Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
Прыслоўі ўтварыліся і ўтвараюцца ад зменных часцін мовы. Найбольш прыслоўяў утварылася ад прыметнікаў (ціха, павольна, прыгожа, па-людску) і ад назоўнікаў (унізе, удзень, бягом, бясконца). Есць прыслоўі, утвораныя ад лічэбнікаў (двойчы, утраіх, удвая, перйі-наперш), ад займеннікаў (заўсёды, таму, па-мойму), ад дзеяслоўных форм (ісці крадучыся, гульма гуляць), ад прыслоўяў (завысока, недалёка, нікуды). Есць і складаныя прыслоўі: штовечар, ціха-ціха, сямтам, раз-пораз.
У сказе прыслоўе з’яўляецца акалічнасцю: Тут лёгка і радасна песня пяецца. (М. Т.) Адгрымела ноччу
навальніца. (Панч.) Налева адкрыўся шырокі плёс. (Б.) Значна радзей — азначэннем: Злева пачулася гаворка па-нямецку. (A. А.)
190. Спішыце, падкрэсліце прыслоўі і словы, да якіх яны адносяцца. Вызначце, якім членам сказа яны выступаюць. У выдзеленых словах абазначце марфемы.
1. Быстранка пачала памалу заціхаць, нібы ўжо адчула ўсю важнасць моманту — сваё злучэнне з вялік'ай ракой. (Б.) 2. Зусім побач буяў густы зараснік дубняку, асінніку. (I. М.) 3. Звыкла паправіўшы аўтамат за плячом, Васіль стомлена, нявесела пацягнуўся ў бок узвода. (7. М.) 4. Далёка-далёка выплываюць са змроку два агеньчыкі, як вочы добрага прыяцеля. (К-с.) 5. Двойчы ўжо ўздымалася над ракой, відаць, усё тая ж самая, хітрая чапля. (Б.) 6. Толя раз-поразу ўздымае ад каменя светлавалосую галаву, глядзіць на сябра, прыплюшчыўшы блакітныя вочы. (Б.) 7. A Люда ўсё глядзіць — неяк незразумела сумна і яшчэ больш незразумела ўпарта. (Б.) 8. Ваця Браніславец нічога не слухаў і лёг спаць страшна змораны. (К. Ч.) 9. Вакол ляжала маўклівае пустое поле. (К-с.)
191. Выпішыце прыслоўі ў такой паслядоўнасці: 1) утвораныя ад назоўнікаў, 2) ад прыметнікаў, 3) ад лічэбнікаў, 4) ад займеннікаў, 5) ад прыслоўяў.
Бясконца, па-твойму, нядобра, спярша, сарамліва, невысока, учатырох, добра, спрадвеку, свядома, па-вашаму, двойчы, цёмна, наперадзе, па-дзіцячы, уголас, па-іхняму, раніцай, зацемна, гуртам.
192. Запішыце ўсе вядомыя вам прыслоўі, у складзе якіх былі б карані наступных назоўнікаў. Назавіце корань у прыслоўях.
Узор. Лета — летам, летась, улетку, налета, залетась, пазалетась, сёлета, сяголета, штолета.
Вясна, кола, зіма, дом, вечар, раніца.
193. Запішыце прыслоўі, утвораныя ад наступных якасных прыметнікаў. Да гэтых прыслоўяў запішыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання.
У з о р. Далёкі — далёка, далей, болый далёка, найдалей, вельмі далёка, далей за ўсіх.
Прыгожы, ціхі, светлы, высокі, вясёлы, звонкі.
§ 80. Напісанне прыслоўяў разам
Разам пішуцца:
1. Прыслоўі, утвораныя ад кароткіх і поўных прыметнікаў пры дапамозе прыназоўнікаў: здаўна, здалёк, насуха, зрэдку, улева, управа, злева, справа, паціху, зацемна, збольшага, упустую, ушчыльную (але: у адкрытую).
2. Прыслоўі, утвораныя ад зборных і колькасных лічэбнікаў пры дапамозе прыназоўнікаў у, на: удвух, утрох, учатырох, удваіх, утраіх, учацвярых, удзвюх, надвае, натрае (але: у адно, па двое, па трое).
3. Прыслоўі, утвораныя ад іншых прыслоўяў пры дапамозе прыназоўнікаў: назаўсёды, назаўжды, навокал, напотым, назаўтра, назусім, настолькі, насупраць, удвайне, заўчора, залетась, паслязаўтра, замала, замнога і інш.
Заўвага. Ад гэтых прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні прыназоўнікаў з нязменнымі словамі, якія пішуцца з прыназоўнікамі асобна: да цямна, да заутра, на паслязаўтра, з цямна, да відна, ад малку.
4. Прыслоўі, утвораныя ад займеннікаў пры дапамозе прыназоўнікаў: нашто, навошта, нізашто, потым, затым, зусім.
Заўвага. Неабходна адрозніваць прыслоўі нашто, нізашто ад займеннікаў з прыназоўнікамі на што, ні за што: Нашто табе гэта? (нашто мае значэнне ’з якой мэтай’) —На што паставіць лямпу? Нізашто не пайду (нізашто са значэннем ’ні ў якім разе’, ’ніколі’)—Hi за што пакрыўдзіў чалавека (ні за што — ’дарэмна’, ’без прычыны’).
5. Прыслоўі, утвораныя ад розных склонавых форм назоўнікаў пры дапамозе прыназоўнікаў: удзень, узімку, увесну, увосень, дадому, дахаты, напалову, улетку, зверху, знізу (але: з верху да нізу, з нізу да верху), назад, наверх, збоку, унізе, уверсе, угары, уночы, зранку (але: з ранку да вечара).
Заўвага. Калі ёсць паясняльныя словы, то гэта назоўнік з прыназоўнікам, яны пішуцца асобна: у дзень адкрыцця спаборніцтваў, з боку лесу, у пачатку дарогі, з верху хвоі, з пачатку года, у высь завоблачную.
6. Складаныя прыслоўі, якія маюць у сваім складзе займеннік ійто: йітодзень, штогод, штовечар, штораніцы, штомесяц, штотыдзень, штохвілінна. Разам пішуцца прыслоўі таксама, гэтаксама.
§ 81. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
У беларускай мове ёсць спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікамі, якія ў сказе выконваюць ролю акалічнасцей, і таму яны блізкія сваім значэннем да прыслоўяў. Такія спалучэнні пішуцца асобна. Воеь асноўныя з іх:
1. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі з, без, да, на, у, пад, за, з-за і інш.: з разбегу, з налёту, з ходу, без разбору, без толку, без канца (але: бясконца), да зарэзу, да ўпаду, на хаду, на ляту, на бягу, на віду, на слых, на смех, у адзіночку, у розніцу, у меру, пад пахі, пад пахай, за мяжой, за граніцай, за мяжу, з-за мяжы, з-за граніцы.
2. Спалучэнні адмоўяў не, ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў пару, не ў меру, не пад сілу, не да смаку, не да твару, ні за грош.
194. Спішыце, раскрываючы дужкі. Падкрэсліце прыслоўі, растлумачце іх напісанне.
1. Ледзь не (што) дня гэта ў Мінску здараецца: «Дом засяляецца! Дом засяляецца!» (Панч.) 2. Сонца ўзнялося над хмарнай аблогай, і ўсё (на) вокал урачыста зіхацела. (1. М.) 3. Аляксей спыніўся як бы таму, што (у) ніз з узгорка вяла пясчаная дарога. (Шам.) 4. Чаго было чапляцца за тое, што (на) век адышло, сплыло ў нябыт. (1. М.) 5. (Што) дзень (з) ранку да вечара палыхалі горны ў кузні. (Хадк..) 6. (3) відна (да) цямна гамонка, гаворка. (A. X.) 7. (3) боку вёскі даляцелі стрэлы. (Лыньк ') 8. Тут ужо добра чуваць было, як (у) нізе журчыць халаднаватая вада. (Б.) 9. Алёша чытаў пастанову (ў) дзень яе апублікавання, (што) дзённа чуў гаворку пра яе ў сям’і. (Шам.) 10. Канчаўся спектакль ці самадзейны канцэрт, і Вера (на) заўтра садзілася за бібліятэчны стол. (Луж.)
• Вызначце склад выдзеленых слоў.
195. Складзіце ці выпішыце з мастацкіх твораў сказы з прыслоўямі і блізкімі да іх спалучэннямі прыназоўнікаў з назоўнікамі.
Дахаты — да хаты, уночы — у ночы, увосень — у восень, зверху — з верху, спачатку — з пачатку, удалечыні — у далечыні.
§ 82. Напісанне прыслоўяў праз злучок
Праз злучок пішуцца:
а) прыслоўі з прыстаўкай па-, якія канчаюцца на -ому, -аму, -яму, -ску, -цку, -ы (-і): па-веснавому, паранейшаму, па-летняму, па-беларуску, па-чалавечы, па-латыні;
б) прыслоўі, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў (такія прыслоўі ў сказе выступаюць заўсёды пабочнымі словамі): па-першае, па-другое, па-трэцяе;
в) складаныя прыслоўі, у якіх паўтараецца тое самае слова: ледзь-ледзь, ціха-ціха, даўно-дауно, высока-высока, далёка-далёка, дзе-нідзе, сам-насам, калінікалі, раз-пораз, як-ніяк;
Заўвага. Устойлівыя спалучэнні. у якіх паўтараецца тое самае слова ў розных склонах з прыназоўнікам, пішушіа асобна: адзін на адзін, след у след, дзень пры дні, дзекь у дзень, раз у раз, час ад часу, рука ў руку.
г) прыслоўі з прыстаўкай абыі суфіксам -небудзь: абы-дзе, абы-куды, абы-як, як-небудзь, дзе-небудзь, калі-небудзь, куды-небудзь:
д) прыслоўі, утвораныя ад складаных прыметнікаў, якія пішуцца таксама праз злучок: вогненна-ярка ( вогненна-яркі).
Праз злучок пішацца тэхнічны тэрмін на-гара.
196. Спішыце, раскрываючы дужкі. Дапішыце ў словах прапушчаныя літары.
1. Кожнае пакаленне будуе свае гарады, і будуе іх (па) рознаму. (Грах.) 2. Палкоўнік Бяссонаў асабліва цаніў Быстрова: с..ржант біў з гарматы (па) снайп..рску. (I. М.) 3. Было ціха і (па) асенняму празрыста ў чыстым выеокім небе. (Грах.) 4. Дождж ц..рушыць (па) ранейшаму. (В. В.) 5. Мне ця..ка робіцца, калі я цяпер вельмі (па) доўгу не бачу цябе. (Скр.) 6. Стары млын гаманіў спакайней, (па) старэчы. (Б.) 7. Эх, няма на свеце болей спрытнага злодзея, як гэта старасць: так ціха, так (па) зладзейску ціха падкрадаецца, нялюбая, што і не ўбачыш, як яна ас..длае цябе. (К-с.) 8. (Па) волі руха..цца фурманка ў бок лесу.
Ч.) 9. Зусім (па) франтавому выгл..далі артыл..рыйскія з..нітныя ўстаноўкі на плошчах і скверах. (Лыньк.) 10. А снег тым часам ноччу пайшоў і (ў) ранні мы глядзелі на яго праз вокны аўтобуса не так сабе, a (па) св..точнаму прыўзнята. (Б.)
197. Спішыце. Словы ў дужках пішыце асобна ці праз злучок. Растлумачце напісанне прыслоўяў.
1. Але на плошчы нечакана, (ледзь, ледзь) прабіўшыся з зямлі, барвовым полымем цюльпаны ў Дзень Перамогі расцвілі. (Грах.) 2. Мне трэба (доўга, доўга) раіцца пра сотні планаў і падзей. (Бур.) 3. Наводдаль, у баку пярэдняга краю, (раз, no, раз) чуваць кулямётная страляніна. (I. М.) 4. Пракідваюцца дрэвы (сям, там), нават і на полі, на лузе. (Can.) 5. Эх, сябры, не блага ўспомніць (час, ад, часу) пра баі, адвагу, пра паходы нашы. (М. Т.) 6. Першую бодню солі падалі (на, гара). (Кул.) 7. (Дзень, у, дзень) ходзіць Тарэнта ў заработкі. (Гал.) 8. На лузе (дзе, ні, дзе) стаяць старыя, з сухімі вершалінамі дубы. (Сач.) 9. I хваробы і немачы следам за мной не хадзілі (ніколі, ніколі). (А. 3.) 10. Непраглядны змрок і сыры туман спляліся (густа, густа) і як бы глынулі гэту закінутую між балот і лесу невялічкую вёску. (К-с.) 11. Ізноў прайшла б са мною (след, у, след) і сцежкі, і шырокія дарогі, каб у жыцці ўсё было (як., след) — і смех, і боль, і шчасце, і трывогі. (Грах.)
198. Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне прыслоўяў.
1. Цяжкія гарматы, што стаялі (не) далёка за сялом, зноў загрукаталі. (I. М.) 2. Калі (сьці) людзі маліліся дубам. (Бяд.) 3. (He) спадзявана ўпаў туман на мора, усё ахутала імгла. (Грах.) 4. Гэта толькі збоку здаецца, што палкі накіданы (абы) як. (В. В.) 5. (He) як зімой, яшчэ пры панах, іхнюю вёску амаль дашчэнту выкаціў пажар. (Б.) 6. Ігнацюк хацеў бы звярнуць куды (небудзь) з дарогі, але абапал густою сцяною стаялі яліны. (Х.омч.) 7. Дзе (сьці) ён [Лабановіч] бачыў такі твар, але дзе? (К-с.) 8. (He) дзе на той бок гары затарахцелі па карэнні калёсы. (Пташн.)