Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
149. Прачытайце. Знайдзіце пытальныя і адносныя займеннікі. Адкажыце, чым яны адрозніваюцца.
1. Рыбаком завуць кожнага, хто калі-небудзь узяў у рукі вуду. (Кір.) 2. А хто там ідзе, а хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе? (Куп.) 3. Якое ж яно, маё Палессе, сёння? (Сач) 4. Першай вялікай рыбаю, якую мне ўдалося злавіць на сваю няхітрую дзіцячую вуду, быў язь. (Кір.) 5. «Ты ж гэта мне што даеш?» — у абурэнні запытаў дзед Талаш, палажыўшы на далонь папяровую марку. (К-с.) 6. На старой бярозе, што ад вуліцы, шчабеча шпак. (Б.) 7. Па рагах можна даведацца, колькі аленю год. (В. В.) 8. Колькі разоў пасля таго прыходзіў я на гэты бераг? (Кір.)
150. Запішыце няпэўныя займеннікі. Вусна адкажыце, як яны ўтвораны.
151. Праскланяйце пісьмова займеннікі хтосьці, некаторыя, чыесьці, абы-што.
152. Праскланяйце пісьмова займеннікі сам, самы, самі, самыя. Адкажыце, што ў гэтых займенніках агульнае, а што — рознае.
§ 63. Ужыванне займеннікаў
Формы роднага склону займенніка 3-й асобы яго, яе, іх могуць абазначаць прыналежнасць 3-й асобе: яго бацька, яе сёстры, іх планы. 3 гэтым значэннем займеннік адказвае на пытанні ч ы й? ч ы я? ч ы е? і ў сказе выконвае ролю азначэння.
Адносныя займеннікі хто, што, які, каторы, колькі ў сказе могуць набываць значэнне няпэўных займеннікаў: За якую хвіліну адміраюць тысячы хваінак і лістоу. (Пташн.) Плывуць баржы. Каторыя мы абганяем, каторыя ідуць насустрач нам. Ад лесу патыхае смалою-жывіцаю і борам, нашым беларускім палескім барам. Маім борам, тым, што усяго год колькі назад яшчэ стаяў, гаманіў з небам паблізу вёскі. (Сач.)
Адмоўныя займеннікі ніхто, нішто звычайна ўжываюцца, ‘калі ў сказе пры дзеяслове ёсць адмоўе не: ніхто не сказаў, нікога не папярэдзілі, ні.што не затрымала, нічога не знайшлі.
Калі азначальныя ці прыналежныя займеннікі ўжываюцца без назоўнікаў, яны набываюць прадметнае значэнне і' выконваюць у сказе сінтаксічную ролю назоўнікаў: Кожны купляе гадзіннік, каб не спазніцца на сустрэчу з каханай, на службу, на працу. (М. Т.) Нашы выйгралі матч.
Трэба адрозніваць зваротны займеннік у давальным склоне ад часціцы сабе: Як ішлі дзяўчаты рана праз дубровы, праз паляны, маладыя кветкі рвалі і вянкі сабе спляталі. (М. Т.) А дуб сабе будзе нагэтым самым месцы расці, і кожны год жалуды з яго будуць падаць. (К. Ч.) 'Мўжчыны смяюцца, а Паўлюк сабе толькі маўчыць, хоць бы што. (Б.) У першым сказе сабе — займецнік, а ў другім і трэцім — часціца.
153. Прачытайце Адкажыне, дзе выдзеленае слова займеннік 3-й асобы ў родным склоне, а дзе — займеннік са значэннем прыналежнасці.
1. Есць людзі з мудрай галавою, з нязгаслым сэрца аганьком, з магутнай сілай і красою — мы іх героямі за-
вём. На іх шляхах, калі разважыць, былі нягоды і імгла, да іх вядомасць не адразу, цяпер праслаўленых, прыйшла. (Бр.) 2. На полі ратным я яе спаткаў... Як пробліск дня ў цемнаце кутка мяне суровай ласкаю кранула яе шурпатая і мужная рука. (Зв.) 3. Спускаемся з сопкі. Туман застаўся на яе вяршыні. (Грах.) 4. Віхор лісток сарваў з таполі, узняў яго і закружыў... I ён бы літасці не знае, ці мо такі яго капрыз, сарваны той лісток кідае — угору — уніз, угору — уніз! (Бр.) 5. Упаў падбіты ў паднябессі жораў, а на зямлі яго не гасне след. (Грах.) 6. Пяюць вятры ў часіны лёту, далёкі іх, далёкі шлях... (Бр.) 7. Усе масты і пераправы цераз Бярэзіну і яе прытокі былі спалены і разбурачы. (В. В.)
154. Прачытайце. Адкажыце, якое значэнне маюць выдзеленыя займеннікі.
1. Крынічане ведалі, што яшчэ якія два-тры гады назад Даніла Платонавіч выглядаў значна дужэйшым. (Шам.) 2. Вось плывём якія суткі, і ўсё прытокі і прытокі. (Сач.) 3. Нешта ж вы ніколі не заходзіце ў наш бок, каторая пара прайшла з тых часоў. (К. Ч.) 4 За якую хвіліну налавіў жменю конікаў. (Кір.) 5. Дзед Талаш колькі хвілін глядзіць на Мартына, маўчыць. (К-с.)
§ 64. Правапіс займеннікаў
Няпэўныя займеннікі з прыстаўкай абыі суфіксам -небудзь пішуцца праз злучок: абы-хто, абы-што. абы-які, хто-небудзь. Калі абы аддзяляецца ад займенніка прыназоўнікам, то пішацца асобна: абы з к.ім, абы з чым, абы з'якім.
Няпэўныя займеннікі з суфіксам -сьці (-сь) пішуцца разам: хтосьці (хтось), штосьці (штось), чыйсьці.
He, ні з займеннікамі пішуцца разам, кал. з’яўляюцца прыстаўкамі, і асобна, калі аддзяляюцца ад іх прыназоўнікамі і з'яўляюцца часціцамі: нешта, нехта, ніхто, нішто; не з кім, не з чым, ні з кім, ні з чым.
Да адмоўных займеннікаў часам далучаецца часціца а, якая пішацца разам: аніхто, анішто аніякі
Складаныя няпэўныя займеннікі пішуцца праз злучок. сёй-той, сёе-тое, сякбтакі, хто-хтс
155. Спішыце сказы, падбіраючы патрэбны займеннік і ставячы яго ў патрэбнай граматычнай форме. Няпэўныя займеннікі падкрэсліце адной лініяй, а адмоўныя — дзвюма.
1. Тут (нехта, ніхто) мяне не пазнае. (A. К.) 2. Праз (нейкі, ніякі) час дымок пахучы паплыў угору, як туман. (К-с.) 3. Hi лекамі, ні зеллем прываротным (Аехта, ніхто) сябе не зробіць бессмяротным. (Грах.) 4. А ўсё ж — чую — (нехта, ніхто) з маіх субяседнікаў нецярпліва просіць слова. (Кір.) 5. Чуліся шолахі, (нечы, нічый) ці.хія крокі. (Сам.) 6. (Нешта, нішто) больш рознакалёрнага, як узмяцелены снег, я не знаю. (М. Т.) 7. Бадай, (нехта, ніхто) іншы. як Заранік, не зразумеў бы лепш у гэты час думкі і пачуцці Паходні. (Хадк.) 8. Было чуваць, як пад страхою зацята верашчаць, пра (нешта, нішто) сгірачаюцца вераб’і. (7. М.) 9. За (нейкі, ніякі} хвіліну ўсталявалася цішыня. (Ш.) 10. Няв'ідны не цешыў сябе (нейкі, ніякі) ілюзіямі. (К-с.)
g Зрабіце словаўтваральны разбор выдзеленых слоў.
156. Спішыце сказы. раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс займеннікаў.
1. Такому чалавеку можна верыць, можна было б і даручыць што (небудзь) важнае, неабходнае. (Кул.) 2. Што (сьці) спявае пяшчотна бор, пахне чабор, пахне чабор. (Бр.) 3. Па дарозе з Масквы Андрэй спыніўся на дзень у Мінску: заўсёды знаходзіцца якая (небудзь) справа. (М. Л.) 4. Цеплаход «Беларусь» па сваіх якасцях ні ў чым не саступіць свайму папярэдніку «Ракеце», а ў сім (тым) нават будзе лепшы. (Сач.) 5. (А) ніхто крыўды мець не будзе. (Панч.) 6. Выйшла ў круг і Волька з кім (сьці) з хлопцаў. (Бяд.) 7. He спадзяваўся я ніколі, каб мне хто (небудзь) пасабляў. (Бр.) 8. Маці добра ведала: што (што), а гэта паведамленне адразу падыме мяне ў дарогу. (Кір ) 9. Ты шчодры будзь! Хто (сь) не забудзе і ўспамяне цябе калісь. (Бр.) 10. Быць блазнамг весяліць (абы) каго, якая невясёлая задача! (А. Л.) 11. Гаворку каля агню вялі пераважна старэйшыя, а сёй (той) ужо прыладзіўся на спачын. (Хадк.) 12. Чаго (чаго), а вады тут хапала ў любую пару года. (I. М.)
157. Прачытайце. Выпішыце з тэксту займеннікі і разбярыце іх па табліцы.
Форма займенніка ў таксце
Пачатковая форма
Разрад
Род (калі ёсць)
Склон
Лік (калі ёсць)
л..оба (ддя асабовых)
у кожнага
кожны
азна~
чальны
муж’ІЫНСКІ
Р.
адзіночны
—
Цяжкія былі ўспаміны людзей, спакутаваных ад варожай навалы. У кожнага засталася якая-небудзь болька, не даваў спакою ўспамін аб перажытым горы. Але найбольш хвалявалі згадкі пра трагедыю Іканаў. Гаварылі, і кожны з асаблівай сардэчнай жаласцю глядзеў на Васіля, выказваючы хоць чым-небудзь сваю спагаду. Больш за чатырыста чалавек, амальусе жыхары вёскі Іканы, азалелі ў страшным пекле агню, што прынеслі ў Іканы гітлераўскія карнікі. Так навалач люта катавала народ за яго няскоранасць, за любоў да роднага краю. Шмат выпала выпрабаванняў на долю жыхароў надбярозаўскай старонкі. Але не меў тут вораг ні спакою, ні літасці. Усенародную помсту сустракаў ён усюды. «Не, ніхто не можа адалець людзей, якія прагнуць волі і таму адным сэрцам дыхаюць!» — горача прамовіў дзядзька Якуб. Сам ён быў партызанскім разведчыкам. Успамінае ён зараз сяброў па партызанскіх паходах, і ў кожным слове гучыць столькі душэўнай цеплыні, што аж зайздросна робіцца: вось каб быць адным з тых яго сяброў. (К. Кірэенка.)
• Назавіце іншыя беларускія вёскі, лёс якіх падобны да лёсу Хатыні, Іканаў.
ДЗ ЕЯСЛОЎ
§ 65. Дзеяслоў як часціна мовы
Дзеяслоў — часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан прцдмета як працэс. Напрыклад, дзеясловы пісаць, будаваць, рамантаваць, узараць, прыходзіць абазначаюць дзеянне, дзеясловы сядзець, спаць, маўчаць, драмаць абазначаюць стан прадмета.
Значэнне дзеяння ці стану могуць мець і іншыя часціны мовы, але толькі дзеяслоў паказвае іх як працэс;
параўн., напрыклад, назоўнікі касьба, малацьба і дзеясловы касіць, малаціць, прыметнікі радасны, сонны і дзеясловы радавацца, спаць.
Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі: трыванне, стан, лад, час, асобу, лік. Формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. Дзеясловы могуць быць пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і незваротнымі.
Формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Да спрагальных адносяцца формы, якія спрагаюцца, г. зн. змяняюцца па асобах, ліках (спяваю, спяваеш, спявае; спяваем, спяваеце, спяваюць), часах (спяваю, спяваў, буду спяваць), ладах (спяваю, спявай, спяваў бы); у форме прошлага часу змяняюцца і па родах (спяваў, спявала). Да неспрагальных адносяцца формы, якія не спрагаюцца Гэта неазначальная форма (інфінітыў): расказаць, перапісаць, змалаціць; дзеепрыметнік: расказаны, перапісаны, змалочаны; дзеепрыслоўе: расказаўшы, перапісаўшы. змалаціўшы.
Спрагальныя формы дзеяслова ў сказе звычайна з'яўляюцца выказнікамі: Песнл змоўклі. / лес заціхае. Ля ракі дагарэлі кастры. (Астр.) Неспрагальныя формы маюць розныя сінтаксічныя функцыі. Дзеепрыметнік бывае азначэннем або выказнікам, дзеепрыслоўе — акалічнасцю: Кліча дом сцяжынкаю пра-
топтанай (Ген.) Неба зацягнута дымам. (I. М.) Выбраўйіыся за горад, машына імчыць па асфальце. (I. Н.) Неазначальная форма дзеяслова можа быць любым членам сказа (гл. § 66).
158. Прачытайце. Знайдзіце спрагальныя і неспрагальныя формы дзеясловаў. назавіце іх, пастаўце да іх пытанне.
Следам за несмяротнымі Купалам і Коласам выпала і нам называць гэту мясціну: Спадчына, Старонка родная, наш Родны кут, любіць яе, вялікую дзяржаву, шанаваць народ яе — вялікі народ свету са сваёй вялікай неўміручай моваю...
Як ні шкада, мы з вамі, сучаснасць, штодня робімся на дзень сталейшымі і праз нейкі часавы пра.межак рызыкуем пачаць лічыцца мінулым. Гэта змяшчае