• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    Марфалагічны разбор службовых часцін мовы
    Прыназоўнік
    1) Часціна мовы; 2) невытворны ці вытворны; 3) разрад паводле будовы (просты, складаны ці састаўны); 4) з якім склонам ужыты.
    3 палёў і з лугавін, з лясоў без концакраю, па тысячах рышткоў, канавак і канаў бяжыць вада, бяжыць — не мёртвая — жывая, насустрач смерці — у салёны ак.іян. (Гіл.)
    3 — прыназоўнік, невытворны, просты, ужыты з родным склонам.
    Без — прыназоўнік, невытворны, просты, ужыты з родным склонам.
    Па — прыназоўнік, невытворны, просты, ужыты з месным склонам.
    Насустрач — прыназоўнік, вытворны, просты, ужыты з давальным склонам.
    У прыназоўнік, невытворны, просты, ужыты з вінавальным склонам.
    3 л у ч н і к
    1)	Часціна мовы; 2) просты ці састаўны; 3) адзіночны, паўторны ці парны; 4) злучальны ці падпарадкавальны.
    Усё пакінуць след павінна. бо як пачаўся белы свет, прамень, пясчынка і расіна нязменна пакідаюць след. (Бр.)
    Бо — злучнік, просты, адзіночны, падпарадкавальны.
    Як — злучнік, просты, адзіночны, падпарадкавальны.
    / злучнік, просты, адзіночны, злучальны.
    Ч а с ц і ц a
    1) Часціна мовы; 2) разрад паводле значэння.
    Ах, як над возерам птушк.а свабодна пяе! (У. Н.) Як -часціца эмацыянальная, клічная.
    Гэты голас хіба забудзеш? (A. А.)
    Хіба — часціца мадальная, пытальная.
    В ы к л і ч н і к
    1) Часціна мовы; 2) разрад паводле значэння (эмацыянальны, волевыяўленчы).
    О матчына мова! Маленства вясна! (Бач.)
    О — выклічнік, эмацыянальны.
    Сінтаксічны разбор словазлучэння
    1)	Выдзеліць словазлучэнне са сказа; 2) знайсці галоўнае і залежнае словы; 3) ахарактарызаваць словазлучэнне паводле выражэння галоўнага слова: іменнае (назоўнікавае, прыметнікавае, лічэбнікавае, займеннікавае), дзеяслоўнае, прыслоўнае; 4) вызначыць від сінтаксічнай сувязі слоў: дапасаванне, кіраванне (прыназоўнікавае. беспрыназоўнікавае), прымыканне.
    Белыя сыплюцца долу крышталікі. белыя крышацца хмаркі ўгары. (Гіл.)
    Белыя крышталікі — словазлучэнне; галоўнае слова — крыійталікі; іменнае, назоўнікавае; від сінтаксічнай сувязі — дапасаванне.
    Сыплюцца долу — словазлучэнне; галоўнае слова — сыплюцца; дзеяслоўнае; від сінтаксічнай сувязі — прымыканне.
    Белыя хмаркі — словазлучэнне; галоўнае слова хмаркі; іменнае, назоўнікавае; від сінтаксічнай сувязі дапасаванне.
    Крышацца ўгары — словазлучэнне; галоўнае слова — крышацца: дзеяслоўнае; від сінтаксічнай сувязі — прымыканне.
    Сінтаксічны разбор простага сказа
    1.	Знайсці граматычную аснову сказа (прэдыкатыўны цэнтр) і паказаць, што сказ просты.
    2.	Назваць тып сказа па мэце выказвання (апавядальны, пытальны, пабуджальны); адзначыць, калі сказ клічны.
    3.	Вызначыць від сказа паводле будовы: а) двухсастаўны ці аднасастаўны; у аднасастаўным трэба адзначыць, з якім галоўным членам — выказнікам (назваць тып сказа: пэўна-асабовы, няпэўна-асабовы, абагульнена-асабовы, безасабовы, інфінітыўны) або дзейнікам (назыўны); б) неразвіты ці развіты; в) іюўны
    ці няпоўны; у няпоўным сказе назваць, які ў ім член апушчаны.
    4.	Адзначыць, калі сказ ускладняецца аднароднымі членамі, адасобленымі членамі сказа, звароткам, пабочнымі словамі і інш.
    5.	Разабраць сказ па членах і назваць, чым яны выражаны (спачатку разбіраюцца галоўныя члены, потым — даданыя члены, што ўваходзяць у састаў дзейніка, а затым — даданыя члены, што ўваходзяць у састаў выказніка).
    Разбор па членах сказа
    1.	Дзейнік, якой часцінай мовы выражаны.
    2.	Выказнік (просты дзеяслоўны, састаўны дзеяслоўны, састаўны іменны, складаны), якімі часнінамі мовы выражаны.
    3.	Дапаўненне (прамое, ускоснае), якой часцінай мовы выражана,
    4.	Азначэнне (данасаванае, недапасаванае), якой часцінай мовы выражана; адасобленае азначэнне.
    Прыдатак (што абазначае: прафесію, род заняткаў, наныянальнасць, уласнае імя, агульную эмацыянальную ацэнку і інш.); адасоблены прыдатак.
    5.	Акалічнасць (часу, месца, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, умовы, уступкі, меры і ступені), якой часцінай мовы выражана; адасобленая акалічнасць.
    У хату потайкам з лясоў прыйшло пяць раненых байцоў. (Бр.)
    Граматычная асновз (прэдыкатыўны цэнтр) сказа прыйшло пяць байцоў, сказ просты, апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны, няўскладнены.
    Пяць байцоў — дзейнік, выражаны сінтаксічна непадзельным словазлучэннем (спалучэннем лічэбніка з назоўнікам);
    прыйшло — выказнік, просты дзеяслоўны;
    раненых — азначэнне, дапасаванае, выражана дзеепрыметнікам;
    у хату — акалічнасць месца, выражаная назоўнікам з прыназоўнікам;
    потайкам — акалічнасць спосабу дзеяння, выражаная прыслоўем;
    з лясоў — акалічнасць месца, выражаная назоўнікам з прыназоўнікам.
    Растрывожаны ўшчэнт сумненнямі, крочу паркам. шліфую жарству. (Панч.)
    Граматычная аснова сказа — крочу, шліфую, сказ просты, апавядальны, аднасастаўны з галоўным членам выказнікам, пэўна-асабовы, развіты, поўны, ускладнены адасобленым азначэннем і аднароднымі членамі (выказнікамі).
    Крбчу выказнік, просты дзеяслоўны;
    ійліфую выказнік, просты дзеяслоўны;
    растрывожаны ушчэнт сумненнямі адасобленае азначэнне, выражанае дзеепрыметным зваротам;
    паркам акалічнасць месца, выражаная назоўнікам;
    жарству — дапаўненне, прамое, выражана назоўнікам.
    Сінтаксічны разбор складанага сказа
    1)	Вызначыць, які гэта складаны сказ паводле сувязі ў ім частак (простых сказаў) — злучнікавы ці бяззлучнікавы.
    2)	У злучнікавым сказе вызначыць яго від — складаназлучаны ці складаназалежны.
    Потым аналізаваць сказ адпаведна яго тыпу.
    Складаназлучаны сказ
    Назваць ііростыя сказы, з якіх ён складаецца; злучнік, якім яны звязаны (спалучальны, супраціўны, размеркавальны); што выражаецца паміж простымі сказамі: адначасовасць, паслядоўнасць, проціпастаўленне ці чаргаванне дзеянняў; зрабіць схему складанага сказа. Зрабіць сінтаксічны разбор кожнага простага сказа, што ўваходзіць у складаны (гл. разбор простага сказа).
    Дауно збірауся я наведаць гэты знаёмы мне не толькі з к.ніжак, горад, ды ўсё не выпадала. (Сач.)
    Складаны сказ, злучнікавы, складаназлучаны, складаецца з двух простых сказаў (назваць іх), якія звязаны паміж сабой супраціўным злучнікам ды; выражаецца проціпастаўленне дзеянняў; першы просты сказ (назваць яго) — апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны; другі сказ (назваць яго) — апавядальны, аднасастаўны з галоўным членам выказнікам, безасабовы, неразвіты, поўны.
    С х е м а сказа:
    [ L ды [	]
    Складаназалежны сказ
    a)	3 адным даданым:
    Назваць галоўны і даданы сказы; злучнік або злучальнае слова (займеннік, прыслоўе), якім яны звязаны; пытанне, на якое адказвае даданы сказ; вызначыць від даданага сказа (азначальны, дапаўняльны і г. д.); зрабіць схему гэтага складаназалежнага сказа. Зрабіць сінтаксічны разбор галоўнага і даданага сказаў (гл. разбор простага сказа).
    Настаўнік падыходзіць да пераезда, паварочвае ўправа ў лес і выходзіць на дарогу, што ідзе на станцыю з яго вёскі. (К-с.)
    Сказ складаны, злучнікавы, складаназалежны з адным даданым; галоўны: Настаўнік падыходзіць да пераезда, паварочвае ўнрава ў лес і выходзіць на дарогу; якую дарогу? — што ідзе на станцыю з яго вёскі — даданы азначальны, звязаны з галоўным злучальным словам (зай.меннікам) што.
    Схема сказа:
    !	], (што...)
    б)	3 некалькімі даданымі:
    Назваць галоўны і даданыя сказы; злучнікі або злучальныя словы, якімі яны звязаны; вызначыць від даданых сказаў (азначальны, дапаўняльны і г. д.); від падпарадкавання: сузалежнае (аднароднае ці неаднароднае), паслядоўнае (даданы 1-й ступені, 2-й ступені і г. д.) або змешанае; зрабіць сінтаксічны разбор галоўнага і даданых сказаў. Зрабіць схему гэтага складаназалежнага сказа.
    Вітаю бярозы, якія ў зіму чарадою брыдуць, і тыя вятры штармавыя, што мне несціхана гудуць. (М. Т.)
    Сказ складаны, злучнікавы, складаназалежны з двума даданымі; галоўны: Вітаю бярозы і тыя вятры штармавыя; 1-ы даданы: якія ў зіму чарадою брыдуць, звязваецца з галоўным злучальным словам якія, адказвае на пытанне якія бярозы?, даданы азначальны; 2-і даданы: што мне несціхана гудуць, звязваецца з галоўным злучальным словам што, адказвае на пытанне якія вятры?, даданы азначальны; падпарадкаванне сузалежнае, аднароднае, даданыя сказы паясняюць у галоўным аднародныя члены бярозы і вятры.
    У галоўным сказе граматычная аснова вітаю,
    сказ просты, апавядальны, аднасастаўны, пэўна-асабовы, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі членамі; у 1-м даданым сказе граматычная аснова якія брыдуць, сказ просты, апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны, няўскладнены; у 2-м даданым сказе граматычная аснова што гудуць, сказ просты, апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны, няўскладнены.
    Схема сказа:
    | ... (якія...) ...}, (што...)
    Бяззлучнікавы
    Назваць простыя сказы, што ўваходзяць у бяззлучнікавы сказ; вызначыць, як яны па сэнсу адносяцца адзін да аднаго (выражаюць пералічэнне дзеянняў або фактаў, прычыну, вынік, умову і г. д.); растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку паміж простымі сказамі. Зрабіць схему гэтага складанага бяззлучнікавага сказа. (Зрабіць сінтаксічны разбор простых сказаў.)
    Грамілі нас войнаў ліхія прыбоі, народныя скарбы цяглі даастатку, мы зналі: нам трэба за людскасць устояць, дастойнае імя пакінуць нашчадкам! (Ген.)
    Сказ складаны, бяззлучнікавы, у яго ўваходзяць чатыры простыя сказы: першы — Грамілі нас войнаў ліхія прыбоі, другі — народныя скарбы цяглі даастатку, трэці — мы зналі, чацвёрты — нам трэба за людскасць устояць, дастойнае імя панінуць нашчадкам. Першы, другі і трэці сказы выражаюць пералічэнне дзеянняў, таму паміж імі ставіцца коска; чацвёрты сказ раскрывае змест папярэдняга (трэцяга), таму паміж імі ставіцца двукроп’е.
    Схема сказа:
    [ LI L (	14	1
    Сказ з рознымі відамі сувязі
    Назваць колькасць простых сказаў, што ўваходзяць у гэты складаны, і вызначыць віды сувязі паміж імі: злучнікавая (злучальная, падпарадкавальная) ці бяззлучнікавая; вызначыць колькасць структурных частак, з якіх складаецца сказ; даць характарыстыку кожнай структурнай часткі (просты складаназлучаны.
    складаназалежны); разабраць кожную структурную частку як просты ці складаны оказ; адзначыць (па магчымасці), як афармляюцца структурныя часткі; растлумачыць знакі прыпынку; зрабіць схему сказа.
    Грызе ўсіх нас нецярплівасць: хутчэй бы той чаканы век, дзе б жыў, рабіў і быў шчаслівы сумленны кожны чалавек. (Панч.)