Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
55. Прачытайце прыклады з кнігі Ф. Янкоўскага «Беларускія народныя параўнанні». Адкажыце. якія з іх ужываюцца з дадатнай характарыстыкай, а якія з адмоўнай Якія з іх можна замянінь адным словам? Якім? Выпішыце сінанімічйыя параўнанні.
Багата, як зорак на небе. Багацця, як у пагарэльца. Баіцца, як воўк авечкі. Баіцца, як воўк ягняці. Баііша, як леташняга снегу. Баіцца, як мух узімку. Барабаніць, як пустая бочка. Б’ецца, як рыба аб лёд. Броўкі як сярпочкі. Будзь здаровы. як дуб. Бяжыць, як жару ўхапіўшы. Бяжыць, як на пажар. Валасы як лён.
Валасы як шоўк.
Весела, як на ігрышчы. Весела, як рыбцы на кручку. Вочкі як зоркі.
Вочкі як пралескі. Вочы як слівы. Вочы, як у жабы. Вочы, як у злодзея. Гаворыць. як з воўнаю ў роце. Гаворыць, як з кніжкі бярэ. Галасок як званок.
56. Прачытайце ўрывак і вызначце яго стыль. Выпішыце фразеалагізмы і ўстойлівыя параўнанні, вусна растлумачце іх значэнне.
3 другога канца вуліцы ціха, як цень, ішла высокая фігура. Пазнаўшы ў гэтай фігуры Васіля Падбярознага, маладога станавітага дзецюка, ляснік схамянуўся і хацеў ісці. Але гэты стрынгаль яшчэ гатоў падумаць, што ён, ляснік, яго збаяўся. Цяпер ляснік надта хацеў бы, каб і Васіль быў замешаны ў гэту справу з капцамі. О, тады ён сухім не выйшаў бы. He хадзіў бы ён такім козырам па вуліцы, не шаптаўся б з Ганнаю цэлыя ночы па цёмных куточка.х, дый яна не хілілася б да яго, як гібкая трава-бярозка да жыцінкі. Васіль таксама не вельмі паважаў лесніка. Ужо даўно ляжаў між імі чорны цень узаемнай нянавісці. I не
раз ужо стыкаліся яны, але покі што справа далей жорсткіх слоў яшчэ не ішла.
— Добры вечар, Ганна!—сказаў, падышоўшы, хлопец.
— Добры вечар! Сядай, Васіль,—сказала Ганна і чуць пасунулася, каб даць яму месца блізка каля сябе.
Васіль сеў. Злосны і зняважаны ляснік сядзеў здалёк.
— А! Добры вечар! — звярнуўся да яго Васіль. Ен сумыслу зрабіў выгляд, што толькі цяпер заўважыў яго.
— Калі гэта, Васіль, вочы перасталі служыць Ta66? — спытаў ляснік.
— А з таго часу, як ты пачаў насіць сурдут з касцянымі гузікамі і боты з блішчастымі халявамі,— адказаў Васіль.
— А ты дык надта паразумнеў, як скінуў лапці і ўзлажыў бацькавы боты. Мусіць мае касцяныя гузікі табе вочы колюць?
— А колюць, браце, бо я заўважыў, калі хто ў сабе нічога не мае, дык той на сябе цацкі чапляе.
Ляснік устаў, пусціўшы між вушэй Васілёвы словы, і сказаў:
— Дабранач, Ганна! (Я. Колас.)
57. 3 фразеалагічнага слоўніка Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (Мн., 1973) выпішыце 6 фразеалагізмаў разам са сказамі, у двух з якіх фразеалагізмы з’яўляюцца выказнікамі, у наступных двух — акалічнасцямі, у астатніх двух — азначэннямі.
58. Выпішыце спачатку прыказкі, а пасля — крылатыя словы. Назавіце аўтараў крылатых слоў.
1. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. 2. Адзін — дасужы, ды не дужы. 3. Добрая слава даражэйшая за багацце. 4. Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае. 5. Пад кола, жаба, не падлазь. 6. Дружба дружбаю, а служба службаю. 7. Калі раіш суседу, то абмазгуй да следу. 8. Гуслям, княжа, не пішуць законаў. 9. Дум не скуеш ланцугамі. 10. Калі ўлез у дугу, не кажы: не магу. 11. Навука даражэй за ўсё багацце. 12. Сябра за грошы не купіш. 13. Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.
59. Прачытайце пра паходжанне фразеалагізма лынды біць з «Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў» I. Я. Лепешава. Запішыце яшчэ некалькі сінанімічных фразеалагізмаў са значэннем 'гультаявань', ’займацца нявартымі справамі’.
«Пынды біць. Беларускі, мае значэнне ’гультаяваць, займацца нявартымі справамі’: Тут сем патоў з цябе выганяюць, а яны лынды біць будуць... (М. Лынькоў. Векапомныя дні.)
Назоўнікавы кампанент гэтага фразеалагізма як асобнае слова ў літаратурнай мове не ўжываецца. Але яно ёсць у паўднёва-заходніх гаворках рэспублікі і выступае як стылістычны сінонім да слова ногі (напрыклад, у «Слоўніку беларускіх гаворак паўночна-заходняй часткі Беларусі і яе пагранічча»: схавай свае лынды, чуць цягне свае лынды). Зрэдку трапляецца і ў мастацкіх тэкстах — з тым самым значэннем і зніжанай афарбоўкай: Ажно ляціць колькі падросткаў, адзін і сталы лынды распусціў. (Ядвігін Ш.); ...грэюць трыбухі і лынды. (А. Карпюк.) Відаць, у паўднёва-заходніх гаворках і ўзнік фразеалагізм лынды біць. Тут ён абазначае тое, што і ногі біць, толькі з больш зніжанай, асуджальнай экспрэсіяй і ўспрымаецца як матываваная моўная адзінка (напрыклад, у названым слоўніку: Дарма лынды збіў — ’дарма схадзіў’)У літаратурнай мове фразеалагізм стаў абазначаць не толькі ’хадзіць без карысці, бадзяцца’, але і ’гультаяваць, марна траціць час’.
* * *
60. Прачытайце ўрывак з артыкула К. Крапівы «Аб некаторых пытаннях беларускай мовы».
Мы, напрыклад, пішам «хуткі цягнік», а народ гаворыць «скоры поезд». I гэта ніякі не русізм. Словы «скоры», «скора» жывуць у беларускай мове ад пачатку яе ўтварэння, і «поезд» таксама існуе ў мове вельмі даўно. Гэта слова ніколькі не пярэчыць законам беларускай мовы. У нас ёсць нямала аднакарэнных слоў: язда, пад’езд, з’езд, выезд, раз’езд і г. д. А слова «цягнік» хоць і ўтворана ад нашага слова «цягнуць», але асэнсаванне яго ідзе ад польскага «поцёнг».
• Знайдзіце самі ўрыўкі з мастацкіх твораў, артыкулаў, у якіх беларускія пісьменнікі гавораць аб мове ці пра асобныя словы. Запішыце гэтыя ўрыўкі.
61. Параўнайце прыклады з аповесці Я. Коласа «Адшчапенец» у рэдакцыях 1931 і 1952 гадоў. Чым вык.іікана замена аўтарам выдзеленых слоў? Ці ўплывае на гэта стыль мовы?
Рэдакцыя 1931 года.
1. Ен вельмі гарліва сцірае ўсякія сляды і знакі індывідуальнай гаспадаркі.
2. ...у адзін суцэльны комплекс уражанняў.
3. ...як больш рацыянальна ўжываць корм.
4. Людзі, інфармаваўшыя Таццяну...
5. Як пісьменнік, ён пераважна апелявау да жанчын.
Рэдакцыя 1952 года.
1. Ен вельмі гарліва сцірае ўсякія сляды і знакі аднаасобнай гаспадаркі.
2. ...у адзін суцэльны вузел уражанняў.
3. ...як з большай карысцю ўжываць корм.
4. Людзі, расказаўшыя Таццяне...
5. Як пісьменнік, ён пераважна зварачаўся да жанчын.
62. Параўнайце сказы з апавяданняў Я. Коласа «Дзеравеншчына» і «На чыгунцы» ў рэдакцыях 1925 і 1952 гадоў. Знайдзіце і растлумачце зробленыя аўтарам змены. Што дасягнута ў выніку гэтых змен?
Рэдакцыя 1925 года.
1. Шклянка з гукам кідаецца на ісподак.
2. У кожным цягніку грымеў гармонік, вясёлыя дружныя зыкі песень заглушалі гук вагонных калёс...
3. He,— каб пачуць усю паўнату гэтага хараства, гэтых чараў дарогі, што ідзе каля іх, то трэба бачыць яе на свае вочы...
4. Колькі разоў добрыя людзі выкідалі Івасю праз акно вагона то цукеркі, то пустыя бляшанкі, што ў высокай меры радавала малога Івася і рабіла яго проста такі шчаслівым.
Рэдакцыя 1952 года.
1. Шклянка са звонам куляецца на сподак.
2. У кожным поездзе грымеў гармонік, вясёлыя дружныя гукі песень заглушалі шум вагонных колаў...
3. He, каб адчуць усю паўнату гэтага хараства, гэтых чараў чыгункі, што праходзіць тут, трэба бачыць яе на свае вочы...
4. Колькі разоў добрыя людзі выкідалі Івасю праз акно вагона то цукеркі, то пустыя бляшанкі, што вельмі радавала малога Івася і рабіла яго проста такі шчаслівым.
63. Напішыце сачыненне-апісанне «Мая любімая рака». ненні ўжывайце словы з пераносны.м значэннем, сінонімы, фразеалагізмы, параўнанні, прыказкі.
У сачыэпітэты,
64. У форме апавядання апішыце найбольш цікавы і значны выпадак, які пакінуў след у вашым жыцці. У сачыненні ўжывайце моўныя вобразныя сродкі. Дайце загаловак вашаму апавяданню.
65. У форме разважання напішыце сачыненне на адну з тэм:
1. Мая любімая газета (часопіс). У сачыненні адзначце, з якога года выпісваеце і чытаеце газету (часопіс). Якія матэрыялы (раздзелы) вас найбольш цікавяць? Абгрунтуйце гэта. Што вы прачыталі цікавае, значнае за апошнія два месяцы? LIJto найбольш узрушыла вас з надрукаванага за гэты ці мінулы год? Дайце ацэнку прачытанаму. Пра што вы хацелі б прачытаць на старонках гэтай газеты (часопіса)?
2. Мая праца ў гуртку беларускай мовы. Раскажыце, колькі часу (год, два гады...) працуеце ў гуртку, хто яго кіраўнік. Якія пытанні вы разглядаеце на занятках у гуртку? Якія даклады, паведамленні былі найбольш цікавыя, якія з іх выклікалі шырокае абмеркаванне, дыскусію? Пра што вы хацелі б пачуць у гуртку? Якое паведамленне (даклад) вы асабіста рыхтуеце для гуртка? Якія пры гэтым сустрэлі цяжкасці? Ці падабаюцца вам заняткі ў гуртку? Як можна зрабіць, на вашу думку, гэтыя заняткі больш цікавымі, змястоўнымі?
Ці збіраеце вы ў гуртку дыялектныя словы вашай мясцовасці, фразеалагізмы, прыказкі? Ці складаеце слоўнічак сабранага матэрыялу? Ці выпускаеце газету (лісток, часопіс) гуртка?
66. Прааналізуйце адказ ці выступленне вучня вашага класа па беларускай мове або па літаратуры. У аналізе выкарыстайце наступныя пытанні:
1. Па зместу адказу: ці правільна вучань зразумеў пытанне настаўніка або тэму выступлення? Ці не засланяюць галоўнае ў выступленні дробныя. неабавязковыя факты, дэталі? Ці выразна адчуваецца ў выступленні галоўная думка? Ці адчуваюцца ў выступленні адносіны вучня да таго, пра што ён гаварыў?
2. Па форме адказу: ці ў патрэбнай паслядоўнасці выкладаюцца факты, ці абгрунтаваны яны? Ці правільна зроблены вывады? Ці дастаткова багаты слоўнік вучня? Якія недахопы ў мове вучня (няправільнае вымаўленне, няправільнае ўжыванне слоў і г. д.)? Што можна сказаць пра тэмп выступлення?
67. Апішыце свае назіранні ўсходу сонца.
Пасля прачытайце
некалькі апісанняў ранніх світанкаў з трылогіі Я. ростанях». Адкажыце, якімі вобразнымі сродкамі пісьменнік, якую ролю адыгрываюць тут словы з афарбоўкай. Звярніце ўвагу на неба (нерухомае ці
Коласа «На карыстаецца экспрэсіўнай зменлівае),
святло, колеры, адценні. Якімі словамі — часцінамі мовы — аўтар
паказвае зменлівасць у прыродзе? Зрабіце вывад пра Я. Коласапейзажыста. Параўнайце сваё апісанне ўсходу сонца і ў Я. Коласа.
У нядзельку раненька, ледзь толькі зайграла чырвань на ўсходзе, Лабановіч сядзеў ужо на сене ў драбінках і выязджаў з вёскі.
Зямля яшчэ песнілася ў сонным змроку вясенняй ночы, а неба ледзь-ледзь пачынала святлець на ўсходзе зорамі, калі маладыя настаўнікі выходзілі з Панямоні.