• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    стукаў у акно. (Б.) Усе, каму свабода дорага, падымайцеся на ворагаў, на катаў! (М. Т.)
    Другую групу складаюць даданыя дзейнікавыя сказы, якія выступаюць дзейнікам да выказніка галоўнага сказа. У галоўным сказе дзейніка няма, таму яго ролю выконвае даданы. Выказнік галоўнага сказа — пераважна зваротны дзеяслоў са значэннем успрымання (успамінацца, заўважацца, адчувацца, здавацца), незваротны дзеяслоў са значэннем уздзеяння на каго-небудзь (акрыляць, весяліць, абнадзейваць, турбаваць), прэдыкатыўнае прыслоўе (добра, цікава, прыемна): 3 гары здаецца, што горад ляжыць на дне зялёнай талеркі. (Хадк.) За шараватай імглою і не заўважылася, як наперадзе выраслі Баранавічы. (Луж.) 3 аднаго боку, добра, што Талашова хата стаіць наводшыбе. (К-с.)
    291.	Спачатку выпішыце сказы з даданымі дзейнікавымі першай групы, пасля — другой. Падкрэсліце злучнікі і злучальныя словы, якія звязваюць даданы сказ з галоўным, а таксама слова, да якога адносіцца даданы.
    1. Вядома мне і кожнаму даўно, што патрабуе чыстае сумленне быць неабходным, хоць малым, звяном паміж сваім і новым пакаленнем. (Грах.) 2. Чамусьці Лемяшэвічу ўпершыню здалося, што сапраўды шчырага друга можна знайсці сярод жанчын. (Шам.) 3. Той, хто дружбы шукае,— у нас знойдзе яе. (М. Т.) 4. Чутно было, як баяніст прабуе лады. (Хадк.) 5. Той толькі адчуе ўсю слодыч спаткання, хто горкасць разлукі спытаў. (Зв.) 6. Далей пачало адчувацца, што вораг мае ўжо дакладныя весткі аб руху партызанскага атрада. (Я. М.) 7. Успамінаецца, як у вайну мы з ім ляжалі разам у акопах. (Гл.) 8. Дабрацца летам да Глухога вострава мог толькі той, хто дасканала ведаў звілістыя тропкі між дрыгвы і куп’я, заросшага алешнікам, дзікаю лазою, кустамі нізкарослага бярэзніку і рознаю зараслю. (К-с.) 9. Добра, што дождж, нарэшце, скончыўся. (Лыньк..)
    § 142. Складаназалежныя сказы з даданымі выказнікавымі
    Даданыя выказнікавыя сказы раскрываюць змест выказніка галоўнага сказа, выражанага займеннікам. Яны адказваюць на пытанне які іменна? і
    звязваюцца з галоўнымі злучальнымі словамі і злучнікамі хто, што, які, быццам, як і інш.: Мароз такі, што скоўвае дыханне. (Зв.) Уражанне такое, быццам знаходзішся недзе пад Рыгай, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. (В. В.) Даданы выказнікавы сказ можа знаходзіцца і перад галоўным: Якое карэнне, такое насенне. (Прык.) Які розум, такая і гаворка. (Прык.)
    Даданыя выказнікавыя сказы звязваюцца з галоўным пры дапамозе тых самых злучнікаў і злучальных слоў, што і даданыя азначальныя, дапаўняльныя і дзейнікавыя. Найбольшае падабенства ў даданых выказнікавых з даданымі азначальнымі. Пры вызначэнні віду даданага сказа варта ў галоўным сказе звярнуць увагу на ўказальны займеннік (пры адсутнасці яго — уставіць), да якога адносіцца даданы сказ. Від даданага сказа вызначаецца тым, якім членам сказа выступае займеннік. Ганна такая, што без справы сядзець не можа. (Р. Н.) Такая — выказнік, даданы сказ— выказнікавы. Такое справім мы ігрышча, што лес застогне і засвішча. (К-с.) Такое — азначэнне, даданы сказ — азначальны. Людзі першы. раз сабраліся ўсе разам I пачулі такое, што ўчора яшчэ і не снілася. (Грах.) Такое— дапаўненне, даданы сказ — дапаўняльны. Багуцкаму здавалася (тое), што ён страчвае ўсякую ўладу над сабой, усю сваю вытрыманасць. (Лыньк.) Тое — дзейнік, даданы сказ — дзейнікавы.
    292.	Прачытайце прыказкі. Спачатку выпішыце сказы з даданымі дзейнікавымі, а потым — з даданымі выказнікавымі.
    1. Хто з маладосці працуе, той на старасці не шкадуе. 2. Які куст, такі і адростак. 3. Якая птушка, такое і гняздзечка. 4. Хто пытае, той не блукае. 5. He ўсё мёд, што салодкае. 6. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. 7. Што добрае, тое само сябе хваліць.
    • Растлумачце сэнс выдзеленых прыказак. У якіх выпадках можна іх ужыць?
    293.	Прачытайце. Назавіце від даданага сказа, вызначце, як звязваецца даданьі сказ з галоўным, да якога слова ў галоўным сказе ён адносіцца.
    1. Які размах, такі палёт. (Прык.) 2. Ен не такі, каб не сказаць праўды. (Грах.) 3. Думка такая, што не згадзіцца з ёй нельга. (Лыньк.) 4. Якая рука, такая
    і рукавіца. (Прык.) 5. Песня была такая, як некалі жнеі пелі вечарам. (М. 3.) 6. Таварыш той, хто паможа заўсёды ў бядзе. (Прык.)
    294.	Запішыце складаназалежныя сказы ў такой паслядоўнасці: з даданымі азначальнымі, з даданымі дапаўняльнымі, з даданымі дзейнікавымі, з даданымі выказнікавымі. Падкрэсліце злучнікі і злучальныя словы, якія звязваюць даданы сказ з галоўным.
    1. Даць хачу імя такое сыну, каб заўсёды памятаць ён мог пра бацькоў і пра сваю Айчыну, пра сыноўні перад імі доўг. (Hen.) 2. He той аграном, што бясконца піша. (Прык.) 3. Было чуваць, як цёплы вецер лапоча палотнішчам сцяга над вільчыкам рэўкома. (Грах.) 4. Я цябе і цяпер уяўляю сасонкай, што яшчэ палымнее вячэрняй зарой. (Грах.) 5. Лідачка была чамусьці ўпэўнена, што сягоння да іх прыйдзе настаўнік. (К-с.) 6. Ніхто толкам не ведаў, куды і адкуль ідуць цягнікі. (Грах.) 7. Хто не спытаў хоць раз трывогі, жыццю не ведае цаны. (Зв.) 8. Травою дзікай спавіліся сляды забытых пуцявін, дзе кроў сачылася калісьці слязьмі халодных журавін. (Тр.) 9. Ворагу наносіліся вялікія страты, якія немцы лічылі вынікамі бамбёжкі. (Р. Н.) 10. Кожны, каму давялося быць у Камянцы, захапляўся высокай, увенчанай зубцамі вежай. (В. В.) 11. Таму, каму дорагі мір і спакой, дружба вольных людзей і блакіт над зямлёй, мы — майстры, хлебаробы — руку падаём. (М. Т.)
    § 143. Складаназалежныя сказы з даданымі месца і прычыны
    Даданы-я месца паказваюць на месца дзеяння таго, пра што гаворыцца ў галоўным сказе. Яны адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль? і звязваюцца з галоўным сказам злучальнымі словамі дзе, куды, адкуль. У галоўным сказе гэтым словам могуць адпавядаць прыслоўі месца там, туды, адтуль, адсюль, усюды і інш.: Там, дзе няма ніў,— суцэльная краіна паплавоў і балот. (Каратк.)\У небе хмаркі, як абрыўкі дум, плывуць туды, дзе сонца сядзе хутка. (Гіл.)
    Калі такіх прыслоўяў няма, то даданы сказ месца адносіцца непасрэдна да выказніка галоўнага сказа: Дзе нядаўна яшчэ было балота, цяпер каласіцца жыта. (Хадк.)
    Д а д а н ы я прыч ыны паказваюць на прычыну ці абгрунтаванне таго, пра што гаворыцца ў галоўным сказе. Яны адказваюць на пытанні чаму? з якой прычыны? і звязваюцца з галоўным сказам злучнікамі бо, таму што, што, радзей — a то, як, дзеля таго што і інш.: Тольк.1 Вязынку, хату Купалы наш народ захавае навер, бо і сёння адгэтуль нямала пачынаецца песенных рэк. (Панч.) Часта даводзілася спыняцца, таму што дарога была кепская. (I. М.) Я занепакоіўся, што так доўга няма егера. (В. В.)
    У складаным злучніку таму што пры неабходнасці падкрэсліць прычыну таму можа знаходзіцца ў галоўным сказе ў ролі ўказальнага слова, а злучнікам выступае толькі што: Аляксей спыніўся як бы таму, што ўніз з узгорка вяла пясчаная дарога. (Шам.)
    295.	Выпішыце спачатку складаназалежныя сказы з даданымі месца, а потым — з даданымі азначальнымі з адценнем месца. Падкрэсліце злучальныя словы, а таксама словы ў галоўным сказе, да якіх адносіцца даданы.
    1. На стромкім лясістым беразе, там, дзе Амур робіць круты залом, узняўся горад. (Грах.) 2. Галя ідзе па pace каля пшаніцы туды, дзе дарога ў поле. (Б.) 3. Амаль вобмацкам знаходзім мы месца, дзе рака Бузянка бярэ свой пачатак з возера. (В. В.) 4. Дзе гультаёў больш, там жывецца горш. (Прык.) 5. Валошка і дзед Гарох доўга глядзелі ў той бок, дзе быў луг. (В. К.) 6. Там, дзе дрыжала празрыстае неба, чарнелі хмары, гусцелі і сунуліся на вёску. (Пташн.) 7. 3 надыходам восені дзікі перабіраюцца зноў у лясы, адкуль робяць часам начныя налёты на вясковыя палеткі. (В. В.) 8. Пачакаўшы крыху, мы падышлі да таго месца, дзе мядзведзь увайшоў у ваду. (В. В.) 9. Далей ад берага, там, дзе глыбей, вада здаецца сіняй. (В. В.)
    296.	Спішыце, знайдзіце даданыя сказы прычыны. Падкрэсліце злучнікі, якімі звязваюцца даданыя сказы з галоўнымі.
    1. Прырода толькі дорыць дзівы, бо дзівам ёсць — яна сама. (Бр.) 2. Зазвінела ў сэрцы радасці струна не таму, што ў кветках расцвіла вясна. (Р.) 3. Вады дастаць бы, а то ў роце горка. (М. Т.) 4. А як цяпер быў кут парожан, то там Алесь прымайстраваўся. (К-с.) 5. Вярнуся хіба дадому, a то ляснік яшчэ ўбачыць. (К. Ч.) 6. Разліў ракі сёлета невялікі, таму што зіма
    была маласнежная. (В. В.) 7. Помню круг, палёт рукі, помню позірк пільны, бо спрадвек у нас гаршкі не багі ляпілі. (В. 3.)
    0 Вызначце склад выдзеленых слоў.
    § 144. Складаназалежныя сказы з даданымі часу і ўмовы
    Даданыя часу паказваюць на час дзеяння, пра якое паведамляецца ў галоўным сказе. Яны адказваюць на пытанні к а л і? я к д о ў г а? з я к о г а ч ас у? да якога ч а с у? і звязваюцца з галоўным сказам злучнікамі калі, як, пакуль, як толькі, ледзь, ледзь толькі, у той час як і інш. Даданыя сказы часу могуць займаць любое месца ў сказе: Мы былі ўжо каля бярозавых кусцікаў, калі рэзка шчоўкнула і засвяціла ракета якраз над намі. (A А.) Дзеці. ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход. (Сач.) Як з.чрок пагусцее, электравясёлкі ў вокнах прыветна мільгаюць святлом. (Астр.)
    Найбольш часта даданыя сказы часу выконваюць ролю акалічнасці часу, калі яе няма ў галоўным сказе: Недзе перад самым Новым годам, калі ў нашых лясах аб'явіліся партызаны мы з Тамашо.ч атрымалі заданне наладзіць з імі сувязь. (Сач.) Значна радзей яны канкрэтызуюць, удакладняюць акалічнасць часу ў галоўным сказе: Пакуль твой боль маі.ч не стане болем, датуль не загартуейца радок. (Грах.)
    Даданыя сказы часу могудь абазначань дзеянне. якое адбываецца адначасова з дзеяннем галоўнага сказа: Міхась Лемяшэвіч здаваў экзамены за другі к.урс педвучылішча, калі пачалася вайна. (Шам.). або дзеянне, якое адбываецца ў розны час з дзеяннем галоўнага сказа: Калі развіднела, трое адправіліся ў разведку. і Лыньк. 1
    Д а д а н ы я v м о в ы паказваюць на ўмову. пры якой магло ці можа адбыцца тое. пра што гаворыцца v ."алохным сказв. Яны адказваюць на пытанне пры якой умове?. звязваюцца з галоўным сказам злучнікамі ка-іі. як, каб. раз. У галоўным сказе могуць быць суадносныя словы то, дык. Ты не шчадуй нічогд людзям. калі што людзям на карысць іБр.і Як пойдзеш нацянькі, дык праходзійі тры дзянькі. (Прык.) Раз кветак че было, то : яблыкай не чакай. Прьіл.'