Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
1) паміж гукам і літарай можа існаваць поўная адпаведнасць: рака, гара, будынак;
2) адзін гук можа абазначацца дзвюма, а часам і трыма літарамі: дажджы [дажгы], дзеці [г’эц’і], калоссе [калос’э], конь [кон’], дзядзька [z’au’Ka] ;
3) адна літара можа абазначаць два гукі: яна [йана], юнак [йунак], ехаць [йэхац’];
4) адной літарай могуць абазначацца розныя гукі: напрыклад, літара г абазначае фрыкатыўны [г] (гарох— [уарох]), выбухны [г] (ганак— [ганак]) і [х] (дарог— [дарох]);
5) адзін гук можа абазначацца рознымі літарамі: hoc [hoc] —нёс [н’ос], разьба [раз’ба] — касьба [каз’ба].
§ 20. Алфавіт
Сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятай паслядоўнасці, называецца алфавітам.
У беларускім алфавіце 32 літары. Дзесяць літар а, е, ё, і, о, у, ы, а, ю, я служаць для абазначэння галосных гукаў: [а], [э], [o], [i], [у], [ы]. Дваццаць адна літара: б (бэ), в (вэ), г (гэ), д (дэ), ж (жэ), з (зэ), й (і нескладовае), к (ка), л (эл),м (эм), н (эн), п (пэ), р (эр),с (эс), т (тэ), ў (у нескладовае), ф (эф), х (ха), ц (цэ), ч (чэ). ш (ша) — абазначае 39 зычных
Значком ' перадаецца мяккасць гука на пісьме.
гукаў: [6], [б’], |в], [в’], [г], [г’] (фрыкатыўныя), [г], [г’] (выбухныя), [д], [дж], [дз], [дз’], [ж], [з], [з’], [j], [к], [к’], [л], [л’], [м]. [м’], [н], [н’], [п], [п’], [p], [с], [с’], [т], [ў] (нескладовы), [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш]. Літара ь (мяккі знак) не перадае гука.
У беларускай графіцы няма парных літар для абазначэння мяккіх гукаў. Мяккія зычныя гукі абазначаюцца на пісьме тымі самымі літарамі і напісаннем пасля іх мяккага знака (конь, дзень, яблынька) або напісаннем літар е, я, ё, ю, і (белы, вясло, лёс, любіць, зіма). Мяккае вымаўленне зычных у выніку асіміляцыі на пісьме не перадаецца (снег — [с’н’эх], зняць — [з’н’ац]).
Зычныя злітныя гукі (афрыкаты) [дж], [дз] на пісьме абазначаюцца адпаведна спалучэннем літар (дыграфаў) дж, дз: хаджу, дзеці, глядзець.
Апостраф (’) — надрадковы знак, ён не з’яўляецца літарай.
69. Прачытайце тэкст. Вызначце суадносіны паміж гукамі і літарамі ў словах.
Пайшоў Сымон сваёй пуцінай, Бо ён прыроджаны пясняр.
Панёс ён людзям песень дар — Агонь душы і сэрца жар, Панёс пяснярскай каляінай.
Рука ў руку з ім і з ахвотай Дзяўчына мілая ішла. (Якуб Колас.)
70. Прачытайце тэкст. Змешчаныя ў ім словы запішыце ў алфавітным парадку, стварыўшы такім чынам слоўнічак (помніце, што самастойныя часціны мовы трэба запісваць у слоўніку ў пачатковай форме). Узор: адлюстраваць, апаоядальны, асаблівасць і г. д.
У багатай пісьмовай спадчыне беларускага народа выдатнае месца займаюць летапісы і хронікі, у якіх адлюстравана шматвяковая гераічная, велічная і драматычная яго гісторыя. Як помнікі пісьменства гэтыя творы спалучаюць асаблівасці гістарычных дакументаў, неацэннай крыніцы пазнання далёкага мінулага нашага народа, і твораў свецкай апавядальнай прозы, гістарычнай белетрыстыкі.
Пачатак летапісання на беларускіх землях сягае
да часоў Кіеўскай Русі, аднак першыя летапісныя творы, на жаль, не зберагліся. Затое нямала значных і цікавых звестак з даўняй гісторыі Беларусі захавалі старажытнарускія летапісы. Некаторыя з гэтых гістарычных запісаў, як лічаць асобныя вучоныя, беларускага паходжання і, магчыма, з’яўляюцца ўрыўкамі з ранніх летапісных помнікаў, створаных на беларускіх землях, якія не дайшлі да нашага часу. (В. Чамярыцкі.)
71. Прачытайце словы'. Абазначце ў дужках, колькі ў кожным з іх гукаў і ко.іькі літар.
Дзядуля (6 гукаў, 7 літар), заяц, спяваць, аб’ява, атэлье, ягаднік, ураджайны, яблыня, лебедзь, мільгаць, падарожжа, стаяць, сняжынка, краіна, узмор’е, дасягненне, дзівак, адзенне.
§ 21. Галосныя гукі і літары
Галосныя гукі ўтвараюцца з дапамогай голасу. Пры іх вымаўленні струмень паветра, якое выдыхаецца, свабодна праходзіць праз поласць рота.
У беларускай мове шэсць галосных гукаў: [a], [o], [y], [i], [ы], [э]. Іх якасць залежыць ад змен формы і аб’ёму поласці рота і рухаў языка і губ. У залежнасці ад удзелу ў вымаўленні губ гукі [o], [у] называюць губнымі (лабіялізаванымі), астатнія галосныя — негубнымі (нелабіялізаванымі).
У залежнасці ад становішча языка па адносінах да зубоў у момант вымаўлення гукаў галосныя [і], [э] называюць галоснымі пярэдняга рада; [а], [ы] —сярэдняга рада; [y], [о] —задняга рада.
Павэдле ступеней пад’ёму языка галосныя гукі падзяляюцца на наступныя групы: галосныя верхняга пад’ёму: [і], [ы], [у]; галосныя сярэдняга пад’ёму: [э], [о]; галосны ніжняга пад’ёму: [a].
На пісьме галосныя гукі абазначаюцца дзесяццю літарамі: а, о, і, у, ы, э, е, ё, ю, я. Літары і, е, ё, ю, я абазначаюць на пісьме адпаведныя галосныя |і], [э], [o], [у], [а] і мяккасць папярэдняга зычнага: ліст [л’іст], лес [л’эс], вёск.а [в’оска], любіць [л’уб’іц’], бяроза [б’ароза].
У пачатку слова, а таксама ў становішчы пасля галосных, зычнага [ў] і раздзяляльных мяккага знака
і апострафа літары і, е, ё, ю, я абазначаюць два гукі: [йі], [йе], [йо], [йу], [йа]: краіна [крайіна], яма [йама], елка [йэлка], хваёвы [хвайовы], юбілей [йуб’іл’эй], лье [л’йэ], вераб'і [в’эрабйі], аб'яіза [абйава], кустоуе [кустоўйэ].
72. Спачатку выпішыце словы, у якіх літары і, е, ё, ю, я абазначаюць адпаведны галосны гук і мяккасць папярэдняга зычнага, а потым словы, у якіх гэтыя літары абазначаюць два гукі.
Вясна, більярд, бінокль, сесці, з’есці, ехаць, героі, хваіна, жытнёвы, зямля, поле, ручаі, возера, заява, з’яўляцца, дывізія, уз’ехаць, пад’езд, жменя, вавёрка, вяртацца, пад’ём, ручаіна, ясакар, юнацтва, міжрадкоўе, яскравы, ёмісты, язда
73. Спішыце. Падкрэсліце галосныя літары, якія абазначаюць мяккасць папярэдніх зычных, адной лініяй, а літары, якія абазначаюць два гукі,— дзвюма.
Канстанцін Міхайлавіч расказвае:
— Хаты тае, дзе я нарадзіўся, няма. Але на тым жа месцы пабудавана амаль такая самая. Там жыў адзін час ляснік. А леснікова пасада была перанесена з Акінчыц у Альбуць.
Паслухай толькі, якія прыгожыя назвы ў нашых мясцінах: Негарэлае, Коласава, Стоўбцы, Адцэда, Арцюхі, Акінчыцы, Шацілаўка, Свержанскія маргі, Свержанская града, Альбуць, Мікалаеўшчына. Любата! I ў кожнай назве свой сэнс прытоены. (М. Лужанін.)
§ 22. Зычныя гукі
Зычнымі называюцца гукі, пры ўтварэнні якіх струмень паветра сустракае на сваім шляху якія-небудзь перашкоды з боку органаў вымаўлення (губ, зубоў, языка).
Большасць зычных у беларускай мове знаходзяцца ў пэўнай суадноснасці паміж сабою. Яны падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія: [6] — [б’], [в] — [в’], [г] — [г’], [д] — [дз’], [з] — [з’], [к] — [к’], [л] — [л’], [м] — [м’], [н] [н’], [п] — [п’], [с] — [с’], [т] — [ц’], [ф] — [ф’], [х] — [х’]. Мяккасць зычных на пісьме абазначаецца літарамі і, е, ё, ю, я: вішня, лес,
клён, сюды, зямля, а таксама мяккім знакам: агонь, дзень, цьма.
Зычныя гукі [дж], [ж], [р], [ц], [ч], [ш] не маюць адпаведных мяккіх і называюцца зацвярдзелымі. Пасля іх пішуцца толькі літары а, о, у, ы, э або зычныя: рака, чорны, чулы., жыта, дрожджы, цэгла, жменя.
Паводле ўдзелу голасу і шуму зычныя бываюць санорныя і шумныя. Санорныя— [м], [м’], [н], [н’], [л], [л’], [р], [й], [ў], [в], [в’] —утвараюцца ў асноўным з дапамогай голасу пры нязначным удзеле шуму.
Шумныя зычныя падзяляюцца на глухія (утвараюцца пры дапамозе шуму) і звонкія (складаюцца з шуму пры нязначным удзеле голасу).
Амаль усе шумныя зычныя ўтвараюць пары па звонкасці — глухасці: [6] — [п], [б’] — [п’], [г] — [х], [г’] — [х’], [д] — [т], [дж] — [ч], [дз’] — [ц’], [ж] — [ш], [з] — [с], [з’] — [с’]. Глухія зычныя [ф], [ф’] не маюць парных звонкіх таму, што ў становішчы пасля галосных [в], [в’], якія маглІ б скласці з імі пары, пераходзяць у [ў]: трава — траўка, травы — траў, човен — чаўны. He маюць адпаведных звонкіх гукі [к], [к’].
Зычныя гукі [ж], [дж], [ш], [ч] называюць шыпячымі (пры іх вымаўленні чуваць своеасаблівае шыпенне), а [дз’], [з], [з’], [с], [с’], [ц], [ц’] — свісцячымі (у сувязі з іх свісцячым вымаўленнем).
Гукі мовы паэты часам выкарыстоўваюць з пэўнай стылістычнай мэтай. Паўтор пэўных галосных гукаў (асананс) і зычных (алітэрацыя) даюць прыкметны знешні, галасавы або шумавы эфект. Напрыклад, у радках з верша М. Багдановіча «Зімовая дарога»
Поле нікне у срэбным тумане,
Снег блішчыць, як халодная сталь, I лятуць мае лёгкія сані, Унашуся я ў сінюю даль
паўтарэнне галосных [o], [у], [а] перадае посвіст ветру, а паўтарэнне зычных [с], [х], [ш], [н] імітуе гучанне бегу саней пры хуткай яздзе па зімовай дарозе.
74. ПрачытаГше. Назавіце ў выдзеленых словах зычныя гукі і ахарактарызуйце іх (цвёрды, мяккі, зацвярдзелы; санорны. звонкі, глухі; шыпячы, свісцячы).
Беларускі зычны [r] працяжны, фрыкатыўны, адпавядае рускаму [г] выбухному [g]; у беларускай мове выбухны [r] [g] сустракаецца ў адзінкавых запазычаны.х словах (ганак, гузік і некаторых іншых).
Беларускім мяккім свісцячым афрыкатам [дз’], [ц’] (дзіця) адпавядаюць у рускай мове мяккія зычныя [д’], [т’] (дйтя). Беларускім [дз] і [ц] уласціва большая ступень палатальнасці, або мяккасці, чым рускім [д], [т].
У беларускай мове чаргуюцца г:х (дарога — dapox, лугі — лух), у рускай — г : к (дорога — дорок., луга— лук.). (Ф. Янкоўскі.)
• Вызначце сты.іь тэксту.
75. Прачытайце. Адкажыце, якімі гукамі аўтар дае магчьімасць чытачу адчуць завіруху. (I) Якія гукі перадаюць гучанне сярпа ў руках жняі і шэлест жыта? (II) Якім павінен быць. на вашу думку, тэмп чытання гэтых радкоў?
I. У бубны дахаў вецер б'е, Грыміць па ім, звініць, пяе: I спеў ліецца ўсё мацней,— Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер б’е. (М. Багдановіч.)
II. Дрыжыць колас, серп аж пеніць,
Сыпле іскры з-пад зубоў,
Перавясла рукі шчэміць,
Сноп ісці скакаць гатоў. (Цётк.а.)
76. Прачытайце ўрывак з верша М. Сяднёва «У пушчы». Адкажыце, якімі гукамі паэт перадае шум дажджу, гукі пушчы.
Плюскоча ўночы дождж ахвочы, а ты ат слаты астыг.
Падскочаць на ўзбоччы, лапочуць, лятуць, як пласты, лісты.
А пушча у гушчы ўсё нешта трушчыць — памры на кары без пары.
— Расплюшчым пад плюшчам цябе, невідушчы,— памры без пары,— крычаць ведзьмары.
§ 23. Асноўныя правілы беларускага літаратурнага вымаўлення
Адзінства гукавога афармлення вуснай мовы спрыяе больш лёгкаму і хуткаму засваенню пачутага, лепшаму разуменню паміж людзьмі пры моўных зносінах. Таму неабходна ведаць правілы (нормы) літаратурнага вымаўлення.