Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
Пачынала развідняцца. Прыбярэжныя кусты ўсё больш і больш вырысоўваліся, выплывалі з ранічнага змроку, святлелі, развясельваліся, і шырэй разгортваліся прыгожыя краявіды. поўныя радаснага спакою і маўклівага задумення.
Усход святлее, ціха грае, і пераліваецца гэта ясната, залатая багра — шчаслівы ўсмех дня,— каб дыяментамі разліцца на свежых маладых лісціках, на чысцюткіх кроплях расы і запаліць іх бляскам найдарожшых каменняў.
Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора.
§ 18. Асноўныя слоўнікі беларускай мовы
У слоўніках сабрана лексіка беларускай мовы. Звычайна слоўнік не абмяжоўваецца толькі пералікам слоў, але адначасова і тлумачыць значэнне слоў або дае звесткі з правапісу, вымаўлення, паходжання і г. д. Навука пра складанне слоўнікаў называецца лексікаграфіяй.
Усе слоўнікі падзяляюцца на два тыпы: энцыклапедычныя і лінгвістычныя (або філалагічныя). Энц ы к л а п е д ы ч н ы я слоўнікі даюць звесткі пра людзей, прадметы, з’явы, падзеі. Прыклады такіх слоўнікаў — Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва (1984—1987), Беларуская мова. Энцыклапедыя (1994) і інш. Л і н гвістычныя слоўнікі паказваюць слова як моўную адзінку: у іх можа тлумачыцца значэнне слова, можа давацца пераклад з адной мовы на другую, правапіс і г. д. Энцыклапедычныя слоўнікі звычайна ўключаюць толькі назоўнікі (многія з іх — уласныя імёны) або словазлучэнні з назоўнікамі, а лінгвістычныя слоўнікі — усе часціны мовы. Каб лепш зразумець розніцу паміж энцыклапедычнымі і лінгвістычнымі
слоўнікамі, возьмем адно слова і разгледзім, як яно падаецца ў «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (БелСЭ) і ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» АН БССР (ТСБМ).
Бор, хваёвы лес, пераважна на пясчаных глебах. Часам Б. памылкова называюць любы хваёвы лес — як на сухадоле, так і на забалочаных месцах і балотах. Б. даюць высакаякасную драўніну і жывіцу; каля гарадоў утвараюць ахоўныя зялёныя зоны. Хваёвыя лясы спрыяюць здароўю людзей, таму ў Б. звычайна будуюць дамы адпачынку і санаторыі... Б. існуюць як помнікі прыроды і аб’екты навук, даследаванняў. У Беларусі пашыраны Б. імшыстыя, верасовыя, чарнічныя, лішайнікавыя і інш. (БелСЭ.)
Бор -у, М. у бары, мн. бары, -бў; м. Стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы. Векавы бор. Цёмны бор. □ Верасы пад лісцем спалі, Бор зялёны гнуўся. Недзе пелі ў цёмнай далі Журавы ды гусі. Купала. Бягу думкай у край далёкі. У лес цёмны, у бор высокі. Цётка.
О Карабельны бор высокі, прыгодны для суднабудавання, сасновы бор. (ТСБМ.)
Энцыклапедычны слоўнік (БелСЭ) апісвае бор як від лесу, расказвае, дзе расце гэты лес, якую карысць дае людзям, называе разнавіднасці бароў у Беларусі. Лінгвістычны слоўнік (ТСБМ) раскрывае значэнне слова, паказвае яго ўжыванне ў мове. Асобна адзначаецца ўжыванне гэтага слова ў тэрміналагічным спалучэнні. У слоўніку падаюцца некаторыя граматычныя формы слова (формы роднага і меснага склону, множнага ліку, роду).
Лінгвістычныя слоўнікі бываюць перакладныя, тлумачальныя, арфаграфічныя, фразеалагічныя, дыялектныя, сінанімічныя і інш.
Перакладныя слоўнікі даюць пераклад слоў з адной мовы на другую. Прыкладам такога віду слоўніка з’яўляюцца трохтомны «Руска-беларускі слоўнік АН Беларусі» (1993), двухтомны «Беларуска-рускі слоўнік» АН Беларусі (1988), «Падручны польскабеларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. АбрэмскайЯблонскай і М. Бірылы (1962), школьныя «Русскобелорусскнй словарь» (1990) і «Белорусско-руссккй словарь» С. Грабчыкава (1993) і інш.
У тлумачальным слоўніку раскрываецца зна-
чэнне слова (калі слова мае некалькі значэнняў, то адзначаюцца прамое і пераноснае), паказваюцца прыклады яго ўжывання ў мове, даюцца стылістычныя паметы, якія ўстанаўліваюць сферу і межы ўжывання слова (абл.— абласное, кніжн.— кніжны стыль, разм.— размоўнае слова, спец.— спецыяльны тэрмін, уст.— устарэлае слова і інш.). Да запазычаных слоў даецца памета, з якой мовы яно прыйшло ў нашу мову. Тлумачальныя слоўнікі ў пэўнай ступені бяруць на сябе і функцыі іншых філалагічных слоўнікаў: арфаграфічнага (падаецца правапіс слова, некаторыя граматычныя формы), фразеалагічнага (у канцы слоўнікавага артыкула падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам) і інш. Найбольш каштоўны слоўнік такога віду — пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» АН БССР (1977—1984). Для прыкладу разгледзім тлумачэнне ў ім мнагазначнага слова:
Жар, -у, м. 1. Яркае гарачае вуголле без полымя. Жар гарыць, што груда золата. Зарыцкі. Курыловіч... сунуў чапялу ў печ, адняў ад агню скавараду, падгарнуў свежага жару і ёмка паставіў яе на месца. Дуброўскі.
2. Разм. Гарачыня, спёка. Многа пылу ў летні жар. Колас // Моцная цеплыня, якая выдзяляецца чым-н. вельмі гарачым, нагрэтым.— Пуўх-пуўх-пуўх! — трашчыць загнет., абдаючы гаспадыню дымным жарам. Бядуля. Сасняк лавіў праменняў жар, Сушыў кару. Бялевіч.
3. Разм. Павышаная тэмпература цела пры хваробе. Віця моцна захварэў. Ужо на другі дзень яго кволае цельца спальваў моцны жар. Шамякін. // Гарачы румянец на твары ад хвалявання, сораму і пад. Адчуць жар на шчоках. п Сілівон заліўся жарам. Лужанін. // Ліхаманкавы стан, выкліканы моцным узрушэннем, хваляваннем, перапалохам. Собіч зноў пачаў разглядаць квіток, і раптам сэрца яго аблілося ледзяным жарам. Скрыган.
4. перан. Страснасць, уздым, душэўны парыў. Панёс ён людзям песень дар — Агонь душы і сэрца жар, Панёс пяснярскай каляінай. Колас.
0 Даць (задаць) жару гл. даць. 3 жарам горача, запальчыва (гаварыць, даказваць і пад.). Паддаць жару гл. паддаць. Чужымі рукамі жар заграбаць гл. заграбаць. Як жару ўхапіўшы гл. ухапіў-
шы. Як на жары — хвалюючыся, няёмка сябе адчуваючы.
Для сярэдняй школы прызначаецца «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» А. Я. Баханькова, I. М. Гайдукевіча, П. П. Шубы (1990). У ім растлумачана каля 7000 слоў і ўстойлівых выразаў, якія найбольш часта сустракаюцца ў школьнай практыцы.
У фразеалагічных слоўніках сабраны фразеалагізмы. Прыкладам такога слоўніка з’яўляюцца слоўнікі: Ф. М. Янкоўскага «Беларуская фразеалогія» (1968), «Фразеалагічны слоўнік» Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973), двухтомны «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» I. Я. Лепешава, «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» I. Я. Лепешава (1981), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1992), «Крылатыя словы і афарызмы» (1960) Ф. М. Янкоўскага.
Д ыялектны я слоўнікі адлюстроўваюць дыялектную лексіку якой-небудзь гаворкі. Напрыклад, дыялектная лексіка Глускага раёна сабрана ў трох «Дыялектных слоўніках» Ф. М. Янкоўскага (1959, 1960, 1970), лексіка ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці адлюстравана ў «Дыялектным слоўніку» Г Ф. Юрчанкі (1966) і ў «Краёвым слоўніку ўсходняй Магілёўшчыны» 1. К. Бялькевіча (1970), лексіка Зэльвеншчыны — у «Дыялектным слоўніку» П. У. Сцяцко (1970).
Сінанімічныя слоўнікі ўключаюць у свой склад сінанімічныя рады. Сінонімы групуюцца вакол асноўнага слова — дамінанты. Такія слоўнікі дапамагаюць выбраць патрэбнае слова, пазбегнуць таўталогіі. Прыклад сінанімічнага слоўніка сучаснай беларускай мовы — «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі (1993).
Акрамя пералічаных, існуе яшчэ многа іншых відаў слоўнікаў. Назавём некаторыя з іх, неабходныя ў школьнай практыцы: «Арфаграфічны слоўнік» М. П. Лобана і М. Р. Судніка, які дае правільнае напісанне слоў; «Марфемны слоўнік беларускай мовы» A. М. Бардовіча і Л. М. Шакуна, у якім падаюцца словы, падзеленыя на значымыя часткі — марфемы: прыстаўкі, карані, суфіксы, канчаткі (1990); тэрміналагічныя слоўнікі, у якіх тлу.мачацца тэрміны: «Слоў-
нік лінгвістычных тэрмінаў» П. У. Сцяцко, М. Ф. Гуліцкага, Л. А. Антанюк (1990), «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» М. А. Лазарука, А. Я. Ленсу (1983), «Паэтычны слоўнік» В. П. Рагойшы (1987), «Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў» A. I. Болсуна, Я. Н. Рапановіча (1979), «Слоўнік эпітэтаў» Н. В. Гаўрош (1991).
68. Прачытайце, вызначце, да якога віду лінгвістычных слоўнікаў належыць кожны слоўнікавы артыкул.
Апранўцца, -нўся, нёшся, -нёцца; зак. 1. Адзецца ў якую-н. вопратку. Папалуднаваўшы, Люба апранулася ў кажушок і сабралася ісці. Мурашка.
2. Забяспечыць сябе неабходнай вопраткай. [Дэвіс: — Вам трэба... прыстойна апрануцца, набыць абутак. Васілевіч.
3. Адзецца прыгожа, выстраіцца.— А цяпер — дадому! — падаў каманду Грыб.— Апраніся, як на вяселле! Ваданосаў.
4. перан. Пакрыцца чым-н. Дрэвы апрануліся ў зялёнае ўбранне. Берагі апрануліся ў бетон і граніт.
Мудрено 1. нареч. дзіўна; незразумёла; хітра, мудрагёліста; складана, м. напйсано дзіўна (незразумёла, хітра, мудрагёліста, складана) напісана; см. мудрёный; 2. сказ., безл. цяжка; м. всем угодйть цяжка ўсім дагадзіць; не м. не цяжка, не дзіва.
Варта II в составе безл. сказ. 1. стбнт, нелйшне; слёдует; гэту кнігу в. прачытаць эту кнйгу стбнт прочнтать; вам в. адпачыць вам стбнт (нелйшне) отдохнўть; в. падўмаць стбнт (слёдует) подўмать; 2. (как только, едва) стбят; в. сказаць адно слова, як ён перабівае стбнт сказать однб слбво, как он перебнвает;
гэта нікўды не в. это ннкуда не годйтся; в. былб займацца! стонло связываться!
Галўза 1 (галўза) -зы, жан. Галавешка. Вынясьце, мамо, галўзы да юшку зачынёце, a то ўвесь дух выйдзе. Кл. Трэба зрабіць галўзу (абпаліць палена), шнўра пачарніць. Пас. Янкі Купалы. Параўн: махнытка. Хоцімскі раён.
Мяккі, пухкі, пушысты, пульхны □ як пух.
Праз ноч зямля адтала, зрабілася мяккай.
А. Я к і м о в і ч.
Падаў пухк.1 лапцяваты снег. 3. Бядуля.
Дарога ў пушыстым снезе, сонечная, іскрыстая, усё глыбей вяла Андрэя ў лес. П. Пестрак.
Зярняты свабодны сявец з сяўні сее ў пульхны загон. Я. К у п а л а.
У яго мука — я к пу х! А. Ч а р н ы ш э в і ч.
Акінуць вокам ш т о. Зірнуць, хутка агледзець.
Дзед уважна акінуу вокам хмыз. Чалавечая постаць мільганула ўскрай хмызу і схавалася. (Я. Колас. Дрыгва.) Ен [Міхал] акінуў вокам шырыню палетка і раптам занепакоіўся... (КЧорны. Трэцяе пакаленне.)
3 Зак. 88
ФАНЕТЫКА. АРФАЭПІЯ. ГРАФІКА. ПРАВАПІС
§ 19. Гукі і літары
Гук мовы — гэта самая кароткая, непадзельная адзінка мовы, якая выдзяляецца ў слове пры вымаўленні. На пісьме гукі мовы абазначаюцца ўмоўнымі графічнымі сродкамі — літарамі. Гукі мы вымаўляем, чуем, а літары бачым, пішам. Сістэма знакаў для перадачы гукавой мовы называецца графікай. Беларуская графіка вызначае наступныя суадносіны паміж гукам і літарай.