• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    1. Устае, глядзіць ён на «начаткі», глядзіць ды ў слёзы! Як заплача! (К-с.) 2. Каля Ягоркавае хаты ляжыць куча дзерава, дык вось Ягорка часам раніцаю выйдзе з Хаты, сядзе на дзерава ды заспявае важна тую песню, якую чаСта спяваюць старыя. (К.. Ч.) 3. Разам з усімі дзецьмі заўсёды гуляе і Юзік з Аленкаю — брат і сястра. Часам, перасыпаючыся ў пяску, Аленка пакоціцца ды, спалохаўшыся таго, што ўпала, пачне плакаць, а Юзік тады яе паднімае ды ўгаворвае, каб не плакала. (КЧ.) 4. А колькі радасці, шчасця было, калі пасля доўгага чакання, пасля вострай і трывожнай напружанасці заб’ецца, бывала, у руках срабрыстая плотка або растапырыць калючкі свае ёрш. (М. 3.)
    171.	Прачытайце. Вызначце час дзеясловаў. Назавіце дзеясловы, якія маюць значэнне іншага часу, чым паказвае форма. Абгрунтуйце іх ужыванне ў-тэксце.
    Вось ужо другі год, як носіць Зоська пісьмы і газеты ў свой калгас. I хоць туга набітая сумка заўсёды за
    плячыма, яна ніколі не скардзілася, што цяжка. Бо не адчувала цяжару. А ісці было нямала. Ажно сем кіламетраў. Але што маладой дзяўчыне такая далячынь. Выйдзеш з сяла, пройдзеш колькі гоняў каля рэчачкі ды на ўзгорак, а там ужо хаты першай брыгады, павітаешся з людзьмі, пагамоніш ды далей цераз лясок, у другую вёску. А там праз лугі і дамоў, у самы цэнтр да праўлення. Хто ні сустракаўся на шляху, толькі любаваўся дзяўчынай. Маленыкая. але пруткая Зоська так імкліва крочыла па пратаптанай сцяжынцы, піто яе непакорныя бялявыя валасы выбіваліся з-пад берэта і развяваліся нават без ветру. Сустрэнецца дзяўчына з роўнымі сабе, пажартуе з імі, што ёсць для іх пісьмо, але быццам не хоча аддаць, і, заемяяўшыся, затупае чорнымі боцікамі далей. (П. Броўка.)
    • Вусна падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.
    § 73. Спражэнне дзеясловаў
    У цяперашнім і будучым часе асабовыя формы дзеясловаў маюць пэўныя канчаткі.
    1 СПРАЖЭННЕ Цяперашні час Адзіночны л і к
    1-я
    2-я
    3-я
    сяк-у сяч-эш
    сяч-э
    вяз-у вяз-еш вяз-е
    піш-у	мы-ю	-у (-ю)
    піш-аш мы-еш	-эш (-еш), -аш
    піш-а мы-е	-э (-е), -а
    
    
    
    Множны лік
    1 я 2-я 3-я
    сяч-ом
    сеч-аце сяк-уць
    вяз-ём вез-яце вяз-уць
    niui-ам мы-ем -ом (-ём), -ам (-ем) піш-аце мы-еце -аце (-яце), -аце (-еце) піш-уць мы-юць -уць (-юць)
    
    
    
    Будучы час
    
    
    
    Адзіночны л і к
    1 -я 2-я 3-я
    ссяк-у ссяч-эш ссяч-э
    завяз-у завяз-еш завяз-е
    напіш-у	памы-ю	-у (-ю)
    напіш-аш	памы-еш	-эш (-еш), -аш
    напіш-а	памы-е	-э (-е), -а
    
    
    
    Множны лік
    1 -я 2-я 3-я
    ссяч-ом ссеч-аце ссяк-уць
    завяз-ём напіш-ам памы-ем -ом (-ём), -ам (-ем) завез-яце напіш-аце памы-еце -аце (-яце), -аце (-еце) завяз-уць напіш-уць памы-юць	-уць (-юць)
    II СПРАЖЭННЕ
    Цяперашні час
    
    А д з і
    Н 0 ч н ы
    л і к
    М Н 0 ж н ы
    л і к
    1-я
    бач-у
    лаўл-ю
    -у (-*>)
    бач-ым.
    АОв-ІМ
    -ЫМ (-ІМ)
    2-я
    бач-ыш
    лов-іш
    -ыш (-іш)
    бач-ыце
    лов-іце
    -ыце (-іце)
    3-я
    бач-ыць
    АОв-ІЦЬ
    -ыць (-іць)
    бач-аць
    лов-яць
    -аць (-яць)
    У зваротных дзеясловах да асабовых канчаткаў далучаецца суфікс -ся (-ца, -цца):
    Адзіночны лік 1-я	вуч-у-ся	прывіта-ю-ся
    2-я	вуч-ыш-ся	прывіта-еш-ся
    3-я	вуч-ыц-ца	прывіта-е-цца
    М н о ж н ы л і к вуч-ым-ся прывіта-ем-ся вуч-ыце-ся прывіта-еце-ся вуч-ац-ца прывіта-юц-ца
    У прошлым часе дзеясловы не маюць асабовых канчаткаў. Асоба ў гэтых дзеяслова.х абазначаецца асабовымі займеннікамі: я будаваў, ты будаваў, ён будаваў; мы будавалі, вы будавалі, яны будавалі або вызначаецца кантэкстам: «Ты вывучыў верш?» — «Вывучыў».
    Форма 2-й асобы адзіночнага ліку можа абазначаць абагульненае дзеянне, якое адносіцца да ўсіх аднолькава: Ідзеш і радуешся вясноваму сонцу. (К. Ч.) Праўдаю найдалей дойдзеш. (Прык.) Сілы не вырабіш, а выхвараеш. (Прык.) Форма 3-й асобы множнага ліку можа абазначаць дзеянне няпэўных асоб (Праз тыдзень адрамантуюць дарогу) або абагульненае дзеянне: Па бацьку пазнаюць сыноў. (ГІрык.)
    172.	Праспрагайце дзеяслоў бегчы. Падкрэсліце яго асабовыя канчаткі: I спражэння адной лініяй. асабовыя канчаткі II спражэння — дзвюма.
    173.	Знайдзіце ў сказах дзеясловы, вызначце іх асобу і спражэнне. Назавіце дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне няпэўнай асобы (асоб) ці дзеянне, што адяосіцца да ўсіх.
    1. Паблукаю каля ціхай Гайны ў сасновай сонечнай цішы. (Панч.) 2. На самай сярэдзіне ракі вада быстрэйшая, і добра чую: шапоча лісце, булькоча вада пад вярбою. (Янк<) 3. Бярозы сок мне наліваюць. пчала збірае мёд і воск. (Бр.) 4. Ад іюдскога вока не vxaваешся. (Прык.) 5. I рэчка коціцпа марудна 'Кс.) 6. Белыя постаці жнеек-сялянак ныраюць у залатым моры даслелага жыта. (К с ' 7. I печанае рэдзькі з’ясі. ка.іі выгаладаешся. <Прык.; S 3 аднагс яг.'.^на
    агню не раскладаюць. (Прык.) 9. Воз павярнуў у той бок, дзе мая правая рука, потым ён раптам шухнуў уніз. (Б.) 10. Ты недзе блізка. Чую. Веру. Ты йдзеш ад тых далёкіх веж. (Зв.) 11. Заўсёды ў лесе добра мне: у ім так ціха, урачыста, калі прытоіцца ўсё чыста і ветрык нават не дыхне. (К-с.) 12. Як пра цябе чуюць, так пра цябе мяркуюць. (Прык.) 13. Лямпу зноў запалілі і павесілі. (Б.)
    § 74. Безасабовыя дзеясловы
    Безасабовыя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое адбываецца як бы само сабой, без дзеючай асобы ці прадмета: вечарэе, світае, падмарожвае, нездаровіцца, пахаладала.
    Безасабовыя дзеясловы выступаюць выказнікамі ў безасабовых сказах; пры іх не можа быць дзейніка: На дварэ світае. Мне нездаровіцца. Гэтыя дзеясловы не змяняюцца ні па асобах, ні па ліках. Яны могуць змяняцца па часах: вечарэе, вечарэла, будзе вечарэць.
    Безасабовыя дзеясловы звычайна маюць форму абвеснага ці ўмоўнага ладу 3-й асобы адзіночнага ліку, а ў прошлым часе — форму ніякага роду: Тут вее водарам сасны. (М. К.) Запахла свежаю раллёю. (К-с.) Світала б хутчэй. (Лыньк.) Безасабовыя дзеясловы могуць мець форму інфінітыва, але пры ім тады ўжываецца дапаможны дзеяслоў, які з’яўляецца паказчыкам часу і ладу: Пачынала світаць. (I. М.)
    Ад асабовых дзеясловаў 3-й асобы ўтвараюцца безасабовыя шляхам далучэння суфікса -ся (-ца, -цца): не ляжыць — не ляжыцца, не чытае — не чытаецца, жыве — жывецца.
    Многія дзеясловы могуць ужывацца і як асабовыя, і як безасабовыя. Параўн.: Поле пахне аўсяным іржышчам і вялаю атаваю (КЧ.) і Пахне грэчкаю на лядах (Панч.); Грукатала артылерыя (I. М.) і Воддаль час ад часу грукатала нібы ад выбухаў гармат. (1. М.)
    174.	Спішыце, падкрэсліце безасабовыя дзеясловы, вызначце іх форму. Назавіце, якія з іх ужываюцца і як безасабовыя, і як асабовыя.
    h Зноўку павеяла.холадам, сцюжай. (Бр.) 2. Пахлі з гумна смалою стружкі, пахла з агародаў зямлёю. (К. Ч.) 3. Часамі цягне зноў прыйсці туды, дзе лету-
    ценні дрэмлюць каля весніц. (Бур.) 4. Усе вунь грудзі залажыла. (К. Ч.) 5. Задажджылася раптам на цэлыя суткі. (Б.) 6. Было ціха. Распагодзілася. (К-с.) 7. Над галавою моцна трэснула, змрок будана працяло кідкім гюлымем. (I. М.) 8. He сядзіцца ў хаце хлопчыку малому. (К-с.) 9. Дзень скончыўся, хутка сцямнелася. (Д. М.) 10. На дварэ днела. (Ц. Г.) 11 Толькі нам, падарожным, не спіцца, як не спіцца цяпер вартавым. (Гл.) 12. У твар дыхнула водарам вясны. (Бур.)
    § 75.	Правапіс дзеясловаў
    I.	У неазначальнай форме і ў прошлым часе суфікс -ава(-ява-) пішацца тады, калі ў 1-й асобе адзіночнага ліку дзеяслоў канчаецца на -ую (-юю): жартую — жартаваць, жартаваў; кірую — кіраваць, кіраваў; зімую — зімаваць, зімаваў; малюю — маляваць, маляваў.
    Суфікс -іва(-ыва-) ужываецца, калі ўтвараючая аснова канчаецца спалучэннем зычных з апошнімі л, н, р: падхопліваць, зачэрніваць, адыгрываць, але: адказваць, адказваў, адказваю; перачытваць, перачытваў, перачытваю (параўн. руск.: перечйтывать. перечйтывал, перечйтываю).
    Калі ў неазначальнай форме дзеяелоў закончанага трывання на -іць мае папярэдні галосны гук, то ў незакончаным трыванні ўжываецца суфікс -ва-: загаіць, загаіў — загойваць; расклеіць, расклеіў — расклейваў.
    2.	Калі дзеяслоў у 2-й асобе адзіночнага ліку загаднага ладу канчаецца на мяккі знак, то гэты мяккі знак захоўваецца і ў множным ліку: лезь — лезьце, кінь — кіньце, сядзь — сядзьце, сустрэнь — сустрэньце.
    3.	У прыставачных дзеясловах, калі націск прыпадае на склад перад суфіксам -ва-, пішацца (аднаўляецца) пад націскам о: адмарбжзауь (мароз), адпрдшвацца (просьба), адкрбйваць (кроіць), расслдйваць (слой).
    4.	Дзеясловы абвеснага ладу цяперашняга часу першага спражэння ў і-й асобе множнага ліку пішуцца з кавчаткам -ем (-ам) не пад націскам і -ёі» (-ом) пад націскам: чытаем, будўем, мяркўем, вывучаея, пішам, рэжам; нясём, ідзём, плывём, расцём, бярбм.
    У 2-й асобе множнага ліку, калі націск падае на апошні склад, пішуцца канчаткі -яцё (-ацё), а не пад
    націскам -еце (-аце): ідзяцё, несяцё, берацё, сцеражацё; будўеце, сёеце, працўеце, пішаце.
    5.	Неабходна адрозніваць канчаткі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку абвеснага і загаднага ладу: адпачняце (абвесны лад) і адпачніце (загадны лад), абгорнеце (абвесны лад) і абгарніце (загадны лад), падпішаце (абвесны лад) і падпішыце (загадны лад).
    175.	3 дапамогай суфіксаў -ва-, -ава(-ява-), -іва( ыва-) утварыце формы цяперашняга і прошлага часу. Запішыце іх, вызначце трыванне.
    Запаліць, затрымаць, зачарніць, успыхнуць, узначаліць, папярэдзіць, расказаць, абмяняць, пераказаць, падтрымаць, загаіць.
    176.	Запііныце дзеясловы \ форме 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага іаду.
    Агледзець, прынесці, стань, лезці, адрэзаць, надзець, малаціць, накрыць, зжань, устаць.
    177.	3 фразеалагічнага слоўніка выпішыце 6 фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць дзеясловы. Вусна растлумачце напісанне гэтых фразеалагізмаў.
    178.	Вызначце, ад якіх часцін мовы і якім епосабам. (прыставачным, суфіксальным ці прыставачна-суфіксальным) утварыліся выдзеленыя дзеясловы.
    1. Выпаў першы снег. Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы. (Маш.) 2 Гэтыя тры дні Лабановіч жыў і сталаваўся ў пісара. (К-с.) 3. Жанчына спалатнела, збянтэжылася. (КЧ.) 4. Расліннасць усё яшчэ гусцілася і ўпарта зелянелася. (К. Ч.) 5. Дзьмуў вецер і халадзіў зямлю. (К. Ч.) 6. Там высокая пшаніца пачала ўжо каласіцца. (Р.) 7. Апейка раптам адвёў вочы, задумаўся. (I. М.) 8. Люблю вясну, калі дыміцца праталіна, бушуе сок. (Бял.) 9. Апейку вельмі ўсхвалявала дзіцячая шчырасць (/. М.) 10. Садовічу, Райскаму і Тукалу было даручана напісаць пратакол настаўніцкага сходу і адрэдагаваць яго пастанову. (К-с.)