Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
1. Спалучэнне колькасных лічэбнікаў з назоўнікамі або займеннікамі: Дзве дзявочыя постаці мільгалі на фоне лугавой зеляніны. (Хадк.) Абедзве яны з нецярпеннем чакалі жніва. (Хадк.)
2. Спалучэнне прыслоўяў і займеннікаў з няпэўна-
колькасным значэннем (многа, шмат, мала, некалькі і інш.), а таксама зборных назоўнікаў з колькасным значэннем (большасць, шэраг, частка і інш.) з назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку: Шмат адбылося падзей. (К-с.) Да вайны у нашым мястэчку працавала некалькі бібліятэк. (I. Н.)
3. Спалучэнне прыметніка, або лічэбніка, або займенніка ў назоўным склоне і назоўніка (ці займенніка) у родным склоне з прыназоўнікам з: Вуліцу, дзе мы жывём, Палярнаю нехта з вас, таварышы, назваў. (Панч.) Лепшыя з харыстаў былі ўзнагароджаны граматамі.
4. Спалучэнне няпэўнага займенніка з прыметнікам: Штосьці роднае чулася ў гэтай песні пра лета. (Хадк.) Нешта прыемнае разлілося па целе пры ўспаміне пра дом. (I. М.)
5. Спалучэнне назоўніка ў назоўным склоне з назоўнікам у творным склоне і прыназоўнікам з: Дзед з унукам ішлі мяжою. (Б.) Калі пры такім спалучэнні дзеяслоў-выказнік мае форму адзіночнага ліку, то дзейнікам з’яўляецца толькі назоўнік у назоўным склоне: Васіліна з дзяўчатамі палола лён. (Хадк.)
232. Прачытайце сказы, знайдзіце ў іх дзейнік, вызначце спосаб яго выражэння.
1. Ты кажаш, я не ведаю вайны, што мне было тады гадоў замала. Чаму ж яна мае забрала сны? (Гіл.) 2. Усе гэтыя дні няшчадна паліла сонца. (7. М.) 3. Цяпер і Каранёўка і Алексічы адбудаваліся, але сляды вайны відны мне, пякуць сэрца і цяпер — за новымі платамі і хатамі, што стаяць цяпер, я бачу старыя, векавечныя, тыя, што памерлі ў адзін дзень. (I. М.) 4. Праз ваўнянае неба позняй восені працэджваецца сонца. (Бяд.) 5. Заснулі дрэвы ў пухавых аснежаных уборах. (Гл.) 6. Час ішоў, набліжаўся поўдзень. (Сам.) 7. Сцёпка пазіраў у той бок, куды імчаўся поезд. (К-с.) 8. Яны шумна ўваліліся ў хату. Высокі паздароўкаўся з Марынай. (Хадк.) 9. Ляжаць Аляксею было няёмка. (Хадк.) 10. У адну хату сабралася ажно трое з вышэйшай асветай. (Бр.) 11. I вось «чаму» — балючае, як адкрытая рана, «чаму» вярнулася да Толі зноў. (Б.) 12. Вясёлы настрой пакінуў Ядвісю. (К-с.)
233. Спішыце сказы, падкрэсліце словазлучэнні ў ролі дзейніка. Растлумачце, якія часціны мовы і ў якой форме ўваходзяць у гэтыя словазлучэнні.
1. Ялова-сасновы гушчар. Многа снегу трымаецца ў цяньку на елках і елачках. (Б.) 2. Прайшло некалькі дзён. Гулі завірухі, круціўся снег. (Л. Д.) 3. Саўка і два яго канвойнікі застаюцца ззаду. (К-с.) 4. Гурт людзей ішоў спакойна, як далёкая хмара. (К-с.) 5. Перад імі ляжала нешта вялізнае, увагнутае, блакітнае і пустое, недзе далёка па акаёму акрэсленае цёмнымі, невысокімі, здавалася, валамі. (Каратк.) 6. 3 Васілінай працавала восем яе сябровак. (Хадк.) 7. Падышло некалькі хлопцаў, дзяўчат. (Лыньк.) 8. To той, то другі з гасцей стараліся памагчы настаўніцы. (К-с.) 9. Працавала там, толькі на адной нашай лесапільні № 3, разам злесарубамі і вазакамі, чалавек восемсот, калі не болей. (М. Г.) 10. Гераізм наш быў вялікі, усенародны. Многа герояў займае належнае месца, многіх народ яшчэ не ведае, пра многіх не даведаецца ніколі. (Б.) 11. У пачатку зімы сабралася ў мяне вучняў чалавек дзесяць, і адчыніў я сваю школку. (М. Г.)
• Зрабіце словаўтваральны разбор выдзеленых слоў.
§ 105. Выказнік і яго тыпы
Выказнік—галоўны, граматычна залежны ад дзейніка член сказа, які абазначае дзеянне, стан або прымету, уласцівыя дзейніку.
Выказнік выражаецца дзеясловам і іменнымі часцінамі мовы. У залежнасці ад гэтага выдзяляюцца два тыпы выказніка: дзеяслоўны і іменны.
Структура выказніка вызначаецца колькасцю кампанентаў, якія яго ўтвараюць. Выдзяляюцца два асноўныя структурныя тыпы выказніка: п р о с т ы і с астаўны. Акрамя гэтага, выдзяляецца яшчэ асобны тып выказніка — складаны. У простым выказніку лексічнае і граматычнае значэнні звычайна выражаюцца ў адным слове. У састаўным выказніку лексічнае і граматычнае значэнні выражаюцца асобна. Лексічнае значэнне выражаецца ў асноўным слове (яго яшчэ называюць выказальным словам), а граматычнае — у дапаможным слове. Дапаможнае слова звычайна выражаецца дзеясловам з аслабленым лек-
січным значэннем. Яго яшчэ называюць звязкай, бо яно граматычна звязвае выказнік з дзейнікам, паказваючы на час, лад, асобу, лік.
Дзеяслоўны выказнік можа быць простым і састаўным, іменны — толькі састаўным. Складаны выказнік шматкампанентны.
§ 106. Просты дзеяслоўны выказнік
Просты дзеяслоўны выказнік найбольш часта выражаецца формай дзеяслова любога ладу, часу і асобы: Затрымаўся вецер шустры на шкляным азёрным люстры. (Астр.) Мы прымошчваемся каля грубкі, грэемся і маўчым. (I. Н.) Народзяцца шчаслівыя паэты, па-свойму ўславяць краскі і святло. (Св.) He прагні славы. Лепш аддана працуй, як ранне настае. (Бр.)
Просты дзеяслоўны выказнік можа выражацца гнфінітывам у двухсастаўным сказе, у якім звычайна дзейнік таксама выражаны інфінітывам. Пракос весці — не вуліцу месці. (Прык.) Сёння нам адступіць — гэта легчы ў магілу. (М. Т.) Толькі інфінітывам выражаецца просты дзеяслоўны выказнік у аднасастаўных інфінітыўных сказах: Век жыць вам у сэрцы народа, героі. (М. Т.) Кветцы засохшай ізноў не цвісці. (Куп.)
У ролі простага' дзеяслоўнага выказніка могуць ужывацца інфінітывы відаць, чуваць, чуць (замест іх могуць ужывацца кароткія прыметнікі відзён, чуцён): 3 гэтага ўзгорка далёка відаць наваколле. (Лыньк.) Стрэлы ў лесе чуваць, блізкі гоман салдат. (A. К-)
Просты дзеяслоўны выказнік звычайна выражаецца адным словам, г. зн. ён няўскладнены. Няўскладненым лічыцца і выказнік, выражаны складанымі формамі дзеяслова будучага і прошлага часу, загаднага ладу: Будзем сеяць, беларусы, на ўсход сонца чыстым зернем... (Бр.) Алёша падумаў быў, што гарыць лес. (Пташн.) Давайце прагаласуем за прапанову агранома. (Хадк.)
Просты дзеяслоўны выказнік можа быць ускладнены. Ен ускладняецца ў выніку паўтарэння таго самага дзеяслова, ужывання дзеясловаў-сінонімаў з мэтай узмацнення, падкрэслівання дзеяння, а таксама спалучэння дзеяслова-выказніка з дзеясловамі ўзяць, схадзіць, пайсці: Цэлы дзень залівае нас дождж, а мы
едзем, едзем і едзем. (М. Г.) Угары мірна шумяцьгамоняць вяршыні сосен. (I. М.) Зайздросны мароз узяў ды пазакрываў лёдам і хрыбусткім снегам шыбы на вокнах. (К-с.)
Выказнік з’яўляецца простым і ў тым выпадку, калі выражаецца ўстойлівым дзеяслоўным зваротам (фразеалагізмам): Лабановіч акінуў вачамі ваколіцы Цельшына: цесна, цёмна і пуста. (К-с.) Ён не здаваўся, ламаў галаву, шукаючы новых аргументаў. (К-с.)
234. Спішыце, падкрэсліце галоўныя члены сказа. Растлумачце спосабы выражэння простых дзеяслоўных выказнікаў.
1. Сцежка ў маленства віруе, вяртаецца між курганоў і шчымлівых бяроз. Усё, што забылася,— успамінаецца і адгукаецца ў сэрцы да слёз. (Ян.) 2. I бягуць, бягуць малюнкі поля, лесу і лугоў. (К-с.) 3. Ніхто не хукае ў далоні, не апранае кажушкоў. (Е. Л.) 4. Слухаць добрай рады не шкодзіць. (Прык.) 5. Вясёлы настрой пакінуў Ядвісю. (К-с.) 6. Чалавек гэты ўзяў ды скінуў буслінае гняздо. (Кул.) 7. Льюцца гукі гучна, бурна, віхрам кружацца-плывуць. (К-с.) 8. Хату зрабіць — не скрынку збіць. (Прык..) 9. Далягляд жаўцее пожняй. (У. Н.) 10. Давайце лепш насцеж расчынім дзверы давер’ю, цяплу чалавечых грудзей. (М. А.)
§ 107. Састаўны дзеяслоўны выказнік
Састаўны дзеяслоўны выказнік выражаецца інфінітывам і дапаможным дзеясловам (звязкай) у пэўнай спрагальнай форме. Дапаможныя дзеясловы могуць паказваць на пачатак, працяг або канец дзеяння, названага інфінітывам (пачаць, працягваць, канчаць, перастаць, кінуць і інш.); Жанчына пачала расказваць пра дачку. (К. Ч.) Дзяўчаты працягвалі палоць лён. (Хадк.) Жыта скончылі сеяць да паўдня. (К. Ч.)
У састаўным дзеяслоўным выказніку дапаможныя дзеясловы могуць выражаць розныя мадальныя значэнні: магчымасць ці немагчымасць дзеяння, пажаданасць або непажаданасць дзеяння (магчы, умець, спрабаваць, старацца, адмаўляцца, хацець, спадзявацца, баяцца і інш.): Наталля Пятроўна ні на адзін дзень не магла пакінуць дачк.1. (Шам.) Тут Васіль
спадзяваўся ўбачыць Ганну. (I. М.) Хацелася ўбачыць сапраўдны крыгаход. (Краўч.)
У ролі першага кампанента састаўнога дзеяслоўнага выказніка могуць ужывацца асобыя кароткія прыметнікі (іх называюць прэдыкатывамі), якія ўжываюцца са значэннем унутранага стану, схільнасці, здольнасці да чаго-небудзь (pad, павінен, гатоў, схільны, здольны): Сястра, я pad з табой сустрэцца. (Я. П.) Мы здатны ўсе пра шчасце паразважаць парой. (Гіл.)
§ 108. Састаўны іменны выказнік
Састаўны іменны выказнік складаецца з дапаможнага дзеяслова-звязкі і іменнай часткі. У ролі звязкі найчасцей ужываюцца дзеясловы быць, з'яўляцца, калі яны страчваюць асноўнае лексічнае значэнне і паказваюць толькі граматычныя формы (лад, час, асобу, лік) выказніка: Мост быў разбураны. (I. М.) Брэст з'яўляецца варотамі нашай дзяржавы. Параўн.: Быў сакавік месяц. (К. Ч.) На небе з'явіліся першыя зоркі. (Шам.) У гэтых двух сказах дзеясловы быць, з’явіцца — простыя дзеяслоўныя выказнікі.
У ролі звязкі ўжываюцца і дзеясловы здавацца, заставацца, рабіцца, станавіцца, называцца, лічыцца і інш., якія, паказваючы граматычныя формы выказніка, не страчваюць поўнасцю свайго лексічнага значэння: Мне свет тады здаваўся вузкім, цесным. (К-с.) Хмары рабіліся шырэйшымі, цямнейшымі і хутка завалаклі ўсё неба. (К. Ч.) Хлопуы завуцца Уладзік і Шура. (Б.)
Звязка быць ужываецца толькі ў форме прошлага і будучага часу. У форме цяперашняга часу яна звычайна не ўжываецца, такі выказнік разглядаецца як выказнік з нулявой звязкай: Слаўны ён хлопец. (К-с.) Наша вёска песенная здаўна. (Б.) Аднак зрэдку ў састаўным іменным выказніку цяперашняга часу ўжываецца звязка быць (ёсць): Дагадваецца войт, што Панас і ёсць той ключ, якім можна адамкнуць месца туляння дзеда Талаша. (К-с.) Адказнасць ёсць адказнасць. (В.)
Іменная частка састаўнога выказніка можа выражацца:
назоўнікам: Хлопцы былі аднагодкі і мелі абодва разам гадоў трыццаць пяць. (Я. М.) Ты, ранак, будзь за сведку. (A. К.);
прыметнікам: Вясна ў лесе найпрыгажэйшая. (Б.) Тваё пакаленне будзе шчаслівым, яно не будзе ведаць вайны. (Шам.);