Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
Паводле структуры прыдаткі бываюць неразвіт ы м і, калі складаюцца з аднаго слова (назоўніка), або р а з в і т ы м і, калі яны маюць паясняючыя словы. Прыдаткі таксама могуць быць адасобленымі і неадасобленымі: Хлопец-вясляр застаўся ля чоўна. (Л. Д.); 3 зямлянкі выйшла Валя, медсястра. (I. М.); Слова папрасіў Нічыпар, калгасны каваль. (Хадк.)
Прыдаткі могуць характарызаваць прадмет, паказваючы:
1) прафесію, спецыяльнасць, род заняткаў, нацыянальнасць, сацыяльную прыналежнасць, месца жыхарства і інш.: жанчына-брыгадзір, студэнт-археолаг, хлопец-грузін, селянін-слуга, Васіль-сусед, дзедпаляшук, дзяўчына-мінчанка;
2) якасць, уласцівасць: рака-працаўніца, горад-герой, нахаба-воўк, волат-дуб, лес-гусляр, плечы-крылы, хлопчык-гарэза, доктар-чараўнік;
3) уласнае імя: горад Полацк, рака Нёман, часопіс «Полымя», паэма «Курган», раман «Людзі на балоце».
У спалучэннях агульнай назвы і ўласнага імя пры абазначэнні асобы прыдаткам з’яўляецца агульная назва: архітэктар Бембель, студэнт Лукашэвіч, Міхал-каваль, а пры абазначэнні неадушаўлёнага прадмета прыдаткам выступае ўласная назва: планета Венера, горад Магілёў, часопіс «Беларусь».
Прыдатак звычайна дапасуецца да паясняемага слова ў склоне і ліку: на дубе-волаце, на дубах-волатах;
вецер-гуляка, вятры-гулякі. Калі прыдаткам выступае ўласны назоўнік пры неадушаўлёным прадмеце, то ён не дапасуецца да паясняемага назоўніка ў склоне: у кінатэатры «Беларусь», каля стадыёна «Дынама».
Адзіночны прыдатак з паясняемым словам пішацца праз злучок, калі абодва яны з’яўляюцца агульнымі назоўнікамі: лётчык.-герой, шапачка-аладка, хлапчук-украінец. Калі ж адзін з іх імя ўласнае, а другі — агульнае, то злучок пішацца тады, калі агульны назоўнік стаіць пасля ўласнага: Грыша-трактарыст, Дняпро-прыгажун.
Прыдаткі, якія абазначаюць назвы газет, часопісаў, твораў, таварыстваў, прадпрыемстваў і г. д., бяруцца ў двукоссе: газета «Наша' слова», часопіс «Спадчына», раман «Птушкі і гнёзды». He бярэцца ў двукоссе прыдатак са словам імя: універсітэт імя Ф. Скарыны, школа імя Якуба Коласа.
243. Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі. Назавіце значэнні, якія яны выражаюць, і растлумачце пастаноўку злучка або адсутнасць яго.
1. Магутна раскідвалі ў бакі крывое голле асілкідубы і вязы. (I. М.) 2. Раз бяседа вялікая ў князя была: на пасад дачку-княжну садзілі. (Куп.) 3. Воўпа. Няма ўжо вулак прывычных. Цэркаўка-свечка растала, як з воску. (Ген.) 4. Здалёк відаць гара Казбек. (Бр.) 5. Нішчымны колас-сіраціна ў зацішку лёгенька гайдаўся. (К-с.) 6. Прыпяць — рака-казка, легенда!
(I. М.) 7. Плыве ў свет рака Бяроза. (Куп.) 8. Цля іх жа гэта было першае лета, лета-песня, лета-свята. (I. М.) 9. Эх, гэта толькі мары-кралі! О, каб яны ды праўдай сталі. (К-с.) 10. Ішоў зранку дзень пануры, ахінуўшыся ў імглу, вочы шэрыя прыжмурыць і міргне вятру-арлу. (К-с.)
244. Запішыце сказы, апускаючы дужкі і ставячы, дзе трэба, злучок. Абгрунтуйце пастаноўку яго або адсутнасць.
1. Славен, грозен і ты, і твой хорам (астрог), б’е ад сцен цэгел лёдам зімовым. (Куп.) 2. Васіль (сусед) з вядром хутчэй парыпаў лапцямі да хлява. (1. М.) 3. Дураслівае пытанне гэта абазвалася смешкамі, асабліва сярод моладзі, дзе Зайчык (штукар) быў
у не абы-якой пашане. (7. М.) 4. Дзяўчаты (вязальшчыцы) спрытна вязалі снапы. (Шам.) 5. (Дзед) Міхалка і (ўнук) Грыша — прыклад дружбы ў хаце. (К-с.) 6. Клубястыя хмары паціснулі далей, зганяе іх гром (чарадзей). (К-с.) 7. I мы ўжо думалі, што знаем зямлю цудоўную братоў, пакуль не ўстаў за небакраем з высокім імем горад (Львоў)... (Панч.) 8. Зашумеў буйны лес (маладняк.). (Тр.) 9. 3-пад хвой (красунь), як на далоні, відаць і хаты, і двары. (К-с.) 10. Сцюдзёныя вятры люта білі ў замерзлыя (вочкі) шыбы завеямі. (1. М.) 11. I ціхутка, бы ў магіле, звіс нязрушана туман і свае валокны (крылле) абапёр на той курган. (К-с.)
§ 116. Акалічнасць
Акалічнасць — даданы член сказа, які паказвае характар дзеяння або прыметы, а таксама розныя абставіны, пры якіх адбываецца дзеянне.
У сказе акалічнасці найчасцей адносяцца да дзеяслова і яго форм, радзей — да прыметнікаў, прыслоўяў, прэдыкатыўных прыслоўяў (безасабова-прэдыкатыўных слоў): Сіратліва ўзіраецца топаль у асенніх дарог каламуць. (Ген.); Гаварыў Дзынгала смешна шапялявячы. (Луж.); Прыгожая вясной і ўлетку, грушка цяпер выглядала сіратліва. (КЧ.); Вакол было ціха і пуста. (К-с.)
Акалічнасці шырока выражаюцца прыслоўямі: Архіп спаў доўга і смачна. (М. Г.); Лес маўчыць глуха, зацята, знямела. (К-с.) Акалічнасці таксама могуць выражацца назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі і без іх, інфінітывам, дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі спалучэннямі, а таксама сінтаксічна непадзельнымі спалучэннямі: У гумне на сене заначую, цэлы месяц буду у гасцях. (Панч.); Песня клікала сваіх сыноў, дачок, клікала абараняць маці-Радзіму. (Л. А.); Скончыўшы Акадэмію, Чарняхоўскі некалькі год служыў у Беларусі. (I. М.)
У залежнасці ад значэння выдзяляецца некалькі разнавіднасцей акалічнасцей.
Акалічнасць месца паказвае месца дзеяння, яго напрамак, зыходны або канечны пункт руху і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? дакуль?: Даўно
агні патухлі ў вокнах. (М. С.); На станцыю, запыхаўшыся, прыходзіць таварны цягнік.. (М. Л.); 3 двара ў акно пазірала чорная ноч. (К-с.)
Акалічнасць часу паказвае час працякання дзеяння, яго пачатак, канец, працягласць і адказвае на пытанні калі? з якога часу? да якога ч а с у? як доўга?: Учора ўвечары і сёння ўранні быў густы сцюдзёны туман. (М. Г.); 3 вясны да позняй восені раслі пад вокнамі кветкі. (КЧ.); За суткі вада спала на сем сантыметраў. (Шам.)
Акалічнасць прычыны паказвае прычыну або падставу дзеяння, выражанага выказнікам, і адказвае на пытанні ча му? з-за ч a г о? а д чаго?: Трава на абочынах была шэрая ад пылу. (К. Ч.); 3-за дажджу на полі не працаваў камбайн. (Шам.)
Акалічнасць с п о с а б у дзеяння паказвае спосаб ажыццяўлення дзеяння або якасць дзеяння ці стану, адказвае на пытанні як? якім чына м?: Тысячы зямных дарог і сцежак праз мяне прабеглі навылёт. (Панч.); За ляском зноў ціха, задуменна шумелі бясконцыя рады бяроз, тужліва, загадкава гаманілі правады. (I. М.); Адлятаюць гады журавамі, бы ў сне.
Т.)
Акалічнасць мэты паказвае мэту дзеяння і адказвае на пытанні для чаго? з якой мэтай?: Па дарозе я зайшоў адпачыць у адну хату на канцы сяла. (Кул.); Буду верыць: для шчасця жыве чалавек. (Грах.)
Акалічнасць меры і ступені паказвае меру часу, прасторы, колькасць прадметаў або абазначае ступень дзеяння ці якасці, адказвае на пытанні к о л ьк і? як многа? у якой ступені?: Калёсы спыняліся яшчэ разы тры. (I. М.); Улетку дужа доўга ў Горках у Лявона практыка была. (М. Г.); Мы збіраемся ўпяцярых у хаце Ціійкі Дразда. (I. Н.)
Могуць быць і іншыя разнавіднасці акалічнасцей, але яны сустракаюцца вельмі рэдка.
245. Запішыце як найбольш магчымых акалічнасцей да прапанаваных слоў.
Ісці хутка, пехатой, не спяшаючыся, праз лес...; ехаць, гаварыць, спяваць, пісаць, чытаць, вучыцца, жыць, працаваць.
246. Спішыце сказы. Падкрэсліце акалічнасці, вызначце іх разнавіднасці. Назавіце, чым яны выражаны і да якога слова ў сказе адносяцца.
1. Стаяла хмара нерухома ў жыце спелым. (Панч.) 2. Плошча з краю да краю была пустая. (Чыгр.) 3. Апельсін рассыпаецца долькамі. (Панч.) 4. Увечары ў Нью-Йорку вогненна, пазней увесь ён спіць. (Панч.) 5. 3 кожнай хвілінай Курані ўсё больш поўніліся людскімі галасамі, людскім рухам. (Чыгр.) 6. У поўдзень ад вёскі вясёлай гурбой выбеглі дзеўкі на рэчку купацца. (К. Б.) 7. Скрозь галінкі выносных хвоек прабіваліся цёплыя косы вераснёўскага сонца. (К-с.) 8. Чубар ажно замёр на месцы, адчуўшы ў .момант, што пацяжэлі ногі. (Чыгр.) 9. Сёння, прыпаўшы да грудзей Зямлі, я пачуў яе глыбокую трывогу. (М. Т.) 10. 3-за непагадзі хлопцы вырашылі спыніцца ў вёсцы. (Лыньк.) 11. Сабяру сюды сягоння хлопцаў, тых, з кім бульбу пёк асеннім днём. (Панч.) 12. Сягоння з апошнім вайсковым білетам дадому, дахаты са службы я еду. (Панч.') 13. У розных баках раз-пораз бухалі гарматы. (I. М.) 14. Ісці цяпер талакой не выпадала. (I. Н.)
§ 117. Аднародныя члены сказа
Два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі. Аднароднымі бываюць як галоўныя, так і даданыя члены сказа. Аднародныя члены сказа могуць быць неразвітымі і развітымі, г. зн. могуць мець пры сабе паясняючыя словы: Смуга ахінае вёскі, узгоркі, палі, пералескі. (1. М.); 3 былых гадоў, з далёкіх станцый я зноў і зноў вяртацца pad у наша даўняе юнацтва, у наш студэнцкі інтэрнат. (Бур.) У першым сказе аднародныя дапаўненні неразвітыя, у другім сказе аднародныя акалічнасці маюць паясняючыя словы, г. зн. яны развітыя.
У сказе аднародныя члены звычайна выражаюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы, што не перашкаджае ім выконваць аднолькавую сінтаксічную функцыю: Пеша, конна, на возе прывыклі з вясны да вясны вандраваць па дарозе ад дзеда да ўнука яны. (A. К.)
3 а ў в a г a. He лічацца аднароднымі членамі сказа выпадкі паўтарэння таго самага слова, якое ўжываецца ў мове з мэтай падкрэсліць працягласць дзеяння. мноства асоб ці прадметаў, узмоцненае праяўленне прыметы: А жорны часу мелюць, мелюць, няма прыпынку ні на міг. (Бр); О. якое цёплае, цёплае, цёплае мора. (Каратк.)
Аднародныя члены сказа звязваюцца паміж сабою злучнікамі або без злучнікаў. Сярод злучнікаў пры аднародных членах найбольш пашыраны злучальныя злучнікі: Гатоў ізноў ісці на мукі, і замярзаць, і галадаць, каб нашым дзецям і унукам не бомбы ў спадчыну аддаць. (Панч.) Пры бяззлучнікавай сувязі аднародныя члены звязваюцца толькі пералічальнай інтанацыяй: / здаецца зноўку еду я дадому пераведауь родных, блізкіх, дарагіх. (Тр.)
У сказе можа быць некалькі груп аднародных членаў: Жывое слова часам робіць цуд, з сумлення і душы змывае бруд. (Вярц.) У гэтым сказе групы аднародных членаў: выказнікі (робіць, змывае) і дапаўненні (з сумлення і душы).
247. Прачытайце. Назавіце ў сказах аднародныя члены, вызначце, якую сінтаксічную ролю яны выконваюць і чым выражаны. Адзначце сказы, у якіх словы знешне падобныя да аднародных членаў, але імі не з’яўляюцца.