• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    Многія назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле роду іх дзейнасці, прафесіі, пасады і пад., у літаратурнай мове маюць толькі форму мужчынскага роду, хоць могуць абазначаць і асоб жаночага полу: дэпутат, інжынер, аграном, філолаг, хімік, фізік, прафесар і інш.
    Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання вызначаецца наступным чынам:
    да мужчынскага роду адносяцца назвы асоб, жывёл і птушак мужчынскага полу: ваенны аташэ, кітайскі кулі, вялікі шымпанзэ, ружовы фламінга;
    да жаночага роду адносяцца назвы асоб жаночага полу: мадам, місіс, фрау, пані;
    да ніякага роду адносяцца назвы неадушаўлёных прадметаў: новае атэлье, воднае пола, прасторнае фае, аўтарытэтнае журы.
    Род нескланяльных уласных назваў вызначаецца на аснове роду агульнага назоўніка: Баку, Тбілісі (горад), Хонсю (востраў) — мужчынскі род; Місісіпі (рака), Кіліманджара (гара) — жаночы род; Антарыо (возера) — ніякі род.
    Род нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў вызначаецца па апорным слове: БелАЗ (Беларускі аўтамабільны завод) — мужчынскі род, ААН (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый) — жаночы род, ТБМ (Таварыства беларускай мовы) — ніякі род.
    Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, роду не маюць: акуляры, вароты, сані, Баранавічы, Альпы.
    У беларускай мове ёсць група назоўнікаў на -а(-я), якія адносяцца да агульнага роду. Яны абазначаюць асобу мужчынскага або жаночага полу паводле характэрнага дзеяння або прыметы. Большасць з іх маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і ўжываюцца ў размоўным стылі: абдзірала, валацуга, выскачка, жмінда, задавака, калека, ляўша, малайчына, недарэка, назола, плакса, сірата і інш.
    Род некаторых назоўнікаў у беларускай мове не супадае з родам тых самых назоўнікаў у рускай мове: цень, боль, мазоль, дроб, медаль, шынель, стэп, жывапіс, запіс у беларускай мове мужчынскага роду, а ў рускай — жаночага; гусь, жырафа ў беларускай мове жаночага роду, а ў рускай — мужчынскага; яблык у беларускай мове мужчынскага роду, а ў рускай — ніякага.
    109.	Вызначце род назоўнікаў і спалучыце з імі прыметнікі. Запішыце.
    (Зялёны) Сочы, (глыбокі) Арынока, (вялікі) пано, (вакальны) трыо, (рыбны) філе, (глыбокі) Місісіпі, (тэлевізійны) інтэрв’ю, (тралейбусны) дэпо, (новы) атэлье, (бурны) Па-дэ-Кале.
    § 45. <Лік назоўнікаў
    У беларускай мове назоўнікам уласцівы дзве формы ліку — адзіночны і множны. Формы адзіночнага ліку паказваюць на адзін прадмет, з’яву (дом, вёска, дуб, год, думка, возера) або на сукупнасць, непадзельнасць (галлё, моладзь, мёд, гліна). Формы множнага ліку паказваюць на раздзельную множнасць прадметаў, з’яў (дамы, вёскі, дубы, гады, думкі, азёры'). Яны могуць таксама абазначань сукупнасць прадметаў або асоб (валасы, узбекі, беларусы, афрыканцы).
    Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць абедзве формы ліку, г. зн. яны змяняюцца па ліках. Аднак ёсць назоўнікі, якія не могуць змяняцца па ліках: яны маюць або толькі форму адзіночнага ліку, або толькі форму множнага ліку.
    Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюцца ў формах адзіночнага ліку, адносяцца:
    а)	уласныя: Мінск, Нёман, Віцебшчына, «Полымя» (часопіс), «Прагрэс» (завод);
    б)	абстрактныя: барацьба, радасць, сумленне, рэалізм, сацыялізм;
    в)	зборныя: сялянства, дзятва, насенне, лісце, зерне;
    г)	рэчыўныя: цукар, масла, чай, пшаніца, аміяк, цэмент, жыта.
    Да назоўнікаў, якія маюць толькі формы множнага ліку, належаць назвы:
    а)	парных і непадзельных прадметаў: дзверы, акуляры, лейцы, нажніцы, мемуары;
    б)	рэчываў ці прадуктаў: духі, дрожджы, кансервы, крупы;
    в)	адрэзкаў часу: суткі, канікулы, прыцемкі;
    г)	дзеянняў, гульняў, народных звычаяў: выбары, шахматы, гарадкі, дажынкі, вячоркі.
    Форму множнага ліку маюць і некаторыя ўласныя назоўнікі (геаграфічныя назвы): Баранавічы, Дубкі, Каралішчавічы, Альпы, Хібіны.
    Назоўнікі грудзі, дзверы, крупы, каноплі ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку (руск. грудь, дверь, крупа, конопля), а назоўнікі бяліла, чарніла — толькі ў форме адзіночнага ліку (руск. этй белйла, красные чернйла).
    У беларускай мове ёсць назоўнікі са значэннем зборнасці (каменне, калоссе, карэнне, голле, лісце
    і пад.), якія паказваюць сукупнасць прадметаў як адно цэлае і маюць форму адзіночнага ліку. Разам з тым такія назоўнікі маюць формы адзіночнага ліку, калі паказваюць адзін прадмет, і множнага ліку, калі паказваюць раздзельную множнасць прадметаў: камень — камяні, колас — каласы, корань — карані і г. д. У літаратурнай мове нормаю з’яўляюцца ўсе тры формы: камень, намяні, каменне; колас, каласы, калоссе; ліст, лісты, лісце і г. д. Аднак часам у мастацкіх творах і гутарковай мове можна сустрэць форму тыпу калоссі, голлі і г. д., якія па марфалагічнай структуры суадносяцца са зборнымі назоўнікамі і ўспрымаюцца як формы множнага ліку ад гэтых назоўнікаў.
    110. Падзяліце словы на тры групы: і) назоўнікі з формамі адзіночнага і множнага ліку, 2) назоўнікі з формамі толькі адзіночнага ліку, 3) назоўнікі з формамі толькі множнага ліку.
    Сшытак, дзверы, падручнік, джунглі, дрыгва, паводзіны, урок, спевы, званок, грудзі, аптэка, лякарства, нафта, мастацтва, мастак, крухмал, ячмень, цукар, бярэзнік, чалавецтва, медзь, гурток, моладзь, гуслі, Бялынічы, сасна, Марс, шашкі, архітэктура, Мінск, Есентукі, гераізм, абцугі, таксі, цымбалы, Смалявічы, малако, лісце, парк, завод, зелле, жыта, трактар, чарніла, насенне, грыб, граблі, поле, нажніцы.
    § 46. Скланенне назоўнікаў
    Змяненне слова па склонах называецца скланеннем. Скланеннем называецца таксама клас слоў, аб'яднаных агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах.
    У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1,2 або 3-га скланенняў.
    Да 1-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я): бяроза, рака, вада, ніва, зямля, армія.
    Да 2-га скланення адносяцца:
    назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: горад, завод, лес, палетак, плуг, гай, ручэй;
    назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ё), -а. -е: гняздо, галлё, жыццё, сена, воблака, поле, узгор'е;
    пяць назоўнікаў на -мя: бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя.
    Да 3-га скланення а еіосяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам: радасць, маладосць, кроў, печ, верф, соль.
    He ўваходзяць ні ў адзін з тыпаў скланення:
    рознаскланяльныя назоўнікі, якія ва ўскосных склонах маюць канчаткі, уласцівыя розным тыпам скланення: дзіця, цяля(ё), зайчаня; імя, племя, стрэмя; бацька, дзядуля;
    нескланяльныя назоўнікі: метро, дэпо, кенгуру;
    назоўнікі, якія ўтварыліся з прыметнікаў: рабочы, хворы, ляснічы;
    назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: сені, дзверы, вароты, сані.
    § 47. Назоўнікі 1-га скланення
    Склоны
    Цвёрдая аснова
    Зацвярдзелая аснова
    Мяккая аснова
    Аснова на г, к, х
    н.
    вад-а
    сястр-а
    кузн-я
    дарог-а
    лыжк-а
    р.
    вад-ы
    сясшры
    кузн-і
    дарог-і
    лыжк-і
    д.
    вадз-е
    сястр-ы
    кузн-і
    дароз-е
    лыжц-ы
    в.
    вад-у
    сястр-у
    кузн-ю
    дарог-у
    лыжк-у
    т.
    вад-ой (-ою)
    сястр-ой (-ою)
    кузн-яй (-яю)
    дарог-ай (-аю) лыжк-ай (~аю)
    м.
    (у) вадз-е
    (аб) сястр-ы
    (у) кузн-і
    (на) дароз-е (у) лыжц-ы
    111. Разгледзьце табліцу і вызначце, у якіх склонах назоўнікі 1-га скланення маюць аднолькавыя канчаткі. Вусна праскланяйце назоўнікі краіна, вышыня, хмара, страха, дачка.
    У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі 1 -га скланення пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных маюць канчатак -ы: вад-ы, сястр-ы, мяж-ы, сцян-ы, a пасля мяккіх зычных	і: кузн-і, ліні-і (ліній-і), дарог-і, лыжк-і, страх-і.
    Давальны і месны склоны маюць аднолькавыя канчаткі: -е, -і, -ы, -э. Канчатак -е пішацца ў назоўніках, якія ў пачатковай форме маюць цвёрдую аснову (цвёрды зычны чаргуецца з мяккім, а г, х — з з', с’): вад-а — вадз-е, у вадз-е, сцян-а — сцян-е, на
    сцян-е, дарог-а — дароз-е, на дароз-е, страх-ь страс-е, на страс-е.
    Канчатак -ы пішацца пасля зацвярдзелых зычных і к, якое чаргуецца з ц: сястр-а — сястр-ы, пры сястр-ы, мяж-а — мяж-ы, на мяж-ы, лыжк-а — лыжц-ы, у л ыжц-ы.
    Канчатак -і пішацца пасля мяккіх зычных: кузн-я — кузн-і, у кузн-і, ліні-я (ліній-а) —ліні-і, на ліні-і.
    Канчатак -э пішацца пад націскам пасля ц: рук-а — руц-э, у руц-э, дачк-а — дачц-э, пры дачц-э.
    В і н а в а л ь н ы склон назоўнікаў 1-га скланення ў залежнасці ад асновы мае канчатак -у або -ю: вад-у, сястр-у, дарог-у, лыжк-у, кузн-ю, малатарн-ю.
    У творным склоне назоўнікі 1-га скланення маюць канчаткі -ой(-ёй), -ай(-яй) і іх варыянты -ою(-ёю), -аю(-яю): вад-ой(-ою), сястр-ой(-ою), дарог-ай(-аю), кузн-яй(-яю), ліні-яй(-яю), зямл-ёй(-ёю).
    112.	Спішыце. Падкрэсліце назоўнікі і вызначце іх род, лік, скланенне, склон.
    Я гэта люблю падарожжа, 3 якім і зраўняцца не можа Вандроўка ў любыя Таўрыды — У казачныя краявіды.
    А гэта — вандроўка праз сёлы, Праз край мой шырокі, вясёлы, Бясконцыя нівы, дубровы — У маю беларускую мову.
    У родную мову, якая
    Усімі вясёлкамі ззяе, Смалістымі пахне лясамі, Жывымі звініць галасамі.
    О, колькі яшчэ не адкрыта Адценняў у ёй і блакіту, Патрэбных народу, паэтам, Каштоўнай руды, самацветаў! (М. Танк.)
    0 Зрабіце фанетычны разбор выдзеленых слоў.
    § 48. Назоўнікі 2-га скланення
    Склоны
    Цвёрдая аснова
    Мяккая аснова
    Зацвярдзелая аснова
    н.
    сусед лес акно
    вучань паркаль
    баец вецер сонца
    р.
    сусед-а лес-у акн-а
    вучн я паркал-ю
    байц-а ветр-у сонц-а
    д.
    сусед-у лес-у акн-у
    вучн-ю паркал-ю
    байц-у ветр-у сонц-у
    в.
    сусед-а лес акн-о
    вучн-я паркаль
    байц-а вецер сонц-а
    т.
    сусед-ам лес-ам акн~ом
    вучн-ем-паркал-ем
    байц-ом ветр-ам сонц-ам
    м.
    (аб) сусед-у (у) лес-е (на) акн-е
    (пры) вучн-ю (на) паркал-і
    (пры) байц-у (на) eemp-ы, сонц-ы
    Канчаткі роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду залежаць ад іх лексіка-граматычнага разраду: яны маюць канчатак -а(-я) або -у(-ю).
    Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць асоб, жывых істот: інжынер-а, паэт-а, лас-я, вераб'-я; канкрэтныя прадметы: дом-а, камбайн-а, стал-а; населеныя пункты, геаграфічныя і астранамічныя паняцці, установы, арганізацыі: Мінск-а, горад-а, Марс-а, Месяц-а, завод-а, тэатр-а; навуковыя тэрміны, адзінкі вымярэння, спартыўныя паняцці: дзеяслов-а, трохвугольнік-а, коран-я, метр-а, кілаграм-а, хаке-я, футбол-а. 3 канчаткам -а(-я) ужываюцца ўсе назоўнікі ніякага роду: возер-а, гнязд-а, збожж-а, пол-я.