• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    1.	Кусты бэзу і акацыі пояць паветра мляўкім, п’яным водарам. (М. Г.) 2. Лабановічу ўспомнілася Палессе, Цельшына. (К-с.) 3. У небе рухаецца зорны карагод, пераліваецца, дрыжыць мігценне. (М. С.) 4. Бусляняты спрабавалі лётаць. Яны нязграбна плавалі ў вячэрнім аранжавым ззянні, дыбалі нагамі ў паветры, плылі над ракой, над светам. (Каратк.) 5. Стары быў высокага росту, тонкі. (К. Ч.) 6. На бронзе адбітак агню залаты. Вецер пяе і пяе. (Каратк.) 7. Гаварыў ён роўна, не спяшаючыся, іншы раз па слову, іншы раз перадыхаючы пасля некалькіх слоў. (Кул.) 8. I вось паплыла, паплыла, паплыла каменная сетка кварталаў. (Панч.) 9. Чысты блакіт і барвовы пурпур, цёмная сінь і жоўтыя агнявыя ўспышкі на грэбнях хваль, безліч колераў і адценняў.іх расцякаліся, мяняліся, трапяталі. (Сам.) 10. Тыя гады прымусілі нас змалку прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. (К. Ч.)
    • Вызначце па слоўніку лексічнае значэнне выдзеленых слоў.
    § 118. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
    Аднародныя члены сказа, звязаныя паміж сабой без злучнікаў, раздзяляюцца коскамі: Імчыцца машына, мінае дубровы. (A. К.); Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы. (Куп.) Паміж аднароднымі членамі сказа пры бяззлучнікавай сувязі можа ставіцца працяжнік для выражэння рэзкага проціпастаўлення або процілегласці: Ёсць тут сем хвой. He хвоі — казка. (К-с.)
    Калі ў сказе некалькі аднародных членаў і яны маюць паясняючыя словы, то паміж аднароднымі членамі можа ставіцца кропка з коскай: I вось надарыцца часамі мароз над ўсімі маразамі; ідзе сярдзіта, пагражае, па даху гонтамі страляе; у завітушках дым бялявы нясе, як воблак кучаравы. (К-с.)
    Два аднародныя члены, звязаныя адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або, коскамі не раздзяляюцца: Вакол лятуць бары і гоні. (Багд.); Шуміць сасняк ды бярэзнік голы. (Бял.); Зайсці яму дадому ці лепей на вочы бацьку не паказвацца? (К-с.)
    Два аднародныя члены сказа, звязаныя адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое або ўступальным злучнікам хоць, раздзяляюцца коскамі: Нават страціўшы зрок, абыду я паўсвету, а да родных мясцін шлях заўсёды знайду. (Бр.); Праз прагаліны прабівалася яркае, але ўжо халоднае сонца. (Скр.); Цячэ вада ў сіняе мора, ды не выцякае. (Куп.); Раса на траве была прыемная, хоць і халаднаватая. (Хадк.)
    Калі аднародныя члены сказа звязаны паўторнымі злучнікамі (і-і, ні-ні, або-або, ці-ці, то-то і інш.), коска ставіцца перад другім з іх: На латках і вінаград, і яблыкі, і слівы. (Панч.); Had ракой Ангарой навісае тайга, над тайгою плыве ці то дым, ці смуга. (К. Б.); Зямлі той кавалак заўсёды прысніцца то кужалем белым, то спелай суніцай, то поясам слуцкім, то нясвіжскім замкам, то маладой на ўпрыгожаных санках. (Панч.)
    Калі аднародны член з паўторным злучнікам працягвае пералічэнне, то коска ставіцца і перад першым злучнікам: Лістападу радуйся, і снежню, і вятрам асеннім, і снягам. (Панч.); А цяпер цярусіцца, то на сіта сеецца, то слупамі круціцца сыпкая мяцеліца. (Луж.)
    3 а ў в a г а. Коскамі не раздзяляюцца два аднародныя члены сказа, якія ўтвараюць цэласны выраз: і днём і ноччу, і смех і гора, і скокам і бокам, і сяк і так, ні сёе ні roe, ні ўзад ні ўперад. ні жывы ні мёртвы, ні складу ні ладу, то ўзад то ўперад і інш.
    Злучнік і можа злучаць аднародныя члены парамі. Коска ставіцца паміж парамі аднародных членаў: Полацк і Віцебск, Тураў і Пінск, Гародня і Заслаўе — неацэнныя гістарычныя помнікі, наша гісторыя. (Панч.)
    Калі аднародныя члены звязаны падвойнымі злучнікамі як — так і, не так — як, не толькі — але, хоць і — але і інш., то коска ставіцца толькі перад другой часткай злучніка: Лабановіч як сядзеў на канапцы, так і застаўся сядзець. (К-с.) Ён [грукат] ужо не толькі непадзельна панаваў у паветры, заглушыўшы ўсе іншыя гукі, але, здавалася, пранік. у глыб зямлі. (В. Б.)
    248.	Прачытайце, знайдзіце аднародныя члены сказа, вызначце іх сінтаксічную ролю. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж імі.
    Вось яшчэ круг адзін
    абышоў сарцавіну,
    Лёг адбіткам мінулых надзей і трывог.
    Чалавекам жыву
    і аддзячыць павінен
    Сонцу,
    небу,
    зямлі
    я за ўсё,
    што збярог.
    He чырвонцы збіраў,
    а світальныя росы,
    Квецень майскіх садоў,
    плёскат хваляў рачных, Салаўінага спеву сярэбраны россып,— Хопіць скарбу майго да наступнай вясны!
    (С. Законнікаў.) '
    • Знайдзіце словы, ужытыя ў тэксце з пераносным значэннем, растлумачце іх сэнс.
    249.	Спішыце, ставячы, дзе трэба, коскі паміж аднароднымі членамі сказа. Аднародныя члены сказа падкрэсліце.
    '1. У кожным атэстаце выстаўляюцца адзнакі па розных дысцыплінах, і толькі няма адзнак за чалавеч-
    насць за руплівасць за паводзіны ў сям’і за сталом, бо і па ядзе меркавалі калісьці, на што хто здатны. (М. Т.) 2. Дарожныя гутаркі — самыя разнастайныя і круцяцца каля палітычных і грамадскіх навін дня каля сямейнага быту каля здароўя і хвароб кахання і заляцання. (М. Г.) 3. Мой скарб і ў шуме веснавым дажджу і ў голасе галля, умаенага маем, і ў колерах, якімі дагарае дзень, і ў сініх ценях на зімовых сцежках... (Н. А.) 4. Расказаў дзед Талаш пра падзеі апошняга часу пра Букрэеўскі паход пра стычку з палякамі пад Ганусамі пра свае прыгоды пра захват польскай контрразведкі. (К-с.) 5. Шаша была пустая, над ёю нізка плылі не то хмары не то туман. (Н.) 6. Вось як жывога дзядзьку бачу, я тут партрэт яго зазначу. Ен невысок . не надта ёмак ды карчавіты і няўломак. 7. Праплылі праз сэрца Дон і Волга Сена і Дняпро Дунай і Цібр. (Панч.) 8. Жанчына паглядзела на пачарнеўшую печ на абгарэлыя яблыкі і вішні і адвярнулася. (Шам.)
    250.	У паэме Якуба Коласа «Новая зямля» знайдзіце такі ўрывак з аднароднымі членамі сказа, каб сярод знакаў, якімі яны аддзяляюцца, былі і кропка з коскай. Запішыце гэты ўрывак, падкрэсліце аднародныя члены сказа і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
    §	119. Аднародныя і неаднародны» азначэнні
    Два або некалькі дапасаваных азначэнняў у сказе могуць быць аднародныя ці неаднародныя.
    Аднародныя азначэнні могуць звязвацца паміж сабой пры дапамозе злучнікаў і без злучнікаў: Усю восень каля хаты цвілі белыя і барвовыя вяргіні. (Шам.); У небе з’явіліся белыя, зялёныя, чырвоныя парашуты. («Беларусь».) Паміж аднароднымі азначэннямі, звязанымі без злучнікаў, можна ўставіць злучнік і. Параўн.: У небе з'явіліся і белыя, і зялёныя, і чырвоныя парашуты. Неаднародныя азначэнні не могуць звязвацца злучнікамі: Першыя мокрыя сняжынкі упалі на асфальт. (Каратк.)
    Азначэнні лічацца аднароднымі, калі:
    а)	абазначаюць прыметы, якія служаць для адрознення розных прадметаў, указваюць на разнавіднасць прадметаў таго самага роду: Дарожны рэпертуар складаецца з польскіх, беларускіх, рускіх, украінскіх песень. (Б.);
    б)	абазначаюць розныя прыметы аднаго прадмета, характарызуючы яго з аднаго боку (знешні выгляд, форма, якасць і інш.): Чубаты, невысокі, зграбны, моцны Андрэй падабаўся ёй [Аксінні] даўно. (Асіп.); Пачалася таропкая, мітуслівая страляніна. (Лыньк.)
    Азначэнні, якія стаяць пасля паясняемага слова, як правіла, аднародныя: Раскатам мнагаструнным, узнімным, дружным, юным грыміць з ім песень хор. (К-с.)
    Адасобленыя азначэнні выступаюць як аднародныя: На свеце быў снежань, сумны, бясснежны. (I. Н.); Даніла Платонавіч смяяўся шчыра і весела, гэтак жа як і яны, маладыя, бадзёрыя. (Шам.)
    Аднароднымі звычайна з’яўляюцца адзіночнае азначэнне і наступнае азначэнне, выражанае дзеепрыметным зваротам: Настылыя, струнка выцягнутыя сосны нібыта ўслухоўваліся ў высокае неба. (А. Ж.)
    3	а ў в a г а. Аднародныя азначэнні неабходна адрозніваць ад аднародных састаўных або складаных выказнікаў, у склад якіх уваходзяць прыметнікі: Раніца была ціхая, сонечная, росная. (К-с.)
    Азначэнні, выражаныя прыметнікамі, неаднародныя, калі першае азначэнне адносіцца не непасрэдна да назоўніка, а да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем (папярэднімі азначэннямі): Абуджалася
    ясная
    летняя раніца . (К-с.); Хацелася паглядзець
    сапраўднае
    сухое палескае лета
    (Сач.)
    Неаднародныя азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў, у розных адносінах: Чуецца малады звонкі дзявочы голас. (К-с.) — узрост, якасць і прыналежнасць; Малыя шэраньк.ія вочкі яшчэ болый звужваюць куточкі. (К-с.) — памер і колер; Вельмі ўжо не хацелася вылазіць на макрэдзь з-пад гэтай сухой разложыстай сасны. (В. Б.) — якасць і форма і г. д.
    Дваякае тлумачэнне і дваякую пунктуацыю дапускаюць спалучэнні тыпу: другі пісьмовы стол (да гэтага ўжо быў пісьмовы стол) і другі, пісьмовы стол (да гэтага быў нейкі іншы стол); новы цікавы чалавек (да гэтага ўжо быў цікавы чалавек) і новы, цікавы чалавек. (да гэтага не было цікавага чалавека). У апошнім выпадку азначэнні раздзяляюцца коскамі, другое азначэнне выступае як паясняючае, перад ім можна ўставіць паясняючыя злучнікі а імен-
    на, гэта значыць: Другі, найбольш яркі ўспамін пра дзеда падае на час вайны. (Сач.); Звычайны прыліў Астапавага красамоўства, к.алі даводзілася яму гаварыць з новымі, цікавымі людзьмі, спаў, знік. (Лыньк.)
    251.	Спішыце, ставячы апушчаныя коскі. Падкрэсліце азначэнні, растлумачце іх аднароднасць ці неаднароднасць.
    1. Андрэй натрапіў на глухую лясную рачулку. (Каратк.) 2. 3 гэтага лета застаўся ў іх на ўсё жыццё ўспамін неабсяжнай бязмежнай бясконцай радасці. (I. М.) 3. На лугу касцы сышліся летняй роснай раніцою. (Бр.) 4. Ногі ў церпкай халоднай pace. (Б.) 5. I на дымнай чэрвеньскай pace толькі засталіся нашы сцежкі. (Грах.) 6. Толькі адна дарога і ведае, колькі перавезена ў вёску стромкіх гладкастволых бярозак цяжкіх дубовых камлёў мяккіх крохкіх асін старых звонкіх елак ды сосен. (Асіп.) 7. Сонечныя промні прабіваліся праз густую зеляніну лісця рознымі адценнямі залацістага бронзавага сіняга зялёнага і фіялетавага колеру. (В. В.) 8. Рыгор выйшаў на шырокі пратораны калгаснымі паўтаратонкамі шлях. (Краўч.) 9. Калі праз некалькі год Васіліна прыехала ў сваю вёску і пайшла на вечарынку, дык убачыла там другую новую моладзь. (Хадк.) 10. Я паўсвету прайшоў па далёкіх суровых краях. (Зв.)
    252.	Спішыце, ставячы знакі прыпынку. Падкрэсліце прыметнікі-азначэнні адной рыскай, а прыметнікі-выказнікі — дзвюма.