Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
1. Дзень выдаўся ясны сонечны. (В. В.) 2. Над квадратамі дамоў разгортваецца марозная гулкая ноч. (Бяд.) 3. Мініч даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. (К-с.) 4. Пушыстыя рэдкія сняжынкі садзіліся на гарачы твар на рукі прыемна асвяжалі скуру. (Шам.) 5. Птушка гэтая дзікая і вельмі асцярожная. (В. В.) 6. Шырокі твар яго спакойны а погляд смелы ўпэўнены. (К-с.) 7. Голас яго чысты звонкі. (К-с.) 8. Зямля шырокая бяскрайняя здольная будзіць вялікія імкненні пачуццяў і думак. (К. Ч.)
§ 120. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняючымі словамі
Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца абагульняючыя словы, якія з’яўляюцца тым самым членам сказа, што і аднародныя члены, але маюць больш шырокае, абагульненае значэнне.
Пасля абагульняючага слова перад аднароднымі членамі сказа ставіцца двукроп’е: Вясна, кажуць, прыгожая ўсюды: і ў полі, і ў лесе, і ў горадзе. (Б.); 3 гэтага часу на страсе завіхаліся ўжо ўтраіх: Хоня, Міканор і Алёша. (I. М.)
Пасля аднародных членаў сказа перад абагульняючым словам ставіцца працяжнік: / двор, і дарога, і лес — усё было занесена снегам. (Пташн.)
3 а ў в а г а. Калі пасля аднародных членаў перад абагульняючым словам стаіць пабочнае слова (адным словам, карацей кажучы і г. д.), то перад ім ставіцца працяжнік, а пасля яго — коска: Гэты луг, і рэчка, і вольхі над ёй — адным словам, усё выглядала як бы абноўленым. (Лыньк.)
Калі аднародныя члены сказа стаяць пасля абагульняючага слова ў сярэдзіне сказа, то перад імі ставіцца двукроп’е, а пасля іх — працяжнік: Усё на лузе: кусты, лужы, копы, пракосы — таксама ружавела. (IМ.)
Калі аднародныя члены маюць характар дадатковага тлумачэння, то пасля абагульняючага слова ставіцца працяжнік: Тады ўсе — і дарослыя і дзеці — уважліва сачылі за далёкімі іспанскімі падзеямі. (Лыньк.); Мы ідзём — і падзёншчык, і токар, і шахцёр, і марак, і гарбар, і студэнт, малады і высокі, і пануры сівы качагар. (Гл.)
253. Спішыце, ставячы патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэсліце аднародныя члены і абагульняючыя словы пры іх. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку, вызначце, якім членам сказа з’яўляюцца аднародныя члены і абагульняючыя словы.
1. Валодзька, здаецца, нічога не хацеў слухацца ні матчыных добрых слоў ні дзедавай строгасці ні братавай пагрозы пугай. (I. М.) 2. Свавольнай была маладая суседка то чуб асмяе то характар мой зганіць то шапку закіне ў крапіўнік ці кветкі то кіне антонаўкай неспадзявана. (М. Т.) 3. Знаць, мала сярод астраномаў было закаханых, што панадавалі сузор’ям імёны Мядзведзіца Рак Змяя Казярог Леў Дракон Скарпіён...
(М. Т.) 4. Ніхто так не ўмее слухаць, як Бабіч уважна спагадна прачула. (К-с.) 5. Боты ўсюды спатрэбяцца мне і ў баях і на маршы. (К) 6. I ўсё мілагучна для слыху майго і звонкае «дзе» і густое «чаго». (Панч.) 7. Мне на світанні часта сняцца рэкі Струмень і Стыр Стаход і Лань і Цна. (Грах.) 8. Апейка павярнуўся і ўбачыў звыклае залу людзей, што чакалі яго слоў. (/. М.) 9. I заўжды абавязкова ёсць знаёмыя ў нас ці то лекар ці то повар ці то ротны старшына ці валдайскі край туманны ці разбіты нейкі дот. (Панч.) 10. Усюды на зямлі на бярозках на кустах вербалозу адчуваўся прыход вясны. (Хадк.)
254. Наведайце выстаўку (карцін, тэхнікі і г. д.) з блакнотам у руках. Вазьміце інтэрв’ю ў арганізатара выстаўкі або мастака. Ужываючы аднародныя члены сказа, напішыце пра выстаўку ў вашу любімую газету, выкарыстайце інтэрв’ю.
§ 121. Адасобленыя даданыя члены сказа
Інтанацыйнае і сэнсавае выдзяленне даданых членаў у сказе называецца адасабленнем, а самі члены — адасобленымі даданымі членамі.
Адасобленыя члены сказа ў параўнанні з неадасобленымі менш цесна звязваюцца з паясняемым словам і набываюць пэўную сэнсавую самастойнасць у сказе. 3 дапамогай адасаблення можна сэнсава выдзеліць пэўныя прыметы прадмета, акалічнасці, прадметы і інш.: Добра было ў лесе, поўным птушыных галасоў. (I. М.) (Адасобленае азначэнне выражана дзеепрыметным зваротам.); А4ы, лясныя людзі, вельмі рана пачынаем адчуваць вясну. (Кул.) (Адасоблены развіты прыдатак.); Лес, ахінуўшы свае плечы белаю накідкаю, урачыста захоўвае цішыню і спакой. (К-с.) (Адасобленая акалічнасць спосабу дзеяння, выражаная дзеепрыслоўным зваротам.)
Адасабленне абумоўлена наяўнасцю паясняючых слоў, якія надаюць адасобленым членам большую сэнсавую самастойнасць, а таксама парадкам слоў, сэнсавай нагрузкай даданага члена. Адасабленне можа мець і характар удакладнення пэўнага члена сказа.
Адасабляюцца толькі даданыя члены сказа.
§ 122. Адасобленыя дапасаваныя азначэнні
Дапaсаваныя азначэнні могуць стаяць пасля паясняемага слова і перад ім.
Пасля паясняемага слова а д a с а б л я ю ц ц а:
1. Дапасаваныя азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікамі і прымстнікамі разам з паясняючымі словамі: О, колькі яшчэ не адкрыта адценняў у ёй [мове] і блакіту, патрэбных народу, паэтам, каштоўнай руды, самацветаў! (М. Т.); / пайшлі дні, поўныя толькі Алёнкай, сонцам, вершамі і вадой. (Каратк.)
2. Два адзіночныя дапасаваныя азначэнні і больш: Уначы прайшоў дождж, і зямля, вільготная і мяккая, здавалася, дыхала на поўныя грудзі. (Шам.) Такія адзіночныя азначэнні абавязкова адасабляюцца тады, калі перад паясняемым назоўнікам ёсць яшчэ адно ці некалькі азначэнняў: Па другі бок узгорка стаіуь мешаны лес. густы і пануры. (К-с.); Праходзяць цёплыя дажджы, сляпыя, ціхія, грыбныя. (Грах.) Пры адсутнасні папярэдніх азначэнняў перад назоўнікам два адзіночныя азначэнні могуць не адасабляцца, калі яны не выдзяляюцца інтанацыйна, г. зн. больш цесна зліваюцца з назоўнікамі: Ідзе несціханая праца над словам гарачым, жывым. (М. Т.)
3. Дапасаванае адзіночнае азначэнне, калі яно мае дадатковае акалічнаснае значэнне: А Волька, напалоханая, праслязілася. (Ц. Г.)
4. Азначэнне, якое адносіцца да асабовага займенніка, адасабляецца незалежна ад месца ў сказе: Росная зялёная Айчына! На цябе, паўнюткую святла, пазіраюць круглымі вачыма птушаняты з цёплага дупла. (Панч.); Хворы, я ля той крынічкі быў. (Зв.)
Заўвага. Азначэнні трэба адрозніваць ад іменнай часткі састаўнога выказніка, у які ўваходзяць прыметнікі ці дзеепрыметнікі і якія не адасабляюцца: Неба гэтымі днямі сінела чыстае і глыбонае. (I. М.); Лес стаяў заінелы, пусты і халодны. як парожняя пуня. (Пташн.)
Перад паясняемым словам а д a с а б л я ю ц ц а:
1. Дапасаваныя азначэнні, якія стаяць непасрэдна перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне (прычыны, умовы, часу, уступкі): Абвігыя хмелем, галінкі і лісце спляліся над галавою так густа, што праз іх не магло прабіцца сонца. (Сач.)
2. Азначэнне, якое аддзяляецца ад паясняемага слова дзеясловам-выказнікам ці іншымі членамі сказа: Промнямі ахрышчана, росамі абмытая, ветрам зачасаная, зелянее рунь. (Ген.)
255. Знайдзіце ў сказах адасобленыя і неадасобленыя дапасаваныя азначэнні, вызначце, чым яны выражаны. Раст.іумачце пастаноўку ui адсутнасць знакаў прыпынку.
1. Дождж усё шамацеў над самай галавою, спорны, роўны. (Каратк.) 2. А лес, апавіты цемраю, чутка ловіць кожны насцярожаны гук, кожны шолах. (К-с.) 3. Спалоханае хмарай, над гумном кружылася, крычала вараннё. (М. Т.) 4. Прасмалены сталлю, пракопчаны дымам, я зноў на знаёмыя ехаў палі. (A. К.) 5. На былым гумнішчы стаіць яшчэ бацькам пасаджаны дуб. (М. Т.) 6. Асуджаны дэфензівай на блуканне ў межах аднаго Навагрудскага ваяводства, ён меў права затрымлівацца ў адным месцы не болып чым на суткі. (Б.) 7. Мой беларускі, мой адзіны край, ад калыскі дарагі. (Бур.) 8. Дождж ідзе, праменісты і дробны, пахнуць мятай мокрыя лугі. (Панч.) 9. Утомленае бяссоннымі начамі і вандраваннем па полі, аслабеўшае ад раны, цела прасіла сну і цяпла. (К. Ч.) 10. Пад згорбленым дубам, што шырока раскінуў кручкаватае галлё, стаяў нізкі, падобны на капу сена будан, накрыты брызентам і прывялаю травою. (I. М.)
256. Спішыце, ставячы патрэбныя знакі прыпынку. Растлумачце адасабленне дапасаваных азначэнняў.
1. Вынырнула дзялянка абгароджаная альховымі жэрдкамі. (Сач.) 2. Забытая людзьмі ўжо нямала год смалярня пуставала між балот. (М. Т.) 3. Мы прывычныя да ціхіх задуменны.х рэчак Палесся і Міншчыны зачараваны веліччу хараство.м і буйнаю сілаю славутай ракі. (Грах.) 4. Пакрытая мохам яна [зямля] усюды ўзарана пластамі. (В. В.) 5. Мільгануўся вобраз Ганны такі родны і жаданы. (К-с.) 6. Кірыла шумны з раніцы вясёлы і лагодны пасля заканчэння свайго артыкула пачаў хмурнець і злавацца. (Шам.) 7. Бачыш, хлопчык ідзе па вайне абарваны галодны босы. (С. 3.) 8. А за кустамі залітая нершымі промнямі сонца блішчэла водная гладзь возера. (Шам.) 9. Тоўстым пластам лёг на саламяны.х стрэхах снег і, здаецца,
яшчэ ніжэй прыгінае да зямлі старасвецкія будынкі шэрыя нізкія аднастайныя. (К-с.) 10. 3 парваных ветрам хмар усё яшчэ сыпаўся снег лёгкі іскрысты. (Шам.)
§ 123. Адасобленыя недапасаваныя азначэнні
Н е д a п a с а в а н ы я азначэнні а д a с а б л я ю ц ц а:
а) калі адносяцца да асабовага займенніка: Незнаёмы спыніўся. У чорным доўгім кажуху, з высокай лахматай шапкай на галаве, з сукаватым кіем у руках, ён выглядаў даволі незвычайна. (Бяд.);
б) калі стаяць у адным радзе з адасобленым дапасаваным азначэннем: На шчасце, дапытваючыся універсітэта, Апейка натрапіў на студэнтку, ветлівую бялявую дзяўчыну, у кажушку і ў хустцы, вельмі падобную на сваіх юравіцкіх равесніц. (I. М.);
в) калі адносяцца да ўласнага імя, дапаўняючы характарыстыку асобы: Кастусь павінен быў добра ўгледзецца, каб пазнаць у ранішняй йіэрані невысокую постаць Трахіма Пятровіча, у брызентавіку, з вострым верхам капюшона на галаве. (Кр );
г) калі выражаны інфінітывам, перад якім можна ўставіць словы а іменна. У такіх выпадках звычайна ставіцца працяжнік: У канцы трэцяга ваеннага лета Сцяпан Фёдаравіч атрымлівае назначэнне — камандаваць гвардзейскай танкавай брыгадай. (I. М.)
257. Спішыце, ставячы патрэбныя знакі прыпынку, і растлумачце іх пастаноўку.
1. Вёсачка нам спадабалася з першага позірку. Маленькая ўсяго ў адну вуліцу яна была па самыя парканы засыпана снегам. (I. Н.) 2. Нечакана перад імі з’явілася дзяўчынэ год семнаццаці босая расчырванелая з мокрымі валасамі. (Шам.) 3. Але Кастусь перамог тое сваё імгненнае жаданне адразу заваліцца спаць. (Кр ) 4. Дома малады музыка звычайна іграў на сваім старым з заклеенымі мяхамі і самаробнымі ладамі гармоніку. (Шам.) 5. Іван Кузьміч з неразлучнай люлькай у зубах глядзіць на мяне, (Б.) 6. На гэтым вале, пахіліўшыся над балотам, стаяў старэнькі-старэнькі дуб тоўсты і нізкі з сухім верхам. (К-с.) 7. Светлага воласу з абветраным тварам і з рэдкімі вяснушкамі на пераноссі ён здаваўся ціхманым і не вельмі рухавым. (К. Ч.) 8. У ім усё тлеў невыразны так