• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    вялося, напрыклад, сустрэцца ў лагерах з Леанідам Андрэевым, Кацюбінскім, Серашэўскім. (Б.) 11. Хутка ноч, а ноччу, чуў Васька, наступленне, пераход за Буг. (Лыньк.)
    267.	Спішыце, ставячы патрэбныя знакі прыпынку. Калі выдзеленае слова пабочнае, падкрэсліце адной лініяй, не пабочнае — дзвюма.
    1. Хмары паўзлі так нізка, што здавалася чапляліся за вяршыні дрэваў. (I. М.) 2. Заміраў тады хлапчынка, і здавалася яму, што ён знае, як травінка сваю думае думу. (К-с.) 3. Аляксей здавалася забыўся на ўсё. Напэўна не магло быць больш жаданай музыкі, чым гэта. (1. М.) 4. Саўка напэўна ўцёк бы, калі б за ім не пагналіся разам з гаспадарамі сабакі. (К-с.) 5. Куды ні глянь, на кожным кроку самой сядзібы і fleapa відаць уважлівае вока стараннасць густ гаспадара. (К-с.) 6. Відаць гэта была самая старажытная частка дома, «замчышча», вакол якога пасля ўзнік сам палац. (Каратк.) 7. Пагода нарэшце разгулялася: каб ціха, дык на сонцы пэўна градусаў 25—30. (М. Г.) 8. Спаць у вагоне было мулка, я варочаўся нарэшце пачаў глядзець у акно і залюбаваўся на панурую вадзяную веліч Байкала. (М. Г.) 9. Сашы было не да гэтага хараства, аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды. (Шам.) 10. Мар’ян аднак не быў настроены так лагодна. (Каратк.)
    268.	Спачатку выпішыце сказьі з пабочнымі сказамі, а потым з устаўнымі. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку і абгрунтуйце іх пастаноўку.
    1. Каля ручая што ўпадае ў раку яна завецца таксама Старыца ў маладым бярэзніку стаяла невялікая драўляная царква. (Хадк.) 2. Памятаю аднойчы ў час наведвання майго кутка а жыў я тады з сям’ёю ў гасцініцы «Еўропа» на Нягліннай вуліцы Якуб Колас прыйшоў асабліва прыўзняты. (Бр.) 3. Дзеці было відаць бянтэжыліся перад незнаёмымі людзьмі. (1. М.) 4. У адным месцы ў агароджы не было прэнта гэта была таямніца Надзеі Яноўскай якую яна мне выкрыла і можна было пралезці. (Каратк.) 5. Полацкая Сафія казалі трэцяя сястра Кіеўскай і Наўгародскай. (А. Кл.) 6. Дубатоўк прайшоў праз натоўп Варона спыніўся ля нейкай паненкі і наблізіўся да Надзеі
    Яноўскай. (Каратк.) 7. Тады Якуб Колас распытваў а часцей сам гаварыў пра нейкія свае назіранні за птушкамі за лесам за надвор’ем ён яго прадказваў не памыляючыся. (Вас.) 8. Лясніцкі зайшоў у самы KaHeu лукі лёг у траву трава там у рост чалавека і даў поўную волю сваім летуценням. (М. 3.) 9. У Пергаме як сведчаць іншыя пісьмовыя помнікі некалі выраблялі вельмі добры пергамен. (А. К,л.) 10. Ніна раптам спыніла сваю работу яна нешта шыла і сур’ёзна запытала: «Колькі ў вас зямлі?» (М. 3.)
    § 131. Аднасастаўныя сказы
    Аднасастаўнымі называюць такія сказы, якія маюць толькі адзін галоўны член, адзін граматычны састаў — састаў дзейніка або састаў выказніка. Адсутнасць другога галоўнага члена з’яўляецца структурнай асаблівасцю такіх сказаў.
    Аднасастаўныя сказы могуць быць неразвітыя (Марозіць. Світае. Лета. Сенакос.) і развітыя (Пад раніцу стала марозіць. Цёплае лета.). Аднасастаўныя сказы нярэдка ўжываюцца ў саставе складаных сказаў: Дождж імжыць ужо некалькі дзён, і на свеце так нудна і шэра. (Н. А.); Усход чырванеў, павеяла прохаладдзю. (К-с.)
    У аднасастаўных сказах выдзяляецца некалькі тыпаў: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульненаасабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя і намінатыўныя (назыўныя).
    Пэўна-асабовыя — такія аднасастаўныя сказы, у якіх дзеянне ўтварае пэўная асоба, галоўны член выражаецца дзеясловам у форме 1-й ці 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку цяперашняга ці будучага часу абвеснага ці загаднага ладу: Прачынаюся. Навальніца ўсё буйіуе і слепіць свет. (Панч.); Плывём па Амуры. Гляджу на зялёную сопку. (Б.); «Не спяшайся»,— параіў Валатовіч. (Хадк.)
    He з’яўляюцца пэўна-асабовымі сказы, у якіх галоўны член выражаны дзеясловам прошлага часу, бо формы прошлага часу не паказваюць на пэўную асобу: Надзеў кажушок і накіраваўся ў лес. (Лыньк.) Тут толькі кантэкст можа выявіць асобу, якой належыць дзеянне. Такія сказы адносяцца да двухсастаўных няпоўных.
    Няпэўна асабовыя — такія аднасастаўныя
    сказы, у якіх дзеянне ўтвараюць няпэўныя, г. зн. неназваныя асобы. Галоўны член такіх сказаў выражаецца дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу або ў форме множнага ліку прошлага часу. У такіх сказах увага сканцэнтроўваецца на дзеянні, а не на яго ўтваральніку: Спяць у вагоне, імчыцца цягнік. (У. Д.); Дубадзела ўвесь час перабівалі, перапытвалі, здзіўляліся, тлумачылі... (I. М.); Батальён зноў перакідалі на новае месца. (М. 3.)
    Абагульнена-асабовыя — такія аднасастаўныя сказы, у якіх дзеянне, абазначанае дзеясловам, аднолькава адносіцца да любой асобы, да кожнага, г. зн. утваральнік дзеяння ўяўляецца абагульнена. Галоўны член такіх сказаў выражаецца дзеясловам у форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу, 1-й і 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу, 2-й асобы загаднага ладу: А каханне прыйшло — не ўтрымаеш у жмені. (Луж.); Пераначуем — болей пачуем. (Прык.) ; У лес дроў не возяць. (Прык.); Меней гавары, болей пачуеш. (Прык.)
    Безасабовыя — такія аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член абазначае дзеянне, што ўтвараецца як бы само сабой (без асобы), у іх няма дзейніка, і ён не падразумяваецца.
    У безасабовых сказах абазначаюцца з’явы прыроды, псіхічны або фізічны стан чалавека або жывой істоты, дзеянні ці працэсы, якія адбываюцца незалежна ад дзеяча. Галоўны член безасабовых сказаў выражаецца:
    безасабовымі дзеясловамі: Ледзь развіднела, Лясовіч быў ужо на полі. (Хадк.); А на дварэ ўжо вечарэе, і ночка блізка... (К-с.); Надыходзіў вечар, змяркалася. (К-с.); Світала б хутчэй;
    асабовымі дзеясловамі, ужытымі ў безасабовым значэнні: Грымела ўсю ноч. (М. Г.); Зноўку павеяла холадам, сцюжай. (Бр ); Цягнула да цёплай печы. (Гал.); Пахла мукою, і было горача. (К. Ч.) Такія дзеясловы могуць ужывацца і ў асабовым значэнні (параўн.: грымела жалеза, павеяла сцюжа, цягнула дрот, пахла ружа);
    безасабовымі дзеясловамі, утворанымі ад асабовых пры дапамозе суфікса -ся: Толькі нам, падарожным, не спіцца. (Гл.); Дыхалася вельмі лёгка. (Н.);
    Памятаю, як лёгка ўздыхнулася, калі паставіў апошнюю кропку. (Скр.); Ці табе спяваецца, ці табе сумуецца? (Луж.);
    безасабовымі дзеясловамі-звязкамі ў спалучэнні з інфінітывам: Давялося пайсці праз балота. (Лыньк.); Хацелася паверыць гэтаму чалавеку. (М. Г.); Тут меркавалася пасеяць жыта. (Хадк.);
    прэдыкатыўнымі прыслоўямі (безасабова-прэдыкатыўнымі словамі) у спалучэнні з інфінітывам і без яго: Чакае ля берага човен мяне, вяртацца мне трэба дадому. (У. Д.); Было ўжо светла, па-ранішняму золка і холадна. (Асіп.); Архіпу было сумна і неяк трывожна. (М. Г.);
    кароткім дзеепрыметнікам залежнага стану: У гумне ўжо дагледжана, прыбрана. (I. М.); Яны нічога не казалі — пра ўсё было сказана, дамоўлена. (Шам.);
    адмоўнымі словамі ці канструкцыямі: Было хмарна, але дажджу не было. (К. Ч.); Сцюдзёным агнём рабіны гараць, ні цішыні, ні грому. (Панч.); Hi жывое душы не сустрэлася ля чужых хат. (М. Г.)
    Інфінітыўныя—такія аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член выражаны незалежным інфінітывам: Пакуль будуць гуслі звінець на Нёмане сінім, на чыстай Дзвіне,— руні нашай вясной зелянець, дочкам нашым жаніхоў мець, хлебу духмянаму быць на стале, роднаму слову з намі сталець. (С. 3.)
    Намінатыўныя (назыўныя) —такія аднасастаўныя сказы, у якіх сцвярджаецца наяўнасць, існаванне з’явы ці прадмета, а галоўны член выражаны назоўнікам ці словазлучэннем у форме назоўнага склону. Хоць намінатыўныя сказы і з’яўляюцца самастойнымі, але іх ужыванне абумоўлена наяўнасцю іншых сказаў. Значэнне намінатыўнасці яны звычайна выражаюць у кантэксце: Космас, галактыка, міжпланетныя сувязі... А на зямлі яшчэ столькі вялікай работы! (Б.); Раніца. Сонца над борам устае, светам зямлю ахапіла. (Ген.); Пачатак лістапада. Вечар. Лабановіч сядзіць у сваім аблюбаваным пакойчыку. (К-с.); Сйй ранак. Дзяўчына збіраецца жаць. (Панч.)
    Трэба адрозніваць развітыя намінатыўныя сказы, у якіх прыметнік стаіць перад галоўным членам і з’яўляецца азначэннем, ад двухсастаўных сказаў, у якіх прыметнік стаіць пасля дзейніка і выконвае ролю выказніка. Параўн.: Ноч зорная, цёплая. (К. Ч.) — Зорная цёплая ноч.	257
    269.	Спішыце. Падкрэсліце галоўны член у сказах, адкажыце, чым ён выражаны. Вызначце тып аднасастаўных сказаў.
    1. Восень. Уранні дзеткам не так смачна і доўга спіцца, як увесну ці ўлетку. (М. Г.) 2. Позняя ноч. Пад нагамі паскрыпвае свежы, марозны снег. (Б.) 3. Іду. Лагодна пад нагамі шуршыць асенняя трава. (Бач.) 4. Веснавое неба было чыстым, і лёгка было дыхаць пахаладалым паветрам. (К. Ч.) 5. 3 нашай бульбы тысячу, не меней, смажаць і гатуюць розных страў. (Панч.) 6. Гаспадар выязджае. Цямнее. Вечар. Ноч. Неспакойнае чаканне. (М. Г.) 7. У сенцах стукнулі ў дзверы. (К. Ч.) 8. Век хадзі і любуйся, а стомішся — ля агню на ўзлеску прысядзь. (Панч.) 9. Хмурна. Глуха. Цьма пануе. (К-с.) 10. Чаго толькі не пабачыш на паляванні з фотаапаратам! (М. Т.) II. У хаце гарбатага краўца Лапінкі снедалі пры агні. (Б.) 12. He паніжай сам духа вольнага, і ў паніжэнне іншым не давай. (Куп.) 13. Цяпер у нас малоцяць. (К. Ч.)
    • Зрабіце разбор выдзеленых слоў паводле складу.
    270.	Спачатку выпішыце безасабовыя сказы, потым — інфінітыўныя. Вызначце, чым выражаецца галоўны член.
    1.	Жыць пралескам адвечна, і нам вечна жыць, і са шчасцем заўсёды дружыць. (С. Ш.) 2. Сцішна. Пуста. Адзінока... Свет закрыла цьма густая. (К-с.) 3. Калі грыбна, дык і хлебна. (Прык.) 4. Лёгка нам ісці і мінаць пні, кусты ды палянкі. (A. К.) 5. He ўтрымаць Агаткі дома. (К-с.) 6. Глуха, пуста, і зацята, і нікога не відно. (К-с.) 7. Усюды ляжаў снег, але ў паветры патыхала чымся новым, і чулася скорая вясна. (К-с.) 8. Дрэннаму — не пакарыцца, добрае — не празяваць. (Панч.) 9. Нельга абысці і адмахнуцца ад чужой трывогі і бяды. (Грах.) 10. Ганне ніяк не ўдавалася пабачыцца з Васілём. (I. М.)
    § 132. Няпоўныя сказы
    Няпоўныя сказы вызначаюцца непаўнатой граматычнай структуры, бо ў іх фармальна адсутнічае адзін або некалькі членаў сказа, якія зразумелыя з кантэксту або абставін размовы. Няпоўнымі могуць быць не толькі двухсастаўныя, але і аднасастаўныя