• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    7.	Прыназоўнік з: з хаты, з табой.
    Апрача фанетычных і марфалагічных напісанняў, ёсць яшчэ традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні. Традыцыйным з’яўляецца, у прыватнасці, напісанне вялікай літары ў назвах міжнародных арганізацый (Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Сусветны Савет Міру), напісанне з вялікай літары кожнага новага радка верша і г. д. Да дыферэнцыраваных адносяцца, напрыклад, напісанне апошняй літары ў словах ангідрыд (хімічнае злучэнне) і ангідрыт (мінерал), напісанне вялікай або малой літары ў словах тыпу колас і Колас (пісьменнік), цётка і Цётка (паэтэса), танк. і Танк (паэт), мір і Мір (гарадскі пасёлак).
    80.	Пры спісванні ўстаўце прапушчаныя літары. Растлумачце, якім прынцыпам правапісу вы кіраваліся ў тым ці іншым выпадку.
    Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і ра..кінула свае таемныя чары, поўныя крыху смутнага хара..тва. Першыя зоры ўжо замі..целі то там, то сям у бя..донным небе, а з-за лесу залатым пажарам у..німаўся кругам блі..часты месяц. Дробныя белыя хмаркі высцілалі яму даро.жу сваімі лё.жімі празрыстымі тканямі і ра..ступаліся перад ім, ..купануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры. У сяле чулася гаворка і песня. Вясёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню і бойка плылі на рэчку; тут яны ўпыняліся ў высокі бераг, а..скоквалі назад і беглі ўздоўж яго па дузе лукі і заміралі ўжо за лагуном. У ла..чыне над Нёманам дружна і заложна кра..талі жабы. Было нешта смутнае і жало..нае ў гэтай простай і аднатоннай іх песні, што чапала душу ціхім смуткам і так сугалосна злівалася з маладою задумаю веснавой ночы. Сяло заціхала; зрэ.жу па вуліцы брыла адзінокая фігура селяніна, што дзесь запазніўся. Толькі дзяўчаты яшчэ не спалі і спявалі на пры..бах песні. (Я. Колас.)
    • Да паведамлення ці апісання можна аднесці гэты тэкст?
    § 25. Правапіс галосных о, э
    Галосныя літары о, э ў беларускіх словах пішуцца толькі пад націскам: гдрад, мбра, сбсны, дрэва, рэкі. He пад націскам замест о, э пішацца літара а (аканне): гарады, марскі, саснбвы, драўляны, рачньі.
    Літара о не пад націскам захоўваецца на канцы запазычаных слоў, калі яна стаіць пасля галоснай: адажыо, сальфёджыо, трыо, Тдкіо, Антарыо.
    У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацна ы: гром — грыміць, брбвы — брывб, кроў — крывавы, глбтка — глытаць. 3 літарай ы пішуцца і словы яблык, яблыня, яблычны.
    Ненаціскное э захоўваецца ў словах іншамоўнага паходжання: рэспўбліка, дэмакратыя, тэлевізар, экскаватар, экіпаж, эшалбн. Аднак у даўно запазычаных словах ненаціскное э перадаецца праз а: адрас, бухгалтар, далікатны, майстар, сакратар, літара, літаратўра, рамбнт, характар, латарэя.
    Словы пбчырк, інжынёр, канцылярыя, зарыва, дрызіна, брызёнт адпаведна вымаўленню пішуцца з літарай ы.
    81.	Змяніце словы або падбярыце да іх аднакаранёвыя (роднасныя) так, каб замест о, э трэба было пісаць а. Запішыце.
    Сэрца, моладзь, новы, чэрствы, рэдкі, шоўк, шэсць, грэбень, грошы, цэбар, працэджваць, цэп, поспех, шэры, чорны, човен, холад, поўнач, рэчка, гоман, восем, шэлест.
    82.	Запішыце словы па-беларуску.
    Апогей, апостроф, Баренцево море, рапорт, рейдовый, третнчный, желобок, Желябнн, жонглер, эконом, лнтература, Салтыков-ІЦедрнн, Чернышевскнй, ореол, опасаться, Одесса, одеколон, жемчужнна, редковатый, рекордсмен, трешотка, ровесннк, редеть, Гренландня, Челябннск, шелестеть, шеренга, Челюскнн, черепнца, черновмк, шедевр, шепелявый, черепаха, Чекалнн, Онтарно, целннный, Целнноград, холодмльннк, чемодан, ольховый.
    § 26. Правапіс галосных е, ё, я
    Літара ё пішацца толькі пад націскам: лёс, вясёлка, прыёмная, палёт, аб’ём.
    Замест ё, е ў першым складзе перад націскам пішацца я (яканне): лёд — ляддк, лёгкі — лягчэйшы, гнёзды — гняздд, светла — святлёй, след — сляды, бегчы — бяжьім. Выключэнне складаюць словы дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворныя ад іх.
    Ва ўсіх іншых ненаціскных складах асновы пішацца е: песняры, леснікі, зеленаваты, вдзера, вёцер, пдўдзень.
    He пераходзіць е ў я ў першым складзе перад націскам у словах іншамоўнага паходжання (з неславянскіх моў): сездн, пердн, медаль, гербй, гектар, секўнда, метал, калектыў, Еўрбпа, Егіпет. Аднак у даўно запазычаных словах е падпарадкоўваецца агульным правілам якання: дзяжўрны, каляндар, яфрэйтар, сяржант, мянтўз, мячэць.
    He і без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пішуцца з е: не быць, не ёсці, не чытаць, без страху, без жартаў, без загартбўкі. Калі ж не і без становяцца часткаю асновы, яны падпарадкоўваюцца агульным правілам якання: няёмка, нязначны, непрыхільны, бязмёжны, бязлюдны, бездапамджны.
    Этымалагічнае (каранёвае) я пішацца нязменна незалежна ад націску: ядрд, яравы, вязаць, вязьмд, завязь, яскравы, яскравёйшы, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, святкаваць, мёсяц, заяц, пдяс, памяць, Прыпяць, Святаслаў, а таксама ў словах дрдбязь, дзёянне, сёяць.
    83.	Прачытайце тэкст. Растлумачце напісанне ў словах е, ё, я.
    Хораша тут, калі бывае час палюбавацца!
    Цяпер вось нізам сцелецца верас у румяным ранішнім святле, а над верасам — таксама ў сонцы — густа высяцца гонкія сосны. Добра ўзняць галаву, заглядзецца на іх шэра-зялёныя, са стальным адлівам, кучаравыя верхавіны на фоне цёплага блакіту і галубіных воблакаў. Сосны гамоняць. Нібы расказваюць чароўныя казкі маленства — адну за адной, нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая пагодлівая старасць. Возера сёння маўчыць. Каля нізкага берага, чыста пяс-
    чанага ці з рэдзенькаю травой, ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. Чайкі гуляюць над люстранай вадою, пікіруючы на спажыву, або садзяцца на вільготны, вылізаны прылівам пясок, толькі імі затупаны, пацярушаны іхнімі пёрцамі. Тут жа, выштурханая на бераг мноствам бурных прыбояў, парахнее, петрае на сонцы разбітая лодка. Па рыбацкім звычаі лодкі пакідаюцца назаўсёды там, дзе іх засцігне апошняя бяда. (ЯБрыль.)
    • Дайце загаловак урыўку. Знайдзіце эпітэты і вызначце іх стылістычную ролю ў тэксце.
    84.	Змяніце словы або падбярыце да іх аднакаранёвыя (роднасныя) так, каб замест е, ё трэба было пісаць я. Запішыце. Падкрэсліце першы склад перад націскам.
    Бегчы, вечар, дзверы, з’ездзіць, зверыць, здзёўбваць, сёлы, згледзець, лёгка, межы, несці, печ, плесці, смелы, смех, спелы, спёка, цесны, цёмны, цёплы, сем’янін, светла.
    85.	Пры спісванні ўстаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх напісанне.
    Агл..дзець, ад’..зджаць, аб’..ктыў, аддз..ленне, адц..рабіць, в..рац..но, в..рбаваць, в..раўчаны, в..рашчака, дз..сяц..ра, з..л..наваты, зм..стоўны, зм..няльнасць, зн..навідзець, зн..рухомець, к..раміка, к..фір, кіб..рнетыка, м..дзв..дзяня, м..дальны, М..конг, м..лкавата, н..выказны, н..можна, п..рсп..ктыўны, с..мантыка, с..нат, засе..ны, сённ..шні.
    § 27. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
    У беларускай мове словы іншамоўнага паходжання могуць мець спалучэнні іё (ыё), ія (ыя), іе (ые), еа і інш.
    Спалучэнне іё (ыё) пішацца пад націскам: біёлаг, патрыёт, чэмпіён, рацыён. He пад націскам пішацца ія (ыя): біялбгія, патрыятызм, чэмпіянат, рацыянальны, піянёр, дыяграма, сацыялізм. Выключэнне: радыё.
    Спалучэнне іе перадаецца, як іе (ые), (ыэ); ео пад націскам, як ео (эо) і не пад націскам — еа (эа): гігіенічны, арыентацыя, дыэта, дыэз, фразеблаг, фразеалдгія, акардэдн, але: ак.іян.
    Спалучэнні [йа], [йо], |йэ] убеларускай мовеперадаюцца адпаведна літарамі я, ё, е: Мая, Гаяна, маёр, раён, фаё, феервёрк (параўн. руск. Майя, Гайана. Mailop, район, фойе, фейерверк).
    86.	Запішыце словы па-беларуску, размясціце іх у алфавітным парадку. Значэнне незразумелых слоў праверце ў тлумачальным слоўніку.
    Аккордеон, офмцнант, стеарян, теорема, акснома, домнннон,реагнровать, фнлнал, нацяональный,гранднозный, соцналнзм, авнатор, нероглнф, бастнон, секвойя, океан, реалнз.м, бносфера, внолончель, геометрня, днаметр, бнблнотека, районный, раднатор, радяоантенна, фьорд, фналка, фнаско, хореографня, шампнньон, эолнт, церемоннальный, чемпнонат, экспрессяоннзм, йоднстый, саквояж, мельхнор, мелнорацня, коллегнальность, комеднограф, сеньор, тред-юннон, теорема, фракцнонер.
    § 28. Правапіс і — й
    Літара і пішацца, калі абазначае складаўтваральны гук [і]: ісці, іголка, каляіна, ручаіна, у гаі.
    Літара й (і нескладовае) пішацца пасля галоснай у сярэдзіне ці на канцы слова: байка, хвойка, лейцы, ручай, маладой травіцай.
    Злучнік і на пісьме заўсёды абазначаецца літарай і незалежна ад вымаўлення: хлопцы і дзяучаты, лясы і палі, Беларусь і Украіна.
    Пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, а наступная частка слова пачынаецца з і, замест і пішацца літара ы: падысці, разыграць, сыграць, безыменны, абымшэлы, абыржавелы, спадыспаду. Аднаклітара ізахоўваецца ў словах з нрыстаўкамі між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-: міжінстытуцкі, звышімклівы, панісламізм, субінспектар, контрідэя, дэзінфармацыя. Літара і таксама пішацца ў некаторых складаных словах: педінстытут, палітінфармацыя.
    Пасля прыставак, якія канчаюцаа на галосны, замест і пішацца й: пайсці, зайсці, прыйсці, зайграць, перайграць, пайменна, перайменаваць. Аднак пасля прыставак на галосны літара і захоўваецца, калі ўтварае склад: заінець, заінтрыгаваць, заікацца, паімчаць.
    87.	Пры спісванні ўстаўце патрэбныя літары, абгрунтуйце іх напісанне.
    Пера..маць, вы..граць, с..скаць, спад..лба, або..ма, арха..зм, інту..цыя, пра..гравальнік, аўта..нспектар, за..скрыцца, пед..нстытуцкі, с..сціся, аб..сці, ня..начай.
    § 29. Правапіс у — ў
    Літара у пішацца:
    у пачатку сказа: У асеннім лесе хораша думаецца. (Шам.);
    у пачатку слова, калі стаіць пасля слова, што канчаецца на зычны, або пасля знакаў прыпынку: паход у лес, прышйоў у школу. Ішлі павольна, уважліва прыслухоўваючыся да гукаў у лесе. (Лыньк.);
    у пачатку ўласных назваў: Іван / Уладзімір, на Урале, ва Уладзівастоку, на Украіне;
    у пачатку слоў іншамоўнага паходжання, а таксама ў сярэдзіне іх пасля галосных перад зычнымі, калі ўтварае самастойны склад: педагагічны універсітэт, адчувалі ультрафіялетавыя прамяні, прэзідыум, кансіліум, фауна, Барнаул. Калі у ў сярэдзіне слова не ўтварае самастойнага склада, то пішацца ў: паўза, аўкцыён, браўнінг.
    Літара ў пішацца: