• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    Пры паралельнай сувязі сказы не «чапляюцца» адзін за аднаго, у іх даецца апісанне, пералічэнне ці супастаўленне падзей, якія адбываюцца адначасова ці змяняюць адна адну: Па-вясноваму молада і па-святочнаму ўрачыста выглядае сёння наш працавіты Мінск. У маладую зеляніну ліпаў, насычаную яркім святлом вячэрняга сонца, вясёлай песняй дыхаюць рэпрадуктары. Па новым асфальце цэнтральнай вуліцы з нейкім адменным шыкам шуршаць пакрышкі ўтульных аўтобусаў. (Я. Брыль.) Тут сказы звязваюцца сэнсам, структурным сродкам аб’яднання служыць форма часу дзеясловаў-выказнікаў.
    Часта ў складаных сінтаксічных цэлых выкарыстоўваюцца абодва віды сувязі — і паслядоўная, і паралельная: Лодка зусім блізка падышла да берага і насавою часткаю кранулася долу. Янка ўхапіўся за нос лодкі і падцягнуў яе так, каб можна было зручна апынуцца ў ёй. Сябры радасна павіталіся. Колькі моманту яны моўчкі ўглядаліся адзін у аднаго, а на іх тварах свяцілася вясёлая ўсмешка. (Я. Колас.)
    Пры пабудове складаных сінтаксічных цэлых звы-
    чайна захоўваецца кампазіцыйна-сэнсавая структура. Часта складанае сінтаксічнае цэлае мае зачын, які адыгрывае важную ролю ў структуры звышфразавага адзінства. Зачын — гэта першы сказ, што змяшчае ў сабе асноўную думку, якая раскрываецца наступнымі сказамі. Апошні сказ можа заключаць, падагульняць увесь змест складанага сінтаксічнага цэлага: Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючы прыступіў да збору. Ён прысядаў каля кожнага грыба, падразаў ножыкам карэньчык., саскрабаў пясок. і рознае смецце, прыліпшае да кораня. Грыбы ж былі маладыя, крэпкія, важкія, аіапкі зверху чорныя, а з-пад нізу белыя, бы кужаль. Ну, як не цешыцца з іх? Паднятыя і ачышчаныя баравікі шчаслівы грыбнік клаў на чыстае месца ў кучку. Іх набралася каля сотні. На гэтай лапінцы грыбоў болей не было і на суседніх мясцінах не трапілася ніводнага. Kama настаўнік не меў. Ён выразаў некалькі бярозавых пруткоў, звязаў іх тонкімі канцамі і нанізаў цэлыя тры маністы грыбоў. 3 гэтым здабыткам і пайшоў на хутар. (ЯКолас.)
    Тут мікратэма «Збор грыбоў». Першы сказ Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючы прыступіў да збору — зачын. Наступныя сказы раскрываюць яго змест. Апошні сказ 3 гэтым здабыткам і пайшоў на хутар — падагульненне, канцоўка.
    У звязным тэксце могуць быць сказы, якія не ўваходзяць у складанае сінтаксічнае цэлае. Такія сказы называюць свабоднымі.
    318.	Прачытайцс прыклады — ск.іаданыя сінтаксічныя цэлыя. Прааналізуйце іх: назавіце зачын, падагульненне (калі яны ёсць), сродкі аб’яднання, від сувязі.
    Вясна была ранняя, як і звычайна на Палессі. У лясах на ўгрэвах снег злазіў борзда, і вызваленая з-пад снегу зямля радасна выглядала на свет жаўтавата-шэрымі плямкамі, ужо выбіваўся і леташні бруснічнік, свежы і сакавіты, сухія галінкі вераску і ягадніку. Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка, у зацішку зялёных хвой і чырванаватага маладога бярэзніку, ужо цягнулася доўгая жоўтая паласа адтаўшай зямлі. Яна шырэла з кожным днём, з кожнай гадзінай. (Я. Колас.)
    Чым жа ўсё-такі пахне зямля? Калі яе, толькі што перавернутую, возьмеш у руку, разатрэш у жмені, дык
    здаенца, што ў ёй і паху асаблівага няма. Зямля як зямля. Пахне яна толькі зямлёю. А з яе, апладнёнай працаю, і з яе, да якой нават ніхто не дакрануўся, нараджаюцца ўсе па^і. Бо і пах агню, раскладзенага на ўзлеску ці ў полі, і пах свежага хлеба, які наганяе голад нават на сытага чалавека, і пах антонавак, якія цяжка згінаюць долу галіны,— усё гэта ад зямлі. I яна, зямля, ніколі не паўтараючыся, дае свой адменны пах кожнай кветачцы, кожнай расліне, кожнай ягадзе, хоць усе яны, калі ўважліва ўдумацца, пахнуць толькі зямлёю. Ды яшчэ, можа, сонцам, небам, ветрам і ўсімі чатырма порамі года... (Я. Сіпакоў.)
    Данік быў сірата. Бацьку яго забілі на вайне з поль скімі панамі, у дваццатым годзе. Хлопчык яшчэ зусім няшмат разумеў у тым, хто такія паны і чаму яго тата не хацеў іх пусціць сюды, у Заходнюю Беларусь. Данік ведаў адно — тата быў вельмі вясёлы і добры. Нібы праз сон успамінаецца,— у шэрым шынялі, з чырвонай зоркай на шапцы, тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніка на руках... Мама кажа, што бацька, калі наша армія гнала паноў на захад, толькі «вады напіцца» забег. Пайшоў, а назад не вярнуўся... He вярнуўся дадому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Ды ён жывы,— недзе за граніцай, у Савецкім Саюзе. Есць у Даніка і другі дзядзька, мамін старэйшы брат, але ён — у суседняй вёсцы Мікулічах, і яму не заўсёды паскардзішся,— трэба абараняцца самому. (Я. Брыль.)
    Вечарэла. 3 балот пацягнула цёплаю вільгаццю. Над лозамі рассцілаўся бялявы туман. У алешніку пры лесе засвістаў салавей. А лес, нерухліва развесіўшы свае галіны, маўкліва слухаў гэты гімн вясне і маладому жыццю. (ЯКолас.)
    § 153. Абзан
    Абзац— частка звязнага тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога, у якую ўваходзіць адзін ці некалькі сказаў, звязаных адзінствам і адноснай закончанасцю
    Абзац, у адрозненне ад складанага сінтаксічнага цэлага, з’яўляецца не структурна-семантычнай, а стылістыка-кампазіцыйнай адзінкай.
    Памер абзана залежыць ад мэты, задумы, стылю
    ' Абзан мае яшчэ і іншае значэнне: «адступленне управа ў пачатку першага радка якога-небудзь тэксту; чырвоны радок».
    таго, хто піша. У большасці выпадкаў абзац супадае са складаным сінтаксічным цэлым. Такія абзацы стылістычна нейтральныя. Аднак такога супадзення можа і не быць: часам з пэўнай стылістычнай мэтай у асобны абзац выносіцца адзін ці некалькі сказаў таго самага складанага сінтаксічнага цэлага. Гэта робіцца з мэтай выдзеліць падзеі, прадметы буйным планам, паказаць, што яны нясуць значную сэнсавую нагрузку:
    Сотні тысяч людзей знішчылі сучасныя людаеды, зграі шалёнага фюрэра! Кольк.і матак страцілі сваіх сыноу і дачок, колькі дзяцей засталося сіротамі.! Сам таго не заўважаючы, Аляксей у гэту хвіліну зірнуў на сваё гора інакш, чым раней. Ен нібы адчуў не толькі сваё гора, а і гора ўсяго народа.
    Якое яно вялікае, гэта гора! Гора народа!.. (1. Мележ.)
    319.	Прачытайце ўрыўкі з мастацкіх твораў. Знайдзіце складанае сінтаксічнае цэлае, вызначце, супадае ці не супадае яно з абзацам. Вызначце стыдістычную ролю выдзялення аўтарам сказа ў асобны абзац.
    1.	Прыслухаўся. Панавала цішыня. He, ён [Арэф’еў] не чуў больш, як весела, з пералівамі спявае піла — пілуюць дрэвы каля кухні, звініць снег і шаргоча пясок па насыпу пад нагамі, шчабечуць птушкі. Ен слухаў іншую цішыню, жаданую, доўгачаканую,— цішыню міру. Ен, як мільёны іншых салдат, марыў пра яе, такую цішыню, змагаўся за яе. I вось нарэшце здзейснілася гэта ўсенародная мара. Пазаўчора атрымана тэлеграма Крыленкі, што ў Брэсце падпісаны мірны дагавор. Вярхоўны Галоўнакамандуючы загадаў спыніць усялякія ваенныя дзеянні і заставацца на сваіх пазіцыях.
    Загад яны выканалі. (7. Шамякін.)
    2.	Група ішла па «зонах пустыні» — жахлівы след фашызму! — дзе на працягу дзесяткаў кіламетраў не было ні жывое душы, ні страхі, ні акна: адны пажарышчы, пакрытыя не патупаным снегам... He раз ішлі яны па зямлі, вызваленай ад захопнікаў партызанамі. У райцэнтры Ушачы, напрыклад, працавалі савецкія ўстановы, лесапільны завод; у вёсках раёна дзеці вучыліся, штабы партызанскіх атрадаў карысталіся тэлефоннай сувяззю — са звонкімі, жывымі дратамі на новых слупах.
    Беларусь змагалася. (Я. Брыль.)
    3.	Байны і камандзіры з мнопх палкоў, брыгад і дывізій Трэцяга Беларускага спаткаліся ў гэты дзень з войскамі Ракасоўскага.
    Г'эта была вялікая падзея Два франты счапілі круг вакол нямецкіх часцей, што былі на ўсход ад Мінска, адрэзалі ім апошнія шляхі адступлення...
    Так утварыўся «мінскі кацёл». (I. Мележ.)
    4.	Канчалася лета.
    На лугах ужо рассцілалася зялёнымі аксамітамі пяшчотна-кволая атава. Парыжэлі стагі. Збіраліся ў вырай буслы. Агорнутыя сіняватаю смугою, журботна пазіралі далечы і ніклі ў святле жнівеньскага сонца. (Я. Колас.)
    320.	У апошнім сачыненні вучня вашага класа прааналізуйце ўжыванне абзацаў (правільна ці няправільна ўжываюцца абзацы, ці супадаюць абзацы са складаным сінтаксічным цэлым, ці выкарыстоўваюцца асобныя абзацы з мэтай выдзялення чагосьці важнага, істогнага).
    СПОСАБЫ ПЕРАДАЧЫ ЧУЖОЙ МОВЫ
    § 154. Паняцце пра чужую мову і спосабы яе перадачы
    Чужая мова— гэта мова ці думкі іншай асобы, якія ўключаюцца ў аўтарскае апавяданне.
    У адных выпаДках перадаецца змест і форма чужой мовы (яе лексіка, граматычнае афармленне і інтанацыя), у другіх — толькі змест. Чужыя думкі і разважанні могуць ува.ходзіць у аўтарскі тэкст, як бы зліваючыся з ім. Адпаведна з гэтым ужываюнца такія спосабы перадачы чужой мовы: простая мова, ускосная мова і няўласна-простая мова.
    Простая мова — гэта чужая мова, якая перадаецца даслоўна, з захаваннем сінтаксічных асаблівасцей: «Калі ласка, гаварыце па-беларуску,— папрасіў скульптар.— Мы ж землякі». (Грах.)
    Простая мова можа быць і не выказана ўголас: аўтар перадае чужую думку, пажаданне, разважанні: «За ноч вады яшчэ прыбудзе,— думае Костусь.— Добра, што й школу не трэба, а то б не перабраўся». (Луж.)
    Ускосная мова — чужая мова, якая перадаецца ад імя аўтара і афармляецца як даданы сказ у складаназалежным: Пыталіся ў Наташы, ці не здарылася што дома. (Шам.)
    Няўласна-простая мова — чужая мова, якая спалучае асаблівасці простай і ўскоснай мовы і ўваходзінь у аўтарскае паведамленне. Яна не выдзяляенца ў тэксце, зліваецца з аўтарскай мовай. У няўласна-простай мове захоўваюцца лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці чужой мовы, яе эмацыянальнасць, характэрная думкам і настрою персанажа. Гэта збліжае яе з простай мовай. Але ў няўласна-простай мове паведамленне падаецца ад імя аўтара, таму ў ёй не ўжываюцца асабовыя займеннікі і дзеясловы першай і другой асобы. Гэтым няўласна-простая мова набліжаецца да ўскоснай мовы. У няўласна-простай мове аўтар як бы думае і размаўляе за персанажа, пераўвасабляецца ў яго: Вакол пачалі выбухаць нямецкія міны. Прыслухоўваючыся мімаволі. да іх посвісту, Юрый стараўся асэнсаваць сваё становійіча. Што з ім, ці не паранены? He, здаецца, пакуль абышлося... Што з яго байцамі? Жывыя яны? Дзе яны цяпер?.. (1. М.)
    Параўнаем:
    а)	няўласна-простая мова: Мартын раптам скідае павольнасць. Абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качк^ ( К-с );