Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
II. Обратаюіцяеся деньгн — абарачальныя грошы, воннствуіоіцяй нацноналнзм — ваяўнічы нацыяналізм, обслужнваютмй персонал — абслуговы персанал, определяюіцне факторы обіцественного развнтня — вызначальныя фактары грамадскага развіцця, развнваюіцнеся страны — краіны, якія сталі на шлях развіцця. (Русско-белорусскяй словарь обяіественно-полятнческой термянологвн.— Мн., 1970.)
185. Карыстаючыся руска-беларускім слоўнікам, перакладзіце тэкст на беларускую мову. Звярніце ўвагу на ўжыванне дзеепрыметнікаў у рускай і беларускай мовах.
Жаркнй нюльскнй полдень 1941 года. Лучн солнца залнвают уляцы Мйнска, вдоль которых дымятся пожарншамн развалнны зданнй. В городе уже пятый день хозяйннчают фашясты. Онн везде — на улнцах, во дво'рах, в скверах. А берег небольшой мелководной Свнслочн буквально усеян нмн — однн купаются н загорают, другне тут же развелн костры н жарят награбленных у местных жнтелей кур н поросят. В парке, раскннувшемся на взгорке за Свнслочью, под деревьямн сгрудмлнсь автомашмны, броневнкн, кухнн. «Завоевателн» чувствуют себя в полной безопасностн.
Внезапно в самом центре города раздается снльный грохот. Нарастаюіцнй шум мотора н оруднйно-пулеметная стрельба загюлняют все вокруг. Й вот на главную улмцу города — Советскую — врывается танк. На большой скоростн он мчнтся вперед, неумолчно лязгая гусеннцамн по камням мостовой. Его орудне н пулеметы нзвергают огонь. На бортах пламенеют красные звезды.
— Рус панцер!..
Гнтлеровцы в паннке заметалнсь...
В парке одна за другой запылалн автомашнны н цнстерны, началн рваться боепрнпасы, что ете больше уснлнло паннку. Пытавшнеся спрятаться за деревьямн фашнсты падалн, сраженные выстреламн нз танка.
Грозная боевая машнна мчалась дальше. (С. кісаченко.)
186. Спішыце, вызначце суфіксы ў дзеепрыметніках. Разбярыце выдзеленыя дзеепрыметнікі па табліцы.
Дзеепрыметнік
Пачатковая форма
Стан
Трыванне
Час
Поўная або кароткая форма
Лік
Склон
Род
аб-
eemраным (нівам)
абветраныя (нівы)
залежны
закончанае
прошлы
поўная
множны
д.
—
1. Крывёй набраклыя акопы ўспомняць і ў чужых краях тых, што прынеслі мір Еўропе, а самі згінулі ў баях. (Грах.) 2. А ў палях каласы ў ціхім звоне красы б’юць паклоны абветраным нівам. (Тр.) 3. Смяецца сонца з хмарных стром усмешкай прыхаванай. (Р. Б.) 4. У ціхай, прагрэтай сонцам вадзе плаваюць сярод зараснікаў каля берага залацістыя карасі. (В. В.) 5. У прамежку — зарослы муравой выган. (1. Н.) 6. A побач гмах на люднай плошчы асветлен сонцам веснавым. (Зв.) 7. Раніцай, калі яны з Поляй пачалі паліць у печы, да іх прыбегла суседка Аксана, узрушаная, трохі спалоханая, але ўзрадаваная. (Шам.) 8. Даспелым жытам пахне цёплы вечар. (Грах.) 9. Зачараваны я разьбою лістоў на дубе і вярбе. (Грах.) 10. Скацілася па небасхіле зорка, трымцела замарожанае шкло. (Грах.)
§ 78. Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе— нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне ў адносінах да дзеяслова-выказніка. Напрыклад: Адшумеўшы завеямі і сцюжамі, непрыкметна мінула зіма. (Кр.) Тут дзеепрыслоўе адшумеўшы абазначае дадатковае дзеянне і адносіцца да асноўнага дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам мінула.
Дзеенрыслоўі маюць незакончанае і закончанае трыванне (яно залежыць ад трывання ўтваральнага дзеяслова): косяць траву — косячы траву; пад'язджаюць да лесу — пад'язджаючы да лесу; пад'ехаў da лесу — пад'ехаўшы да лесу; могуць быць зваротнымі (калі ўтвораны ад зваротных дзеясловаў): спяшауца — спяшаючыся, хвалявацца — хвалюючыся, напрацавацца — напрауаваўшыся. Дзеепрыслоўі захоўваюць сінтаксічную сувязь дзеяслова, ад якога яны ўтвораны: кіраванне (сустрэў сяброў — сустрэўшы сяброў, пагаварыў з братам — пагаварыўшы з братам), прымыканне (ціха спяваюць — ціха спяваючы, уважліва прыглядаўся — уважліва прыглядаўшыся).
Дзеепрыслоўі маюць і прыметы прыслоўяў: яны н язменныя (не спрагаюцца і не скланяюцца), адносяцца да дзеяслова і ў сказе пераважна з’яўляюцца акалічнасцямі: Мы застылі, чакаючы. (Бр.) Вакол, ападаючы, шамацела лісце. (I. М.)
Дзеепрыслоўе часцей за ўсё ўжываецца разам з паясняючымі словамі і ўтварае з імі дзеепрыслоўны зварот, які з’яўляецца адным членам сказа: Had поплавам, раскінуўшы магутнае вецце, стаялі сям-там волаты-дубы (Хадк.)—дзеепрыслоўны зварот выконвае ролю акалічнасці спосабу дзеяння.
Дзеепрыслоўі могуць выконваць у сказе сінтаксічную функцыю дадатковага выказніка: Апрануўшыся і патушыўшы святло, Васько выйшаў на двор. (Асіп.) У гэтым выпадку дзеепрыслоўе можна замяніць спрагальным дзеясловам (параўн.: Апрануўся, патушыў святло і выйшаў).
Дзеепрыслоўі неза конча н ага трывання абазначаюць незакончанае дадатковае дзеянне, якое адбывалася ці адбываецца адначасова з асноўным дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам: Had палямі свяціў поўны месяц, заліваючы жніўныя прасторы
срабрыста-блакітным туманам. (Грах.) Гэта вецер там сваволіць, ліст страсаючы з галін. (Я. П.)
Гэтыя дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу з дапамогай суфікса -учы (-ючы) ад дзеясдоваў I спражэння і -ачы (-ячы) ад дзеясловаў II спражэння: ідуць — ідучы, рашаюць — рашаючы, гавораць — гаворачы, глядзяць — гледзячы.
Дзеепрыслоўі закончанага трывання пераважна абазначаюць закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: Выехаўшы за мястэчка, Майбарада дае поўны газ (Скр.); значна радзей — як адначасовае: Хлопчык стаяў, апусціўшы галаву. (Я. М.) Яны ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) пры дапамозе суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных); сказа-уь — сказа-ў — сказа-ўшы, збудава-ць — збудава-ў — збудава-ўшы, несці — нёс — нёс-шы, прывез-ці — прывёз — прывёз-шы.
У сказе дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца, абазначаюць дзеянні той самай асобы ці прадмета: Пад лесам і воддаль ад дарогі вісеў туман, падняўшыся ад зямлі. (Пташн.) У гэтым сказе дзеяслоў-выказнік вісеў і дзеепрыслоўе падняўшыся абазначаюць дзеянне таго самага прадмета — туман. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб ці прадметаў. Няправільна, напрыклад, сказаць: Пад'язджаючы да Мінска, у нас нечакана сапсавалася машына. Дзеяслоў-выказнік сапсавалася адносіцца да дзейніка майіына, а дзеепрыслоўе пад’язджаючы да гэтага дзейніка не адносіцца. Можна сказаць так: Калі мы пад'язджалі да Мінска, у нас нечакана сапсавалася машына.
187. Спішыце, падкрэсліце дзеепрыслоўі, выдзеліце іх суфіксы, у дужках запішыце дзеяслоў, ад якога ўтварылася дзеепрыслоўе. Вызначце трыванне гэтых дзеепрыслоўяў. Назавіце дзеепрыслоўныя звароты.
1. Вольхі, сплёўшыся карэннем, трымалі адна адну. (Шам.) 2. За Рудым мостам шлях крута сягае праз чыгунку ўправа, губляючыся ў лесе. (I. Н.) 3. Хуценька апынуўшыся каля былога грудка, Дзімка не вельмі думаючы і не вельмі асцерагаючыся, хапіў скрынку ў рукі і выскачыў з гушчэчы хмызняку. (П. К.) 4. Зімою, пасля школы, ледзь перахапіўшы чаго ў хаце, мы беглі
да Донькі на сажалку. (Бр.) 5. He разматваючы вудаў, падыходзілі да гушчэчы берагавых зараснікаў над Балачанкай. (Кір.) 6. Узброіўшыся доўгімі жардзінамі. якія наш праваднік выцягваў з кустоў, абапіраючыся на іх, мы ступалі ўслед за незнаёмым па схаваных у багне слізкіх жэрдках. (A. А.) 7. Тры гарманісты, расцягваючы мяхі гармонікаў ад пляча да пляча, рэзал: бесперапынку. (Бр.) 8. Сады ў радасным чаканні стаяць, набракшы ад расы. (Панч.) 9. Мякка прытармазіўшы, падкаціўся тралейбус. (Луж.)
188. Утварыце дзеепрыслоўі, выдзеліце суфіксы, вызначце трыванне.
Ісці, думаць, мыць, касіць, баранаваць, малаціць, хадзіць, ехаць, плыць, слаць, малоць, смяяцца, апранацца, баяцца.
Сказаць, напісаць, запрасіць, прынесці, узараць, прааналізаваць, завесці, перабегчы, сустрэцца, дамовіцца, начытацца.
189. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. Пабудуйце сказы правільна і запішыце іх.
1. Прыходзячы раніцйй на заняткі, у класе заўсёды было яшчэ цёмна. 2. Рыхтуючыся да экзамена, у нас былі незразумелыя пытанні. 3. Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка. 4. Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны.
ПРЫСЛОЎЕ
§ 79. Прыслоўе як часціна мовы
Прыслоўе — нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, прадмета або якасці.
Прымету дзеяння прыслоўе абазначае, калі адносіцца да дзеяслова ці дзеепрыслоўя: прыехалі ноччу, гучна размаўляючы.
Прымету прадмета прыслоўе абазначае, адносячыся да назоўніка: размова na-нямецку, прагулка ўвечары.
Прымету якасці прыслоўе абазначае, адносячыся да прыметніка, дзеепрыметніка або другога прыслоўя: надта разумны. добра пабудаваны, вельмі горача.
Часцей за ўсё прыслоўе адносіцца да дзеяслова. Яно можа паказваць на час дзеяння (сёння, увечары, улетку, вясной), месца (там, угары, навокал, дахаты), прычыну (згарача, спрасонку), мэту (знарок, назло, сумыслу), спосаб дзеяння (хутка, уголас, подбегам, пехатою), меру ці ступень (шмат, двойчы, дашчэнту, зусім ).
Прыслоўі не скланяюцца, не спрагаюцца, не змяняюцца па родах і ліках, а таму яны не маюць канчаткаў. Некаторыя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступені параўнання: хутка — хутчэй, больш хутка, найхутчэй, надта хутка, хутчэй за ўсіх; моцна — мацней, больш моцна, наймацней, вельмі моцна, мацней за ўсіх.
Паводле значэння прыслоўі падзяляюцца на два асноўныя разрады — акалічнасныя і азначальныя.
Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Сярод іх выдзяляюцца наступныя групы: месца (тут, там, блізка, вакол, далёка, сюды, навокал, дадому, уверсе і інш.); часу (тады, даўно, увечары, увесну, узімку, заўсёды, змалку, спрадвеку і інш.); прычыны (таму, затое, згарача, спрасоння і інш.); мэты (назло, знарок, нарокам, назнарок, наўмысна, сумыслу і інш.)-
Азначальныя прыслоўі паказваюць на якасць дзеяння, прыметы, прадмета. Яны падзяляюцца на групы: спосабу дзеяння (асцярожна, балюча, весела, горача, гучна, інак.ш, звонка, святочна, смела, урачыста, па-ранейшаму, цурком і інш.); меры і ступені (вельмі, амаль, больш-менш, крыху, занадта, прыблізна, дарэшты, удосталь, мала, многа, цалкам, ледзь-ледзь, утраіх, двойчы і інш.).