• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    паслухаць, як шум гэтых дрэў зліваецца з гулам сталіцы ў адзін непаўторны напеў. (М. Т.) 6. Прайшла трэць стагоддзя, як зранена тут зямля. (Янк..) 7. Вокны, што выходзілі на вуліцу, насцярожана маўчалі. (Р. Н.) 8. He звярталі ўвагі на тое, як хто адзяваўся. (Шам.) 9. I як мне сэрцу не паверыць, што зноў вярнулася юнацтва. (С. Ш.) 10. Так і я аддам, як спадчыну, дазвання, барацьбы агонь, што ў сэрцы берагу. (A. К.)
    § 139. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі
    Даданы азначальны сказ адносіцца да назоўніка (ці слова, якое замяняе назоўнік) у галоўным сказе і паясняе яго. Даданы азначальны сказ адказвае на пытанне які? (якая? якое? якія?), звязваецца з галоўным злучальнымі словамі які, што, чый, каторы, дзе, куды, адкуль, калі і злучнікамі што, каб, як, нібы, быццам. Найболып ужывальныя для сувязі даданых азначальных сказаў злучальныя словы які, што: Нарач адносіцца да азёр, якія не зарастаюць раслінамі. (В. В.) На паўднёвым усходзе з возера выцякае рэчка Нарач, якую мясцовыя жыхары называюць Нарачанкай. (В. В.) Злева паказалася дарога, што вяла ў леснічоўку. (Лыньк.)
    Злучальныя словы які, што могуць стаяць не адразу пасля галоўнага сказа, а ў сярэдзіне даданага: На захадзе за вёскай віднеўся стары парадзелы парк, сухаверхія ясакары якога Лемяшэвіч бачыў з шашы. (Шам.) У дзень пагодны і ў навалу зямлі, цябе што ўзгадавала, будзь верны! (Бр.)
    Пры слове ў галоўным сказе, якое паясняецца даданым, можа ўжывацца ўказальны займеннік, што выступае азначэннем: Дзе ж тая скрыпка, што нас паланіла і ўсхвалявала нашыя сэрцы? (Бр.) Была тая пара дня, калі сюды прыходзіў поезд — чатыры класныя вагоны з хвастом таварняку. (М. Л.)
    Даданы азначальны сказ можа быць не толькі пасля галоўнага, але і ў сярэдзіне яго: Сорак сем хлопцаў і дзяўчат, якім бы жыць ды жыць, трапілі ў рукі ворагаў, і ўсе да аднаго загінулі. (Сач.) 3 таго дня, калі прыйшлі немцы, у горадзе пагасла электрычнасць. (Р. Н.) Да лясной рачулкі, што бяжыць з крыніцы, сцежкаю хаджалай зубр ідзе з зубрыцай. (Я. П.)
    Прыслоўі, якія выконваюць ролю злучальных слоў, надаюць даданым азначальным сказам адценне месца або часу, а злучнікі нібы, быццам, як бы — адценне параўнання: Да той далёкай вёск.і, куды мы часамі ездзілі ў госці, лічылася ажно семнаццаць вёрст. (Б.) Быў той час, калі хочацца маўчаць, нічога не думаючы і нікуды не спяшаючыся, глядзець у далеч. (Грах.) Турсевіч хадзіў па пакоіку і меў такі выгляд, як бы ён сам сабе пераказваў лекцыю. (К-с.)
    286.	Спішыце, пастаўце знакі нрыпынку. Падкрэсліце злучальныя словы, якія звязваюць даданы сказ з галоўньім, адной лініяй, а злучнікі — дзвюма Назавіце месца даданага сказа.
    1.	Сцежкай ад вёскі агароды дрэвы хаты якой відаць з вышэйшага берага апоўдні прыйшоў сюды хлопец. (Б.) 2. А сёння я ў вачах тваіх што сто год мяне хвалявалі хачу пасяліцца і ні пра што ні пра што не пытаць. (Панч.) 3. Настала ў нас цяпер пара такая што ў полі ад зары і да зары камбайнаў гул і песні не змаўкаюць. (Панч.) 4. Думаецца пра жыццё якога ў лесе не злічыць не ўгледзець усяго. (Пташн.) 5. 3 тых дзён як помню я сябе помню і свайго дзеда. (Сач.) 6. Васіль што не хацеў ні з кім бачыцца менш за ўсё хацеў сустрэцца з Яўхімам. (/. М.) 7. Клава хавала лістоўкі ў такім месцы каб лёгка было дастаць праз плот. (Р. Н.) 8. У Ганны вырастала пачуццё нянавісці і помсты за спалены фашысцкай авіяцыяй Мінск за свой цудоўны палескі горад дзе яна жыла да вайны і спазнала столькі радасці. (Р. Н.)
    • Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых слоў.
    287.	Спішыце, пастаўце знакі прыпынку. Падкрэсліце злучальныя словы, вызначце, да якой часціны мовы яны адносяцца, якім членам сказа з’яўляюцца. Назавіце, якое адценне надаюць даданаму сказу некаторыя з іх. Падкрэсліце ў галоўным сказе слова. да якога адносіцца даданы і паясняе яго.
    1. Чацвёрты чалавек перадаваў прывітанне старому настаўніку імя якога ён [Лемяшэвіч] упершыню пачуў ад Жураўскага! (Шам.) 2. Ганна Сяргееўна папрасіла Меднага скласці план горада дзе былі б дакладна адзначаны ваенныя аб’екты акупантаў. (Р. Н.) 3. Кожную вясну адскоквае на пасеках малады сасняк што сам насеяўся за вайну. (Пташн.) 4. Завішнюк спыніўся якраз на тым месцы дзе павінен
    стаяць капец. (Пташн.) 5. Ізноў плыву па той вадзе люстранай што я з далоняў колісь прагна піў. (Хв.) 6. Васіль Іванавіч усё глядзеў у той бок куды пайшлі людзі потым маўкліва прайшоўся па лесе ўважліва аглядаючы кожны закутак кожнае дрэўца. (Лыньк.) 7. Гэта звычайны шалаш якіх шмат можна ўбачыць на лугах у сенакос. (Луж.) 8. Паміж тым месцам дзе я стаю на ўзгорку і будынкамі станцыі — шырокая паласа пляжа. (В. В.) 9. Ганна ўжо цяпер уяўляла гэты радасны момант калі не нашы а немцы забегаюнь у трывозе шукаючы ратунку. (Р. Н.)
    288.	Дапішыце даданыя азначальныя сказы.
    1. На тым месцы, .... стаяў млын. 2. У канцы вёскі. вячэрнюю цішыню парушыла дзявочая песня. 3. Школа, знаходзіцца на вуліцы Якуба Коласа. 4. Гарадок, быў за тры кіламетры ад чыгункі. 5. Сярод непраходных балот, на востраве	 знаходзілася база партызанскай брыгады. 6. Мы пад’язджалі да вёскі, ... .
    § 140.	Складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі
    Даданы дапаўняльны сказ выступае разгорнутым дапаўненнем да слова ў галоўны.м сказе. якое ён паясняе. Даданыя дапаўняльныя сказы адказваюць на пытанні ўскосных склонаў і звязваюцца з галоўным злучнікамі што, як, каб, быццам, ці і інш.. а таксама злучальнымі словамі хто, ійто, які, калі і інш. Найбольш ужывальны — злучнік што. У галоўным сказе можа быць указальны займеннік той (ён выступае дапаўненнем) пры слове. якое паясняе даданы сказ: Мы помнім, што нроую здабыта на працу вялікае права (Гл.) / стала прасійь маладое насенне. каб вейер узяў яго з сабою і панёс у аблюбаваную даль. (К-с.) Толькі на далёкай адлегласці можна адчуць. якая вялікая любоў да родных мясцін жыве ў чалавечым сэрцы. (Пальч.) Падполыйчыкі павінны былі давяошыць тое, шго не йдаеыца разбіць авіяуыяй. (Р. Н.)
    Даданыя дапаУняльныя сказы адносяцца пвраважнз дз дзеясловз, рздзей — да назоўніка \ галоўным сказе. Звычанна гэта словы са значэннем маулення.
    думкі, паведамлення, успрымання, пачуцця, загаду, пажадання: сказаць, падумауь, думка, паведаміць, растлумачыць, пачуць, пераканацца, спытаць, загадаць, загад, адчуваць, хацець, жаданне і інш.
    Калі даданы дапаўняльны сказ адносіцца да назоўніка, то ён набывае дадатковае азначальнае адценне: Вестка (пра што?), што ўжо вызвалена ўся Беларусь, вельмі ўзрадавала Якуба Коласа. (Луж.) (Да назоўніка вестка можна паставіць і дадатковае пытанне— якая вестка?)
    Злучнік што звязвае даданы дапаўняльны сказ, у якім гаворыцца пра рэальныя факты. Аднак некаторыя злучнікі ці злучальныя словы надаюць даданаму дапаўняльнаму сказу пэўнае сэнсавае адценне. Напрыклад, злучнік каб надае адценне пажадання, прапановы; злучнік нібы—адценне меркавання, няўпэўненасці; злучальныя словы дзе, куды, адкуль — адценне месца: He злуй, што я сярод зімы табе тых красак. не прыносіў. (Астр.) Ды хіба ж загадаеш каму, каб гады над табою і мною ўлады не мелі. (Грах.) Хадзілі чуткі, нібы Скуратовічавага сына ў лесе бачылі. (К. Ч.) Аленка з-за веснічак. сачыла, куды паверне Сцёпка. (К-с.)
    Даданы дапаўняльны сказ звычайна знаходзіцца пасля галоўнага ці ў сярэдзіне яго. Калі даданы дапаўняльны сказ звязваецца з галоўным пры дапамозе злучальнага слова, то ён можа стаяць і перад галоўным: Хто першы клаў грэблі на балотах, ніводзін чалавек у Лонве ўжо не скажа. (Пташн.)
    289.	Прачытайце, знайдзіце даданыя дапаўняльныя сказы. Назавіце злучнікі ці злучальныя словы, якія звязваюць даданы сказ з галоўным, і слова ў галоўным сказе, да якога адносіцца даданы.
    1. Стаю і слухаю, як у цішы зрываецца з галінкі спелы яблык. (Гіл.) 2. Тамаш расказаў пра наша падполле, пра тое, што нам даручана наладзіць сувязь з партызанамі. (Сач.) 3. А салдат ніяк не ўцяміць, з кім ён гутарку вядзе. (Грах.) 4. Што пабачу, табе першаму скажу! (Бр.) 5. Маці не вытрымала, каб лішні раз не палюбавацца на дачку. (Шам.) 6. Галя разумела, якую аперацыю меў на ўвазе Арэхаў. (Р. Н.) 7. Заклапочаны гэтымі пошукамі, ён [Міхал Тварыцкі] мала прыслухоўваўся да таго, што рабілася на свеце. (К. Ч.) 8. Павінен жа нехта паслухаць, як сумна-
    тужліва зязюля кукуе на познім змярканні ў бары. (Гіл.) 9. У прасторным кабінеце салдат каля стала. I пра ўсё, што ёсць на свеце, лёгка гутарка пайшла. (Грах.)
    290.	Спішыце, ставячы знакі прыпынку. Злучнікі, якія звязваюць даданыя дапаўняльныя сказы з галоўнымі, падкрэсліце адной лініяй, а злучальнае слова — дзвюма. Слова, да якога адносіцца даданы сказ,— хвалістай.
    1.	Праз штормы плывучы не раз заўсёды разам з тымі быў хто быў на вахце ў грозны час. (Бр.) 2. Салавей лічыў што мяцежнікі яшчэ тут і загадаў салдатам падрыхтавацца да бою. (Грах.) 3. Прыемна ехаць па старой даўно вядомай дарозе і наглядаць якія змены адбыліся на ёй за гэтыя гады. (А. Ч.) 4. Крыху шкада таго што засталося на скрыжаваннях дзён вятроў і рэк. (Панч.) 5. Анісім узабраўся на палатно і нейкі час стаяў і зачаравана глядзеў як роўныя стрэлы рэек рассякаюць і палавіняць далеч на дзве часткі. (Сач.) 6. Тарыел ніколі дагэтуль не быў тут і не ведаў ці ёсць тут сцежкі. (Сам.) 7. Я адчуваю колькі радаснай сілы бадзёрасці і ўпэўненасці далі мне вандроўкі па гэтых лясістых узгорках балотах і рэчках. (В. В.) 8. Дык ведай жа што свой парог і ў горы дапаможа. (Бр.)
    • Знайдзіце словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Якое іх значэнне ў сказе?
    § 141. Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі
    Д а д а н ы я дзейнікавыя сказы канкрэтызуюць, удакладняюць дзейнік галоўнага сказа, выражаны займеннікам, або выступаюць дзейнікам да выказніка галоўнага сказа. Яны адказваюць на пытанні хто? што? і звязваюцца з галоўным сказам пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў хто, што, які, дзе, як, куды, быццам, каб і інш.
    Даданыя дзейнікавыя сказы падзяляюцца на дзве групы. Да першай адносяцца такія даданыя сказы, якія раскрываюць, дапаўняюць дзейнік галоўнага сказа, выражаны займеннікамі той, усё, увесь, кожны, усякі: Той яснасць вока і думкі зберажэ, каму ў жыцці зазнаць прыпала многа. (Зв.) Толю выратавала тое, што ён, дабегшы да першага на ўзлеску хутара, па-