускал междужйтелямй й нйжнймй чйнамй обйдные слова для русскйх офйцеров"101.
Падпаручык таксама паведаміў, што за час знаходжання ў Новым Двары ніякіх даносаў ад Радкевіча не атрымліваў і нічога пра іх не чуў. Адсутнасць сярод дакументаў указанняў на канкрэтныя даносы Радкевіча выклікае сумненне ў праўдзівасці ягоных слоў. Тым больш цяжка зразумець, якім чынам мог пісаць даносы сляпы і непісьменны чалавек (?!) Імёны іншых людзей, якія маглі пісаць даносы з ягоных слоў, сустракаюцца ў перапісцы ўжо пасля паўстання.
Больш, чым палітычныя абвінавачанні, сялянаў палохала пагроза раскрыцця таямніцы незарэгістраваных "душ". 10 студзеня 1864 г. сяляне згадзіліся выдзеліць для аховы Радкевіча 12 чалавек, якія павінны былі абараняць яго "прм всяком страхе", і прасілі нічога не гаварыць міравому пасярэдніку. Аднак, калі 2 лютага ў мястэчку з'явіўся міравы пасярэднік Шчэрбаў і пісар Поразаўскай сельскай грамады ("обіцества") Леанчук, сяляне самі расказалі пасярэдніку пра сваю праблему. Амаль адначасна яны прызналіся афіцэру Ясінскаму, які кватараваў у святара Навадворскай царквы Пракаповіча, пра 300 руб., якія заплацілі Радкевічу за маўчанне. Ясінскі вьжлікаў апошняга да сябе. Падчас допыту Радкевіч прызнаўся, што ўзяў грошы, але адмовіўся іх вяртаць "начальству”, заявіўшы, што сяляне далі іх добраахвотна разам з "падпіскай", якая гарантавала яму цэлы шэраг паслугаў ад навадворцаў. Падпіску Ясінскаму ён не паказаў.
Несанкцыянаваны "збор грошай" належаў да крымінальных злачынстваў, і над Радкевічам навісла пагроза новага арышту.
І01Тамсама. Ф. 1, воп. 34, адз. 943, арк. 35-35 адв.
Яго адказам быў данос. 10 лютага 1864 г. ён зноў паведаміў Ваўкавыскаму ваеннаму начальніку пра забойства жонкі і пра ўдзел у ім навадворцаў. 16 красавіка Радкевіч паўтарыў данос.
У перапынку паміж гэтымі даносамі навадворцы звярнуліся з пакаянным лістом да імператара Аляксандра II. Яны прызнавалі сваю віну: "Во время бурного волненйя мятежных поляков, хотевшйх попрать все для нас дорогое й свяіренное, крамольнйкй ложью й коварством успелй обмануть й вовлечь e свой сетй некоторых легкомысленных лйц йз нашего маленького местечка, которое будучй окружено co всех сторон лесамй, вдалй от городов где стоялй войска, было мятежнйкам прйтоном й пунктом перехода йз одной пуірй в другую".
Навадворцы раскайваліся ("Вйна за наше преступленйе непростйтельная...") і кляліся ў вернасці трону і "Отечеству": "Мы вполне теперь сознаем это преступленйе, вполне чувствуем насколько мы уклонйлйсь от тех обязанностей, которые возлагала на нас верноподданнйческая прйсяга. Вне мйлостей Вашйх Государь, которые пролйваются на всех верных Престолу й Отечеству, мы вйдйм себя в безвыходном й безотрадном положенйй. Ты надежда наша Государь й Отец наш! [...] Мы знаем, что сердце Твое готово прйнять всякого каюьцегося грешнйка, а потому й дерзаем у ног Твойх Державный Государь молйть о помйлованйй, по одному слову Твоему мы все от мала до велйка станем грудью за Россйюлюбезное Отечество наше й не пожалеем нйкакйх жертв, еслй коварный враг вздумал снова подняться протйв Тебя"102.
Вернападданіцкі адрас быў падпісаны 8 сакавіка 1864 г. У Вільню яго адвозілі валасны старшыня Мацвей Грушэўскі і Рыгор Ботвіч. 10 сакавіка гродзенскі губернатар загадаў выдаць ім білет на праезд у Вільню.
...У гэты ж дзень на Лукішскай плошчы на шыбеніцы загінуў Каліноўскі...
102Тамсама. Ф. 581, воп. 1, ад.з. 516, арк. 27.
Між тым, улады пачалі разбіральніцтва па справе 300 рублёў. Радкевіча прымусілі вярнуць грошы ў Ваўкавыскі суд і застацца ў Ваўкавыску на перыяд следства. Над адстаўным салдатам быў устаноўлены паліцэйскі нагляд. У сваіх паказаннях Радкевіч заяўляў, што сам імкнуўся адвезці грошы ў Ваўкавыск ваеннаму начальніку, але навадворцы не далі яму падводы. Паводле ягоных сведчанняў, у Новым Двары ўзнікла змова супраць яго, у якой апроч сялянаў удзельнічалі таксама святар Пракаповіч і афіцэр Ясінскі. У пацверджанне сваіх слоў ён спасылаўся на сведкаў Фёклу Катаркевіч, Сідара Журневіча, Якава і Юрыя Сычэўнікаў, Івана Катаркевіча, адстаўнога салдата Апалінара Пакернецкага і казацкага юнкера Варламава. Невядома, ці выклікалі гэтых людзей у Ваўкавыск у якасці сведкаў. Запісы іх паказанняў у справе адсутнічаюць.
Затое ёсць рапарт ад'ютанта ваеннага начальніка Ваўкавыскага у. паручыка Чымбаевіча, які паведаміў пра п'яны скандал, які ўчыніў В. Радкевіч у канцылярыі ваеннага начальніка. Адстаўны салдат увайшоў у канцылярыю і пачаў патрабаваць, каб яго пасадзілі ў астрог, дзе хоць карміць будуць. Потым перайшоў на тое самае "начальства", якім так часта палохаў навадворцаў. Прысутныя засведчылі, што нецвярозы адстаўны салдат казаў пра "праклятае начальства" і патрабаваў, каб яго судзілі. Чымбаевіч загадаў пасадзіць яго на гаўптвахту, але інвалід Радкевіч аказаў супраціў салдатам (?!), нарабіўшы "шуму ды крыку". Салдаты пакінулі Радкевіча, але той не выходзіў з канцылярыі і працягваў зневажаць "начальства". Скончылася тым, што салдаты ўсё ж такі зацягнулі інваліда на гаўптвахту, дзе той адседзеў сем сутак.
Ваўкавыскі крымінальны суд зацягнуў прыняцце рашэння па гэтай справе. А ўвосень 1865 г. змяніліся правілы судовай вытворчасці, і справа "незаконнага збору 300 руб." трапіла на разгляд Гродзенскай Палаты крымінальнага суда. Распачалося новае следства. Паколькі Радкевіч упарта стаяў на сваёй версіі падзеяў, следчыя правялі "вочную стаўку". 3 боку Новага Двара ў ёй удзельнічалі сяляне Сямён Філіповіч, Павел, Пракоп, Давід і Гаўрыла Ганчарэвічы, Іван Лісоўскі, Рыгор Хаванскі, Іван Каскевіч,Ульян Гамановіч,Фларыян Грыгаровіч іСямён і РыгорБотвічы.