Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
б) простая мова: Мартын раптам скідае павольнасць і думае: «Трэба абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі!»:
в) ускосная мова: Мартын раптам скідае павольнасць і думае, што трэба абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі.
Няўласна-простая мова — важны стылістычны сродак стварэння характарыстыкі персанажаў у мастацкім творы.
321. Прачытайце. Назавіце няўласна-простую мову.
і. Яшчэ болынае дзіва ўзяло дзеда Талаша. Што ж гэта за праява? (К-с.) 2. Цяпер ён [Данік] успамінае пра гэта і зноў вяртаецца думка: верыць пану ці не?.. А боты — чорныя, бліскучыя боцікі — вісяць на жэрдцы, над самай галавой і, гледзячы на іх, ніяк не заснеш... Праз тры дні ў школу' Пасля пачнуцца халады і можна будзе абуцца!.. А можа, мама дазволіць і ў першы дзень?.. (Б ) 3. Нявідны з цікавасцю паглядзеў на следчых. Праціўныя, ненавісныя. Гэта — прагавітыя п’яўкі. Яны будуць высмоктваць сокі мазгоў яго, нерваў. (К-с.) 4. Лабановіч ішоў і ўзіраўся ў цемру, каб не прамінуць
гасцінца, бо дзесь тут ён павінен перасекчы чыгунку. А во гэты шлях, вось гэтыя старыя барозы-прысады! (К-с.)
322. У рамане I. Мележа «Людзі на балоце» (частка 3, раздзел 2) знайдзіце няўласна-простую мову. Адкажыце, якія рысы характару Васіля яна дапамагае раскрынь.
§ 155. Простая мова і знакі прыпынку пры ёй
Канструкцыя з п р о с т а й мовай набліжаецца да складанага бяззлучнікавага сказа: у ёй інтанацыяй і сэнсам аб’ядноўваюцца дзве часткі — словы аўтара і чужая (простая) мова. Словы аўтара паказваюць, каму належыць простая мова, пры якіх абставінах і як яна была выказана. У аўтарскай мове часта ёсць словы, якія ўводзяць у сказ чужое выказванне. Сярод іх найбольш ужывальныя дзеясловы гаварыць, спытаць, прамовіць, загадаць, параіць, крыкнуць, пацвердзіць, пахваліць, рашаць, дадаць, узрадавацца, падумаць, успомніць, а таксама назоўнікі, утвораныя ад гэтых дзеясловаў, і іншыя словы.
Выказаная простая мова пішацца з новага радка або бярэцца ў двукоссе. У сучаснай моўнай і выдавецкай практыцы перавага аддаецца напісанню яе з новага радка (абзаца) з працяжнікам:
Жанчына прынесла шк.лян.к.у з нейкім настоем:
— Выпі, дачушка,— гэта добра супакойвае. (I. М.)
Нявыказаная простая мова, якая перадае думкі, разважанні, пажаданні героя, заўсёды бярэцца ў двукоссе: «Прыеду. Хутка прыеду!» — узрушана падумаў Аляксей. (I. М.)
Словы аўтара могуць займаць любое становішча ў адносінах да простай мовы: перад простай мовай, пасля яе і ў сярэдзіне простай мовы.
Калі словы аўтара стаяць перад простай мовай, пасля іх ставіцца двукроп’е, першае слова простай мовы пішацца з вялікай літары, а ў канцы ставіцца знак прыпынку ў адпаведнасці з інтанацыяй: кропка, пытальнік, клічнік. Калі простая мова — незакончаны сказ, ставіцца шматкроп’е:
Камандзір дывізіі падышоў да лётчыка:
— Падымай. лейтэнант, у паветра сваіх летуноў! (1. М.)
Калі словы аўтара знаходзяцца пасля простай мовы, у канцы яе ставіцца знак прыпынку адпаведна
інтанацыі. Калі простая мова — апавядальны сказ, то пасля яе ставіцца коска. Перад словамі аўтара ставіцца працяжнік, яны пішуцца з малой літары:
— Вось добра, што і вы тут,— узрадаваўся Лемя' шэвіч, убачыўшы Валатовіча. (Шам.)
— Як ідзе наступленне? — коратка запытаў камандуючы. (I. М.)
— За якасць можаце быць спакойныя! — заўважыў Жураўскі. (Шам.)
Калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе стаяла кропка, пытальнік або клічнік, то перад словамі аўтара ставіцца коска, пытальнік або клічнік. Словы аўтара пачынаюцца з малой літары і выдзяляюцца працяжнікамі, пасля іх ставіцца кропка, а другая частка простай мовы пачынаецца з вялікай літары:
— Пойдзем хіба ў хату,— запрасіў нас Колас.— Там пагамонім. (Як.)
— Паходзім яшчэ, Максіме! — Канстанцін Міхайлавіч падняўся і не міргаючы паглядзеў на заход сонца.— Адвячорак добры. (Луж.)
У аўтарскай .мове могуць быць два дзеясловы, якія ўводзяць простую мову. Адзін з іх адносіцца да першай часткі простай мовы, а другі — да другой часткі. Пасля слоў аўтара ставіцца двукроп’е і нрацяжнік, першае слова другой часткі простай мовы пішацца з вялікай літары:
— Значыць, хочаш мець ласяня? — спытаўся Чубар і, не чакаючы адказу, тут жа дадаў: — Тады вось йіто, ты сцеражыся тут хаты, а я зараз пайду. (Чыгр.)
Простая мова можа знаходзіцца ў сярэдзіне аўтарскіх слоў. У такіх сказах простая мова бярэцца ў двукоссе, перад простай мовай ставіцца двукроп’е, а пасля яе працяжнік. У канцы простай мовы ставіцца коска (калі простая мова — апавядальны сказ), клічнік або пытальнік. Працягваецца аўтарская мова з малой літары: Лагуновіч хрыплым голасам крыкнуў: «Канчай перакур!» — і, перабраўшыся па траве цераз кювет, хутка пайшоў да машыны. (I. М.)
Простая мова можа ўваходзіць у тэкст, які сам з’яўляецца простай мовай. Такая ўключаная простая мова бярэцца ў двукоссе:
Пра той час Клаўдзія Дзмітраўна, унучка дзеда Талайіа, расказвае:
— Дзед вярнуўся ў вызваленыя Навасёлкі, калі
зямля яшчэ не паспела астыць ад апошняга бою. «Сумна мне без Прыпяці,— тлумачыў ён сваю непаседлівасць.— А тут зямелька дыхае, лес гамоніуь, рака спявае». Я заўсёды дзівілася, як у дзедавым сэрцы ўжываліся разам ваяўнічасць і пяшчота. («Полымя».)
У дыялогу (размова дзвюх або некалькіх асоб) кожная рэпліка (словы адной асобы) пішацца з чырвонага радка і перад ёй ставіцца працяжнік. У адной рэпліцы можа быць не толькі адзін, а некалькі сказаў, яны аддзяляюцца паміж сабой як звычайныя сказы:
— Што здарылася, дачушка?
— Нічога, мама. Проста я засумавала па табе.
— / ўсё? — шчасліва засмяялася маці.— I з-за гэтага трэба было ісці сюды ў такі позні час?
— Які позні! Што ты, мама. Толькі змерклася. (Шам.)
Дыялог можна запісаць і ў радок. У гэтым выпадку кожная рэпліка бярэцца ў двукоссе, аддзяляецца адна ад адной працяжнікам: «Хочаце, я вам дам другую школу? Тут, у горадзе».— «Не, не хачу».— «Не хочаце? Дзівак. Любы дырэктар узрадаваўся 6»,-— «Я ехаў у Крыніцы і буду там!» (Шам.)
Але гэты спосаб нязручны на пісьме, таму ім амаль не карыстаюцца.
323. Прачытайце. Растлумачце пастаноўку усіх знакаў прыпынку.
Сярод пакоя цяпер стаяла Ефрасіння. Яе спадарожніца, сястра Лазара Богшы Ладзіслава, знімала з плячэй хатуль, каб пакласці яго на стол побач з хатулём Ефрасінні. Лазар Богша — майстар славутага крыжа для Спаскай царквы — стаяў каля горна, раздзімаючы ў ім агонь.
Бацька Лазара ўсё прыглядаўся да начных гасцей.
— Ладзіслава, ці ты гэта? — спытаўся ён.
— Я, тата, з князёўнай Прадславай.
Стары споўз з палацяў, пакланіўся Ефрасінні.
— Слава табе, князёўна, на вякі...
— I табе, майстар Багуслаў,— адказала Ефрасіння.
— Які я майстар,— махнуў рукой стары.— Аслеп во... Цяпер ён майстар... А вы адкуль і куды, калі не тайна?..
— Тайну мы хочам пакінуць у цябе, майстра... Тваю і нашу тайну.
Яна развязала вузлы на хатулі. У святле горна ярка бліснула каваная аздоба кніжнай вокладкі.
— Пазнаеш, майстар, сваю работу?.. У ёй і часцінка маёй працы — летапіс княства Полацкага, складзены мною па летапісцах Брачыслававых і Усяслававых... (А. Асіпенка.)
324. Спішыце, ставячы патрэбныя знакі прыпынку. Растлумачце іх пастаноўку. Замяніце, дзе трэба, малую літару вялікай.
1. Добры дзень дзядзька Андрэй прывіталася дзяўчына. Ці не падвезлі б мяне (Хадк.) 2. Я цяпер як ліст у полі падумаў Макар гоніць вецер а куды прынясе ніхто не ведае. (Асіп.) 3. Занясі дачушка тату хлеба бо ён не еў з самага ранку сказала была тады маці. (К. Ч.) 4. 1 якое ж было наша здзіўленне калі Колас сам дастаў з шафы дзве ўжо знаёмыя нам кнігі і сказаў нядаўна выйшла з друку мая паэма «Новая зямля». Бачылі (Як.') 5. Хто б гэта мог быць падумаў Анісім і чаму ён не зайшоў да мяне (Сач.) 6. Вучыцца нам брат яшчэ трэба многа зазначыў Турсевіч я напрыклад думаю ў інстытут падавацца. (К-с.) 7. Божа мой якая ж ты кволенькая мая сінічка не раз думала ўздыхала старая. (1. М.) 8. Дазвольце збольшага дакласці план аперацыі сказаў Дубавец і не чакаючы дазволу пачаў дакладваць аперацыя прызначана на дваццаць адзін нуль-нуль... (Асіп.) 9. I ўся яна як вішня як кветка з вішні падумаў Чарнушка чуючы што душу сціснула вялікая журба. (I. М.) 10. Ведаеш Максіме давай параўнаем шансы зрабіў прапанову Канстанцін Міхайлавіч адзін дзень ты мне будзеш чытаць новае а другі я табе. (Луж.)
§ 156. Ускосная мова
Канструкцыя з ускоснай мовай з’яўляецца складаназалежным сказам, у якім галоўны сказ — словы аўтара, а даданы — ускосная (чужая) мова: Пракоп сказау, што ўсё хоча бачыць сам. (К-с.)
Размяшчэнне простых сказаў у складаназалежным сказе з ускоснай мовай у асноўным пастаяннае: сказ, які перадае змест чужой мовы, часцей за ўсё знаходзіцца пасля галоўнага. Даданы сказ звязваецца
з галоўным пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў: што, калі, хто, які, чый, куды, дзе, быццам, як быццам і інш.
Даданы сказ, які перадае змест апавядальнага сказа, у большасці выпадкаў звязваецца з галоўным злучнікам што: Стораж сказаў, што майстэрня даўным-даўно зачынілася. (М. Г.) Я сказаў бацьку, што Карпінскі хоча ў нас сёе-тое схаваць. (Сач.) Даданы сказ, які перадае змест пабуджальнага сказа, звязваецца з галоўным злучнікам каб: Маці прасіла, каб наведваўся да яе часцей. (М. Г.) Камандзір загадаў, каб звярнулі на палявую дарогу. (I. М.)
Даданы сказ са зместам пытальнага сказа набывае форму ўскоснага пытання. Пытальныя займеннікі і прыслоўі становяцца злучальнымі словамі, a пытальная часціца ці — злучнікам ці: Апейка распытваў, як жывуць людзі, які ў іх настрой. (I. М.) Дзядзька Патап спытаў, дзе цяпер фронт, ці хутка прыйдзе вызваленне. (Сач.)
У канструкцыі з ускоснай мовай чужая мова можа перадавацца недакладна, увага сканцэнтроўваецца на змесце выказвання. Асабовыя і прыналежныя займеннікі, а таксама асабовыя формы дзеясловаў перадаюцца з пункту погляду аўтара. Параўн.:
— Я ўжо проста не мог жыць без вёск.і,— прызнаваўся майму бацьку Адась. (Сач.)
Адась прызнаваўся майму бацьку, што ён ужо проста не мог жыць без вёскі.
Настаўнік сказаў:
— He пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе вялікія здольнасці да яе. (К-с.)
Настаўнік сказаў, каб Сцёпка не пакідаў навукі: у яго вялікія здольнасці да яе.