• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    Назоўнік у тэксце
    Пачатковая форма
    Агульны ці ўласны
    Адушаўлёны ці неадушаўлёны
    Лік
    Род
    Скланенне
    Склон
    (выпісвалі насенне)
    насенне
    агульны
    нездушаўлсны
    адз.
    ніякі
    2-е
    в.
    ПРЫМЕТНІК
    § 54. Прыметнік як часціна мовы
    Прыметнік — часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і выражае гэта значэнне ў граматычных катэгорыях роду, ліку і склону. Прыметнікі адказваюць на пытанні які? чый?: Жывым струменем з нетраў б’е халодная, бы лёд, крыніца. (Ген.) Шапацелі чырвоным сваім лістападам асілкі-дубы, снаеалі навокал урачыстую ціхасць. (М. 3.) Сцёпка акуратненька злажыў Аленчын ліст і схаваў. (К-с.)
    Прымета, выражаная прыметнікам, бывае самая разнастайная. Гэта могуць быць розныя якасці, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў: сіні, чырвоны, ружовы, салодкі, кіслы, горкі, гучны; знешнія і ўнутраныя якасці чалавека: стройны, худы, дужы, каржакаваты, разумны, хітры, адважны. Прыметнікі таксама могуць абазначаць прымету прадметаў паводле прызначэння: дзіцячы (парк), студэнцкая (сталоўка); паводле часу, месца, матэрыялу: вячэрні, сёлетні, сельскі, мінскі, драўляны; паводле прыналежнасці: дзедава (хата), маміна (паліто), Антонаў (сусед) і інш.
    Марфалагічная адметнасць прыметнікаў — іх уласцівасць змяняцца па родах, ліках і склонах. Трэба памятаць, што прыметнікі. звычайна паясняюць назоўнікі і граматычна залежаць ад іх: прымаюць тыя формы роду, ліку і склону, якія маюць назоўнікі. У назоўніках — гэта самастойныя катэгорыі, а ў прыметніках — залежныя ад назоўнікаў. Назоўнікі маюць катэгорыю
    роду, але не змяняюцца па родах: кожны назоўнік адносіцца да аднаго з трох родаў (дуб, сасна, дрэва), а прыметнікі змяняюцца па родах (высокі дуб, высокая сасна, высокае дрэва).
    У сказе прыметнік звычайна бывае азначэннем: Пад небам поўначы далёкай, сабраўшы скарб паходны свой, шукаў я светлыя вытокі крыніцы творчай і жывой. (Зв.) Прыметнік можа быць і выказнікам або ўваходзіць у яго склад як выказальнае слова: Дзень сонечны, цёплы. (Лыньк.) Раніца ўстала марозная, ясная. (Б.) Яснейшым рабіўся дзень. (КЧ.)
    129.	Спішыце сказы. Вызначце род, лік і склон прыметнікаў. Абазначце, якім членам сказа яны з’яўляюцца.
    1.	Неба стала чыстым і высокім, і пяюць вясёлыя шпакі. (Панч.) 2. Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя крыху смутнага хараства. (К-с.) 3. Пад вечар сонца залівала белаватым святлом вільготны брук вузенькай драўлянай вулічкі, якою ішоў Казімер дадому. (К. Ч.) 4. Вечар быў цёмны і ціхі. (К-с.) 5. Неба жураўлінае, журботнае, цёмная вільготная зямля. Птушка ты балотная, адлётная! Бачылі вы зблізку жураўля? (Панч.) 6. Увосень ночы доўгія. (К. Ч.) 7. Маладая хвойка мела ўжо добрых гадоў дванаццаць і была ўжо даволі высокім дрэвам з купчастаю верхавінаю, калі радзіўся на свет Юрка. (К-с.) 8. Лес быў малады, густы, пераважна асіннік і бярэзнік. Толькі дзе-нідзе над маладымі дрэвамі падымалі свае шырокія кашлатыя шапкі старыя волаты-дубы. (Шам.) 9. Ноч марозная, светлая. (Лыньк.) 10. Зала была нізкая і цёмная. (К. Ч.)
    § 55. Разрады прыметнікаў
    Прыметнікі ў залежнасці ад значэння і характару прыметы, выражанай імі, падзяляюцца на тры групы: якасныя, адносныя і прыналежныя.
    Я к а с н ы я прыметнікі абазначаюць прымету прадмета непасрэдна,, без адносін да іншых прадметаў. Яны займаюць цэнтральнае месца сярод прыметнікаў, таму што валодаюць спецыфічнымі для гэтай
    часціны мовы граматычнымі формамі. Лексічныя значэнні якасных прыметнікаў разнастайныя. Яны абазначаюць колер: белы, сіні, зялёны; якасці і ўлагцівасці, якія ўспрымаюцца на слых, смак, нюх, дотык: гучны, горкі, салодкі, духмяны, цвёрды, мяккі; прасторавыя паняцці: шырокі, вузкі. далёкі; знешнія, фізічныя якасці людзей і жывёл: хударлявы, стройны, курчавы, касалапы і інш.
    Якасныя прыметнікі маюць шэраг лексіка-граматычных асаблівасцей:
    Г) магчымасць утвараць ступені параўнання: прыгожы, прыгажэйшы, найпрыгажэйшы самы прыгожы; светлы, святлейшы, найсвятлейшы, самы светлы;
    2)	уласцівасць мець формы суб’ектыўнай ацэнкі, а таксама абазначаць непаўнату якасці: белы — беленькі, бялюткі; белаваты, цемнаваты, сіняваты;
    3)	магчымасць мець пры сабе прыслоўі меры і якасці: вельмі разумны, надта цёплы;
    4)	магчымасць утварэння ад многіх якасных прыметнікаў прыслоўяў: далёкі — далёка, ціхі — ціха, даўні — даўно;
    5)	магчымасць некаторых якасных прыметнікаў уваходзіць у антанімічныя пары: светлы — цёмны, далёкі — блізкі, салодкі — горкі, высокі — нізкі, добры — кепскі і інш.
    Некаторыя якасныя прыметнікі не маюць усіх гэтых пералічаных асаблівасцей.
    Большасць якасных прыметнікаў — невытворныя словы, аднак ёсць і вытворныя: малады, жоўты, малы, моцны; духмяны, гарысты, круты, гаваркі і інш. Адносныя і прыналежныя прыметнікі заўсёды вытворныя.
    Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў не прама, а праз адносіны да іншых прадметаў, з’яў, дзеянняў. Прыметы, якія называюць адносныя прыметнікі, колькасна нязменныя, яны не могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені. Адносныя прыметнікі могуць абазначаць адносіны да дзеяння: драбільная машына, друкарскі цэх; да часу: вянэрні сеанс, начное дзяжурства; да матэрыялу, з якога зроблены прадмет: цагляны дом, драўляны мост; да месца: сельская школа, лясны пейзаж; да прызначэння прадмета: службовае памяшканне, вучэбны корпус і інш.
    Адносныя прыметнікі ўтварыліся ад розных часцін мовы, таму магчыма сінанімічная замена іх словамі ці
    спалучэннямі, ад якіх утвораны гэтыя прыметнікі: цагляны домдом з цэглы, пясчаны насып — насып з пяску, шарсцяныя шкарпэткі — шкарпэткі з шэрсці, чытальная зала — зала для чытання, сённяшні дзень — сёння.
    Некагорыя адносныя прыметнікі пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных. Параўнаем: стальны трос і стальныя нервы, жалезная бочка і жалезная воля, каменны будынак і каменнае сэрца, залатое калье і залатое лісце, тэатральны сезон і тэатральны жэст.
    П р ы н а л е ж н ы я прыметнікі абазначаюць індывідуальную прыналежнасць прадмета пэўнай асобе або (радзей) жывой істоце: братаў (дом), дзядзькаў (сын), Антосева (сяд.з\ба), бабулін (ложак), мядзведзеў (бярлог). Гэтыя прыметнікі ўтвараюцца ад асновы назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе суфіксаў -оў(-ов-), -ёў(-ёв-), -аў(-ав-), -еў(-ев-): леснікоў дом, леснікова жонк.а, Васілёў сын, Васілёва дачка, дзедаў кажух, дзедава стрэльба, Андрэеў бацька, Андрэева праца і ад асновы назоўнікаў жаночага роду пры дапамозе суфіксаў -ін(-ын-): Любін дзядзька, сестрына хустка.
    Да прыналежных прыметнікаў прымыкаюць так званыя агульнапрыналежныя прыметнікі, якія абазначаюць не індывідуальную прыналежнасць, а родавую: птушынае гняздо, лісіная нара, салаўіны пошчак.
    130.	Спішыце. Падкрэсліце прыметнікі і вызначце іх разрад.
    Зеленаватыя сцены, каменны будынак, калгасны сад, Аўдоццін бацька, залаты бранзалет, лісіны каўнер, лазовы кошык, гарадскі парк, лісіны характар, палявая сйяжынка. дзядзькава дачка, стальныя нервы, заводскія будынкі, лісіная нара, танюсенькія ніткі, жытняя мука, каменнае сэрца, стальны трос, жалезная воля, лясная паляна, жаўтаватае палатно.
    131.	Прачытайце. Выпішыце прыметнікі са словамі, якія яны паясняюць. Вызначце разрад прыметнікаў.
    Наступіў час ад’езду ў Яраслаўль, але развітвацца не хацелася: спадабалася Максіму ў Ракуцёўшчыне, шкада было пакідаць мясціны, якія паспеў палюбіць, у якіх яму так хораша адпачывалася.
    Ен выйшаў на двор. Было цёмна, начное неба ўпрыгожылі яркія зоркі. Максім пайшоў за аколіцу. Далёка над рэчкай начлежнікі ля агню спявалі задушэўныя, шчымлівыя песні Максім хацеў падысці да іх, але перадумаў, вырашыў адзін развітацца з мілай яго сэрцу вёсачкай. Ен паглядзеў на неба і пачаў шукаць Аніну зорку Венеру. Убачыў і падумаў: «Калі Аня таксама цяпер глядзіць на Венеру, значыць, нашы позіркі павінны сустрэцца і перакрыжавацца там, на зорны. I магчыма, Аня адчуе, што я цяпер згадваю нра яе, мару, а мая душа складае песню яе прыгажосці...»
    На наступны дзень Вэсіль Казіміравіч загадаў падрыхтаваць фурманку ў дарогу, пасцяліць мяккага духмянага сена.
    Выехалі за аколіцу. Максім у апошні раз азірнуўся на вёску, дзе ён так слаўна адпачыў, дзе здолеў дакрануцца да жыцця і патрэб свайго народа, да яго звычаяў, мілагучнай роднай гаворкі. Дамоў Максім вяртаўся бадзёрым і вясёлым, паездка плённа паўплывала не толькі на яго паэтычную дзейнасйь, палепшылася і здароўе. (Л. Зубараў.)
    § 56.	Поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў
    У сучаснай беларускай мове якасныя прыметнікі пераважна ўжываюцца ў поўнай форме. У назоўным склоне адзіночнага ліку яны маюць канчаткі -ы(-і) для мужчынскага роду: малады, прыгожы, вясенні; -ая(-яя) для жаночага роду: маладая, прыгожая, вясенняя; -ое, -ае(-яе) для ніякага роду: маладое, прыгожае, вясенняе. У множным ліку для ўсіх родаў — канчаткі -ыя(-ія): маладыя, прыгожыя, вясеннія.
    Поўныя прыметнікі скланяюцца, у сказе выступаюць у ролі азначэння і выказніка: У беласнежным пры-
    боі, у квецені рушыць маладая вясна. (Каратк.) Усходы жыта густыя, цёмна-зялёныя. (Хадк.)
    Некаторыя якасныя прыметнікі маюць кароткую форму, але такія формы вельмі рэдка ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове — пераважна ў мове паэзіі і фальклору. Кароткія формы прыметнікаў не скланяюцца, змяняюцца толькі па родах і ліках. У назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду яны маюць
    нулявы канчатак: вінават, pad, дораг, жаночага і ніякага роду — канчатак -а: вінавата, рада, дорага, а ў множным ліку — канчатак -ы(-і): вінаваты, рады, дорагі.
    У сказе кароткія прыметнікі з’яўляюцца толькі выказнікамі: Стол устаўлены багата, госцю я заўсёды pad. (Бял.) Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што нядуж.
    (Прык.) Чым багаты, тым і рады. (Прык.)
    Ад кароткіх формаў прыметнікаў трэба адрозніваць так званыя ўсечаныя формы, якія сустракаюцца часам у паэтычных творах і выступаюць у сказе азначэннямі: Быць не можа, каб не грэла цёпла сонца.
    (К-с.) / ў белы дзень, і ў чорну ноч я ўсцяж раблю агледзіны. (Куп.)
    § 57.	Ступені параўнання якасных прыметнікаў
    Як'асныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання — вышэйшую і найвышэйшую, якія могуць быць простымі і складанымі.
    Форма вышэйшай ступені параўнання паказвае якасць, якая ўласціва пэўнаму прадмету ў большай ці меншай ступені, чым у іншых прадметах. Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -ейш-, -эйш-, якія далучаюцца да асновы прыметніка: белы — бялейшы, малады — маладзейшы, дарагі — даражэйшы. У асобных прыметніках форма вышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай суфікса -ш-, калі зыходная форма і форма вышэйшай ступені параўнання — розныя асновы: добры — лепшы, дрэнны — горшы, вялікі — большы.