Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
М.Ц.КАВАЛЁВА
БЕАДРУСКДЯ МОБД
Дапаможнік для вучняў старэйшых класаў
Дапушчана Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
6-е выданне. перапрацаванае і дапоўненае
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1995
ББК 81.2 Бен-922 К 12
УДК 808.26(075.3)
Кавалёва М. Ц.
К 12 Беларуская мова: Дапам. для вучняў ст. кл,— 6-е выд., перапрац. і дап,—Мн.:’ Нар. асвета 1995,—336 с.
ISBN 985-03-0203-8.
8080260000 — 018., МЗОЗ(ОЗ) —95 1 9”95
ISBN 985-03-0203-8
К
©
ББК 81.2 Бек-922
Выдапецтва «Народная асвета». 1982
Перапрацоўка М. Ц. Кавалёва. 1995 ' -
СЛОВА ДА ВУЧНЯУ
Дапаможнік «Беларуская мова» разлічаны на сістэматызацыю, замацаванне і паглыбленне ведаў па ўсіх раздзелах школьнага курса беларускай мовы, якія вы набылі ў папярэдніх класах.
Вы пазнаёміцеся з агульнымі звесткамі аб мове, і гэта дасць вам магчымасць уявіць беларускую мову як сістэму, як складаную грамадскую з’яву, якая мае сваю гісторыю, свае законы развіцця. Кніга дапаможа пашырыць веды па лексікалогіі, фразеалогіі, пазнаёміць са слоўнікамі беларускай мовы, асноўнымі нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення, будзе спрыяць больш глыбокаму засваенню некаторых пытанняў марфалогіі, сінтаксісу і пунктуацыі.
Практычны матэрыял кнігі садзейнічае свядомаму замацаванню тэарэтычных ведаў, ён разлічаны на аналіз і адбор адпаведных фактаў мовы, на канструяванне розных форм слоў, словазлучэнняў і сказаў. Акрамя гэтага, практычны матэрыял нясе і шматлікую інфармацыю: тут вы знойдзеце звесткі з гісторыі, культуры нашай Радзімы, звесткі пра знакамітых людзей Беларусі, пра культуру мовы і інш.
Шматлікія параграфы з дапаможніка разлічаны на вашу самастойную працу: да адных вы будзеце звяртацца як да даведачнага матэрыялу, да другіх — з мэтай пашырыць, удасканаліць свае веды, навучыцца выкарыстоўваць іх практычна. Усё гэта, разам узятае, засвоенае і на ўроках, і самастойна, будзе садзейнічаць свядомаму авалоданню роднай мовай.
Добрае веданне мовы неабходна людзям усіх спецыяльнасцей. Але ведаць родную мову — гэта не значыць толькі засвоіць граматыку і правапіс. Вы павінны стаць пісьменнымі ў шырокім сэнсе слова.
Ведаць родную мову — гэта і ведаць шматвяковую народную мудрасць, адлюстраваную ў моўных залацінках — фразеалагізмах, прыказках, параўнаннях, песнях, казках. Трэба ведаць лексічнае багацце мовы са шматлікімі значэннямі і адценнямі слоў, ве-
даць, як пісьменнікі па-майстэрску ўмеюць карыстацца гэтым багаццем.
Кожны чалавек павінен не толькі ведаць родную мову, але і шанаваць яе. Паняцце «родная мова» стаіць побач з паняццямі «родная маці», «родная зямля», «родны кут», «родныя» (сваякі), «Радзіма»... Яны аднолькава дарагія і блізкія нам. Лмаль усе беларускія пісьменнікі з вялікай любоўю і цеплынёй пішуць пра родную мову як сродак духоўнага жыцця народа, як выразную адзнаку нацыянальнай прыналежнасці чалавека, стараюцца спасцігнуць яе таямніцы. ГІа-філасофску мудра гаворыць Ніл Гілевіч пра непарыўную сувязь, еднасць нашай роднай мовы, нашай прыроды, зямлі і чалавека на ёй:
Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах, Каля гэтых азёраў і рэк, каля гэтых крыніц, Узышла і ўзрасла на вякі наша родная мова — I ніякай інакшай яе немагчыма ўявіць.
Кожным гукам і словам — па каліўцу — тут прарастала
Разам з кожнай травінкай і зёлкай — найменнямі іх.
Што ж за дзіва, што нашай душой неўміручаю стала?
Мы ж і самі ўзышлі і ўзраслі тут з глыбінь векавых!
Палымяным заклікам берагчы родную мову прасякнуты верш Генадзя Бураўкіна «Слова наша роднае...». Вось некалькі радкоў з верша:
Мова продкаў нашых і нашчадкаў,
Шэпт дубровы і пчаліны звон,—
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
He аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.
Поспехаў вам, маладыя сябры, у авалодванні беларускай мовай!
АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ МОВЕ
§ 1. Мова ў жыцці грамадства
Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі, які дзейнічае на працягу існавання чалавецтва. Мову стварае і развівае грамадства, народ. Пакуль жыве народ, жыве і яго мова, яна перадаецца з пакалення ў пакаленне як спадчына ад нашых бацькоў, нашых продкаў.
Мова дапамагла людзям вылучыцца з жывёльнага свету, развіць сваё мысленне і дасягнуць сённяшняга прагрэсу. Працоўная дзейнасць людзей — аснова жыцця грамадства. Здабыванне агню, паляванне на звера, лоўля рыбы ў старажытнасці, вытворчасць у наш час складаных машын, электронных прыбораў і інш. патрабавалі і патрабуюць намаганняў многіх людзей, арганізацыі і размеркавання іх абавязкаў. Гэта значыць, што любы працоўны працэс немагчымы без абмену думкамі, без мовы.
На зямлі існуе вялікая колькасць моў, але ўсе яны валодаюць агульнымі рысамі, якія адрозніваюць мову ад іншых сродкаў зносін паміж людзьмі (напрыклад, ад сігналізацыі з дапамогай кастроў, музычных інструментаў і інш.). Разам з тым кожная мова мае сваё, адметнае, што выдзяляе яе як самастойную адзінку. У ёй ёсць свой слоўнік (набор слоў), свой сінтаксіс, г. зн. спосабы спалучэння слоў пры чалавечых зносінах.
Мову нельга лічыць нязменнай, застылай з’явай. Кожная мова праходзіць доўгі шлях развіцця, яна змяняецца, удасканальваецца. Асабліва прыкметныя змены бываюць у слоўніку (лексіцы) мовы, бо слоўнік найбольш адчувальны да змен у жыцці грамадства. Змены ў фанетыцы і граматыцы мовы адбываюцца даволі павольна.
Надзвычай важную ролю адыгрывае мова ў духоўным жыцці народа. Дасягненні кожнага народа ў развіцці навукі і культуры магчымыя толькі пры непасрэд-
ным удзеле роднай мовы. Асаблівае значэнне мае мова ў выхаванні людзей.
Вядомая беларуская паэтэса Цётка пісала: «Бедны той, хто... не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. TaKi скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее,— гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы...»
§ 2. Беларуская мова і іншыя славянскія мовы
Беларуская мова — гэта нацыянальная мова беларускага народа.
Усе мовы свету (а іх каля 2800) падзяляюцца на асобныя групы. У адну групу аб’ядноўваюцца мовы, блізкія граматычным складам, фанетычнай сістэмай, лексікай. Беларуская мова адносіцца да славянскай групы моў, якая ўваходзіць у сям’ю індаеўрапейскіх моў. Славянскія мовы падзяляюцца на тры групы:
усходнеславянскую — беларуская, руская, украінская мовы;
заходнеславянскую — польская, чэшская, славацкая, верхнялўжыцкая, ніжнялўжыцкая мовы
паўднёваславянскую — балгарская, сербская, харвацкая, славенская, македонская мовы.
Старажытныя славяне прыкладна да VI ст. н. э. карысталіся агульнай мовай, якую называюць праславянскай, або агульнаславянскай. Яна складалася з блізкароднасных племянных дыялектаў. Па меры рассялення славян к VI — VII стст. н. э., як адзначаюць даследчыкі, выдзеліліся ўсходняя, заходняя і паўднёвая групы, у кожнай з якіх выпрацаваліся спецыфічныя моўныя асаблівасці. 3 мовы ўсходнеславянскіх плямёнаў (яе вучоныя называюць агульнаўсходнеславянскай, або старажытнарускай) пазней сфарміраваліся беларуская, руская і ўкраінская мовы. Агульнаўсходнеславянская мова ў яе дыялектных разнавіднасцях была мовай старажытных усходнеславянскіх княстваў: Кіеўскага, Полацкага, Тураўскага, Наўгародскага, Уладзімірскага і інш.
Усходнія славяне ў X —XIII стст. мелі агульную літаратурную мову, на якой былі створаны пісьмовыя помнікі, большасць з якіх да нас не дайшла. Сярод захаваных помнікаў таго перыяду — «Слова пра паход
На дзвюх апошніх гавораць славяне (каля 100 тыс. чал.), якія жывуць па рацэ Шпрэе (Германія).
Ігаравы», «Аповесць мінулых гадоў», «Павучанне Уладзіміра Манамаха» і інш. Агульнай для ўсходніх славян была і пісьмовая царкоўнаславянская мова. На ёй напісаны выдатныя творы К. Тураўскага, «Жыціе Ефрасінні Полацкай» і інш.
Сучасныя ўсходнеславянскія мовы — беларуская, руская і ўкраінская — вельмі блізкія паміж сабой, роднасныя. Адрозненні, якія адбыліся ў іх на працягу некалькіх стагоддзяў, не перашкаджаюць беларусам, рускім і ўкраінцам разумець адзін аднаго.
Значна большыя адрозненні выяўляюцца пры па-
раўнанні беларускай мовы паўднёваславянскімі мовамі. ходнеі паўднёваславянскіх нага. Усе яны ўваходзяць
з заходнеславянскімі і I ўсё ж ва ўсходне-, замовах ёсць шмат агульу адзіную роднасную
групу славянскіх моў.
Пра агульнаснь паходжання гэтых моў сведчыць
вялікая
колькасць
аднакарэнных
(роднасных)
слоў.
Параўнаем некалькі слоу у розных
славянскіх
мовах:
бел.
рус.
укр. польск.
чэшск.
балг.
зямля
земля
земля ziemia
zeme
земя
сонца
солнце
сонце slonce
slunce
сльнце
ноч
ночь
ніч пос
пос
ноіц
новы
новый
новйй nowy
novy
нов
жыць
жйть
жйтй zyc
ziti
жйвея
хадэіць
ходйть
ходйтй chodzic
choditi
ходя
адзін
одйн
одйн jeden
jeden
едйн
дзесяць
десять
десять dziesi^c
deset
десет
Такіх
агульных
слоў многа ў кожнай славянскай
мове. Славянскія мовы маюць шмат агульнага не толькі ў лексіцы, але і ў фанетыцы і граматыцы.
§ 3. Фарміраванне мовы беларускай народнасці
Мова беларускай народнасці, як і іншыя ўсходнеславянскія мовы, пачынае фарміравацца з ХНІ ст. У гэты час значная частка ўсходнеславянскіх зямель трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды, а тэрыторыя сучасных Беларусі і Украіны знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Раз’яднаныя часткі ўсходнеславянскіх зямель развіваюцца далей у розных гістарычных умовах. 3 гэтага перыяду больш інтэнсіўна фарміруюцца тры ўсходнеславянскія народнасці і іх мовы — беларуская, руская і ўкраінская.
Беларуская мова (як і руская, украінская) узяла за аснову з агульнаўсходнеславянскай мовы яе фанетычную сістэму, лексічны склад (слоўнік), граматычны лад.
Мова беларускай народнасці сфарміравалася на працягу XIV — XVI стст. Як адзначаюць даследчыкі, пісьмовыя помнікі на тэрыторыі Беларусі ўжо ў XV ст. «характарызуюцца насычанасцю спецыфічна беларускімі асаблівасцямі, і ёсць падставы гаварыць пра беларускую літаратурна-пісьмовую мову, якая сваімі фанетычнымі, граматычнымі, лексічнымі асаблівасцямі істотна адрозніваецца ад усходнеславянскай мовы X — XI стст.»
У пісьмовых помніках XVI ст. знаходзім фанетычныя асаблівасці, характэрныя сучаснай беларускай мове, хоць на пісьме ў той час яны адлюстроўваліся не заўсёды паслядоўна (даволі часта прытрымліваліся традыцыйнай, ранейшай арфаграфіі). Вось некаторыя з такіх асаблівасцей: зацвярдзенне шыпячых (вжыватй, вчынйтй, ехавшы, жыто, служытй); афрыката ' [дж] часта перадавалася спалучэннем дч (наеждчатй, прйеждчатйу, цвёрды гук [р] (вморытй, крычатй, прыйтй) і інш.