Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
тага, паўночнага боку пеканула халадком, бо, выходзіць, намёрзлы за зіму камень не паспеў яшчэ сагрэцца, а адтуль, з сярэдзіны, душою адчувалася спрадвечная стынь, морак, адчувалася магутная нямая цішыня. Гавары, што і як ні крычы, як ні кайся, ні спавядайся, ні прасі памагчы — Гаспадар-камень не пачуе, не паможа. Але чаму ён, нямы і глухі, халодны, так вабіць да сябе людзей?
«Чаго ты тут ляжыш, камень? Дзеля чаго ты тут усяму сведкаю?-1 — падумаў Алесь.— Стагоддзямі ўсё чуеш, бачыш, але маўчыш! Hi душы, ні сэрца ў цябе...»
— А ці пырсне хоць іскрачка з цябе, лежань ты сонны? — прамовіў, ударыў раз-другі кулаком па Гаспадары-камені.— Хоць раз??? У стагоддзе!*’
Дзе там! Ад гэтых нікчэмных для каменя ўдараў зайшлося, засаднела толькі рабро далоні.
II. Адхіліўся ў знямозе апусціў галаву. Там каля ног вочы заўважылі два невялікія выпадковыя відаць нядаўна прынесеныя некім з поля камяні. Алесь бадай несвядома нагнуўся ўзяў большы камень і бадай зноў несвядома па нейкім нядобрым інстынкце ўдарыў ім па Гаспадары-камені. Камень — той што быў у руцэ не вытрымаў раскалоўся рассыпаўся на дробныя рудаватыя кавалкі што паляцелі долу яму пад ногі. Тады ён падняў другі меншы камень. Адчуў той больш важкі а значыць і больш цвёрды. Размахнуўся і ўдарыў ім бокам. I яшчэ не паспеў адчуць што ад гэтага ўдару стала балюча яго руцэ як у здзіўленні разгубленасці выпусціў камень з рук ад Гаспадара-каменя адскочылася некалькі іскраў. Яркія чырванаватыя. Мільганулі ў вачах як зорачкі і патухлі. I яшчэ ў гэты міг заўважыў ад гэтага ўдару на целе Гаспадара-каменя засталася ранка-выбоінка. I іх такіх ранаквыбоінак вакол было вельмі шмат...
— Жыві!!! — прашаптаў уражаны анямелы.— Боль агонь у камені! А што я дурань раблю?.. Даруй любы! — прыткнуў лоб да цёплага ўжо здаецца валуна.— Вось цяпер я разумею чаму ты сюды вабіш... што ты хочаш сказаць... Даруй! Цяпер я ведаю ясна што мне рабіць... Сёння заўтра паслязаўтра заўсёды. Трэба выкрасаць у сабе і ў людскіх сэрцах іскры! Есць жа ёсць яны нават і ў самым-самым каменным сэрцы! (Г. Далідовіч.)
ВІДЫ 1 ПАРАДАК МОЎНАГА РАЗБОРУ
Лексічны разбор
1) Лексічнае значэнне слова: прамое, пераноснае; 2) належыць да актыўнай ці пасіўнай лексікі (гістарызм, архаізм, неалагізм); 3) стылістычны разрад: нейтральнае ці абмежаванае пэўным стылем (тып: кніжны, гутарковы; стыль).
Дэень быу лагодны, ціхі. (К-с.)
Дзень — прамое, належыць да актыўнай лексікі, нейтральнае.
Лагодны — пераноснае, належыць да актыўнай лексікі, абмежаванае, адносіцца да кніжнага тыпу (стыль мастацкай літаратуры).
Фанетычны разбор
1) Назваць, колькі ў слове складоў і на які з іх падае націск; 2) ахарактарызаваць гукі: галосныя (націскныя або ненаціскныя) і зычныя (звонкія або глухія; цвёрдыя, зацвярдзелыя або мяккія); назваць літары, якімі яны абазначаны ў слове; 3) назваць колькасць гукаў і літар у слове.
Пасядзёць — na-ся-дзець, у слове тры склады, націск на трэцім складзе.
[п ] — зычны, глухі, цвёрды, перадаецца літарай п;
[a] — галосны, ненаціскны, перадаецца літарай а;
[с’] — зычны, мяккі, перадаецца літарай с;
[a] — галосны, ненаціскны, перадаецца літарай я;
[дз’] — зычны, звонкі, мяккі, перадаецца дзвюма літарамі д і з;
[э] — галосны, націскны, перадаецца літарай е;
[ц’] — зычны, глухі, мяккі, перадаецца літарай ц.
Ў слове 7 гукаў, 9 літар.
Разбор слова паводле складу
1) Часціна мовы, зменнае ці нязменнае слова (форма); 2) выдзеліць аснову і канчатак (у тым ліку і нулявы); 3) назваць корань (карані); 4) вызначыць су-
фіксы і прыстаўкі (калі ёсць), а ў складаных словах і злучальныя галосныя (калі ёсць).
Рэзка вызначаныя абрысы лясоў і ўзгоркаў трацілі сваю форму і знікалі ў цемры. (К-с.)
Вызначаныя (абрысы) — дзеяслоўная форма дзеепрыметнік, зменнае слова. Аснова вызначан-, вытворная; канчатак -ыя; корань -знач-, прыстаўка вы-, суфікс -ан-.
Узгоркаў назоўнік, зменнае слова; аснова ўзгорк-, вытворная; канчатак -аў; корань -гор-, прыстаўка ўз-, суфікс -К-.
Словаўтваральны разбор
1) Вызначыць, як слова ўтварылася: ад якога слова — часціны мовы (утвараючай асновы); 2) пры дапамозе якіх сродкаў (суфікс, прыстаўка і г. д.) і якім спосабам утворана слова; 3) назваць тып словаўтварэння.
Паўнаводная Прыпяць, пахне бярозавікам... («Полымя».)
Прыметнік паўнаводная ўтвораны ад прыметніка поўны і назоўніка вада шляхам аб’яднання ўтвараючых асноў поўні водпры дапамозе злучальнай галоснай а і суфікса -нскладана-суфіксальным спосабам (асноваскладанне з далучэннем суфікса); тып словаўтварэння — складанне.
Назоўнік бярозавік утвораны ад прыметніка бярозавы (сок), утвараючая аснова бярозав-, пры дапамозе суфікса -ік, суфіксальным спосабам; тып словаўтварэння — марфалагічны.
Марфалагічны разбор самастойных часцін мовы
Н а з о ў н і к
1) Часціна мовы; 2) пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку); 3) уласны ці агульны; адушаўлёны ці неадушаўлёны; зборны, рэчыўны; 4) род, лік, склон; 5) скланенне: 1-е, 2-е, 3-е; рознаскланяльны, нескланяльны.
Had к.упчастлй імшарынай пацешна ўзнімаецца бусел, паважна .ілціць над полем, выцягнуўйіы ўперад сваю задуменную дзюбу. (Лыньк.)
Had імшарынай — назоўнік, пачатковая форма
імшарына; агульны, неадушаўлёны; жаночы род, адзіночны лік, творны склон; 1-е скланенне.
Бусел — назоўнік, пачатковая форма бусел; агульны, адушаўлёны; мужчынскі род, адзіночны лік, назоўны склон; 2-е скланенне.
Had полем — назоўнік, пачатковая форма поле; агульны, неадушаўлёны; ніякі род, адзіночны лік, творны склон; 2-е скланенне.
Дзюбу — назоўнік, пачатковая форма дзюба; агульны, неадушаўлёны; жаночы род, адзіночны лік, вінавальны склон; 1-с скланенне.
П р ы м е т н і к
1) Часніна мовы; 2) пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку, мужчынскага роду); 3) разрад па значэнні (якасны, адносны, прыналежны); 4) ступень параўнання (для якасных); 5) поўны ці кароткі; 6) род (у адз. ліку), лік, склон; 7) да якога назоўніка дапасуецца.
Замаўкаюць птушыныя звонкія спевы, калі восень прыходзіць у край наш лясны. (A. К-)
Птушыныя (спевы) — прыметнік, пачатковая форма птушыны; агульнапрыналежны, поўны; множны лік, назоўны склон; дапасуецца да назоўніка спевы.
Звонкія (спевы) — прыметнік, пачатковая форма звонкі; якасны, поўны; множны лік, назоўны склон; дапасуецца да назоўніка спевы.
Лясны (край) — прыметнік, пачатковая форма лясны; адносны, поўны; мужчынскі род, адзіночны лік, вінавальны склон; дапасуецца да назоўніка край.
Л і ч э б н і к
1) Часціна мовы; 2) пачатковая форма; 3) разрад паводле значэння: колькасны (лічэбнік, які абазначае цэлы лік; дробавы; зборны) або гіарадкавы; 4) разрад паводле структуры (просты, складаны ці састаўны); 5) склон — для колькасных; род, лік, склон — для парадкавых.
Пад восень тысяча шэсцьсот сорак восьмага года паўстала дзевяць дзесятых тэрыторыі Беларусі. (Каратк.)
Тысяча шэсцьсот сорак восьмага (года) — лічэб нік, пачатковая форма тысяча шэсцьсот сорак восьмы;
парадкавы, састаўны; мужчынскі род, родны склон, адзіночны лік.
Дзевяць дзесятых (тэрыторыі) — лічэбнік, пачатковая форма дзевяць дзесятых; колькасны (дробавы), састаўны; назоўны склон.
3 а й м е н н і к
1) Часціна мовы; 2) пачатковая форма; 3) разрад па значэнні; 4) асоба (у асабовых}; 5) род, лік, склон (для займеннікаў, якія маюць гэтыя граматычныя катэгорыі).
Здароў табе, лясная азярына! У сітнягова-сонечнай кайме ты заўсміхалася так светла мне, што ўсю душу раптоўна азарыла. (Гіл.)
Табе — займеннік, пачатковая форма ты, асабовы, 2-я асоба. адзіночны лік, давальны склон.
Ты — займеннік, пачатковая форма ты, асабовы, 2-я асоба, адзіночны лік, назоўны склон.
Мне — займеннік, пачатковая форма я, асабовы, 1-я асоба, адзіночны лік, давальны склон.
Усю (душу) — займеннік, пачатковая форма ўвесь, азначальны, дапасуецца да назоўніка душу ў форме жаночага роду, адзіночнага ліку, вінавальнага склону.
Дзеяслоў
Спрагальная форма
1) Часціна мовы; 2) пачатковая форма; 3) пераходны ці непераходны; 4) зваротны ці незваротны; 5) стан 1 (незалежны ці залежны); 6) трыванне; 7) лад; 8) час (для дзеясловаў абвеснага ладу); 9) асабовы ці бсзасабовы (у асабовых вызначыць асобу); 10) спражэнне; 11) род (для дзеясловаў прошлага часу); 12) лік.
Інфінітыў
1) Часціна мовы (форма); 2) пераходны ці непераходны; 3) зваротны ці незваротны; 4) стан; 5) трыванне.
У хаце вучням не сядзіцца — прайшла ахвота ў іх вучыцца. (К-с.)
1 Стан дзеяслова не абавязкова вызначаць пры марфалагічным разборы.
(He) сядзіцца — дзеяслоў, пачатковая форма (не) сядзецца, непераходны, зваротны, незалежнага стану, пезакончанага трывання, абвеснага ладу, няперашняіа часу, безасабовы.
Прайшла — дзеяслоў, пачатковая фор.ма прайсці, непераходны, незваротны, незалежнага стану, закончанага трывання, абвеснага ладу, асабовы, I спражэння, прошлага часу, жаночага роду, адзіночнага ліку.
Вучыцца — дзеяслоў у форме інфінітыва, непераходны, зваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання.
Дзеепрыметнік
1) Дзеяслоўная форма; 2) пачатковая форма (адзначыць — поўны ці кароткі); 3) трыванне; 4) стан; 5) час (цяперашні, прошлы); 6) род, лік, склон (склон — для дзеепрыметнікаў поўнай формы).
Агорнута зямля дрыготкай слотай, вятры асінам вушы прагулі. (Панч.)
Агорнута — дзеяслоўная форма — дзеепрыметнік; пачатковая форма агорнута, кароткі, закончанага трывання. залежнага стану, прошлага часу, жаночага роду, адзіночнага ліку.
Дзеепрыслоўе
1) Дзеяслоўная форма; 2) ад якога дзеяслова ўтворана; 3) трыванне; 4) зваротнае ui незваротнае.
Падняўійы каўнер і прыгнуўйіыся, Лабановіч спускаецца з ганка. (К-с.)
Падняўшы — дзеяслоўная форма — дзеепрыслоўе; утворана ад дзеяслова падняць; закончанага трывання, незваротнае.
Прыгнуўшыся — дзеяслоўная форма — дзеепрыслоўе; утворана ад дзеяслова прыгнуцца; закончанага трывання, зваротнае.
П р ы с л о ў е
1) Часціна мовы; 2) разрад (месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені); 3) ад якой часціны мовы ўтворана (калі гэта відавочна); 4) ступень параўнання (калі яе прыслоўе мае).
Той дзень прапаў і страчаны навекі, калі ты не зрабіў таго, што мог. (Панч.)
Навекі — прыслоўе часу, утворана ад назоўніка век і прыназоўніка на.