• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    204.	Спішыце. Словы, што ў дужках, запішыце ў патрэбным склоне.
    1. Плывуць насустрач (сонечная вясна) па (рэкі) крыгі з (йіоргат і трэск). (Грах.) 2. Побач з (дзядзька Антось) на (грэбля) стаяў Аржанец з (веласіпед) і Люда. (Б.) 3. Я шукаў пасля (шторм) бурштыну, a знайшоў на (ўзбярэжжа) цябе. (Грах.) 4. He раз я ў (муры астрожныя) па (роднае поле) сумаваў, па (тыя бярозы прыдарожныя), што на этапах сустракаў. (М. Т.) 5. Дзякуючы (усё гэта) хлопцы адчувалі блізкасць паміж сабой, якой раней і не ведалі. (Я. М.) 6. Па (возера), далёка ад нас, плывуць дзве качкі. (В. В.) 7. Гучны пляск вясла па (вада) павялічвае шум і гулка разносіцца па (рэчка) між (травяністыя берагі). (К-с.) 8. Чарот абапал (рака) густы і высокі, з залацістымі ад (апоійнія промні) сонца мяцёлкамі. (Б.)
    205.	Прачытайце ўрыўкі з працы Ф. Янкоўскага «Беларуская мова» пра ўжыванне прыназоўнікаў пра і аб. Перакажыце змест урыўкаў, зрабіце вывады. Дайце свае прыклады ўжывання гэтых прыназоўнікаў.
    ...У жывых народных гаворках Беларусі сустракаем: думалі пра сына, гаварылі пра салдата, пыталіся пра дзеда. «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» сведчыць, што канструкцыя тыпу забылася пра яго ў жывых беларускіх гаворках пераважае над канструкцыямі тыпу забылася аб ім.
    Звяртае на сябе ўвагу ўжыванне канструкцыі «праЦ-вінавальны» і «аб4-месны» ў мастацкіх творах К. Крапівы.
    ...У першым акце п’есы «Хто смяецца апошнім» 32 канструкцыі з пра і 4 з аб: пра мяне (не забудзеш), пра гэта (ні слова), пра зямлю (расказаць), пра сябе (турбуюся) і інш. і аб часе (паведамляю), (напамінаем) аб неабходнасці.
    Як ужо было заўважана, у беларускай літаратурнай мове ўжываюцца абедзве канструкцыі: «праА-вінавальны» і «аб+месны). Пішам, гаворым: закон аб школе, дэкрэт аб зямлі, навука аб мове і г. д.; клопаты пра моладзь, верш. пра шчасце, песня пра паходы, думаем пра змену, клапоцімся пра дабрабыт і г. д.
    Ужываючы ў канкрэтным выпадку тое ці іншае спалучэнне, трэба ўслухоўвацца ў яго гучанне. Са-
    праўды, недапушчальныя ні ў мастацкіх, ні ў публіцыстычных творах спалучэнні «аб абавязках», «аб аб’ёме (нашай радасці)»...
    206.	Вызначце, якія з выдзеленых слоў прыслоўі, а якія прыназоўнікі.
    1. Збоку пацягнуўся луг паабапал Нёмана. (К-с.) 2. Паабапал стаялі будынкі ўстаноў і сярод іх камянічка райкома. (Луж.) 3. Бабры пакідаюць свае паселішчы, калі вакол няма чаго есці. (В. В.) 4. Вакол гэтай думы дудара-званара казак дзіўных злажылась нямала. (Куп.) 5. Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. (I. М.) 6. Абапал дарогі — нешырокай асфальтавай паласы — дзвюма сценамі ўздымаўся лес. (Б.) 7. Упоперак Прыпяці лягла дарога, тканая з промняў. (У. Д.) 8. Ціха выходзьце з хаты ў лес. Упоперак праз дарогу. (К. Ч.) 9. Грузна выбраўшыся на бераг, бабёр перакусіць спачатку, чым багаты куст і чарот, пасля бярэцца за працу. (Б.) 10. Цела прыемна ныла, адпачываючы пасля чатырохгадзіннага сядзення за рулём. (Б.)
    207.	Прачытайце. Назавіце ў сказах прыназоўнікавыя канструкцыі, якім у рускай мове адпавядаюць іншыя.
    1.	Наталька павярнулася да бацькі, азарыла яго светлай усмешкай. (Кул.) 2. У той час нават у багатым на сады Прыдняпроўі пры кожнай сялянскай хаце было не больш як тры-чатыры дрэвы. (Каратк.) 3. Паехаў я на возера Нарач дзеля чаек. (В. В.) 4. Праўда даражэй за золата. (Прык.) 5. Ганна раптам забылася пра грыбы, стала дзіўна бяздумная, няцямная. (1. М.) 6. Сын яго да вайны вучыўся на інжынера. (К. Ч.) 7. Выбраўся ў грыбы, а кошыка з сабой не ўзяў. (1. Н.) 8. Бліжэй пасябравалі мы з ім праз рыбалку. (Б.) 9. Па радзіме сум нахлынуў востра. (Панч.) 10. He велымі смешна з хлопца, а шкада яго. (Б.) 11. I татку забралі ў войска паны, а дзеці — іх трое — пры матцы адны. (К-с.) 12. За сталом сядзяць Таня і хлопчык, вельмі падобны да самога Лясніцкага. (Шам.) 13. Два фікусы расстаўлены па кутках, дзеля сіметрыі. (Е. Л.) 14. Напярэдадні таго малады доктар Ман-Гэн першы раз у жыцці рабіў сталую і вялікую аперацыю старому чалавеку, хвораму на горла. (К. Ч.)
    • Зрабіце марфалагічны разбор выдзе.іеных слоў.
    § 86.	Правапіс прыназоўнікаў
    1.	Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пішуцца праз злучок: з-за ракі, з-пад Барысава, па-за школай, па-над лесам.
    2.	Перад словамі, што пачынаюцца са спалучэння зычных, у якіх першы з, с, ж, ш, замест прыназоўніка з ужываецца яго варыянт са: са змроку, са склепа, са жменю, са штаба.
    3.	Некаторыя прыназоўнікі, якія канчаюцца на зычны, перад займеннікам мне — мною пішуцца з дадатковым а: са мною, ка мне, нада мною, пада мною, перада мною.
    4.	Замест прыназоўніка у ўжываецца яго варыянт ва перад словамі, якія пачынаюцца з у: ва ўсіх, ва ўзросце, ва ўзводзе, ва універсітэце.
    5.	Прыназоўнікі, утвораныя ад назоўніка з прыназоўнікам, дзеепрыслоўя з прыназоўнікам, пішуцца як два словы: на працягу навучальнага года, у галіне сельскай гаспадаркі, нягледзячы на непагадзь.
    208.	Падбярыце да запісаных у практыкаванні сінанімічныя канструкцыі з іншымі прыназоўнікамі або без прыназоўнікаў.
    Спыніліся ля ручая; усе працуюць, акрамя малых; падобны на маці; дасягненні ў галіне філасофіі; на працягу месяца; вучыцца на агранома, стаяць пры акне; за грукатам нічога не чуваць; паспрачаліся за кнігу; вакол вёскі быў лес.
    209.	Спішыце, раскрываючы дужкі.
    1.	Па (над) рэчкай у лузе квяцістым мы хадзілі, бывала, не раз. (К-с.) 2. Прыходзілі сяляне з навакольных вёсак (з) сваімі неадкладнымі справамі. (Лыньк..) 3. 1 раптам адчуў сябе Ігнась адрэзаным, адасобленым ад усяго, як бы ў другім свеце, на другой зямлі; усё стала як бы па (за) яго істотаю. (К. Ч.) 4. Марудна з (за) кустоў маліны выходзіць буры малады мядзведзь. (Багд.) 5. (3) змроку выступіла высокая постаць. (К-с.) 6. 3 (пад) самага носа лодкі з рэдкім краканнем узнялася ў паветра чарада маладых качак. (В. В.) 7. Свежае сена (пад) мною ап’яняла сваім вострым пахам. (Лыньк..') 8. (На) працягу тыдня сагнала снег з палёў. (К-с.)
    • Выдзеленыя прыназоўнікі разбярыце па табліцы.
    Прыназоўнік з назоўнікам
    Невытворны ці вытворны
    Просты, складаны ці састаўны
    3 якім склонам ужыты
    вакол возера
    вытворны
    просты
    3 Р.
    ЗЛУЧНІК
    § 87. Злучнік як часціна мовы
    Злучнік— службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі слоў, частак складанага сказа і самастойных сказаў.
    Найбольш часта злучнікі звязваюць аднародныя члены і простыя сказы ў складаным. Так, у сказе Нават страціўшы зрок, абыду я паўсвету, а да родных мясцін шлях заўсёды знайду (Бр.) злучнік а звязвае аднародныя члены. У сказе Адыходзілі вёсны і зімы, і гады за гадамі плылі (К-с.) першы злучнік і звязвае аднародныя члены, а другі злучнік і звязвае два простыя сказы складанага.
    Паводле паходжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Невытворныя злучнікі больш старажытнага паходжання: а, але, ды, і, бо і інш. Вытворныя злучнікі ўтварыліся ад іншых часцін мовы: што, калі, як, быццам, затое, затым, хоць, таму што, тым часам як і інш.
    Паводле будовы злучнікі падзяляюцца на простыя і састаўныя. Простыя злучнікі складаюцца з аднаго слова: і, ды, а, ці, каб, бо, калі, пакуль, хіба і інш. Састаўныя злучнікі складаюцца з двух і больш слоў: таму што, тым часам як, для таго каб і інш.
    Паводле значэння злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя. Злучальныя злучнікі звязваюць раўнапраўныя сінтаксічныя адзінкі — члены сказа і простыя сказы складанага сказа: Яшчэ цвіце і дзяцельнік, і мята, а плечы зводзіць першым халадком. (Грах.) У гэтым сказе злучнік і звязвае аднародныя члены, злучнік a — два простыя сказы ў складаным. Амерыка! Я ў твой народ і ў сэрца тваё веру, ды многа дзьме сцюдзёных тут вятроў. (Панч.) Злучнік і звязвае аднародныя члены, а злучнік ды — простыя сказы ў складаным.
    Падпарадкавальныя злучнікі служаць для сувязі нераўнапраўных сінтаксічных адзінак. Яны звы-
    чайна ў складаным сказе звязваюць простыя сказы, з якіх адзін падпарадкоўваецца другому: Каб самому блізка ўбачыць неба, каб запомніць родную зямлю, навучыцца самастойна трэба маладому лётаць жураўлю. (Вярц.) Злучнік каб звязвае два даданыя сказы з галоўным.
    Паводле ўжывання злучнікі падзяляюцца на адзіночныя, паўторныя і парныя.
    Адзіночныя злучнікі ўжываюцца ў сказе адзін раз для сувязі аднатыпных аднародных членаў і частак складанага сказа. Да іх адносяцца злучнікі і, а, але, ды і інш.
    Паўторныя злучнікі паўтараюцца пры кожным аднародным члене ці простым сказе ў складаным. Злучнікі то—то, ці то—ці то, ні—ні, не то—не то ўжываюцца толькі як паўторныя: Hi лясоў, ні гор абапал, толькі снег ды снег бясконца. (Зв.) To глыбіня, то раптам мель, to deep люты, то агонь... (Бр.) Злучнікі і, або, ці, ды, каб, што, як і інш. ужываюцца як адзіночныя і як паўторныя.
    Парныя злучнікі — гэта спалучэнні з двух ці больш слоў: не толькі—але і, калі—то, як—так і, хоць і—але і інш.
    210.	Спішыце. Злучальныя злучнікі падкрэсліце адной лініяй, а падпарадкавальныя — дзвюма.
    1.	Хоць мора стогне і грукоча, галосіць вецер і раве. чакаю, каб зірнуць у вочы тым, хто на бераг прыплыве. (Грах.) 2. Як хвалі шырокага мора, плывуць нашай славы гады. (К-с.) 3. Неба то пабялее, то раптам пацямнее — яно чыстае, нідзе ні хмурынкі. (Сач.) 4. Вельмі ж марудна ідзе час, калі даводзіцца чакаць. (М. Л.) 5. Сонца свеціць так, нібы на гэтым белым свеце ўсё спакойна і нават радасна. (Б.) 6. Зазыба чакаў, пакуль наблізяцца немцы. (Чыгр.) 7. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. (Б.) 8. Згодна ў полі ўздоўж дарогі каляінкі ўюцца, ды ніколі між сабою яны не сальюцца. (К-с.) 9. Чым далей адыходзіўся Сцёпка ад сяла, тым больш мілым яно станавілася яму. (К-с.) 10. А самае цікавае, што гэта былі не бярозавікі, жоўценькія, як яечня, а чорнагаловыя, самыя лепшыя баравікі, якія растуць толькі ў сасонніках. (К-с.)
    @ Вызначце склад выдзеленых слоў.
    § 88. Адрозненне злучнікаў ад іншых часцін мовы
    Злучнікі што, чым трэба адрозніваць ад аманімічнага адноснага займенніка што (у творным склоне чым), які не толькі звязвае даданы сказ з галоўным, але з’яўляецца членам сказа. Параўн.: Вось так яно часам бывае, што мы ў сумятлівым жыцці мінаем і не заўважаем красы сваіх родных мясцін. (Хв.) Я ўспамінаю сыраежкі, што мы на вогнішчы пяклі. (Бр.) У першым сказе што — злучнік, у другім што — адносны займеннік, дапаўненне. Чым дакучліва бурчаць, лепей памаучаць. (Прык.) Чым хата багата, тым і рада. (Прык.) У першым сказе чым— злучнік, у другім сказе чым — адносны займеннік, дапаўненне.