• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    За ўва га. Пры дзейніку, выражаным колькасна-іменным словазлучэннем, у мове мастацкіх твораў сустракаюцца адхіленні ад пералічаных правілаў ужывання адзіночнага і множнага ліку дзеясловаў-выказнікаў.
    Выказнік мае форму множнага ліку, калі дзейнік выражаецца спалучэннем назоўніка ці займенніка
    ў назоўным склоне з назоўнікам у творным склоне: Антось з Міхалам на сняданні даюць адказы на пытанні... (К-с.) Песняй вясны лебядзінаю, скінуўшы зімнія чары, шэпчуцца явар з калінаю ў сумнай даліне над ярам. (Куп.) Ужыванне выказніка ў адзіночным ліку пры такім спалучэнні паказвае, што дзейнікам выступае толькі назоўнік у назоўным склоне, а назоўнік у творным склоне — дапаўненнем: Васіліна з сяброўкамі шпарка дайшла да свайго ўчастка. (Хадк.)
    239.	Спішыце, падкрэсліце галоўныя члены сказа. Растлумачце ўжыванне выказніка ў адзіночным ці множным ліку.
    1. У двары, дзе колісь была хата, цяпер работа ішла заўзята, і цесляры ўжо зруб канчалі, Гірш з Моўшам дошкі пілавалі. (К-с.) 2. Да поўначы раіўся Міколка з дзедам, як лепш справу зрабіць. (Лыньк.) 3. Хто раскажа пра Антарктыду — Марына ці Віктар? 4. Часам, і вельмі часта, прыязджала сюды некалькі сот фурманак. (К. Ч.) 5. Некалькі жанчын завіхаліся ў дзедавай хаце. (Лыньк.) 6. У сталовай за доўгім сталом сядзела чалавек з дваццаць незнаёмых людзей. (К-с.) 7. На пуцях стаяла нямала эшалонаў. (1. М.) 8. Многа аднавяскоўцаў прыходзіла адведаць Дзямяна. (П.) 9. Група коннікаў аддзялілася і накіравалася ў напрамку станцыі. (Лыньк.) 10. Дзве жанчыны жалі жыта. (КЧ.) 11. Ніхто не даваў яму дапамогі, і рэдактару прыходзілася вельмі цяжка. (К-С-) 12. Глушак разглядаў усіх, хто прыходзіў на сход. (1. М.)
    § 113. Дапаўненне
    Дапаўненне — даданы член сказа, які абазначае прадмет, што залежыць ад дзеяння, прадмета ці прыметы і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.
    Дапаўненні звычайна выражаюцца назоўнікамі ва ўскосных склонах, колькаснымі лічэбнікамі, займеннікамі: Цёплы. вецер нясе павуцінне над полем, асядае яно мне на скроні крадком. (С. 3.) Неўзабаве абодвух убачылі здалёк. (Лыньк.)
    Дапаўненні могуць выражацца іншымі часцінамі
    мовы (прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, формамі дзеяслова, прыслоўямі, службовымі словамі, выклічнікамі, гукапераймальнымі словамі), калі яны ў сказе ўжываюцца са значэннем назоўніка: 7'рэба ў паэму жыццё нанізаць — зважыць былое, у заўтра паверыць. (Ген.) Блытана і востра памяць лейтэнанта стала нагадваць перажытае, бачанае. (I. М.) Маці папрасіла госця пачакаць. (Н.) У спалучэнні з не часціца дык узмацняе катэгарычнасць адмоўя. Алесь стаяў і лічыў зязюліна «ку-ку». (Каратк.) Дапаўненні могуць выражацца і сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі і фразеалагізмамі: Шмат каго з моладзі Павел не пазнаваў. (I. М.) У цемры Ніна ўбачыла дзве постаці. (I. М.) Ведаем мы вашага брата! (Шам.)
    Адрозніваюць дапаўненне прамое і ўскоснае.
    Прамое—такое дапаўненне, якое адносіцца да члена сказа, выражанага пераходным дзеясловам і абазначае прадмет, на які прама, непасрэдна накіроўваецца дзеянне. Прамое дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам або іншай часцінай мовы са значэннем назоўніка ў форме вінавальнага склону без прыназоўніка: У марозным акіяне замятае снег сляды. (С. 3.) Вятры пажоўклы ліст нясуць ажно на неба ад зямлі. (Бр.) Вельмі многае хочам мы адкрыць ■ і стварыць. (С. 3.)
    Прамое дапаўненне мае форму роднага склону без прыназоўніка, калі адносіцца да дзеяслова з адмоўем не: He цурайцесьроднай песні ў шчасці і ў жалобе. (Куп.) або калі дзеянне ахоплівае не ўвесь прадмет, а толькі яго частку: Дзяўчынка папрасіла малака. (К. Ч.)
    Ускосным называецца дапаўненне, якое адносіцца да пераходных і непераходных дзеясловаў, a таксама назоўнікаў, прыметнікаў і абазначае прадмет, на які дзеянне або прымета накіраваны ўскосна. Ускоснае дапаўненне выражаецца назоўнікам або іншымі часцінамі мовы са значэннем назоўніка ў форме ўскосных склонаў, акрамя вінавальнага без прыназоўніка.
    Ускоснае дапаўненне найчасцей адносіцца да дзеяслова і яго формаў. Такое дапаўненне называюць прыдзеяслоўным: За намі ўслед другія ішлі. (Бр.) Цэлы тыдзень, забываючы пра абед і вячэру, мы важ’ даліся з прыёмнікам. (1. Н.)
    Дапаўненне, якое адносіцца да назоўніка ці прыметніка, называюць п р ы й м е н н ы м: Яўхім тады і сам не верыў у сур'ёзнасць сваёй прыхільнасці да Ганны. (I. М.) Канстанцін Міхайлавіч таксама смяецца, нібы яшчэ і дасюль шчаслівы той дзіцячай рыбацкай удачай. (Луж.)
    Дапаўненне можа адносіцца таксама да прыслоўя ці прэдыкатыўнага прыслоўя (безасабова-прэдыкатыўнага слова); 3 гэтага часу Глушакова гумно было поўна гулу, ляскату, пылу. (1. М.) Мне стала маркотна і сцішана. (К-с.)
    240.	Спішыце. Падкрэсліце прамое дапаўненне адной лініяй, а ўскоснае — дзвюма. Вызначце, якімі часцінамі мовы выражаны ў сказах дапаўненні і ад якіх слоў яны залежаць.
    1.	Ен [лётчык] «мы» гаварыў.
    «Я» гучала не часта.
    Успомніў усіх,
    Абавязан каму,
    Як быццам належала
    Зорка спачатку
    Згарэўшым і збітым,
    А потым — яму. (П. Панчанка.)
    II.	1. Чыстае, свежае ранішняе паветра разносіла па невідомых струнах песні жаваранкаў, шчэбет сумятлівых вераб’ёў, гагатанне гусей і гарластае ку-ка-рэ-ку верханскіх пеўняў. (К-с.) 2. Палахліваму ўсе пні здаюцца ваўкамі ці разбойнікамі. (Прык.) 3. Жаданае, добрае хмарыла няпрошаная, непрыемная прыкрасць. (7. М.) 4. Жыву сярод чужых. (М. С.) 5. Будуць зоры маленькаму ззяць, будуць светлыя сны пасылаць. (Н. А.) 6. Пачуўшы Лукашова «выганяй», гаспадыні борздзенька выбягалі з хат, расчынялі хлявы і выпускалі кароў. (К-с.) 7. Сапраўдны настаўнік уваходзіць у душу і ўжо не расстаецца з табою. (Луж.) 8. Я быў міжвольным сведкам бацькавай размовы з Антосем. (Луж.) 9. Гарэлы клён схіліўся да паркану. (К-с.) 10. I здаецца, добрыя карыя вочы дапытліва пазіраюць на ўвайшоўшага, нягучны ўсмешлівы голас пакрысе запаўняе пакой. (Луж.) 11. Тут Колас любаваўся воблакамі, размаўляў з сябрамі. (Луж.) 12. Лес аддае для кожнай хаты кавалачак душы святой. Ці не таму яны багаты гасціннасцю і дабратой? (С. 3.)
    241.	Спішыце, ужываючы з дужак словы ў форме вінавальнага або роднага склону.
    1. Свет не заўважыў (гэтая страта), не азірнуўся на бягу. (С. 3.) 2. (Сляпы) за павадыра не пашлеш. (Прык.) 3. Назарэўскі папрасіў (вада). (К. Ч.) 4. (Хворы) наведайце ў палаце, (добрае) нядобраму парайце, (бюракрат) чэрствага палайце, што завёўся ў вашым апараце. (Панч.) 5. Люба не заўважала (хада часу). (К. Ч.) 6. Турсевіч стараўся не выявіць (сапраўдная прычына) ад’езду. (К-с.) 7. Чыясь руплівая рука ўкрыла (Панас) цёплым футрам. (К-с.)
    § 114. Азначэнне
    Азначэнне—даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета і паясняе словы з прадметным значэннем.
    Паводле характару сінтаксічнай сувязі азначэння з паясняемым словам усе азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя.
    Дапасаваныя азначэнні выражаюцца такімі часцінамі мовы (прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, займеннікамі, дзеепрыметнікамі), якія могуць дапасавацца да паясняемага слова ў ліку і склоне, а пры форме адз. ліку і ў родзе. Густы туман прыкрыў зялёны лог, і першай песняй празвінела птушка. (Панч.); Бор ззелянелым крысом заслоніць сонцаву ўсмешку. (С. 3.); Мой новы дзень — віток у гулкі будзень, і намаганню кожнаму — хвала! (С. 3.)
    Заўва га. Нельга лічыць азначэннем прыметнік, які ўваходзіць ва ўласную назву або ўстойлівае спалучэнне: Чорнае мора, Млечны Шлях, Новая Зямля, каменны вугаль.
    Неда п асава ныя азначэнні звязваюцца з паясняемым словам спосабам кіравання або п р ы м ыкання. Яны могуць выражацца:
    назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі ці без іх: Шлях бацькі працягвае сын. (С. 3.); Хлопец у цяльняшцы звалок да металічнага чоўна пераносны матор. (Каратк.);
    нязменнымі словамі — інфінітывам і прыслоўем: Аксён моцна паціснуў руку настаўніку і пайшоў дадому, даўшы абяцанне вучыцца. (К-с.); Напісанае па-бела-
    руску лепш успрымалася маімі слухачамі. (Луж.); У доме насупраць мыла жанчына акно. (У. Н.)
    Недапасаваныя азначэнні таксама могуць выражацца рознымі сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі:
    спалучэннем назоўніка з дапасаваным да яго колькасным лічэбнікам: Дзяўчынка гадоў дзесяці сядзела на прызбе. (К. Ч.); Цагляная аграмадзіна ў чатыры паверхі высілася насупроць гарадскога парку. (Бяд.);
    спалучэннем назоўніка з прыметнікам ці дзеепрыметнікам у творным склоне: У дзвярах паказаўся невысокі дзядок з блакітнымі выцвілымі вачамі. (Лыньк.);
    спалучэннем прыметніка і назоўніка ў родным склоне: У купэ сядзеў мужчына сярэдняга росту, трымаючы ў руках газету. (М. Г.);
    спалучэннем інфінітыва з колькасным прыслоўем: Сўседка мела прывычку многа гаварыць. (Бяд.)
    Радзей сустракаюцца азначэнні, выражаныя сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі іншага тыпу: палоска зямлі дваццаць—дваццаць пяць метраў шырыні; кажух поўсцю наверх; паліто табачнага колеру і інш.
    242.	Спішыце. Падкрэсліце недапасаваныя азначэнні, вызначце, чым яны выражаюцца.
    1.	Надыходзіў час адпачынку. (М. 3.) 2. Аднастайна і нудна гулі вечарамі тэлеграфныя слупы з абарванымі правадамі. (7. Н.) 3. Прыйшла пара вучыцца простай мове лясоў і птушак, ветру і травы. (С. 3.) 4. Жыццё ў Альбуці ўзбагаціла мяне веданнем людзей. (Луж.) 5. Дарогу праз лес праехалі непрыкметна. (К-с.) 6. Параіліся мужчыны. Стомленасць хіліла іх да думкі заначаваць тут. (К-с.) 7. Прага хоць раз яшчэ ў жыцці ўбачыць маці была цяпер самым большым яго пачуццём. (^. Ч.) 8. Праз дзень з’явіўся новы начальнік і з ім атрад у дваццаць чалавек. (Я. М.) 9. На стале гарыць лямпа пад светлым абажурам. (К-С-) 10. Чалавек з перавязанай рукой звярнуўся да яго. (Лыньк.)
    • Зрабіце словаўтваральны разбор выдзеленых слоў.
    § 115. Прыдатак
    Прыдатак—гэта асобы від азначэ.чня, выражанага назоўнікам, які дапасуецца да іншага назоўніка, даючы яму дадатковую назву, характарыстыку: Мароз-мастак рукой старэчай на шыбах піша свой узор. (К-с.); На пустой вуліцы ішоў, размахваў доўгай вераўчанай пугай яшчэ санлівы хлопец-пастух. (I. М.); Як бы плачучы, у кропельках слёз прыгажуні-бярозы стаялі. (Н. А.)
    3 а ў в а г а. Ад парных спалучэнняў прыдаткаў з паясняемымі назоўнікамі неабходна адрозніваць знешне падобныя да іх парныя спалучэнні сінанімічных назоўнікаў. якія раўнапраўныя, незалежныя адзін ад аднаго, утвараюць адно цэльнае паняцце і выступаюць як адзін член сказа: шляхі-дарогі, сцежкі-дарожкі, вятры-буры, думкі-мары. шчасце-багацце і г. д., а таксама складаныя тэрміны тыпу хата-чытальня, музей-кватэра. раман-газета.