• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    101.	Напішыце кароткае сачыненне «Экекурсія па Мінску» (ці іншым горадзе), ужываючы ўласныя імёны.
    102.	Прачытайце сказы і растлумачце напісанне вялікай і малой літар у выдзеленых словах.
    1. У той самы дзень, калі чутка пра сустрэчы Васіля і Ганны ўлезла ў Глушакову хату, прыйшла яна і да Дзятлікаў. (1. М.) 2. Толькі мне не да казак — пачуцці не тыя: зданню вязні майданекаў ходзяць жывыя. (Бач.) 3. Другая частка Апейкавага жыцця была ў мястэчку. (I. М.) 4. Цябе назвалі светла — Белай вежай. (А. Л.) 5. Вясной і ў пачатку лета лясы Белавежскай пушчы поўныя кіпучага жыцця, птушынага спеву і гоману. (В. В.) 6. Бабры, якіх калісьці было так многа ў белавежскіх лясах, зніклі яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя. (В. В.) 7. Зямляна Случчыне багатая, урадлівая. (В. В.) 8. Куды б мяне мой дзіўны лёс ні кінуў: пад неба поўначы, на берагі Дзвіны,— твой шлях — мой шлях, любімая Айчына! (Зв.) 9. Як ты дакажаш праўду сваю Харчаву, Башлыкову, іншым харчавым. (7. М.) 10. А хто там ідзе з наднямонскіх нізін, з-пад пушчаў палескіх, наддзвінскіх раўнін? (Зв.)
    СКЛАД СЛОВА. СЛОВАЎТВАРЭННЕ
    § 36. Граматычныя часткі слова (марфемы). Аснова і канчатак
    Большасць слоў беларускай мовы падзяляюцца на граматычныя часткі, якія называюць марфемамі: вясн-а, вясн-ов-ы, вясн-ян-к-а. Граматычныя часткі маюць лексічнае або граматычнае значэнне ці тое і другое разам. He падзяляюцца на марфемы службовыя словы і выклічнікі: з, за, над, на, і, а, ды, каб, эх, ой і інш.
    Адны словы маюць уласцівасць змяняць сваю форму, г. зн. яны зменныя, другія не маюць такой уласцівасці, г. зн. яны нязменныя. У зменных словах выдзяляюцца дзвечасткі — нязменная і зменная.
    Нязменная частка слова, якая выражае яго лексічнае значрнне, называецца асновай. Аснова ў слове вызначаецца шляхам адлучэння канчатка: пол-е, летн-і, глядз-іць.
    Зменная частка слова, якая ўтварае пэўную граматычную форму слова (роду, ліку, склону, асобы) і служыць для граматычнай сувязі паміж словамі ў мове, называецца канчаткам: Ноч і цішын-я сонн-ага лес-у агортвал-і душ-у спако-ем. (К-с.) Канчаткі -я, -ага, -у, -і, -у, -ем служаць для сувязі паміж словамі ў гэтым сказе і ўтвараюць іх граматычныя формы.
    Канчаткі выдзяляюцца шляхам параўнання формаў таго самага слова: ід-у, ідз-еш, ідз-е, ідз-ём, ідз-яце, ід-уць.
    Змяненне формы слова пры дапамозе канчатка называецца сл овазмяйен нем. Назоўнікі змяняюцца па ліках (вёска — вёскі, дарога — дарогі) і склонах (дарогі, дарозе, дарогу, .дарогай, на дарозе); прыметнікі — па родах, ліках і склонах (цікавы раман, цікавая аповесць, цікавае апавяданне, ціхавыя творы); дзеясловы цяперашняга і будучага часу змяняюцца па асобах і ліках (чытаю, прачытаю, чытаеш, прачытаеш, чытае, прачытае, чытаем, прачытаем і г. д.).
    Канчатак служыць для выражэння граматычнага значэння слова.
    Нязменныя словы не маюць канчаткаў, яны складаюцца толькі з асновы: ціха, цёпла, знізу, па-веснавому.
    Зменныя словы ў некаторых формах маюць нулявы канчатак, г. зн. ён не абазначаецца гукамі і літарамі: сад, ручэй, бяроз, маладосць, прачытаў. Нулявы канчатак таксама выступае паказчыкам граматычнай формы: сад, ручэй, маладосць — назоўнікі назоўнага склону адзіночнага ліку, бяроз — назоўнік роднага склону множнага ліку, прачытаў — дзеяслоў прошлага часу мужчынскага роду адзіночнага ліку.
    Асновы ў словах бываюць невытворныя (яны супадаюць з коранем): лес, гай, рак-а, сін-і, няс-уць і вытворныя (у іх, апрача кораня, ёсць іншыя граматычныя часткі — марфемы): узгорак, вясков-ы, прыййіл-і.
    Слова з вытворнай асновай суадносіцца са словам з невытворнай асновай і з’яўляецца аднакаранёвым (роднасным) з ім: дуб-ов-ы — дуб, уз-гор-ак — гара, школь-н-ы — школа.
    103.	Прачытайце тэкст. Выпішыце зменныя словы, абазначце ў іх аснову і канчатак. Растлумачце, якую ролю выконваюць канчаткі гэтых слоў.
    Усе, хто сустракаўся з Іванам Паўлавічам Мележам у апошнія гады жыцця, не маглі не заўважыць ягоную ўнутраную засяроджанасць, паглыбленасць у сябе, нейкую адлучанасць ад штодзённай мітусні. I ці не ў гэтыя часіны ў прадчуванні вялікай зямной трагедыі — чарнобыльскай катастрофы, пакліканы быў ён (хто скажа, якімі сіламі — зямнымі ці нябеснымі) абяссмерціць свой край. Гэта Мележ зрабіў. Палессе, непаўторнае ва ўсіх сваіх праявах, гуках і рухах, чароўнае сваёй унікальна-непаўторнай красою, тое Палессе, на якое ўсім сваім жахам абрынулася вынішчальная ядзерная навала, засталося жыць. Засталося жыць, увасобленае мастаком-патрыётам у выдатных творах мастацтва. Такое падуладна толькі мастаку-патрыёту. (С. Андраюк.)
    § 37. Корань, суфікс і прыстаўка
    Пры параўнанні асновы слоў, блізкіх паходжаннем і значэннем, можна выдзеліць у іх агульную непадзельную частку. Напрыклад, у словах лес, лясны, ляснік., лесавік, узлессе, пералесак ёсць агульная частка асновы -лес(-ляс-, -лесс-) і розныя часткі асновы (суфіксы і прыстаўкі): -н-, -авік, уз-, пера-, -ак.
    Агульная непадзельная частка аднакаранёвых (роднасных) слоў, якая заключае ў сабе асноўны элемент лексічнага значэння слоў, называецца коранем. Напрыклад, у словах ноч, начны, нанач такой агульнай часткай (коранем) з’яўляецца ноч (нач-, -нач), якая мае значэнне ’частка сутак з вечара да раніцы’. Корань слова звычайна супадае з невытворнай асновай. Каб вызначыць корань слова, трэба падабраць аднакаранёвыя (роднасныя) словы.
    Неабходна ўважліва вызначаць корань у словах з падоўжанымі і падвоенымі зычнымі. Падоўжаны гук перадаецца на пісьме дзвюма літарамі, яны абедзве адносяцца да адной марфемы: галл-ё, к.алосс-е, а ў словах з падвоенымі зычнымі два гукі адносяцца да розных марфем: гул-лів-ы, рас-сып-а-ць.
    У склад вытворнай асновы, апрача кораня, уваходзіць адна або некалькі іншых марфем — суфікс, прыстаўка.
    Прыстаўка — частка асновы, якая стаіць перад коранем і служыць для ўтварэння новых слоў: чытаць— пера-чытаць, вы-чытаць, на-чытаць; ісці — пера-йсці, пра-йсці, вы-йсці, пад-ысці.
    С у ф і к с — частка асновы, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў: снег — снежн-ы, снеж-к-а; вечар — вечар-ов-ы, вячэр-н-і; ліст — лісц-ёв-ы; белы — бял-ізн-а.
    Некаторыя прыстаўкі і суфіксы служаць для ўтварэння форм слоў, змяняючы ў ім толькі граматычнае значэнне, а не лексічнае. Напрыклад, у дзеясловах пісаць — на-пісаць, вячэраць — па-вячэраць, ехаць — пры-ехаць прыстаўкі надаюць іншае граматычнае значэнне — форму закончанага трывання; у дзеясловах даказаць — даказ-ва-ць, рашыць — раш-а-ць суфіксы ўтвараюць форму незакончанага трывання.
    У назоўніках і прыметніках з дапамогай суфіксаў утвараюцца памяншальна-ласкальныя формы: сын — сын-ок, стол — стол-ік, белы — бел-еньк-і, дарагі — да-
    ражэн.ьк.-і. У прыметніках пры дапамозе суфіксаў -ейш-, -эйш-, -шутвараецца форма вышэйшай ступені аараўнання: белы — бял-ейш-ы, блізкі — бліж-эйш-ы малы — мен-ш-ы; пры дапамозе прыстаўкі най	форма найвышэйшай ступені параўнання: бялейшы — найбялейшы, бліжэйшы — най-бліжэйшы, меншы найменшы.
    Прыстаўкі і суфіксы, якія ўтвараюць новыя словы, называюцца словаўтваральнымі, а тыя, што ўтвараюць формы слоў,— формаўтваральнымі,
    104.	Выпішыце з адной часткі тэксту вытворныя словы, вызначце ў іх марфемны склад. У другой частцы тэксту назавіце вытворныя словы і вусна вызначце іх склад.
    I.	9 лютага 1852 г. на сцэне Мінскага гарадскога тэатра самадзейным тэатральным калектывам пад кіраўніцтвам Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча была ажыццёўлена аўтарская пастаноўка камічнай оперы «Сялянка», музыку да якой напісалі С. Манюшка і К Крыжаноўскі. Гэтая пастаноўка стала этапнай ў гісторыі беларускай сцэны. Яна знаменавала пачатак нацыянальнага тэатра. Зноў, як некалі ў XVII ст. у школьным тэатры, загучала з ііадмосткаў беларуская мова, але ўжо не як прадмет вучнёўскіх практыкаванняў, а як пазіцыя народа, выяўленая ў асобе пісьменніка. які разам з акцёрамі загаварыў на гэтай мове са сцэны пра любоў да Бацькаўшчыны.
    II.	Нацыянальны тэатр пачынаецца тады, калі народ (глядач) сузірае на сцэне самога сябе (нацыю), a дакладней — бачыць у ёй свой вобраз і ідэал. В. ДунінМарцінкевіч першы паспрабаваў адлюстраваць і паказаць перад усімі на сцэне гэты прыгожы вобраз.
    Спектакль адбыўся пры перапоўненай зале і прайшоў з небывалым поспехам. Асабліва спадабаўся гледачам і рэцэнзентам сам арганізатар і аўтар ДунінМарцінкевіч, які выконваў ролю Навума Прыгаворкі. Ен жа быў і рэжысёрам-пастаноўшчыкам. Дэкарацыі намаляваў Адам Шэмеш. У спектаклі быў заняты таксама сялянскі хор, які Марцінкевіч прывёз з Люцынкі.
    Пасля забароны беларускіх прадстаўленняў «Сялянку» і іншыя спектаклі паказвалі тайна ў прыватных дамах і не толькі ў Мінску, але і ў Бабруйску, Слуцку, Глуску. (3. Пазняк.)
    § 38.	Словаўтварэнне.
    Марфалагічнае ўтварэнне слоў
    Беларуская мова ўвесь час папаўняецца новымі словамі. Асноўнай крыніцай папаўнення нашай лексікі з’яўляецца словаўтварэнне.
    Словаўтварэнне — гэта ўтварэнне новых слоў ад ужо вядомых у мове пры дапамозе вядомых сродкаў і спосабаў: касіць — касілка, атам — атамшчык, ракета — ракетчык.
    Аснова, ад якой утворана слова, з’яўляецца ўтвараючай. Напрыклад, у слове рыбак утвараючая аснова рыб(ад слова рыб-а пры дапамозе суфікса -ак), а ў слове рыбакова ўтвараючая аснова рыбак(ад рыбак з дапамогай суфікса ов-). Ад асновы рыбакутварылася і слова рыбачка (пры дапамозе суфікса -к-) і слова рыбачыць (пры дапамозе суфікса -ы-).
    Словы ўтвараюцца пры дапамозе розных сродкаў і рознымі спосабамі. У залежнасці ад гэтага ў беларускай мове вызначаюцца такія тыпы словаўтварэння: марфалагічнае, складанне, марфалагічна-сінтаксічнае і семантычнае.
    Марфалагічнае словаўтварэнне — утварэнне слоў пры дапамозе марфем. Гэта самы пашыраны тып у нашай мове. У ім выдзяляецца некалькі спосабаў:
    суфіксальны спосаб — утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтвараючай асновы суфікса: чытаць— чыт-ач, сеяць — сея-лк-а, горад — гарад-ск-і, белы — бял-і-ць, зялёны — зелян-е-ць, далёкі — далёк-а;
    прыставачны спосаб — утварэнне слоў з дапамогай прыстаўкі, якая далучаецца да цэлага слова і ў большасці выпадкаў не змяняе часціны мовы: горад — прыгарад, дзед — пра-дзед, гаварыць — пера-гаварыць, на-гаварыць, ад-гаварыць, верх — у-верх;