• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    каб адказань, патрэбных слоў. (М. Т.) 7. Але не такі дзед, каб адстаць. (Лыньк.) 8. Каб песні не сціхалі ў засені гаёў, ручай пявучай хваляй напоіць салаўёў. (Р.) 9. Каб не спатыкацца, трэба пад ногі прыглядацца. (Прык.) 10. Праходзячы каля зямлянкі Сонцава, старшы лейтэнант стаў, каб прыкурыць. (7. М.)
    • Зрабіце сінтаксічны разбор апошняга сказа.
    306.	Спачатку выпішыце складаназлучаныя сказы, пасля складаназалежныя. Разбярыце іх.
    Уехалі ў лес, і сняжынкі як бы запаволілі сваё імклівае кружэнне. Паабапал дарогі пацягнуўся бор з высокімі старымі соснамі, галіны якіх павіслі над шашой. На галінах асядалі, разбураліся зоркі сняжынак, і на дол павольна церусіўся снег, рэдкі, лёгкі. Адразу знікла адчуванне імклівасці руху, палёту, але з’явілася новае пачуццё — захапленне веліччу і хараством лесу. Паважна і ўрачыста кланяліся машыне рэдкія бярозы і дубы, на якіх дзе-нідзе звісала пад цяжарам снегу карычневае лісце. Сосны, падобныя адна на адну, як сёстры, стваралі ўзбоч дарогі суцэльныя сцены, велічна ўздымалі ў белае неба свае заснежаныя густыя шапкі. Уяўлялася, што пад гэтымі соснамі неяк асабліва ўтульна і нават цёпла. He, не ўяўлялася, а ўспаміналася абодвум былым партызанам, бо некалі такі вось лес быў для іх сапраўды самым жаданым і надзейным прытулкам. (I. ІІІамякін.)
    • Вызначце стыль урыўка. Назавіце прыметы гэтага стылю. Вусна дайце апісанне зімовага лесу ў іншым стылі.
    § 147.	Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі
    Складаназалежны сказ можа мець не адзін, а некалькі даданых. Такія складаназалежныя сказы падзяляюцца на дзве асноўныя групы: складаназалежныя сказы з сузалежным падпарадкаваннем і складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем.
    I.	У складаназалежных сказах з сузалежным падпарадкаваннем усе даданыя сказы адносяцца да галоўнага. Такія даданыя могуць быць аднародныя ці неаднародныя.
    Сузалежныя аднародныя даданыя сказы паяс-
    няюць у галоўным сказе адзін і той жа член сказа (у тым ліку і аднародныя члены) або аднолькава паясняюць увесь галоўны сказ, адказваюць на адно і тое пытанне: А тады, як пажары шугалі, як ваенны ўсхадзіўся віхор, ля таго камяня прысягалі быць з табой, партызанскі наш бор. (Бр.) Тут два даданыя сказы часу адказваюць на пытанне калі? і аднолькава паясняюць у галоўным акалічнасць часу тады. Калі будуецца краіна, калі на ўздыме ўвесь народ, працуй упарта / няспынна і набліжай ягоны ўзлёт. (Бр.) У гэтым сказе два даданыя ўмовы адказваюць на пытанне пры якой умове? і аднолькава паясняюць увесь галоўны сказ.
    Даданыя аднародныя сказы падобныя да аднародных членаў: яны маюць такую самую інтанацыю, могуць мець злучальныя злучнікі, коскі паміж імі ставяцца так, як пры аднародных членах.
    1.	Сталёвым адмысловым малатком я адбіваў кавалкі той пароды, дзе тонкі прожылак, дзе ракавісты злом мне адчыняў эпох мінулых подых. (Зв.) Пры галоўным сказе два даданыя сузалежныя аднародныя сказы (азначальныя) звязваюцца паміж сабой інтанацыяй пералічэння, аддзяляюцца адзін ад аднаго коскай.		
    [... наз.], (дзе...), (дзе...)
    2.	У зімовы час зубры трымаюцца ў так.ой мясцовасці, дзе лягчэй хавацца ад халоднага ветру і дзе снег не такі глыбокі. (В. В.) Пры галоўным сказе два даданыя сузалежныя аднародныя сказы (азначальныя) звязваюцца паміж сабою злучнікам і, коска перад ім не ставіцца.
    [... наз.], (дзе...) і (дзе...)
    3.	Колышаў помніў добра, што ён камандзір, што пад яго начальствам аўтамагчыкі і што ён павінен распарадзіцца імі ўмела, з карысцю для танкаў, для агульнай з імі справы. (I. М.) Пры гэтым галоўным сказе тры даданыя сузалежныя аднародныя сказы (дапаўняльныя); першы і другі звязаны інтанацыяй, другі і трэці — злучнікам і; коска перад і не ставіцца.
    [... дзеясл.-вык.], (што...), (што...) і (што...)
    4.	Часам у даданых аднародных сказах падпарадкавальны злучнік апускаецца, калі ён ужо быў у папярэднім даданым: Як толькі добра адышлі ад немцаў і кулі перасталі свістаць над галавою, Грэчка прыпыніўся. (I. М.) Пры галоўным сказе два даданыя сузалежныя аднародныя сказы (часу) звязваюцца паміж сабою злучнікам і; падпарадкавальны злучнік як толькі ў другім даданым апускаецца; перад і коска не ставіцца.
    (як толькі...) і (...), [... дзеясл.-вык.]
    Сузалежныя неаднародныя даданыя сказы паясняюць у галоўным розныя члены сказа або адзін член ці сказ, але па-рознаму.
    1.	Здаўшы апошні экзамен ужо тады, калі горад гарэў, запалены нямецкімі бомбамі, Лемяшэвіч, як. і многія ў яго ўзросце, кінуўся дадому, у саўгас на Любаншчыне, дзе працавалі яго бацькі. (Шам.) Пры галоўным сказе два неаднародныя даданыя: адзін з іх — часу — паясняе ў галоўным сказе акалічнасць часу, другі — месца — адносіцца ў галоўным да акалічнасці месца.
    [акалічн. часу, (калі...) ... акалічн. месца], (дзе...)
    2.	У адну ноч мнагатысячная партызанская армія вывела са строю ўсе чыгункі, па якіх гітлераўцы жывілі свой фронт, адрэзала нямецкія часці, што стаялі на пярэднім краі, ад тылу, ад баз забеспячэння. (I. М.) Пры галоўным два неаднародныя даданыя; абодва азначальныя, але паясняюць розныя члены.
    [... наз., (па якіх ...), ... наз., (ішпо ...), ...]
    У сказе з сузалежным падпарадкаваннем могуць быць аднародныя і неаднародныя даданыя сказы: Ранняй вясною, калі падсохлі груды, распушыліся вербы і зацінькалі сініцы ў набраклых гаях, Раман Салавей з партызанскіх хутароў, дзе ён туляўся ўсю з<му, выправіўся адведаць Ганну. (Грах.)
    II.	У складаназалежных сказах з паслядоўным падпарадкаваннем кожны наступны сказ залежыць ад папярэдняга і паясняе яго. Утвараецца своеасаблівы ланцужок: ад галоўнага сказа залежыць першы даданы (даданы першай ступені), ад яго залежыць наступны (даданы другой ступені) і г. д. Для сувязі сказаў звычайна ўжываюцца розныя злучнікі і злучальныя словы: Крутымі завулкамі нас праваднік da eyeHay крамлёўскіх праводзіў, дзе ўбачылі мы, як палалі агні мінулых падзей і стагоддзяў. (М. Т.)
    Ад галоўнага сказа залежыць даданы азначальны з адценнем месца, ад гэтага даданага залежыць даданы дапаўняльны.
    [... наз.], (дзе ... дзеясл.-вык. ...), (як...)
    Даданыя сказы могуць знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнага: Настаўнік. занепакоіўся, калі ўбачыў, што два хлопчыкі чамусьуі адсталі, і прапанаваў вярнуцуа пашукауь іх. (ГІ. К-) Ад галоўнага сказа залежыць даданы часу, а ад яго — даданы параўнальны.
    [дзеясл.-вык... (калі... дзеясл.-вык.), (што...), ...]
    У сказах з паслядоўным падпарадкаваннем адзін даданы можа знаходзіцца ў сярэдзіне другога. Злучн*ікі ў гэтым выпадку могуць стаяць побач, перад кожным з іх ставіцца коска: Пахадзіўшы па беразе і не знайшоўшы броду, хлопуы прыйшлі да вываду, што, каб усё гэта пераправіць уераз раку, трэба зрабіць плот. (Я. М.) Даданы сказ каб усё гэта пераправіуь уераз раку знаходзіцца ў сярэдзіне даданага што трэба зрабіуь плот. Калі далей ёсць другая частка падпарадкавальнага злучніка (то, дык), то коска перад другім злучнікам не ставіцца: Мікалай зразумеў, што калі пайсуі цяпер па дарозе, то можна наткнуууа на засаду. (Лыньк.)
    У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі можа спалучацца сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне: Яму [Bociny] проста не верыууа яшчэ, што будзе ён праз якое паўгадзіны ў родным горадзе, дзе радзіўся ён, дзе ён рос, жыў, прауаваў. (Лыньк.) Ад галоўнага сказа залежыць даданы дапаўняльны, ад яго залежаць два аднародныя даданыя азначальныя сказы з адценнем месца.
    [... дзеясл.-вык.], (што... наз.), (дзе ...), (дзе ...)
    307.	Прачытайце і разбярыце сказы (гл. парадак разбору). Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку. Зрабіце схемы першых трох сказаў.
    1. Калі мільёны паміралі, каб засталося больш жывых, твае лісты мяне шукалі па многіх поштах палявых. (Бр.) 2. Там, дзе зайшло сонца і дзе былі відаць рэдкія сосны, пачынала цяпер бялець у цемнаце новымі стрэхамі Лонва. (Пташн.) 3. Калі большая частка дарогі засталася ззаду і перад вачыма Макаркі паказалася застава, тады толькі ён перавёў дух і ўздыхнуў вальней. (К-с.) 4. Я рады, што нямала зведаў, што ёсць пра што і ўспамінаць. (Бр.) 5. Здалёку здаецца, што гэта сінія азяркі туману, які з начы апаў на зямлю і доўга яшчэ будзе ляжаць на доле. (Птаійн.) 6. Яго [Хлебнікава] часта цягне туды, дзе гартавалася яго сталасць, да тае «бацькоўскай хаты», дзе ён са сваімі равеснікамі рос і мужнеў. (Грах.) 7. Туман туліўся нізка да затокі, дзе кананадай грукалі ільды, нібы з нябёс спусціліся аблокі папіць яе сцюдзёнае вады. (Зв.)
    308.	Спішыце, пастаўце знакі прыпынку. Вусна разбярыце ска-
    зы. Зрабіце схемы двух першых сказаў.
    1. Яшчэ і цяпер літанні чую і стогн расхрыстаных вятроў бо я з тае зямлі якую вайна таўкла ў мільён цапоў. (Бр.) 2. А над ракой і сінім лесам дзе стаяла хмара і ад яе цягнуліся да зямлі блакітныя ніткі касога дажджу вялізнай размаляванай дугой устала вясёлка. (Шам.) 3. Мімаволі слухаючы гэты шэпт бяроз Васіль раптам адчуў што напамінак пра тых хто загінуў у блакадзе мае блізкую сувязь з яго лёсам. (/. М.) 4. На кіламетраў шэсць цягнуўся гэты рэдкі лес у якім хвоя ад хвоі стаяла на метраў пяцьдзесят ці часа'м сто і ў якім было больш пнёў як дрэў. (К. Ч.) 5. Я падыходзіў да акна каб зблізку палюбавацца птушкай і быццам бы падзякаваць за тое што своечасова разбудзіла. (Кул.) 6. Стаяла ціхае асенняе надвор’е якое бывае калі самы час выбіраць бульбу. (Р. Н.)
    309.	Прачытайце Разбярыце. сказы. растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку. Зрабіце схемы гэтых сказаў.
    1.	Як старадаўніх дзён землепраходны, мы пракладалі ў белых пустках шлях, бо там, дзе пройдуць ногі
    маладосці, дыхне жыццём і мёртвая зямля! (Зв.) 2. Калі дзед перадумаў усе гэтыя думкі, то ён прыйшоў да заключэння, што і ў яго, і ў Букрэя рукі развязаны і што ў іх болей прастору, бо яны цяпер не звязаны пэўным месцам і пэўным планам. (К-с.) 3. I нідзе я не змог бы пражыць ні хвіліны адной без шляхоў, што мой Мінск з дарагою Масквою з’ядналі, без барвістых сцягоў, што плывуць над маёй стараной, без вятроў, што мой Сож і што Волгу маю ўскалыхалі. (Кір.) 4. Васіліна ўявіла сабе, як цераз месяц-другі зменіцца выгляд гэтых палёў, як закрасуе ўсё, зашуміць густой збажыной і як прыемна будзе, праходзячы ў той час палямі, думаць, што ўсё гэта — справа ўласных рук. (Хадк.)